Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- Далей зыр. На запяхі! Бачыш бранзалеты? Іх б’юць тым, хто больш за пяць гадоў нары парыў. А вось тут чатыры кропкі і яшчэ адна пасярэдзіне. Паміж вялікім і ўказальным пальцамі на далоні.
- У нас такія многа ў каго. Мужыкі самі сабе накалы- ваюць: красіва.
- Такіх баброў, якія на зоне капусты не елі і сабе пяці- хатную б’юць, нармальныя хлопцы звычайна прымушаюць скуру нажом зразаць. Бо гэта ж не жарты! Гэта ж не «тату»! Гэта масці! А масці, Міша, - гэта як у мянтоў пагоны. Ну прыкінь, калі маёр сябе генералам касцюміруе. Ну хана ж яму адразу, згодпы? Па паняццях гамон! Так і ў нас. У на- шым, Міша, свеце. За жарты з масцямі могуць адвафліць. Кропкі гэтыя значаць, што чалавек парыў у адзіночнай ка- меры.
Румяны і загарэлы Міша, з якім адбывалася гэтая нета- ропкая гутарка, відавочна пакутаваў. Досвед падказваў яму, што кароткае ўвядзенне ў семіётыку паколак скончыцца ў лепшым выпадку адабраннем неіікай часткі грошай, у гор- шым - аддаваннем усіх грошай на добраахвотных пачатках. Таму ён расціраў пот пад клятчастай кашуляй і чухаў па- тыліцу, шукаючы спосабы збегчы. Ягоны суразмоўца, блед- ны, як цвіль на турэмных сценах, пакрыты лядачай рэдкай шчэццю, пакідаў уражанне атрутнага грыбка, што вырас у вогкім, халодным месцы. Ён быў адзеты ў пінжак, які быў яму відавочна завялікі, але рабіў плечы шырокімі. Пад пін- жаком была белая майка, якія лёгкай прамысловасцю выпус- каюцца з думкай пра бегуноў, атлетаў і ішпых спартоўцаў, але ў гандлёвай сетцы запатрабаваныя найперш алкаголікамі і дэкласаванымі элемента.мі. Майка выгадна дэманстравала свету частку наколак, што пакрывалі грудзі, рукі і шыю су- размоўцы з той жа шчыльнасцю (і каравасцю!), з якой сцены захаваных першабытных пячор упрыгожаныя старажытнымі наскальнымі малюнкамі.
- Лічы купалы на царкве! - загадаў суразмоўца Мішу, адцягнуўшы майку ўніз і агаліўшы з размахам, на ўсе грудзі, намаляваны храм.
- Раз, два, тры, чатыры, пяць, - паслухмяна палічыў Міхаіл.
- Пяць купалоў - што значыць? Пяць купалоў? Што? I тут міма? Ну, вы там даяце ў сваім Барбарове! Ніводнага нармальнага мужыка? Які мог бы масці чытаць? Пяць ку- палоў значаць пяць ходак па пяць гадоў. Пяць у пяць - колькі?
- Дваццаць пяць.
- Чацвярціну, Мііпа. Чацвярціну я на зону адхадзіў. А мне толькі пяцьдзясят. ІІаўжыцця вертухалі, бля. Пасі, бачыш, кот у ботах на назе намаляваны? Ну, так, ну, можа і не зусім да ката падобны. Можа, сапраўды трус. Але ж вусы ёсць? Ёсць! Канялюш ёсць? Ёсць. Значыць, кот. Дык ты ду- маеш, я ад коцікаў млею, як цэлка ружовая? Кот шыфруха! Братва - да братвы. Кот - «коренной обйтатель тюрьмы».
А вось тут жук. Бачыш, уверх паўзе па руцэ? Жук - гэта таксама шыфруха: «желаю удачных краж». Грошы ў цябе ёсць, Міша?
- Не-а! Няма грошай! Мне яшчо ў Барбарова ехаць!
- А калі знайду? - суразмоўца нахіліўся да Мішы і за- зірнуў яму ў вочы. Міша раптам зразумеў, што на наступныя пытанні мужчыны лепш адказваць праўду.
- Ты хоць ведаеш, Міша, хто я такі? А? Думаеш, да цябе тут алканаўт паркавы на лаўцы прычапіўся? Я, Міша, аўта- рытэт. У Глуску. Я табе зараз прад’яўлю, як мяне завуць, і ты адразу абробішся, як дазнаешся, з кім на лаўцы сядзеў. Прыедзеш у сваё Барбарова і будзеш расказваць пра нашае знаёмства. I ўсе будуць не верыць табе. Дык вось, Міша, я - Пятніца. Чуў пра такога? Як не чуў? Вы, бляха, там зусім ахярэлі ў Барбарове? Можа, сініх сабраць і да вас наярыцца як-небудзь? На палітінфармацыю, бля. Я - Пятніца. Я - аўтарытэт у Глуску. Мяне тут кожны мент, любы таксёр ведае. He, ну ты ахярэў, Міша! Пятніцу не ведаць! Бачыш, Міша, краму?
Пятніца паказаў на дом непадалёк з надпісам «Гіпермаркет “Капрыз”». Нягледзячы на какетлівую назву, прадавалі ў гі- пермаркеце «Капрыз» збольшага чарніла, гарэлку, а таксама запаяныя ў пластык гатовыя салаты, якімі піва і гарэлку можна было закусваць.
- Гэтыя комерсы - пада мной. I тыя комерсы, у кіёску, - таксама пада мной. Увесь горад, Міша, пада мной. Бо я - Пятніца. Мяне тут усе ведаюць. Мянты ў мяне смокчуць. Выканкам у мяне смокча. Комерсы ў мяне смокчуць. Усе ў мяне смокчуць, Міша! Бо я - аўтарытэт у Глуску. Абшчак на мне, разборкі - на мне, суд гонару зладзеяў - на мне. Цяпер, Міша, мы пойдзем да камерсантаў і возьмем у іх вы- піць і паесці. Каб ты не думаў, што да цябе алканаўт паркавы падлез. Я ў Глуску ў кожны камок магу зайсці і ўзяць усё, што хачу, зразумеў?
Суразмоўцы ўсталі і накіраваліся да крамы «Капрыз». Па дарозе Пятніца працягваў экскурсію ў мастацкі музей, змешчаны на ягоным целе. Ён раскрыў пінжак і прыўзняў
майку на баку, агаліўшы майстэрскую контурную татуіроўку дзяўчыны са спыненымі, як на карцінах Арнальда Бёкліна, вачыма. Дзяўчына, намаляваная анфас, стаяла на адным калене. Лабок яна гулліва хавала далонню. Грудзі ў яе былі такія вялікія і пышныя, якімі могуць быць грудзі адно на татуіроўцы, набітай у месцах, дзе пра жаночыя грудзі калек- тыўна марыць вялікая група мужчын. Аголенае цела было абвітае змяёй.
- Гэтая клава значыць: «Спакушаны з юных гадоў», - з гонарам паказаў Пятніца. - Праходзь наперад.
Яны трапілі ў залітую зыркім святлом прастору гіпер- маркета.
- Добры дзень, Пятніца! - сказала маладзенькая пра- давачка.
- Зразумеў? - важна ткнуў Мішу ў бок Пятніца, зага- нарыўшыся ад вітання.
Крымінальнік захапіў свайго новага вясковага знаёмца ўглыб гандлёвай залы і тут загаварыў хутка і шэптам.
Так. Бяром два батлы беленькай, «Два буслы». He, лепш «Пшанічную»! - Пятніца імкліва зняў гарэлку з па- ліцы і ўручыў Мішу. - Давай, не тармазі, бляха!
Ён жэстамі паказаў, што гарэлку трэба засунуць пад рэ- мень і прыкрыць бутэлькі зверху кашуляй.
- Так, ну і закусь, закусь, закусь. Вось. «Філе сайры ў алеі»! Нармальна! Бяром!
- У штаны піхаць? - перапытаў уголас Міша.
- Чорт! Чаго ты равеш? - шэптам адчытаў яго Пятніца.
- Дык а чаго хаваць гарэлку і кансервы, калі тут табе ўсе даўжны? Узялі б і пайшлі як людзі! - здзівіўся працаў- нік вёскі.
- Тут камеры назірання вакол! - растлумачыў Пятніца. - Ім потым заснавальнікам як тлумачыць? Што прыходзіць Пятніца, бярэ ўсё, што хоча? Яны ж не ў курсе! Ну, засна- вальнікі тыя.
- А чаго яны не ў курсе? - выцягнуў галаву Міша, шу- каючы камеры назірання.
- Taro, што яны ў Мінску, яны далёка. А гэтым трэба ў Глуску працаваць. Са мной пра крышу кумекаць. Давай, пайшлі, праз касу і на выхад!
- Дык а чаго я ўсё нясу? - зноў гучна, уголас, спытаў Міша.
- Чорт, цішэй кажы! - шыкнуў на яго Пятніца. - Ты зусім рот закрый, выйдзем, я табе на дварэ на пытанні твае адкажу!
- Дык чаго? - перапытаў Міша шэптам.
- Бо я - Пятніца, - аднымі вуснамі паўтарыў Пятніца. - Я - аўтарытэт у Глуску. Нехер мне больш рабіць, як самому гарэлку выносіць!
Працэсія рушыла да выхаду з крамы.
- А вось гэта, - знарок гучна загаварыў Пятніца, кідаючы хуткія позіркі па баках. - Алень, бачыш, на левай клюшні. 3 надпісам «Поўнач». Гэта з другой ходкі маёй. Яшчэ пры Саюзе. Я ў Урэнгоі адбываў... Гэтую кампазіцыю называюць «Паўночны алень».
На выхадзе чакала неспадзяванка. Побач з кволай, як палявыя кветкі Глускага раёна, прадавачкай стаяў адзеты ў чорную майку і чорныя штаны мужчына, упаўнаважаны бэйджам «Ахова». На штанах мужчыны выразна вылучаліся стрэлкі, якія добра б глядзеліся з гальштукам, а ў спалучэн- ні з майкай выглядалі дзіўпа і нават пагрозліва. Мужчына па-спартоваму пагойдваўся з боку ў бок і хрусцеў шыйнымі пазванкамі, размінаючы цела, як перад бойкай.
- Так, арлы, абодва да касы, усё з кішэняў, рукі на пры- лавак, - скамандаваў ён.
- Я - Пятніца, - нахабна заявіў Пятніца.
- Паўтараю, - не звяртаючы ўвагі на рэпліку, сказаў мужчына. - Абодва. Да касы. Усё з кішэняў. Упор далоня- мі на прылавак.
Міша, сумеўшыся, выцягнуў з-пад рамяня дзве бутэлькі гарэлкі і бляшанку кансерваў «Філе сайры ў алеі».
- Ён заплаціць! - хутка патлумачыў Пятніца. - Мы проста кошык не бралі, таму думалі пранесці.
- Опачкі! Дробны крадзеж, - драпежна рухаў плячыма мужчына. Ён стаў пераступаць на месцы, як баксёр падчас сутычкі. - Стаім тут. Чакаем міліцыю.
- Дык ён заплаціць! Які крадзеж? - ускрыкнуў Пятніца.
- У пастарунку разбяруцца, - паабяцаў ахоўнік.
- Ты ж мне сказаў, што ты аўтарытэт! Што табе камер- санты ўсё даюць! - закрычаў Міша.
- Ідзі нахер! - напаўголасу адказаў Пятніца. Ён зрабіў па-кацінаму акуратны крок да дзвярэй.
- Стаім тут, чакаем міліцыю! - раўнуў на яго ахоўнік.
- Ды якая, нахер, міліцыя! - закрычаў наяго Пятніца. - Я тут пры чым? Зыркалы свае раззяў! Я - чысты, у мяне не было нічога! Селяніна гэтага афармляй!
- Ста-ім тут! Чакаем! Мі-лі-цыю! - ахоўнік набычыўся.
- Чуеш, ты, бля! Пеўнік, нахер! Мне з мусаркамі церці не ў дугу, зразумеў? У мяне пяць ходак было, шостая на- хер не патрэбная. У мяне, бля, лёгкія ў «Ваўчыных норах» засталіся! Трамбуй гэтага селяніна, а мяне не чапай! Звалі ўбок, дай выйсці, бля!
- Стаім тут. Чакаем міліцыю, - прашаптаў ахоўнік, стрымліваючыся з апошніх сіл.
- Табе прад’явіцца, бля? Я - злодзей у законе. У мяне павук і эпалеты, - Пятніца спусціў пінжак і паказаў накол- ку на плячы, дэманструючы нешта падобнае да вышыванага золатам гусарскага пагона. - Калі ты мне! Выйсці! Зараз! He дасі! Табе - гамон! Гамон табе, сука!
Ён упэўнена рушыў да выхаду, проста на мужчыну з бэй- джам «Ахова», і тут кволая, як палявыя кветкі, прадавачка войкнула, бо гук кулака, што ўрэзаўся ў сківіцу, быў рэзкі і непрыемны, з чутным касцяным хрустам: ляснулі зубы, грымнула стойка з чыпсамі, якую збіў у палёце Пятніца. Наогул гукаў удар суправаджала шмат, але заўважыць ніхто нічога не паспеў. Вось нібы долю секунды назад пакрыты наколкамі мужчына, выпучыўшы лоб і сціснуўшы кулакі, ішоў на адзетага ў чорнае спартсмена, і потым адразу - ва- кол раскіданыя чыпсы з палопаных пакетаў, гара зваленых з паліц крупаў і з-пад іх дзве нагі, што малоцяць па падлозе.
Ахоўнік паправіў пярсцёнак з пячаткай на сярэднім паль- цы і размяў далонь. Пятніца падняўся на ногі, пахіснуўся, ухапіўся за стэнд з марынаванымі агуркамі. Расхінуў пін- жак. Залез ва ўнутраную кішэню. Дастаў вялікі пісталет, у якім эксперт беспамылкова пазнаў бы Тульскага- Токарава, вядомы таксама як «ТТ». На рулі пісталета была доўгая драпіна. Навёў пісталет на ахоўніка.