Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
ромністага феерверка, што распадаецца, адцвітае і імкнец- ца да зямлі. Зоркі былі паўсюль, яны луналі, спускаліся па спакойных глісадах, стваралі ціхі шолах або прыглушанае шыпешіе. Уся зорная мапа прыйшла ў рух: яны ападалі цэ- лымі сузор’ямі. Колькі манетаў плюхнулася проста ля ног таварышаў, іншыя плаўна апусціліся ў балота крыху далей, захоўваючы бурштынавы, чырванаваты, блакітны бляск, і трэба было толькі паспець падняць іх, пакуль не згаслі, па- куль не астылі ў карычневай балотнай вадзе.
- Іерогліфы нейкія! - паказаў Серы падабраны прос- та з-пад ног кругляш чырвонага золата, шчодра пакрыты арабскай вяззю.
- А ў мяне руская. 3 царом барадатым! - пахваліўся Хамяк знойдзенай манеткай.
- 3 усяго свету! - незразумела нават для сябе сказаў Шульга.
- Вось там падымі! - скамандаваў яму Серы, паказаў- шы на кропку, што тлела бліжэй да Шульгі. - Падымі, па- куль не згасла!
Шульга пахлюпаў па затопленым імху да зоркі, якая па- вольна памірала. Падабраў, адчуўшы прыемную вагу, нез- вычайна вялікую для такога малога прадмета. Манета мела тэмпературу кубка з гарбатай, што чакаў на стале паўгадзі- ны. Золата нібы свяцілася знутры, падкрэсліваючы малюнак дзіданосца на аверсе. Падбег Хамяк:
- Прымі! - выкрыкнуў ён. Ягоныя далоні былі поўныя знічак. - He тупі! Хутчэй! A то згаснуць! - падбадзёрыў ён Шульгу.
Уверсе зноў усё пачало расквечвацца, не раўнуючы, яр- кім паўночным ззяннем. Зоркі, падаючы, пакідалі за сабой іскрыстыя сляды: гэтым разам абсыпалася не ўсё неба, a адна шырокая паласа, ад гарызонту да гарызонту, як быццам нехта правёў чароўнай палачкай.
- Бач, як праляцеў! - ткнуў Серы. - Адтуль - туды!
Ён падбег да Шульгі з поўнай майкай улову: золата тлела скрозь тканіну, ствараючы прыемнае, роўнае святло, падобнае да бляску начпіка. Твар Серага выглядаў у гэтым
святле як аблічча на святым абразе. Балота вакол было ўпрыгожанае мігценнем кропак у вадзе. Ужо цяжка было зразумець, дзе зорнае неба, а дзе зямля са зляцелымі на яе зоркамі: часам даводзілася стаць на карачкі, каб падабраць манеты. Іх было багата, як апенькаў у верасні, але і цьмя- нелі яны даволі хутка.
- Прападаюць! - у роспачы крычаў Хамяк. Ён дастаў з кішэні запалкі і чыркаў імі, раздражнёна кідаючы ў ваду шторазу, калі дагарала да пальцаў. - Вось тут была! Я ба- чыў! Дзесьці тут! Пацаны, яны пад зямлю сыходзяць, як патухнуць! Таму хутчэй! Хутчэй, пацаны!
3 неба зноў паляцелі марудныя, задуменныя зоркі.
- Нармальна ўжо набралі! - Шульга ледзь падняў мя- шок, у якім пабразгваў улоў. - Ужо, можа, досыць, пацаны!
Зоркі мігцелі ў балотнай вадзе так, быццам нехта ўпры- гожыў прастору тысячамі свечак. Кожны з агеньчыкаў меў сваё адценне, і глядзець на гэта можна было вельмі доўга.
Прыгажосць, - не вытрымаў Шульга, абмацваючы ру- камі мох і падхопліваючы пальцамі каштоўныя кругляшы. Гэта нагадвала збіранне чарніцаў ці журавінаў.
Дзесьці далёка нібы стаметровы шчупак ударыў хвастом па вадзе: усплёск даляцеў секундаў праз дзесяць пасля таго, як тарфянік пад нагамі здрыгануўся і пайшоў хвалямі.
- Скончылася лафа! - пракаментаваў Хамяк.
- Спацькі яны пайшлі, - пагадзіўся Шульга. - I больш губляць не будуць.
Прыяцелі без асаблівага энтузіязму, хутчэй з гігіенічных меркаванняў, падабралі яшчэ колькі манет, што тлелі паблізу.
- Шмат набралі? - спытаў Хамяк.
- На, сам узваж, - прапанаваў Шульга.
Хамяк паспрабаваў падняць мяшок адной рукой, узяўся дзвюма, напружваючыся, закінуў на спіну.
- Ды тут жа кілаграм сорак залацішка! - крыкнуў ён. - А можа, і шэсцьдзясят! Пацаны, мы рэальна багатыя! 3 Пінжаком усухую разыдземся! I яшчэ сваю фабрыку ад- крыем! Па вытворчасці гумовых баб!
- А як цяпер да дзеда выйсці? - спытаў Серы.
- Хер яго ведае, - шчыра адказаў Шульга. - Але плёскалася ў тым баку, хата па дарозе да возера. Значыць, нам прыблізна туды, - Шулыа махнуў рукой на поўнач. Пэўнасці ў тым, што возера менавіта там, дзе плёскалася, як і ў тым, што хата - па дарозе да возера, а таксама ў тым, што плёскат быў там, дзе ён паказаў, у яго не было. Разам з тым, за папярэднюю ноч ён пераканаўся, што на балоце самае галоўнае - кудысьці ісці. Па магчымасці - не панікуючы.
Мяшок узвалілі на Серага, разам вырашыўшы, што той - самы спартыўны. Прасоўваліся наперад павольна: сцямілі, што горш за ўсё будзе ўтапіць золата ў дрыгве, якая вы- падкова скочыць пад ногі. Наперадзе ішоў Шульга, пра- мацваючы купіны нагамі, за ім - Хамяк, які даваў Шульгу парады, куды ісці, апошнім цягнуўся механоша. Месцы, па якіх ім надарылася ісці, былі адносна сухія - цёплая вада даходзіла да костачкі, часам нейкая нізкая купіна сыходзіла пад нагой да калена.
- Чуеш, Шульга? - спытаў Серы хвілін праз сорак. - Мы не заблукалі? Бо ношка нашая не надта лёгкая!
- Нармальняк, братва! - бадзёра адрапартаваў Шульга. - Я, перш чым крануцца, азімут засёк. Ідзём мы строга на поўнач. Вяртацца, калі што, - роўна ад Палярнай зоркі, якая ў Вялікай Мядзведзіцы.
- Чуеш, Шулыа, - пацікавіўся Хамяк. - А з якіх рэзонаў нам вяртацца туды, адкуль мы пайшлі? Там жа няма нічога!
- Так, сапраўды, - падумаўшы, пагадзіўся Шульга. - Азімут раней трэба было засякаць. Ад хаты. Але нам тады не да азімуту было. Тваю ж! - ён спатыкнуўся і ўпаў на далоні.
- Што такое? - занепакоена спытаў Серы.
- Тут нешта пад ногі... Глянь, пацаны! Заплечнік знай- шоўся! - ён, пакорпаўшыся, прад’явіў сябрам ацалелую бляшанку тушаніны і кансервавы нож. - Ліхтара, шкада, няма. I мокры ўвесь! I нахер нам тушаніна, калі ў лагеры юшка! - ён сунуў бляшанку назад у брызент, раскруціў за- плечнік над галавой і шпурнуў яго ў цемру.
- Ну і што ты зрабіў, Шуля? - пакрыўджана адгукнуў- ся Серы. - Мог бы ў мяне частку манет ссыпаць. Я пады-
хаю тут, як ішак у Сібіры. А ў заплечніку і валачы зручней было б.
- Добрая мысля прыходзіць апасля! - бестурботна ад- гукнуўся Шульга. - Нясі, Серы, не плач. Калі цяжка зро- біцца, на Хамяка мяшок згрузім.
- He, ну ты, Шульга, тупы! - асудзіў яго Хамяк. - Думкі ў цябе часам у галаве бываюць, але ў цэлым ты тупы!
- Глядзіце! Выйшлі! - Шульга спыніўся і паказаў на полымя ад вопіішча, што мігцела з-за хмызоў недалёка ад іх.
Прыяцелі паскорыліся.
- Серы, трымай мяшок мацней! Каб на апошніх метрах чаго не адбылося! - скамандаваў Шулы а.
- У цябе цяпер, Шуля, мянушка будзе Заплечнік! He Шульга, а Заплечнік! А як заўтра золата ў вёску валачы? Ты падумаў? - працягваў злавацца на яго Серы. - Алігафрэн, бляха!
- Нармалыіа, пацаны! Вы б радаваліся, - адмахваўся Шульга, які віну адчуваў, але стараўся на ёй не канцэнтра- вацца. - Скарб знайшлі, як Індыяна Джонс - Трою! Потым яшчэ ў падручніках пра нас напішуць, вось пабачыце! Стоп, бляха! Стоп! - ягоная нага, замест каб стаць на купіну, сыш- ла ў жыжу. - Стоп! Тут у нас пападалава!
Шульга стаў на карачкі і рушыў наперад паўзком.
- Серы ідзі за мной. Hi кроку ў бакі! Тут пападалава! Штосьці кшталту ракі. Ці разлом той!
Яны пачалі абыходзіць паляну па коле з вельмі вялікім радыусам. Багна, што аддзяляла іх ад вогнішча, не адыходзі- ла. Шулыа ўзброіўся запалкамі і час ад часу запальваў чар- говую, каб пераканацца, што смяротная перашкода яму не мроіцца. У няроўным святле на некалькі секундаў нраступа- ла чорная водная роўнядзь, што хавала ліпкую жыжу, альбо матавая паверхня вільготнага торфу, падобнага да высахлай лужыны. У адным месцы яму здалося, што яна прыдатная для хады: ён ступіў на яе, і яна вытрымала асцярожны крок, ён ступіў другі - і праваліўся адразу па грудзі ды пайшоў яшчэ ніжэй. Яго б зацягнула за хвіліну, калі б Хамяк і Серы разам не выцягнулі яго за рукі.
- Ды што ж такое? - сказаў Шульга, калі полымя зусім знікла з вачэй.
Яны абыходзілі выспу з другога боку. Багпа была па-ра- нейшаму побач.
- Крапіву памятаю! - абураўся Шульга. - Хмызняк памятаю! Але багны не памятаю! Зачаравана тут!
У адным месцы ім удалося падабрацца зусім блізка да дрэваў выспы, што былі неблагім арыенцірам. Ад чароту і хмызоў, якія абяцалі выратаванне, іх аддзяляла метраў дзесяць вады, што ў святле запалкі блішчэла хваравітым ззяннем. Шульга акуратна звесіў ногі ў цёплую пратоку і пракаментаваў:
- Глыбіня тут ладная. Але бруду няма. Чыстая вада. Я паспрабую прабіць. Калі што, лавіце!
Ён саслізнуў у ваду:
- He, ісці не атрымаецца! 3 галавой! А можа, і глыбей! Але плыць можна! - Шульга зрабіў некалькі моцных граб- коў кролем і ўчапіўся за кусты на процілеглым беразе. - Тут ля ляшчыны ўжо неглыбока! Па грудзі! Так што варыянт!
- А што з мяшком? Падумаў? - запярэчыў Серы. - Самі-та мы праплывём. А вось золата патопім нахер.
- Так! Ніяк! - пагадзіўся Шульга. - Далей пойдзем! Неяк жа мы з выспы выйшлі!
Зусім побач нязвыкла для балота шапацелі лістотай букі. Заплюшчыўшы вочы, можна было ўявіць сябе ў ліставым лссе - высокім, сухім, урачыстым. Пад гэты ўтульны шо- лах тройца рушыла наперад: метраў праз пяцьдзясят затока змялела, сплюспулася да трох метраў, але ператварылася ў непраходную гнілую багну: па ёй можна было плыць толькі ў адным кірупку - уніз, на дно. Запалкі скончыліся і цяпер Шульга правяраў выхад да выспы выключна навобмацак: ступакамі, рукамі, вагой, спрабуючы прарывацца наўздагад, але піторазу правальваючыся. Праз свае эксперыменты ён добра накрыўся брудам і, пабліскваючы бялкамі вачэй у цемры, нагадваў гогалеўскага чорта. Праз пекалькі сотняў метраў таварышы апынуліся роўна ў тым месцы, з якога пачалі свой тур вакол выспы: ракурс хаты, вугал, пад якім
яе хавалі зараснікі, былі ідэнтычныя. He падзелася нікуды і дрыгва, што аддзяляла іх ад паляны.
- Як так можа быць? - мармытаў сабе пад нос Шульга. - Я не разумею, як так можа быць? Зранку на выспу прыйшлі. Праз кусты і крапіву. Увечары з выспы выйшлі. Без дэльфі- наў, ластаў і аквалангаў. Па сухім. А тут рака Волга нейкая намалявалася.
- He пускае, - раптам змрочна сказаў Серы і скінуў з сябе мех. Паверхня пад мяшком здрыганулася і завагалася, нараджаючы адчувальныя хвалі.
- У сэнсе? - не ўцяміў Хамяк.
- He пускае, - паўтарыў Серы.
- Ды хто не пускае? - запярэчыў Хамяк. - Проста пра- вадыр у нас алігафрэн. Ліхтар страціў, заплечнік выкінуў. Сцежкі не можа знайсці. Усюды багна яму.
- He пускае, - панура паўтараў Серы. - Ен, чыё зола- та, - не пускае. Ён тут раку зрабіў.