• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - He. У Бабруйск.
    - Чаму ў Бабруйск? - Шульга пра гэты горад чуў толькі жарты з Інтэрнэту.
    - Там морг лепшы, - растлумачыў санітар. - Боксы сучасныя, інструмент.
    - А калі выжыве? - усё не мог паверыць у смерць Серага Хамяк. - Пасля ўколу?
    - А калі выжыве, у Бабруйску бальніца таксама ёсць. Хоць надзеі мала. Я кажу - не выжыве, Сямуха кажа - не выжыве. Значыць, не выжыве. А шкада. Малады яшчэ, - апошняе было сказана без усякай інтанацыі, каб ніхто не падумаў, што медыку сапраўды шкада. Здаецца, душэўнасць тут трактавалася як непрафесіяналізм і дылетанцтва.
    - Тэлефон бы які далі! - папрасіў Шульга. - Каб ве- даць, куды званіць.
    - Мы вам не даведка, - абарваў санітар. - Званіце па даведцы ў Бабруйск і пытайце. Але ўвогуле тут званіць няма чаго. Глядзіце, сінюшнасць на вуснах. Дыханне праз сілу. Гіпаксія. Узялі б нумарок брата. Ён і вянкі прадасць, і месца на могілках выб’е: тут важна, каб высока было. Каб не пад- тапляла. Тут балоты вакол. I яшчэ добра, каб дрэваў не расло побач. Дрэвы каранямі ведаеце што з пахаваннямі робяць?
    Ён адсунуў сцягном бабу Любу, якая плакала ўжо моцна і бязгучна, як па сыне, і дапамог кіроўцу загрузіць насілкі з Серым у машыну. Апошні раз мільгануў профіль Серага, які зрабіўся шэрым: ягоныя бровы былі ўскінутыя домікам, а нежывы рот прыадкрыты.
    - Ну, дык мы з вамі? - паспрабаваў ускочыць у машы- ну Шульга.
    - He. Толькі сваякам можна. Па пашпарце, - катэга- рычна адмовіў санітар. - I цела мы вам не выдадзім пасля ўскрыцця. Толькі сваякам. Па пашпарце. A то кожны будзе прыходзіць і трупы забіраць, пагадзіцеся. Дык вось, кажу, два вядры саляры, і не цягне! Упырск увесь перабралі, дык яна яшчэ і алей пачала жэрці!
    Ляснулі дзвярыма УАЗа. Машына рванула з месца, смеш- на пабліскваючы слабой сіняй мігалкай. Баба Люба ўзмах- нула рукой, развітваючыся з хлопцам, які абкошваў ёй траву каля дома. Яна павярнулася да Шульгі з Хамяком.
    - Чаму прыяцеля свайго не баранілі? Чаму аддалі?
    - Баба Люба, яго лекары паглядзяць, - растлумачыў Шульга. - Калі змогуць - вылечаць.
    - Гэта не горад! - закрычала жанчына. - Тут лечацца дома! Самі! А ў бальніцы паміраюць! Дом - каб лячыцца, бальніца - каб паміраць!
    Баба Люба выцерла слёзы рукавом і моўчкі патупала ў сваю хату. Яе маўчанне было больш пранізлівым за яе ля- мант. Шульга з Хамяком упершыню за доўгі час засталіся сам-насам: два чалавекі, што недалюблівалі адзін аднаго, якіх Серы, неразумны Серы, летуценнік Серы, Серы, у якога ўсіх размоваў было - пра Бруса Лі ды пра Шаалінь, - збіваў у адно кодла. Адчуваючы, як імкліва знікаюць тэмы для гу-
    таркі, абодва селі на розныя бакі той лаўкі, на якой яшчэ зусім нядаўна ляжаў іх таварыш.
    - Прыгажуні б гэтай, з Кастрычніцкага, пяром на плячах «СУКА» выразаць, як калі зэк з зоны прыходзіць і бачыць, што жонка іншаму дала, - напружана вымавіў Хамяк.
    Насамрэч яму хацелася сказаць: «Што ж ты, Шуля, такі разумны, а Серага вунь укаталі, і нічога ты не зрабіў?»
    - Дык а хулі цяпер помсціць? - абыякава сплюнуў Шульга. Ён вышчыпваў сваім голым ступаком парэй пад лаўкай. - Нам бы лепш падумаць, што далей. Дзе грошы шукаць. Доўг на нас.
    Напраўду ж Шульга думаў: «Ідзі ты адсюль нахер, Хамяк. Аніякая мы з табой не шобла. Вось калі Серы быў - мы адной брагай былі. Утрох. А цяпер - хоць вінныя і разам, але справаў у нас агульных няма».
    - Проста шкада, што шалава гэтая шчэ натоўп мужы- коў дзіркай сваёй са свету зжыве, - растлумачыў Хамяк, але злавіў недаверлівы погляд Шульгі, які сапраўды сумня- ваўся, што Хамяку можа быць шкада хоць кагосьці. - Ну, і плюс, можа, калі ёй валасы падпаліць, яна б Серага вярну- ла, - дадаў Хамяк.
    - Серага не вернеш, - Шульга ўсё рваў і рваў траву, аб- пальваючыся крапівой і знаходзячы задавальненне ў гэтай пякотцы. - He вернеш Серага. Серага не вернеш. Калі б можна было, баба Люба сказала б. А гэтую - хоць вэндзь, хоць вары: яна толькі плакаць будзе і яшчэ пераканае, што ні пры чым. Расчуліць. I ў ложак зацягне.
    - Можа, можна Серага выратаваць? - спытаў Хамяк, які сапраўды хацеў выратаваць прыяцеля. - Можа, у Глуск паехаць, свечку ў царкве паставіць? Каб свечка гэтая вядзь- марства зняла?
    - He, Хамяк, - травы пад лаўкай не засталося і Шульга калупаў ступаком зямлю, ламаючы пазногці на пальцах. - Свечкі за нябожчыкаў ставяць. Калі яе за жывога паставіць, ён толькі памрэ хутчэй. He чуў хіба «за спачын»? Гэта калі хочаш, каб бабка, напрыклад, твая, калі ляжыць, памірае, крэхча, просіць, каб хутчэй ужо, - вось тады трэба ў царк-
    ву. Паставіў свечку «за спачын» - і ўсё: на нябёсах бабка. Ножкі звесіла, усміхаецца.
    - Я ў рэлігійных пытаннях не дужа, - прызнаўся Хамяк. - А калі, скажам, да папа заявіцца? Грошай яму даць - усё, што ў нас ёсць, даць, - каб павядзьмарыў? Поп жа важны, у яго вунь царква цэлая, «Мэрсэдэс», крыж за- латы. Ён напэўна манду гэтую з Кастрычніцкага перавядзь- марыць.
    - Ты няправільна сабе ўяўляеш расклад, - Шульга па- глядзеў на яго з жалем. Ён не мог паверыць, што існуюць людзі, якія да такой ступені скажона разумеюць духоўныя пытанні. - Поп - ён на пасля смерці патрэбны. Ён пра ця- пер не вырашае. Вось калі будзеш у царкву хадзіць, папоў слухаць, спяваць ім там, як яны просяць, тады пасля таго, як дуба дасі, увесь у нішцяках апынешся. Усё ў цябе будзе як у царкве: золата, водар нармальны, свечкі. А каб мерцвя- ка падняць або экстрасэнса абясшкодзіць - гэта міма. Тут Кашпіроўскі патрэбны. Але ён у Амерыцы. Брэда Піта ад нетрымання мачы лечыць. Нам бы лепш вось што. Нам бы план трэба абдумаць. Новы.
    Калі б побач быў Серы, Хамяк пачаў бы ныць пра тое, што ўсе планы Шульгі правальваюцца, яны б паспрачалі- ся, высвятляючы, хто з тройцы разумнейшы, у спрэчцы б нарадзілася ідэя, і ў выніку тройца атрымала б надзею. Але Серага побач не было. Таму Хамяк выціснуў:
    - He, Шуля. Ты не крыўдуй. Але гэта - без мяне.
    - Як без цябе? - без вялікага здзіўлення перапытаў Шулыа.
    - Зліваюся я, карацей.
    - Як зліваешся?
    - Драпаю адсюль. Нычку адшукаю - і на дно. Зашке- рыцца каб гады на два. Пакуль шукаць не перастануць.
    - Знойдуць.
    - He знойдуць.
    - Гэтыя - знойдуць.
    - Ды не знойдуць, Шуля! Адзін раз замаскварэцкія паў- года зямлю капалі - не знайшлі. Пакуль сам не здаўся -
    не знайшлі. А хулі? Дзяды нашыя - партызаны! Хавацца ўмеем!
    - Хамяк. Разам мы - сіла. Удвох гропіы здабудзем. А па- асобку - толькі хавацца. I ўсё адно знойдуць, - Шульга ўгаворваў без асаблівага імпэту.
    - Месца тут праклятае, - працягнуў Хамяк. - Ты ж бачыш. Русалкі, ведзьмары, каўтуны, ну яго нахер! Серага страцілі. Застанемся - абодва загнемся.
    - Ты пачакай, Хома. Наладзіцца яшчэ ўсё.
    - He наладзіцца, - упэўнена сказаў Хамяк. - Без Серага мы не брыгада. А так - шпаннё...
    Шульга сказаў задуменна:
    - А я, напэўна, да ведзьмара вярнуся. Упаду ў ногі. Папрашу, каб паўтарыў. Каб сам схадзіў, урэпіце, калі па дру- гім разе мне - аніяк, - ён паглядзеў на Хамяка. - Хадзем са мной. А?
    - He, Шульга. Без мяне.
    - Тады бывай, Хамяк.
    - Тады бывай, Шульга.
    Хамяк заскочыў у дом, хуценька пераадзеўся, узяў спар- товую сумку з надпісам «Мукачево», кінуў поўны тугі по- гляд на майку з алімпійскімі колцамі, у якой, як ён верыў, мог хадзіць калісьці Пуцін, хутка кіўнуў прыяцелю, на якім гэтая майка была адзетая, і ступіў за веснічкі. Шульга пра- водзіў яго вачыма і раптам устаў з лаўкі.
    - Стой! - крыкнуў ён.
    Падышоў да Хамяка і парывіста прыабняў яго, папляс- каўшы па спіне. Хамяк, агаломшаны такой нечаканай прая- вай пяіснага сяброўства, у адказ папляскаў рукой па плячы Шульгі і паправіў торбу, што нечакана моцна, з металічным гукам ударыла таго пад рэбры.
    - Што ў цябе там? - здзіўлена спытаў Шульга.
    - Так. Хламу ўсялякага набраў. Нашу з сабой, - адмах- нуўся Хамяк.
    - Бывай, братан, - сардэчна вымавіў Шульга. - Спадзяюся, пабачымся!
    - Мы яшчэ накрадзём мех золата і наверх кучку! - упер- шыню за ўвесь час шчыра ўсміхнуўся Хамяк. Ён спадзяваў- ся, што Шульга ў душэўным парыве здыме майку Пуціна і падорыць яму. Але той не зняў і не падарыў.
    РАЗДЗЕЛ 21
    - Во, зыр. Сюды зыр, на клюшню! Бачыш пярстак, на безымясе? Мне яго ў аршанскай ІТК набілі. Прастакутка, залітая ўспрэс. Даганяеш, што значыць? He? Ходак не было? Кажу, не сядзеў ні разу? Hi разу не сядзеў? Во-во - відаць. Нармальны нібыта баклан, а майка ў штаны запраўленая. Ты хоць ведаеш, хто майку ў штаны запраўляе? A? Нс ведаеш? Калгаснікі! Ты б яшчэ мабілу на шнурок на шыі павесіў. Фраярок, бля! Бо не сядзеў ані разу. У нас, у нашым эсэсэ- сэры, для мужыкоў дзве школы жыцця. Там, на Захадзе, - каледжы-хярэджы, абсерваторыі і Мансэрат Кабалье. А ў нас з табой школы жыцця дзве: зона і войска. Калі бабёр не сядзеў, яму ў войску звычайна глузды ўстаўляюць. А калі бабёр і не сядзеў, і ў войска не трапіў, тады зусім гамон. Мы ж не на Захадзе! Гэта там - альтэрнатыўная служба, гра- мадзянская супольнасць. А ў нас, калі ты і нары не парыў, і аўтамат не цягаў, значыць, ты хто? He мужык! Разумееш? He мужык! Дык вось. Пярстак. Пра пярстак я кажу. Ты не бойся, чаго трасешся? Я ж за жыццё з табой пагаварыць сеў. Я б калі хацеў, я б ужо прапісаў табе ў лыч. Фіялетавы прастакутнік на пярстні азначае, што я адбыў пакаранне ад званка да званка. Разумееш, што гэта значыць? He? УДВ не было. Прасякаеш, што такое УДВ? УДВ, або «выхлап», - гэта калі вядзеш сябе як піянэр, зону падмятаеш, мусаркам пасміхаешся. Цябе па УДВ умоўна-датэрмінова выпускаюць. He, ну ты зусім як з дуба ляснуўся. Феню не боціш, масцюх не чытаеш. Цябе як увогуле клічуць?
    - Матарышын.
    - Што за імя?
    - Ну, мяне так усе знаюць.
    - Адкуль сам?
    - 3 Барбарова. Трыццаць кілометраў ад Глуска. На Казаэсе раблю.
    - Дык завуць цябе як?
    - Міша. Міша Матарышын.
    - А чаго размаўляеш, як калгаснік? Што, слабо нармаль- на размаўляць?
    - У нас усе так гавораць.
    А ў Глуску што за пасьянс у цябе?
    - Падрад прыехаў у іспалком падпісаць. Падпісалі ўжэ. Можна дамоў ехаць.
    Гутарка адбывалася ў цені акацый, ля даўно не працоўна- га фантана, што меўся дэманстраваць прыгажосць глускага краю выяўленчымі сродкамі позняга савецкага сюррэаліз- му. Басейн фантана, калісьці выкладзены бірузовай пліткай, парос травой. Некалі тут былі пырскі і шум вады, цяпср фантан нагадваў хутчэй ахаладжальны рэзервуар закіну- тага атамнага аб’екта: металічныя трубкі, якія сімвалізава- лі дрэвы глускага краю, заржавелі і тырчэлі, нібы згнілыя зубы з прапаленых цынгой дзяснаў. Бусел, які сімвалізаваў прыгажосць жывёльнага свету глускага краю, страціў у лі- хія дзевяностыя зробленую з латуііі галаву. Дзяўчына, якая сімвалізавала прыгажосць людзей краю, была зробленая з менпі каштоўпага армаванага бетону і таму захавала свае плоскія грудзі і каравай, які трымала ў руках. Але вандалы не пашкадавалі рысаў яе твару, што цяпер былі нсзваротна страчаныя.