Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- Дзядзька, падумай. Тут жа твая пенсія за пяць гадоў. Ці што ў вас тут плацяць, не пенсію, а што? Працадні твае. Ну? Бяры давай і вядзі!
- Рабяты, многа работы на гаспадарцы, - пакачваючы га- лавой, Люлька развярнуўся і павольна паплёўся ўглыб двара.
- Чуеш, у цябе немцы ў сям’і былі? - перайшоў на па- грозлівы крык Серы. - Ты сам не немец раптам? Што ты, с-сука, як немец, як не рускі? Ахярэў? He баішся, так? Нас не баішся, хярні нейкай баішся?
Шульга паляпаў яго па плячы:
- Ціха, братан. Суседа не трэба шліфаваць. Ён жа свой, вясковы, - Шульга глыбока ўздыхнуў. - А наогул, не так складана гэтага ведзьмара адшукаць, калі мы ягоную камору з машыны бачылі. Самі дабяромся.
Тройца паныла паплялася дадому. Маўчалі. Дзесьці да- лёка брахаў сабака - ягоны брэх здаваўся прайграваннем аднаго і таго ж гукавога фрагмента, зацыкленага ў ды-джэй- скі луп.
- А наогул, - пачаў Серы такой інтанацыяй, нібы ўсе трое моцна выпілі і настаў час пагаварыць па душах, - я ёй кажу: давай, выходзь за мяне. Барбоса твайго ў ЛТП здамо, няхай лечыцца. Там дактары, ванны. А яна: не, кажа, мы не ў горадзе. У нас так нельга. I плача. Калі, кажа, выйшла за яго замуж, гэта назаўжды. I плача.
Баба Люба чакала іх на лавачцы каля хаты.
- Ну што, пагадзіўся Грыня вас весці? - спытала яна з трывогай.
- He. Кажа, калі вы адмовіліся, значыць, і ён не павядзе. Баіцца ён гэтага Сцяпана. Ці лянуецца проста.
Усе ўтрох прайшлі ў хату, жанчына пацягнулася ўслед.
- Баба Люба, завялі б вы нас самі, а? - зноў пачаў упрош- ваць Шульга. - Грыня кажа, вы па трыццаць кіламетраў у грыбы ходзіце.
- He, не магу, хлопцы. Адно дзела ў грыбы, іншае дзе- ла - на балота да Сцяпана. Я стуль не вярнуся. Старая ўжо.
- Ды адчапіся ты ад яе! - папрасіў пакрыўджаны на вяс- ковых Серы. - Чаго ты ўпрошваеш? Самі знойдзем.
- Баба Люба, а як Сцяпана ў балоце знайсці? Вы мапу можаце намаляваць? - настойваў на дапамозе Шульга, які больш выразна ўяўляў сабе маштаб экспедыцыі, што выпа- ла на іх долю.
- Вой, вой, а што вам мапа? - заквахтала баба Люба. - Нашто яна? Дарога ў балоце адна. Адна дарога. Чуеце? I вядзе яна да Сцяпана. Звернеце з гэтай дарогі - патонеце. Будзеце ісці - прыйдзеце. Можа, не адразу, можа, пакруціць вас кушчаль, але знойдзеце. Зрабіце сабе палкі - перад сабой дарогу мацаць, шчупы такія, зрабіце і ідзіце, памаліўшыся. Калі Сцяпан захоча, дойдзеце да яго. А не захоча - пакружы- це і назад прыйдзеце. Калі дурыць не будзеце - не засмокча.
- Боты дасце? - абаяльна ўсміхнуўся Шульга. Ён ве- даў, што калі баба Люба пасылае іх на верную смерць, ботаў
яна не дасць, бо патапіць боты разам з нягоднымі гарадскімі гасцямі ёй будзе шкада.
- У мяне толькі адна пара. Карычневенькія, - падума- ла яна ўслых. - Ад Пятра майго асталіся. Ну, ладна. Дам. Толькі ж вы іх мне аб сук які не прапарыце.
Серы задуменна церабіў галаву.
- Пацаны, у вас у каго расчоска ёсць? - сказаў раптам ён.
- А што такое? - спытаў у яго Хамяк.
- Ну, дай расчоскі.
- Навошта табе? Так яе драў, што валасы з галавы павы- рывала? - па-жабінаму ўхмыльнуўся Хамяк. Ён усё не мог дараваць жанчыне, што не быў здольны перастаць пра яе думаць. I тое, што світанак тая сустрэла з іншым, хай нават і з пацаном яго, Хамяка, брыгады.
- Ну, трэба! Дай!
Хамяк з бачнай неахвотай палез у спартовую сумку з надпісам «Мукачево», з якой прыбыў у Буду, і дастаў гра- беньчык, у якім адсутнічала частка зубцоў. Калі Хамяку не было чым заняцца, ён задуменна іх выломваў, расхістваю- чы з боку ў бок.
- Серы, гэта ахтунг. Ты не пагалубеў? Мужыкі на ноч не расчэсваюцца. I зранку не расчэсваюцца. А ўдзень тым больш не расчэсваюцца.
- Хамяк, дык а табе тады навошта расчоска? - злавіў яго Шульга.
- Нервы супакойваць, - упэўнена адказаў Хамяк. - Я калі нервуюся, зубцы выломваю. Яшчэ на ёй свісцець можна з туалетнай паперай, але я пакуль не навучыўся.
Серы акуратна крануў грабеньчыкам валасы і зморшчыў- ся. Баба Люба, якая ўважліва сачыла за гэтым, з трывогай падышла да яго.
- Што, валасы не чэшуцца?
- Так, не расчэсваюцца чамусь. Ехаў сёння сюды ў пры- чэпе з сенам, задрамаў - там, відаць, зблыталіся.
- Вой, вой, вой! - пляснула рукамі баба Люба. - Наслала на цябе тая расамаха каўтун. He пашкадавала. Я ж гавару, русалка!
- Чаго-чаго? - насцярожыўся Хамяк, якому трэба было зразумець, што рабіць з грабеньчыкам: выкідваць яго, велі- кадушна дарыць Сераму ці забіраць сабе.
- Каўтун, - паўтарыла баба Люба.
- А што гэта? Тыпу, мандавошкі? - удакладніў Хамяк.
- Гэта хвароба. Страшная, ад яе лекамі не выле- чыш. Каўтун. Валасы ад самай галавы раскудлачваюцца. Сплятаюцца. I не расчэшаш.
- Дык а ў чым хвароба? - напружыўся Шульга. Серы быў галоўным байцом у іх атрадзе, адзін яго выгляд часця- ком вырашаў усе праблемы. - Перхаць, ці што? Ці валасы памыць?
- Хвароба - у валасах. Яна будзе на цела перахадзіць. Цераз кажны волас. Цераз галаву. Убіць можа. Ці калекай зрабіць. Калі не зашаптаць.
- Ой, вось толькі не трэба гэтага! - адмахнуўся Серы, які, па-першае, у замовы не верыў, па-другое, не верыў у русалак, а па-трэцяе, быў усё яшчэ пакрыўджаны на вяс- ковых. Грабеньчык заграз у валасах, самі валасы збіліся ў дзіўныя вузлы - кшталту тых, што ён заўважыў на Пахоме падчас першага знаёмства з ім у Кастрычніцкім. Скура гала- вы дзіўна свярбела. Чамусьці падавалася, што, калі як след разблытаць валасы, сверб пройдзе. Ён намагаўся разабраць валасы ля самых каранёў, але грабеньчык загразаў, робячы балюча нават ад найменшых высілкаў. Тады ён паспрабаваў апрацаваць пучок валасоў ля кончыкаў, але і тут не пайш- ло - праз траціну сантыметра грабеньчык насеў на вузел, што нейкім чынам сам завязаўся на галаве. Пры гэтым ва- ласы ў Серага, як у любога псіхічна здаровага прадстаўні- ка ягонага падвіду, былі кароткія - калі ён запускаў у іх пяцярню, з-за пальцаў былі відаць толькі кончыкі. I нават такія стрыжаныя валасы разабраць пе выходзіла.
- Шульга, дзядзька. Развяжы тут вузел, а? Ці зрэж на- хер, - Серы губляў цярпенне. - Вельмі свярбіць.
- He! He, рабяты! - спалоха^ася баба Люба. - Каўтун зашаптаць трэба! Іначай хвароба ў цела пойдзе!
- Шульга, развяжы, - не звяртаў увагі на яе разважан- ні Серы.
Шульга падышоў да яго і крануў за плячо:
- Серы, ты не шалей толькі, добра? Баба справу кажа. Памятаеш мужыка гэтага, Пахома? У яго, па ходу, таксама ўся башка ў дрэдах была. Так што, вынікае, жонка яго майст- рыха... - ён хацеў дадаць пра зжыванне мужыкоў са свету, але прыкусіў язык, не ведаючы, што ў сябра на душы. - Ты да гэтага так пастаўся: у Будзе тысячу гадоў хваробы шэптам лячылі і толькі апошнія семдзесят гадоў - уколамі. Галава ў цябе свярбіць, значыць, хворая. Трэба дапамагчы.
- Ды не дамся я! - зноў выгукнуў Серы. - Ідзіце на- хер усе!
- Яму трэба галаперыдолам башку змазаць, каб усе ман- давошкі пасаскоквалі, - шырока пачасаў грудзі Хамяк і па- цягнуўся. Сабе ён здаваўся дасведчаным, мацёрым злодзе- ем, якому ўдалося пазбегнуць мянтоўскага мастырка, на які трапіўся кораш.
- Хома, я цябе заб’ю зараз нахер! - ударыў Серы кула- ком па стале. Стол падскочыў на ўсіх чатырох нагах аднача- сова і нават на секунду завіс у паветры, як будыйскі манах падчас левітацыі, нагэтулькі моцны быў удар.
- I яшчэ, глядзі, - Шульга апрацоўваў Серага, як прада- вец патрыманай іншамаркі апрацоўвае патэнцыйнага пакуп- ніка на рынку ў Гомелі, - калі мы ў яўную дупу лезем, каб знайсці ведзьмара, які нам скарб можа адваражыць, дык чаму ты галаву сваю зашаптаць не даеш? Гэта нелагічна, Серы. He наклікаць бы нам бяды. Бо ўдача нам заўтра ведаеш як патрэбная? Цябе з багны калі-небудзь палкамі выцягвалі? Калі ты гіа горла ў жыжцы быў. He? А мяне выцягвалі, - схлусіў Шульга. - Дык давай і башку тваю вылечым.
- Проста сена ў валасы набілася, - яшчэ раз настаяў на сваёй версіі Серы.
- Дык а хто з гэтым спрачаецца? - нахіліўся да яго Шульга. - Серы, сена дык сена! Проста ў гэтых мясцінах сена з башкі па-свойму вытрасаюць. Ведаеш показку гэтую пра манастыр?
Шульга сам не памятаў показкі пра манастыр і паспра- баваў яе ўзнавіць па памяці:
- У чужы манастыр са сваімі тапкамі не лезь. Ведаеш чаму з тапкамі, Серы? Бо перш чым у манастыр увайсці, трэба зняць абутак. I ля брамы пакінуць. Каля любога ма- настыра шмат-шмат красовак стаіць. Святая зямля, хулі хочаш. А ты што? Прыйшоў у манастыр і просіш, каб табе манахі масаж ног зрабілі ў лазні, не здымаючы тваіх кедаў. He пойдзе так, Серы.
- Галаперыдолу трэба! - не сунімаўся Хамяк. - А яшчэ лепш - зялёнкай башку заліць. Тады сапраўды ўсе блохі павыміраюць.
- Завалі, Хома! - прарычаў Серы, але паводле характа- ру рычання было чуваць, што ён больш не злуецца і гатовы падстаўляць галаву пад шэпт.
- Серы, нешта любяць цябе казуркі! - весяліўся Хамяк. - У балоце - клешч, у Кастрычніцкім - вошы! Ты нейкі заафіл, Серы!
- Баба Люба, пацыент гатовы! - крыкнуў Шульга ў сен- цы. Жанчына корпалася там, рыхтуючы працэдуру.
- Ідзі на ганак! - паклікала яна. - Ідзе толькі той, каго лечым.
Выйшаўшы на ганак, баба Люба ступіла на адну прыс- тупку ніжэй і працягнула пацыенту зверху ўніз гранёную шклянку з вадой.
- Бяры, дзяржы, ваду не пляскай.
Серы са шклянкай у выцягнутай руцэ выглядаў арганіч- на і летуценна, нібы помнік алкаголіку. Баба Люба склала далоні ў трубачку, накрыла імі шклянку і стала хутка-ху- ценька шаптаць у гэты раструб:
- Святы Горгі-пабеданосец закрыў неба звяздамі, зям- лю травою, дрэва ліствою, рыбу лускою. Цар Давыд скрапіў неба і зямлю, зоры, ясны месяц.
Часам яе было выразна чуваць, часам шэпт рабіўся нез- разумелым, і можна было адрозніць толькі настойлівыя ін- танацыі, якія былі то манатонныя, то ўрачыстыя, то сляз- ліва-сяброўскія:
- Зара-зарыца, божая прамяніца, бог Троіца, бог Юры, бог Мікола, бог Сус Хрыстос. Троіца ад змеяў памагучы, да цябе ідучы па полі, па дрыгве, па pace, нясу камень у кар- мане, у расшытым каптане, камень агнём гарыць, руку пячэ, трэба хлопца ўратаваць ад русалчынай прысухі. Мікола Цудатворац маланкай б’е, ІОры абараняе, Сус Хрыстос кры- ламі накрывае.
Ногі ў Серага зацяклі, рука ацяжэла, жанчына працяг- вала шаптаць:
- Вужаку замаўляю, Бога на помач зазываю. Вужаку за- маўляю вадзяную - стань. Вужаку замаўляю балотную - стань. Вужаку замаўляю лясную - стань. Вужаку замаўляю межавую - стань. Вужаку замаўляю падпечную - стань. Вужаку замаўляю кубавую - стань. Вужаку замаўляю галоў- ную - стань, вазьмі аганёк, вазьмі вецярок, вазьмі зямліцы, хлапцу дапамажы здарова жыці.