Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
бацька Насцёнін печ топіць. I калі хто хоча пачытаць пра графа Мантэкрыста ці пра Баярскага і трох мушкецёраў, да яе ідзём, яна дае, пад запіс, кнігу вядзе.
- Ну, дзялы, - здзівіўся Серы.
- А ёй за гэта раз на месяц грошы паштальён прыно- сіць. Бібліятэкарка яна! Праўда, там такія грошы - цьфу! - Грыня смачна плюнуў пад ногі.
- Добра, мужык, пойдзем мы, - развітаўся Серы.
- А праўда, што ў вас у гарадах камп’ютарныя мышы ё? - спытаў наўздагон Грыня, не хочучы так проста адпус- каць цікавых суразмоўцаў.
- Ё, - адказаў Серы.
Грыня засмяяўся бадзёрым тэнарком.
- На шнурах сядзяць капронавых, так?
- Ну так, - падумаўшы, пагадзіўся Серы. - Але ёсць і бесправадныя.
- Во да чаго дадумаліся, ну! Мыш камп’ютарпая! А са- бакі камп’ютарныя ё? - высвятляў ён.
- He, сабак няма, - заявіў Серы.
- Я чытаў, што ёсць сабакі! - запярэчыў яму Хамяк. - Іх японцы рабіць навучыліся. Яны як тамагочы, толькі на чатырох лапах. I брэшуць так «гаў, гаў!». У іх у Японіі за- баронена жывых жывёл трымаць, бо японцаў занадта шмат, па пяць чалавек у аднапакаёўцы жывуць. Таму камп’ютар- ных сабак робяць.
Грыня слухаў яго зачаравана.
- А якая яна, камп’ютарная мыш? - спытаў ён.
- Ну такая, з далонь памерам, - паказаў Серы. - Зручная.
Слова «зручная» не збянтэжыла Грыню.
- Дык вы іх што, не труціце? - спытаў ён.
- He. He труцім, - не адразу ўлавіўшы сэнс пытання, адказаў Серы.
- А чаму? - здзівіўся Грыня.
- Бо ад іх шкоды няма, - з цяжкасцю знайшоў адказ Серы. - Яны ж пластмасавыя.
Апошняе было ўспрынята Грынем як жарт. Ён зноў ве- села засмяяўся. Серы паціснуў плячыма і пайшоў прэч. За ім пацягнуўся і Хамяк.
Падчас свайго шпацыру прыяцелі паспелі агледзець руі- ны кароўніка, падобныя да невялікага форта часоў Пятра I, рэшткі кузні, фрагменты лазні, што хутчэй нагадвалі кучу цаглін, спалохацца, калі нізка над галовамі праляцеў вя- лізны бусел, якому чамусьці не спалося гэтаю ноччу, пага- няцца за белым катом, якога Серы хацеў прынесці ў хату, каб стварыць атмасферу выгоды (ката, вядома, не дагна- лі). Вярнуўшыся ў хату, яны заўважылі, што Шульгі няма: клямка была пакінутая на пятлю, паказваючы, што гаспа- дар дзссьці побач і яго, у прынцыпе, можна даклікацца, калі добра пакрычаць.
Шульга прыйшоў праз колькі гадзін. усхваляваны, блед- ны, але маўклівы. Хамяк і Серы, паспеўшы падрамаць, паўс- коквалі з ложкаў, запалілі святло і чакалі аповеду. Шульга паспрабаваў ціхенька праслізнуць у пакой і ўлегчыся, але яму не далі:
- Ну? - патрабаваў расказу Серы.
- Ыу, што «ну»? - невыразна адмахваўся Шульга.
- Ты яе трахнуў? - высвятляў Серы.
- Ды ну вас! - не хацеў распачынаць размову Шульга.
- Дык што было? Вы дзе хадзілі?
- Прайшліся проста.
- Дык ты яе трахнуў?
- Давайце спаць, позна ўжо.
Страціўшы надзею выцягнуць што-небудзь з Шульгі, усе разышліся па сваіх кутах і сталі рыхтавацца да сну. Шульга выключыў святло, у задуменні сеў за стол і пакруціў ручку гучнасці ў радыё. Там транслявалі канцэрт класічнай музыкі.
- Кажа: «Я цябе чакала», - сказаў ён напаўголаса, звяр- таючыся як бы да самога сябе. - «Дзе ты быў? Я цябе чакала. Дзе ты быў той час, што я цябе чакала?» Вось растлумачце, як па такое пытанне адказаць, пацаны?
Прыяцелі маўчалі, разумеючы, што пытанне носіць ры- тарычны характар.
- «Дзе ты быў?» I так, ведаеце, без гаўна, проста напраў- ду не разумее чалавек, куды я на столькі гадоў знік. Я кажу, ну так здарылася, Насця. Ну вось такая хярня, ну што тут зробіш? А яна: «Але ж ты абяцаў вярнуцца. Вярнуцца па мяне. Забраць мяне». Прыкіньце, «абяцаў»! Ну так, абяцаў. Ну колькі разоў кожны з нас, пацаны, абяцаў? I не выкон- ваў. У нас жа не пыталіся. I мы ж не пыталіся. Калі яны... Ну абяцаў, і што? Абяцаў. А для яе гэтае «абяцаў» - гэта наогул гамон, пацаны. Такое «абяцаў» нельга не выконваць, разумееце? I мне раптам зрабілася ясна, што сказаць на тое няма чаго.
- Дык ты заваліў яе ці не? - нецярпліва ўступіў Хамяк, але Серы на яго шыкнуў.
- Ты, кажа, мне сказаў, што кахаеш мяне. I я вось слухаю гэтае «кахаеш» і разумею, што гэта не нашае з вамі «кахаеш». Што гэта наогул гамон поўны, гэтае «кахаеш». I што я тады яшчэ не даганяў, а цяпер - цяпер ужо адчуваю. А што? Ну, звычайна бабе кажаш: «я цябе кахаю», «ты такая прыгожая». Каб дала баба. I баба гэта разумее, асабліва не заганяецца. Сёння яе адзін кахае, заўтра другі. А часам - і адзін, і другі адразу. А што, у сучасным жа свеце жывём. А тут - разуме- еце, не так. Калі «кахаеш» сказаў, значыць - «кахай», усё жыццё. Да канца «кахай», сука.
- He заваліў! - прашаптаў здагадку Сераму Хамяк.
- Чакала, ну прыкіньце, колькі гадоў чакала! Вы можаце ўявіць, ну? Вы такіх іншых ведаеце?
- Дык ты яе ўсё-такі заваліў? - па-свойму зразумеў Серы.
Шульга змоўк. Класічная музыка, што даносілася з ра- дыё, зрабілася цішэй, уступіў голас вядучай.
- Гэта была «Маленькая серэнада» Вольфганга Амадэя Моцарта. А цяпер, дарагія слухачы, мы з вамі пазнаёмімся з арыяй Зефірэці са страчанай оперы Антоніа Вівальдзі ў выкананні заслужанай артысткі, лаўрэата міжнародных кон- курсаў, Чэчыліі Бартолі. Гераіня звяртаецца да вятроў, пту- шак, ручаёў і просіць іх вярнуць ёй каханага. «Vieni, vieni, о mio diletto», «прыйдзі, прыйдзі, о мой каханы», - жаласна
просіць яна. Але каханы не вяртаецца - прычына ж, з якой ён пакіпуў гераіню, нам не вядомая, бо поўная версія гэтага твора, што захоўваецца ў архіве Турына, назаўжды страчаная.
Пачаўся пройгрыш на скрыпках, загучаў голас вакаліст- кі - рэчытатывам, пакуль без спеву. Скрыпкі набіралі сілу, клавесін уступіў стаката - мелодыя спынілася і расквітнела, бы набрынялы бутон. Раптам кампазіцыя зрабіла рэзкі рух, развярнулася мінорным аксамітам і з пранізлівасцю, што разрывае душу, рушыла ўбок, нагнятаючы ледзяную тэму адзіноты і тугі па беззваротна страчаным.
Шульга нібыта задыхаў часцей і глыбей: па ягоным сі- луэце на фоне акна было бачна, што плечы ўздымаюцца вышэй, чым звычайна, а пальцы забегалі па твары, расці- раючы шчокі.
- Шульга, ты што, плачаш? - спытаў Серы, відавочна непакоячыся за сябра.
- Ты зусім здурнеў, Серы? - адказаў жорсткі голас Шульгі. - Спі давай!
Ён падкрэслена імкліва рушыў да свайго ложка, хутка распрануўся і ўжо праз хвіліну захроп. Вочы ў яго былі расплюшчаныя.
РАЗДЗЕЛ 10
У кабінеце маёра Выхухалева сядзеў сам Выхухалеў, ста- яў стол Выхухалева, камп’ютар Выхухалева, прысутнічаў таксама незгаральны сейф Выхухалева, шафа з тэчкамі, тэле- фон, інтэркам для ўнутранай сувязі па РАУСе і меўся галоў- ны рэдактар газеты «Шлях Радзімы» Пятровіч, рукі якога праз спінку крэсла былі прыкаваныя да батарэі. Пятровіч выглядаў зламаным: падзеі апошняй гадзіны стамілі яго.
Усё пачалося з таго, што ў рэдакцыю патэлефанаваў не- вядомы і паведаміў пра памылку ў мінулым нумары, у на- татцы, дзе расказвалася пра абрабаванне крамы. Рэагуючы на гэты званок, Пятровіч патэлефанаваў Выхухалеву і спы- таў, ці праўда, што побач з трупам ляжаў пакет з грашы- ма. Выхухалеў на гэтае пытанне нічога не адказаў і паклаў слухаўку. А ўжо праз чатыры з паловай хвіліны ў рэдакцыю ўвайшло восем чалавек з РАУСа. Двое з іх былі ў масках і з аўтаматамі. Яны сталі каля дзвярэй і звярнуліся да ўсіх, хто знаходзіўся ў памяшканні, прычым гучней, чым тут размаў- лялі звычайна: «Усім стаяць, бля! Нікому не выходзіць! Ты, бля! На месца сеў! Сеў на месца! Прапішы яму ў пысу яму, сяржант, каб на месца сеў!» Двое ў масках нікога не выпус- калі з памяшкання, але дазволілі ўвайсці прыбіральшчыцы з вядром, якая прыйшла працерці анучай для падлогі маніторы камп’ютараў. Яе, праўда, таксама не выпусцілі. Два іншыя супрацоўнікі міліцыі без масак, але з дубінкамі, адшукалі галоўнага рэдактара газеты «Шлях Радзімы» Пятровіча, на- чапілі на ягоныя рукі кайданкі і павялі ў міліцэйскі «газік». Ужо знаёмы нам Андруша хутка прайшоўся па рэдакцыі і сабраў ва ўсіх пашпарты, у каго не было пашпартоў - адбі- раў пасведчанні кіроўцы, журналісцкія пасведчанні, чытац- кія білеты і медыцынскія даведкі для наведвання басейна двухгадовай даўніны: яму Выхухалеў загадаў вызначыць асобы людзей, якія знаходзіліся ў памяшканні, і скласці іх пайменны спіс.
Яшчэ трое маладзёнаў у міліцэйскай форме сталі хутка адключаць ад сеткі камп’ютары і выносіць сістэмныя блокі
ў мікрааўтобус «Фальксваген», іпто быў ласкава прадстаў- лены аддзелам па надзвычай цяжкіх злачынствах раённай пракуратуры адмыслова для гэтай аперацыі. Міліцыянты таксама забралі ў журналістаў дыктафоны, а ў рэдакцыйнага фатографа - дзве карты памяці для фотаапарата: адну асноў- ную і адну дадатковую. Пасля гэтага мікрааўтобус і «газік» пераехалі на другі бок круглай плошчы, дзе размяшчаўся РАУС. Пятровіча адвялі ў кабінет Выхухалева, а тэхніку пачалі апісваць і складаць у калідоры. Паколькі Пятровіч паводзіў сябе буйна, яго давялося спачатку стукнуць па га- лаве, пасля прыкаваць кайданкамі да батарэі. Выхухалеў бегаў паўсюль, аддаючы распараджэнні: ён адчуваў сябе Напалеонам пры Ватэрлоа, але не ведаў пра гэта. Нарэшце асноўная фаза аперацыі была завершаная. Выхухалеў вяр- нуўся ва ўласны кабіпет, сеў насупраць ГІятровіча, уключыў камп’ютар і адкрыў шаблон пратакола допыту. Рэдактар і міліцыянт моўчкі глядзелі адзін на аднаго.
- Што, Пятровіч, дабегаўся? - нарэшце вымавіў Выхухалеў. У ягоным голасе гучалі шкадаванне, агіда і жа- данне зразумець, як жа так атрымалася, што Пятровіч да- бегаўся.
Рэдактар маўчаў. Ён схаваў вочы і апусціў галаву.
- Дапісаўся, Пятровіч, у газетку? Колькі я цябе папя- рэджваў: кінь ты гэтую працу. Займіся нармалыіым спра- вай, мужчынскай. Ідзі ў аграномы, калі разумны - ідзі ў настаўнікі, дзеткам розум улівай у галовы. Вунь вучэлыія ў нас ёсць лесагаспадарчая, леснікоў рыхтуе. Школа мас- тацкая. Ёсць да чаго прыкласціся вучонаму чалавеку. А ты што? «Не, я ў газеце працаваць хачу! Я інстытут скончыў! Я разумны!» I дзе твой розум цяпер, Пятровіч?
- Ты што творыш, Выхухалеў? - нарэшце расцяў вусны Пятровіч. - Ты наогул пры глуздах? Ты навошта рэдакцыю разграміў?
- Ну, хочаш працаваць у газеце, працуй у газеце, - нра- цягпуў свой дыялог з тым, ранейшым Пятровічам, якога яшчэ можна перавыхаваць, Выхухалеў. - Толькі закон не