• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Нашыя героі сустрэлі трэцюю гадзіну бадзёрым храпам: Серы храпеў басам, Шульга - тэнарам, Хамяк - нервовым, абрывістым сапрана. Усю ноч напярэдадні яны гулялі ў кар- ты на фофаны і абмяркоўвалі дэталі іх будучага ваяжу на балота. Шторазу, калі карты вызначалі «дурня», а ў штось іншае прыяцелі гуляць не ўмелі, Серы ўскладаў на лоб пе- раможанага далонь, са смакам адцягваў сярэдні палец і ад- пускаў, даючы таму стукнуць гульца па чэрапе. Зазвычай галава ахвяры азывалася гулам, падобным да таго, як калі адна аб адну ўдараюцца дзве вялікія патэльні. Хамяк пасля такога ўдару шторазу асядаў на падлогу і ашалела круціў галавой па баках. Прагульваць яму падабалася, бо кароткае памутненне, што ахоплівала ягоную свядомасць пасля фо- фанаў Серага, нагадвала алкагольнае ап’яненне, па якім - праз адсутнасць магчымасці набыць піва ў вёсцы Буда - ён дужа сумаваў. Шульга аднаго разу пасля фофана пабег вані- таваць, і Серы зменшыў для яго сілу ўдара па лбе, баючыся выпадкова прыбіць таварыша. Калі прагульваў Серы, фофа- ны па чарзе білі спачатку Шульга, потым Хамяк, але абодва
    ашчаджалі сілы, бо пасля сутыкнення пальца нармальнага чалавека з ілбом Серага палец яшчэ доўга ныў.
    Першым прачнуўся Шульга, пачуццё адказнасці якога было глыбейшае, чым у сярэднім па тройцы. Ён расштур- хоўваў прыяцеляў і нагадваў, што наперадзе ў іх складанае падарожжа, але тыя адбрыкваліся. Пасля Шульгі падняўся Серы, якому цікава было даведацца, што сталася з яго вала- самі. Удвух, дзеля забавы, Серы і Шульга выцягнулі вядро сцюдзёнай вады з калодзежа і акуратна вылілі пару кубкаў на Хамяка. Той па-бабску вішчэў, але не ўставаў, дэманст- руючы, што сапраўдны пацан можа спаць нават мокры.
    Уважліва агледзеўшы сваю галаву, Серы рэзюмаваў, што болей яна не свярбіць, аднак валасы па-ранейшаму зблы- таныя і расчэсванню не падлягаюць. Пэўны прагрэс у са- маразвязванні самазавязаных вузялкоў быў відавочны, але Серага гэта не задавальняла.
    -	Што я, як хіпі буду хадзіць? - рычаў ён, крайне неза- даволены тым, як абышлася з ім уласная галава.
    -	Серы, мы на балота ідзём, - суцяшаў яго Шульга. - Да таго ж, выглядон у цябе актуальны. Як у саліста групы «Зэ Музэ». Трэба толькі кончыкі падфарбаваць у зялёны колер.
    -	Во-во. Як підар выглядаю, - тыкаў Серы ў сваю фры- зуру, у якой кожны валасок стаяў вертыкальна, сплятаючыся з іншымі ў суцэльны клубок.
    -	Давайце яго ў «Метелйцу» накіруем, - распальваў жарсці Хамяк, які ўжо падняўся і адціскаў штаны. - Ад хлопчыкаў ратунку не будзе.
    Для Серага думка пра тое, што ён выглядае «актуаль- на», была невыноснай. Ен залез на печ і пачаў разграбаць завалы старога жалеззя ў пошуках прадмета, што дапамог бы пазбавіць галаву расліннасці. Праз паўгадзіны жыцця ў гуках лаянкі і лязгаце Серы спусціўся, трымаючы ў руках скамянелы абмылак, колерам і фактурай падобны да косткі маманта, іржавыя нажніцы і тры жоўтыя аднаразовыя стан- кі «Бік», некалі скарыстаныя для ачысткі рыбы ад лускі. Нагрэўшы рондаль вады, Серы спачатку зрэзаў усё, што здо-
    леў, нажніцамі, пасля добра намыліў галаву і стаў змагацца з расліннасцю аднаразовымі станкамі «Бік». Асобнай згадкі заслугоўвае сцэна вызвалення драбнюткіх лёзаў станкоў для галення ад іржы з дапамогай каменя, знойдзенага на двары. Цырульнік працаваў жарсна. Ва ўсе бакі ляцелі пена, лах- маны поўсці, кавалкі садранай скуры. Шульга выгнаў яго на двор. Калі праца была скончаная і галава Серага стала нагадваць каленку веласіпедыста, які трапіў пад самазвал, ля веснічак паказалася баба Люба. Серы ў гэты момант аб- ляпляў галаву, на якой дзе-нідзе захавалася недаголеная поўсць, лістамі падарожнікаў, што, на яго думку, спыняюць крывацёк.
    - Box, што ж ты нарабіў? - ускрыкнула жанчына.
    - Вы б самі гэтым пагаліцца паспрабавалі! - прадэ- манстраваў Серы парэшткі станкоў «Бік». У двух за час са- макатавання зламаліся ручкі, а апошні жывы быў настолькі шчыльна забіты шчэццю, што ягонае лязо цалкам страціла функцыю галення.
    - Ты нашто валасы састрыг, доўбень? - крыкнула баба Люба.
    - А што? Нармальна. Скура загоіцца, - шырока пасмі- хаўся Серы. Ён быў вельмі задаволены сваёй работай. Па- першае, ён болей не выглядаў як хіпі, па-другое, яму было нават даспадобы, што чэрап энергічна крываточыць. Ён ат- рымліваў эстэтычнае задавальненне ад прыемнасці палохаць людзей уласным выглядам.
    - Ты дурань! Ой, дурань! - баба Люба плюнула сабе пад ногі. - Валасам самім трэ было даць распутацца! Ты што нарабіў?
    - Самім распутацца? I тыдзень хадзіць з Бобам Марлі на башцэ? Ой, ды ладна вам! - адмахнуўся Серы, размаз- ваючы кроў па ілбе.
    - Усё лячэнне наша ўчарашняе казе пад хвост! - мат- ляла баба Люба галавой. - Мы ж валасы табе загаварылі, хвароба з іх ухадзіць пачала. А ты адрэзаў! Яна цяпер у цела ўсмокчацца! I ўжо не вылечыш нічым!
    - Ды ладна, баба Люба, ён здаровы ў нас, - падтрымаў прыяцеля Шулыа. - Яму галаву адарваць, зэдлік прыма- цаваць - ён не заўважыць.
    - А такі ж малады, такі малады, - жанчына перажагнала Серага звычайпа, па-праваслаўнаму. - Дай я цябе абдыму.
    Баба Люба падышла да агаломшанай ахвяры станкоў для галення «Бік», усклала на яго свае лапішчы і прыціснулася ўсім целам.
    - Такі малады. Мог бы яшчэ жыць ды жыць.
    Войкаючы, яна пакрочыла ў сваю хату і хутка вярнулася да прыяцеляў з чыгунком.
    - Во, глядзіце, я заціркі зрабіла. Паешце ў дарогу. А лепш не ідзіце сяння. Ужо позна. Лепш заўтра з сонцам прачні- цеся і ідзіце.
    Шульга чыгун з заціркай прыняў, але ідэю перанесці экспедыцыю на заўтра не падтрымаў.
    - Мы, баба Люба, і заўтра так прачнёмся. Мы ж гарад- скія. У нас рэжым іншы.
    - Вой-вой, бедныя, бедныя, - паматляла яна галавой. - Ты, чуеш? Паеш добра! - звярнулася яна да Серага перса- нальна. - Так бабе старай памог, траву вакол хаты пакасіў, а нашто ж табе паміраць? - яна скрывіла вусны, што ў ста- рых заўжды папярэднічае плачу па нябожчыку. Зазвычай такі твар нібы запытваецца ў наваколыіых, ці не супраць яны, калі ў іх прысутнасці трошкі паплачуць.
    - Нармальна, баба Люба. Прарвёмся, - спыніў так і не пачатае галашэнне Шульга.
    Зацірка выявілася малочным супам з печы, у якім плавала пярлоўка і згусткі, якія Хамяк адразу ж пагардліва ахрысціў «саплямі». Есці ён адмовіўся да прыкметнай радасці Серага і Шульгі, якія вычарпалі суп з чэмпіёнскай хуткасцю.
    Яшчэ гадзіна была страчаная на апрананне і экіпіроўку. У сенцах адшукаліся дзве пары ботаў, дзіравыя і цэлыя. Дзіравыя памерам падышлі толькі Хамяку. «Дзіравыя лепш за ніякія», - суцешыў прыяцеля Шульга. Сабе ён узяў цэ- лыя. Сераму прынеслі пару ад бабы Любы - абутак выявіўся велічэзнага памеру, і нагу давялося павялічваць трыма па-
    рамі шкарпэтак з сабачай поўсці, што знайшліся ў запеччы. Шкарпэткі былі дзіравыя ці, як назваў гэта Шульга, «ажур- ныя»; паколькі геаграфія дзірак цалкам не супадала, часткі ступакоў Серага шкарпэткі ўсё ж прыкрылі. 3 сабой узялі заплечнік з харчамі, сякеру і па дзве палкі. Ліхтарык быў толькі адзін. Металічны, падобны да чыгуначнага семафо- ра. Батарэйкі ў ім даўно пацяклі, таму на элементы сілка- вання давялося разабраць радыё бабы Любы, якая яго ўсё адно не слухала.
    3 вёскі выйшлі, калі на сонца, павіслае над гарызонтам, ужо можна было глядзець, не мружачыся, - тры фігуры ў прамянях вечаровай зары брылі ў бок лесу. Было ў гэтай сцэне штось ад ранняга Караткевіча - і адначасова ад поз- няга Міцкевіча таксама было. Прысутнічаў тут, без сумневу, Жукоўскі, які паэт, - але Жукоўскі, які жывапісец, таксама прысутнічаў. Пабачаныя здалёк, тры постаці на фоне закі- нутай вёскі маглі быць сюжэтам для Левітана - для адной з ягоных карцін са шчымліва-сумнымі назвамі - «Над веч- ным спакоем», напрыклад. Тыя, у каго ў дзяцінстве была кніжка «Апошні з магіканаў» Дж. Ф. Купера, выдадзеная ў савецкай «Бібліятэцы прыгод», напэўна, пазналі б у гэтай сцэне настрой вокладкі таго томіка. Вокладкі, на якой выяў- лены самотны падарожнік, які з выклікам глядзіць з гары на распасцёрты перад ім лес. Баба Люба глядзела на іх, стоячы ля веснічак, хістала галавой і вохкала.
    Тройца прыгажосці моманту не адчувала: Серы з Хамяком захоплена фехтавалі палкамі, пакуль Хамяк не атрымаў па пальцах рукі і не пачаў, падкрэсліваючы сваю траўмаванасць, кульгаць. Так ён выклікаў да сябе жаль - на выпадак, калі неўзабаве ўзнікне патрэба ў цяжкой фізічнай працы і ад яе спатрэбіцца ўхіляцца. У лесе было ціха - як бывае ціха ў кожным лесе перад шарай гадзінай. Зрэшты, мажліва, звя- ры і птушкі змоўклі, гледзячы, як тры фігуры самазабыўна брыдуць да глухой дрыгвы.
    Балота сустрэла іх жабіным хорам, зладжанасці, а галоў- нае, тэмбру і амплітудзе якога пазайздросціў бы Вялікі тэатр. Гэты кантраст між насцярожанай цішынёй лесу і вакханаль-
    най вечаровай весялосцю багны яшчэ больш вызначаў мяжу паміж светам зразумелым, паснулым, і светам дзіўным, што прачынаецца на заходзе сонца. Шульга, які ішоў першы, заўважыў, што аер пад нагамі даволі ўстойлівы і што, калі ногі ў ботах, балота зусім не такое варожае.
    - Як пойдзем? - спытаў ён, калі сябры адышлі метраў на дваццаць ад берага.
    - Нам бы машыну знайсці, - сказаў Серы. - Там на дах узлезем, будзем шукаць. Па дыме. Ты ж неяк пабачыў.
    - У мяне ногі намоклі, - нагадаў пра сябе Хамяк.
    - Серы, дзе машына? Зможаш знайсці? Ты ж тапіў. У які бок нам?
    Серы паціснуў плячыма.
    - Я як з хмызоў гэтых вырваўся, пёр проста наперад.
    - Пытанне, дзе ты з хмызоў вырваўся, - Шульга ўваж- ліва агледзеў зараснікі, што атачалі балота. Ніякіх прарэхаў, слядоў паламанасці, а пагатоў разораў пасля праезду транс- парту было не прыкметна.
    - Ну, я ж кажу. Я проста пёр.
    - Добра. Пойдзем і мы проста, - павёў прыяцеляў Шульга.
    Ісці было нескладана - травы, нарослыя на воднай па- душцы, спружынілі пад нагамі, у сляды ўмомант набірала- ся чорная вада. Дзе-нідзе трапляліся купіны, на якія можна было прысесці, не намачыўшыся. Падчас кароткага пера- дыху на адной з такіх купін Шульга адчуў, што яго крану- ла невыразнае пачуццё трывогі. Патлумачыць яе прычыну было складана, але адчуванне нарастала з кожным крокам. Адышоўшы ад краю балота метраў пяцьсот, яны заўважылі, што чэзлы хмызняк уздоўж берагоў знік з далягляду.
    - Я чагосьці не разумею, - сказаў Серы, - нібыта і адышліся блізка, а берага не відаць.