• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Як ён наогул на камянях вырас? Сосны на камянях - бачыў. А дубы - не.
    - Бо не просты ён. Гэта не дуб - гэта абярэг. Сюды і вучоныя прыязджалі. I чачэны прыходзілі з прыборам. Вельмі ў іх пішчала, казалі, што там пляма металу памерам з танк. Хацелі дуб ссекчы і толам усё тут падарваць. Толькі я ім патлумачыў, што ад выбуху скарб толькі яшчэ глыбей у торф сыдзе. Але яны ўсё роўна хацелі дуб ссекчы і толам падарваць, ну дык я іх... трошкі...
    Вядзьмар зрабіў невыразны знак рукой, паказваючы, што праблему з чачэнамі ён вырашыў. Шульгу не захацелася вы- святляць, якім менавіта чынам Сцяпан адвёў ад дуба пагрозу.
    - Дык а вучоныя што?
    - Вучоныя з рэхалотам былі, ці як прыбор называецца, што ў зямлю глядзіць. Нейкія графікі на паперках паказва- лі. I пра гісторыю шмат казалі. Таксама верылі, што золата там. Але яны па-навуковаму называлі, «казна нейкага», і пра імёны каралёў спрачаліся. Капаць спрабавалі, - Сцяпан пазяхнуў. - Але нічога ў іх не выйшла.
    - Бач ты! Сапраўды, сляды ад ямаў засталіся! - з за- хапленнем сказаў Шульга, заўважыўшы метровыя правалы каля каранёў дуба. Правалы былі накрытыя дзірваном і за- цягнуліся, бы ваенныя акопы. - Пакапалі, уперліся ў камяні і з’ехалі? - спытаў Шульга з павагай.
    - Пакапалі, уперліся ў камяні, прыцягнулі пілу цыр- кулярную, зламалі ёй усе зубы і з’ехалі. Хацелі вярнуцца з толам, дуб ссекчы, а камяні падарваць. Ну я ім таксама па- тлумачыў, што скарб ад выбуху толькі яшчэ глыбей сыдзе. Але яны ўсё роўна падрываць вырашылі, з толам на балота сунуліся.
    - I што? Вы іх?..
    - He, ну гэта ж не чачэны! А вучоныя! 3 Акадэміі на- вук! Проста паляны не знайшлі. Пяць дзён тут хадзілі. Туды-сюды. Да возера - з возера. He знайшлі. Hi дуба, ні паляны. Так і з’ехалі. А хто экспедыцыю задумаў, вымову, напэўна, атрымаў.
    - Але, калі вучоныя не выкапалі, што мы будзем рабіць? У нас і цыркуляркі няма...
    - Дык я ж кажу. Скарб зачараваны.
    Сцяпан падышоў да дрэва і даў Шульгу знак ісці за ім. Разам яны абышлі камель вакол. 3 другога яго боку, не па- вернутага да хаты, за два метры ад зямлі было выцягнутае дупло той формы, якую набываюць дзве далоні, калі злу- чыць іх указальнымі і вялікімі пальцамі, максімальна рас- цягнуўшы. Дупло чамусьці здавалася старэйшым за кару, якую яно разрывала.
    - Вось гэта - уваход, - растлумачыў Сцяпан.
    Шульга стаў на дыбачкі і дацягнуўся далонню да дупла. Абмацаў, насыпаўшы сабе ў валасы драўнянага парушыння.
    - Гэта значыць, праз гэтую дзірку можна да каранёў прабрацца?
    - Дзірка ў цябе ў задніцы. А там - не дзірка. Там - уваход.
    - А што за ўваходам?
    - За ўваходам - скарб. Але яго проста так не ўзяць. Спачатку бойка будзе.
    - Бойка? - перапытаў Шульга. Ён пашкадаваў, што Серага больш няма. He тое, каб ён баяўся боек, але, ска- жам так, падчас некаторых з іх адчуваў сябе недастаткова спартыўным. Апошняя бойка, у якой яму давялося ўдзель- нічаць аднаму, бо Серы і Хамяк чакалі піва, па якое ён быў пасланы, скончылася тым, што чацвёра бірулёўскіх гопнікаў з гіканнем гналі яго праз тупіковы двор, аточаны ванітоў- на-аднолькавымі дзевяціпавярхоўкамі. Ён, як кот, забраўся пад машыну «Мазда-323» з выратавальна нізкім клірэнсам, і яны доўга хадзілі вакол тачкі, каб дастаць яго рукой або нагой, дацягнуцца, штурхнуць ботам з высокай цяжкой па- дэшвай. Потым яны ўзялі нейкую палку і, не маючы маг- чымасці як след размахнуцца, доўга і паныла тыкалі гэтай палкай Шульгу, які ляжаў ціха і выдаваў на памерлага.
    - Бойка, - паўтарыў ён яшчэ раз.
    - Бойка, ды не бойка, - растлумачыў вядзьмар. - He на шаблях. Як ты разумееш, цела тваё да скарбу не дацягнец- ца. Бо скарб пяць метраў пад камянямі. Таму вось тут будзе твая бойка, - ён пастукаў Шульгу па галаве - як звычайна стукаюць па чыгунку, каб зразумець, з чаго ён зроблены: са сталі, нікелю ці алюмінію.
    - Вось тут - гэта добра, - усміхнуўся Шульга і крануў сабе галаву пальцам. - А з кім біцца?
    - Усё б вам пытанні дурныя задаваць! - прыгаворваў вядзьмар. - Скуль мне ведаць? Ты што, думаеш, я там быў?
    - А не быў?
    - He быў! Я ж кажу: я сам не магу. Я толькі іншым дзве- ры магу адчыняць.
    - Дык падсадзіце? - Шульга размяў плечы, рыхтуючы- ся да сутычкі.
    - Ты куды? - засмяяўся вядзьмар. - Калі ты туды зараз залезеш, ты там толькі жукоў-караедаў знойдзеш! I заграз- неш наглуха. Да любога ўваходу ключ патрэбны. 3 ключом ісці! Памятаеш, я расказваў, як на машыне і на цягніку ў розныя гарады прыязджаеш? Дык вось, каб у гэты горад тра- піць, табе падводная лодка патрэбная, не менш. Але ў мяне ёсць адна. Завалялася! Да вогнішча хадзем! Баец!
    Сцяпан пасадзіў яго ля агню, пайшоў у хату, нешта напя- ваючы сабе пад нос. Спачатку Шульгу здалося, што вядзь- мар зацягнуў нейкую містычную замову, але потым, услу- хаўшыся, ён вырашыў, што мелодыя хутчэй нагадвае песню «Летятп перелетные птйцы» - пра тое, як добра жыць у СССР. Вярнуўся Сцяпан з газетным скруткам. У ім былі вы- сушаныя цыбулінкі нейкай балотнай расліны. Некаторыя - зусім маленькія, з пазногаць, іншыя - крыху большыя, з мезенец. На некалькіх была бачная зямля ды сляды торфу, з якога іх дасталі.
    - Ключ? - спытаў Шульга. - Гэта ключ?
    - Што ты разумееш? - усміхнуўся Сцяпан. - Гэта ві- таміны! Еш давай.
    Шульга разгрыз адну цыбулінку і адчуў, што болей за ўсё яна нагадвае пераспелую моркву: такія ж сухаватыя валокны без смаку. Потым, праглынуўшы, ён адчуў рэзкую і незвычайную аддушыну з экзатычным паслясмакам, які паступова набіраў інтэнсіўнасць.
    - Шмат есці?
    - Ты наярвай давай! - прапанаваў вядзьмар. - Я ска- жу, калі досыць.
    Шульга набраў поўны рот цыбулінак: яму здалося, што валакністая маса высмакча з рота ўсю сліну, ён нават запіў вадой з кацялка. Смак, які заставаўся на языку і паднябен- ні пасля праглынання, лёгка было распазнаць, але складана ідэнтыфікаваць. Зразумець, што ён нагадвае, было такса- ма складана, як і разабрацца, з якіх дакладна кампанентаў (кмен, каляндра, кара, лімоннік, імберац, зерне гарчыцы) складаецца індыйская прыправа. Але, запхаўшы ў рот но- вую порцыю карэньчыкаў, Шульга вызначыў для сябе, што паслясмак найболей нагадвае суніцы. Было ў гэтым пэўнае спрашчэнне, - як калі спрасціць гару Манблан адно да снежнай шапкі, якая яе ўпрыгожвае. Але інакш зразумець і растлумачыць смак не падавалася магчымым.
    Шульга прыслухаўся да сваіх адчуванняў. Ён не адчуваў нават кроплі таго чараўніцтва, якім ахутвала танізавальная
    Сцяпанава гарбата перад паходам па знічкі. Рэчаіснасць заставалася абыякавай, халоднай і непрыцягальнай, як ту- маннае і змрочнае неба над галавой.
    - Скажыце, а як так выйшла, што вы на балота сышлі? - пацікавіўся Шульга, каб падтрымаць размову ды не маўчаць.
    - Ну ты спытаў! - адказаў яму Сцяпан, які сядзеў на- супраць яго і ўдаваў, што сочыць за вогнішчам, але кідаў час ад часу хуткія ўважлівыя позіркі на Шульгу, імкнучыся вызначыць ягоны стан. - А як так выйшла, што ты чалавек?
    - Ну, гэта акурат проста, - Шульга праглынуў цыбу- лінкі і набраў жменю новых. - Маці мяне нарадзіла, вось я і чалавек. Калі б конік мяне нарадзіў - быў бы конікам.
    - Ну. Калі б так проста! Бывае, што конік нараджае коні- ка, а ён - не конік, а чалавек. Кніжка была такая. У польскага пісьменніка Ферэнца Кафкі. Ці не пра коніка, а пра жужаля, не помню. Але горш за ўсё - калі маці нараджае чалавека, ён жыве як чалавек, на працу ходзіць як чалавек, а сам - конік. Вось што самае горшае. Для людзей побач конікам.
    - А чаму вас двое, Сцяпан? - сцішыўшы голас да ін- тымных інтанацый, спытаў Шульга.
    - У вачах дваіцца? - хмыкнуў вядзьмар.
    - He. Я пра таго, які ў вёсцы. Насцёнін бацька? - Шульга раптам адчуў, што не можа праглынуць сухое месіва, якое глотка праштурхнула ў стрававод, ды там, між страўнікам і ротам, яно і захрасла, выціскаючы з вачэй слёзы і прымуша- ючы кадык ліхаманкава хадзіць уверх-уніз. Ён пачырванеў, схапіўся за кацялок.
    - Думаю, кліент гатовы. Бо ўжо не лезе! - вядзьмар ляпнуў Шульгу па спіне, і разжаваная маса хутка сышла з горла ў страўнік. Той зразумеў, што на некаторыя пытанні вядзьмар не адкажа яму ніколі.
    Ідучы да дрэва, Шульга яшчэ раз прыслухаўся да сва- іх адчуванняў, спрабуючы вызначаць хоць бы малы дотык «ключа»: скажэнне свядомасці, весялосць праз край, праз- мерную яркасць адценняў, галавакружэнне, з’яўленне ўнут- ры зачараванага і вынаходлівага іншага, радасны лопат якога
    скажае не толькі рэальнасць, але і таго «цябе», хто гэтую рэальнасць успрымае. Але ўнутры было пуста, ціха і сумна, як у офісе, адкуль вынеслі ўсю мэблю, падрыхтаваўшы да здачы новаму арандатару.
    Падышоўшы да дуба, Шульга яшчэ раз уразіўся бязмер- най шырынёй ягонага камля: здавалася, усярэдзіне мог сха- вацца цэлы дом. Ён пагладзіў кару рукой - цёплая, зрэзаная зморшчынамі, як скура мысляра. Шульга прысеў, маючы намер падскочыць і ўчапіцца за край дупла, але вядзьмар перапыніў скок:
    - He скачы. He трэба. Я падсаджу.
    Ён абхапіў Шульгу пад пахамі і павольна падняў угору, так што Шульга адчуў сябе катом, якога гаспадар падсадж- вае на падаконне. Апынуўшыся наверсе, ён абмацаў уваход: дупло было шырокім і быццам бяздонным. Ён спусціў ногі ў ягоны калодзеж, упёрся мыскамі ў сценкі і пачаў павольна апускацца, шукаючы выступы і ямкі навобмацак, як скала- лаз. Тут было душна і клаўстрафобна. Рэзка пахла дубовай карой, але не было той затхі, якую адчуваеш, спускаючыся ў падзямелле, складзенае з нежывой цэглы. Гэта нагадвала начную прагулку праз ельнік: гэтаксама нічога не відаць і ёсць магчымасць выбіць сабе вока не заўважанай у цемры галінкай. Спусціўшыся так нізка, што галаву ахутала цем- рай, ён пацікавіўся:
    -	А што далей?
    -	Уніз паўзі, - адгукнуўся вядзьмар напружаным гола- сам, - і не размаўляй.
    Шульга адчуў, што ў рот, пакуль ён пытаў, трапіла па- вуцінне. Ён паспрабаваў сплюнуць, але горла перасохла і пазбавіцца ад павуціння не ўдалося. Тады, замацаваўшыся ў «коміне» ўпорам на калена, ён адняў ад краю дупла руку і паднёс яе да рота, каб дастаць павуцінне. Дастаў і расцёр яго па вонкавым баку далоні, як раптам калена паехала ўніз, а мысок сарваўся з ненадзейнага выступу, намацанага на шурпатых сценках дрэва. Цела паляцела ўніз, прычым палёт цягнуўся тры, пяць метраў, і Шульгу хапіла часу па-