• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Шульга раздражнёна пхнуў Серага: яму здавалася, што вядзьмар цяпер пакрыўдзіцца і адправіць іх ні з чым. Хамяк нахіліўся да Шульгі і свісцячым шэптам сказаў: «Давай прасі, чаго ты цягнеш?» Шульга падняў руку, паказваючы, што яшчэ не час для размовы. «Давай, ну!» - зноў шапнуў Хамяк, але Шульга прыкінуўся, нібы глядзіць у іншы бок.
    - Справу да вас маем, - пачаў Хамяк сам.
    - He справу, просьбу, - перапыніў прыяцеля Шульга. - Просьба адна. Дужа трэба.
    - Пра просьбу вашу, хлопцы, я, дапусцім, ведаю, - ус- міхнуўся Сцяпан.
    - Адкуль? - прастадушна ўскінуў бровы Серы.
    - Ай, дурні вы, дурні! - усміхнуўся ў вусы гаспадар па- ляны. - Тут так справы не робяцца. Спачатку паглядзець мне трэба. Што гэта за хлопцы да мяне такія прыйшлі? Можа,
    кепскія? Можа, шкода ад іх? Паглядзець. А пасля размаў- ляць будзем. Калі будзе нам пра што размаўляць.
    - Тыпу экзамена, так? - падкрэслена сур’ёзна ўдаклад- ніў Хамяк. Усе мажлівыя экзамены ў сваім жыцці ён ужо праваліў.
    - Экзамена, - паўтарыў Сцяпан і ўсміхнуўся. - Ну-ну. Выспа тут ведаеце, як называецца?
    - Якая выспа? - падаўся наперад Шульга. Ён успрыняў пытанне як пачатак экзамена.
    - Ды гэтае во месца.
    - А гэта выспа? - здзівіўся Серы. - У балоце хіба выс- пы бываюць?
    - А як жа, - усміхнуўся Сцяпан. - Яна прадаўгаватая па форме. Як Мадагаскар, калі геаграфію ў школе добра вучы- лі. Вакол - балота, дзе-нідзе - дрыгва. Бачыце, там дрэвы растуць? - ён паказаў на бачныя па-над хмызамі вяршы- ні. - Гэта - букі. Наогул букаў у нашых краях няма. Высеклі калісь ушчэнт. На распалку, на пабудову. А тут ёсцека. Бо чалавек дасюль не дабраўся. Уся экасістэма захавалася. Тут з першабытных часоў нічога не мянялася. Балота - старое. Яму, можа, мільён гадоў. Тут навокал - уся Чырвоная кніга.
    - У гэтай хаціне жывяце? - ветліва пацікавіўся Шульга, кіўнуўшы на невялікую драўляную пабудову.
    - Так, паставіў, яшчэ калі ў вашым веку быў. Там буржуй- ка, ложак. Пакойчык маленькі, дык узімку цяпла дастаткова.
    - Нармальна. Я б таксама, можа быць... - Шульга не скончыў думкі, бо і сам не ведаў, што ён «таксама, можа быць». Ён быў пэўны ў тым, што на гэтай зямлі, закінутай сярод балот, ён бы не працягнуў і тыдня.
    - Тут раней жанчына жыла, чараўніца. Травы ведала. 3 ваўкамі, кажуць, зналася. Яе Сцепанідай клікалі. Так і празвалі гэтую сушу - Сцепанідзіна выспа.
    - А адкуль вы, дапусцім, соль бераце? Запалкі? - узнік- ла бестактоўнае пытанне ў Хамяка.
    - На рыбу мяняю, - растлумачыў мужчына. - У мяс- цовых. Іх, праўда, рэдка калі ўбачыш, а сам я з балот не выходжу.
    Ад мяптоў хаваецеся? - панізіў голас да інтанацый даверу Хамяк. - Праз «макруху»?
    Мужчына прылёг, адкінуўшыся на локці, і засмяяўся. Смяяўся ён доўга, але не крыўдна.
    - Паблукалі траха? - падміргнуў ён Сераму, адсмяяў- шыся.
    - Мы яшчэ ўвечары ўчора да вас выйшлі. I там з намі такі інцыдэнт адбыўся, - адказаў той. - Я нават не ведаю, як апісаць.
    - Беглі. абасцаўшыся, - хрыпла „адтакнуў Хамяк.
    Вы нс ведаеце, дарэчы? - падхапіў Шульга. - Што тут жывс? Вялікае такое? Вые і равс. I пляскас.
    Мужчына зноў засмяяўся і наўтарыў за Шулыой: «Пляскас!» Відавочпа, сама ідэя сур’ёзнага адказу на гэтас пыташіе дадавала яму нямала весялосці.
    - Ды ёсць тут адзін, - сказаў ён праз смех і паглядзеў чамусьці на неба. - Пляскае што трэба!
    Ну, гэта так было... Незвычайна, - паспрабаваў Шульга даць зразумець, што перажыты імі досвед меў не зусім ка- медыйныя рысы. - Ледзь не патанулі мы. Тут не вельмі для бсгу ландшафт прыстасаваны.
    - Гэта добра, хлопцы, што з вамі тут упочы такія пры- годы сталіся, незразумела прамовіў Сцяпан. Скарапілі знаёмства. Як-ніяк, цяпер з вамі паразумецца прасцей будзе.
    - He, пу мы б ведалі, раніцаіі пайшлі б, не пагадзіўся з тым, іпто досвед быў добрым, Серы.
    - I думаеце, прыйшлі б адразу? Сюды? На выспу? - х.мыкнуў Сцяпан. - Гэта балота. Пакуль не паводзіць - не выведзе. Яло і мяле часам так водзіць, што здурнееш. Дык гэта мяпс! Але вы да гэтага так пастаўцеся. Вось вы калі ў горад на мапіыне прыязджаеце, за рулём, і калі ў яго ж на цягніку тралляецс, то ці розныя адчуваллі?
    Розныя, нагадзіўся Серы. - Калі на машыпе бу- хаць нелыа. Ну і крама, бар усё побач.
    I як бы выходзіць, што горад на машыпе і горад ла цягніку два розныя гарады?
    - Як бы так, ага, - лагадзіўся Серы.
    - Вось так і тут. На гэтую паляну, хлопцы, толькі па- ліхому трапіць можна. Па-добраму не пускае. Хадзілі б по- бач - не разглядзелі б.
    - Дык гэта. Да справы, - нагадаў Хамяк. Яму не цяр- пелася.
    - Да справы мы з вамі вечарам. А цяпер мне трэба кружкі на акуня праверыць. Ты, - ён тыцнуў пальцам у Шульгу, - са мной ідзеш. Веславаць будзеш.
    - А можна, і мы пойдзем? - спытаў Хамяк.
    - Нельга, - строга адказаў Сцяпан. - На гаспадарцы пакідаю.
    - А што нам тут рабіць, блін? - пасумнеў Хамяк.
    - Дурніцаў паешце, - Сцяпан пабачыў, што твар Хамяка зацягнуўся смяротнай нудой. - Доўбня, тут у дурніцаў пла- ды завязваюцца, калі багун квітнее. А ў багуна пылок вясёл- кай завецца. Як ты разумееш, кепская рэч вясёлкай звацца не будзе: люцей за спірт забірае. Калі дурніцы бярэш, а яны ўсе ў блакітным налёце - ведай, што багун апыліў. «Тваё зда- роўе!» - і ў рот. Толькі галава потым баліць люта. Так што ешце ягады, дзеці. Толькі ў балота не лезьце, як іх паясце.
    - А, - расквітнеў Хамяк. Яму спадабалася, што муж- чына так тонка адчуў яго душэўныя памкненні і таемныя спадзевы. - Гэта мужчынская размова.
    Вядзьмар паклаў Шульгу на плячо руку і пацягнуў праз паляну, да букаў. Прайшоўшы праз ліставы лясок са срэб- нымі, бы ў казках, дрэвамі, яны выйшлі на другі бок выспы. Бераг тут быў пляскаты і лысы. Мяжа багны пазначала сябе зараснікамі чароту і аеру. Вядзьмар спыніўся тут і ўгледзеў- ся ў гарызонт, прыставіўшы далонь да вачэй.
    - Боты дзе згубіў? - спытаў ён.
    - Ды так, была справа, - не захацеў расказваць Шульга.
    - Здымай шкарпэткі. Басанож пойдзеш.
    - А калі аерам парэжуся? А бруд гэты? А вада гнілая?
    Сцяпан зрабіў крок з берага ў дрыгву, дачакаўся, пакуль у след набралася чорная вада, дастаў нагу, нахіліўся і за- чэрпнуў прыгаршч.
    - Пі.
    - Навошта? - здзівіўся Шульга.
    - Балота прайшлі, ды балота не зразумелі. Пі давай.
    - Гнілату гэтую балотную? - скрывіўся Шульга.
    - Сам зачэрпні.
    Шульга стаў на калена на беразе і набраў у далоні чор- най, каламутнай вады з балота.
    - Нюхай, - загадаў Сцяпан. - Чым пахне?
    Шульга не мог зразумець характару паху.
    - Гаўном пахне? - дапамог яму вядзьмар.
    - Ды нібыта не.
    - Гноем пахне? Гнілатой? А?
    - He. Дзіўна. Нейкі медыцынскі пах. Бінтамі. Бінтамі пахне!
    - He бінтамі, а ёдам, - паправіў вядзьмар. - Цяпер пі. Шульга скрывіўся і з недаверам выпіў.
    - Ну як?
    - Вада як вада, - сказаў ён. - Цёплая. 3 прысмакам моцным... мінеральным.
    - У гэтай вадзе ўся таблічка Мендзялеева. Ёй язву страўніка за два тыдні лечаць. А ты кажаш, вада гнілая. Пакрыўдзіцца на цябе цяпер балота - і не вернемся з возе- ра. Дурні! Якія ж дурні!
    - Даруйце, - мяўкнуў Шульга.
    Возера знаходзілася няблізка. Ішлі так доўга, што Шульга паспеў падзабыць, куды і навошта яны ідуць, а прывалаў вядзьмар не рабіў. Перад вачыма ў Шульгі ад спёкі і стомы пульсавалі чырвоныя мухі, але ён не скардзіўся, аблізваў гарачыя вусны і час ад часу чэрпаў балотнай вады - пра- паласкаць рот. Піць яе ён не адважваўся. Сцежка ўвесь час была адносна сухая - без вокнаў, ямаў і затокаў. У адным месцы Сцяпан збочыў з яе і паказаў знакамі, што трэба ісці за ім, але варта быць вельмі асцярожным. Метраў праз дзе- сяць ад сцежкі ён стаў на кукішкі і пачаў прасоўвацца амаль паўзком, рассоўваючы траву рукамі. «Во!» - выдыхнуў ён, паказваючы з-за травы на разлом за паўметра. Разлом быў запоўнены чорнай вадой і добра схаваны раскай. Праз гэта ён амаль не адрозніваўся ад ландшафту вакол. Сцяпан дас-
    таў з кішэні масіўную гайку ў кокане з тоўстага шнура. «На, разматай», - прапанаваў ён Шульгу. Шульга апусціў гайку у ваду ў разломе і пачаў акуратна страўляць шлур, дазваля- ючы металу тануць усё глыбей. У нейкі момант яму здало- ся, што за гайку моцна тузанулі там, у разломе, і ён раптам зразумеў, што яго можа зацягнуць туды які-небудзь чорт ці яшчэ штосьці, здолыіае выжыць на глыбіні дваццаць метраў у вузкім балотным разломе. Ён упёрся ступакамі ў купіны і ўчапіўся левай рукой у карлікавы хмызпяк, што рос побач, а правай працягваў апускаць гайку.
    Там што, два дзевяціпавярховікі глыбіня? - прашы- пеў ён.
    - Што ў возеры, што тут - дна зусім няма, - растлу- мачыў вядзьмар. - Замест дна - тарфяная завісь рознай шчыльнасці. А да таго ж рэчышча мяняе штотыдзспь. Неяк раз ледзь не ўляцеў - на дарозс апыііулася. Што такое, хрэн яго ведае. Загадка прыроды.
    Возера было аточанае шчытнай сцяной з мячэўніка - густога, на два метры вышынёй, з вытыркнутымі, бы пе- тарды, суквеццямі. Прарываючыся праз зараснікі, Шульга згадаў экзатычнае слова «мачэтэ» і ўявіў сябе Арнольдам Шварцэнэгерам з фільма «Драпежнік», які прадзіраецца праз вільготныя джупглі Вістконга насустрач нябачнай затоенай пагрозе - з інфрачырвоным зрокам і бластарам на плячы. Сцяпан спераду беражліва рассоўваў велічэзнае лісце, што ссоўвалася за ім, як парцьеры. Усярэдзіне было амаль цёмпа, як у бамбукавым гаі або на кукурузным полі. У рот лезла дробііая жамяра, багата ўроджаная тут. Мячэўнік скончыў- ся знянацку, без лераходу, - да самага гарызонту раскіну- лася роўня вады. Глыбіня пачыналася адразу пад берагам, які быў ненадзейны і мог вось-вось праваліцца пад нагамі. Паблізу вада была чорная, з медным адлівам, удалечыні - праз дзіўныя ўласцівасці адлюстравапня - убірала неба нават болей за раку ці звычайнае возера, аддаючы ультра- марынам, блакітам, бірузой.
    Ух ты! - не вытрымаў Шульга. Ён ніколі не бачыў такіх фарбаў.
    Каля берага быў прывязаны самаробны човен, выдзеў- баны са ствала дрэва.
    - Сядай на вёслы, - проста сказаў Сцяпан.
    Шульга асцярожна перабраўся ў човен, на імгненне ўха- піўшы зрокам сваё засяроджанае адлюстраванне ў вадзе колеру чыфіру. Чамусьці здавалася, што аспоўныя размовы пачнуцца менавіта тут, калі яны адплывуць ад берага, які і не бераг зусім, а патанулая ў вілыотных імхах частка пры- датнай для хады багны.