Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- Ведаеце, - сказаў выкладчык з пачуццём. - Вам, Есючэня, трэба напісаць свой уласны падручнік па Лакану. Па Фрэйду. Па псіхааналізе. 3 вашым чытаннем тэорый і прыкладамі з клубнага жыцця. Стаў бы бэстсэлерам.
Вічка падумала, што калі Какаша прапануе ёй напісаць падручнік, значыць, усё не так кепска з яе ведамі.
- Значыць, здала, Аркадзь Мікалаевіч?
- He, Есючэня, - строга адказаў выкладчык. - Катэга- рычна не здала. Нават блізка не здала. Клубнае жыццё вы ведаеце някепска. Палавое жыццё, - ён гідліва таргануў вуснамі, - таксама. Але за веданне Лакана вам два балы, вы ўжо даруйце.
- Ну, Аркадзь Мікалаевіч! Ну, калі ласка! - Вічка ўваж- ліва глядзела на яго, спрабуючы ацаніць, ці дапамогуць слё- зы. - Мяне адлічаць, у мяне ўжо ёсць адна запазычанасць. Ну калі ласка, калі ласка, - на ўсялякі выпадак яна выпус- ціла скупы ручаёк з правага вока - пакуль тоненькі і вадкі, так, каб не размазаць туш. - Я вам што заўгодна зраблю!
- Вы мне семінары Лакана зрабіце. Каб ад зубоў ад- скоквалі. Да пераздачы.
- Ну адлічаць жа мяне! - у яе голасе раптам праявілася больш панікі, чым патрабавалася. Апроч таго, Вічка адчула, што з падпахаў палілася ліпкая, пахкая паніка: яна імкліва губляла царскасць. - Мне ж няшмат трэба. Мінімальны прахадны бал. Ну, калі ласка. Я - любое жаданне! Любое - самае дзёрзкае! Проста тут!
Выкладчык фыркнуў і закаціў вочы. Усё кацілася да д’ябла. Усё мусіла быць не так. Яна ўяўляла сцэну інакш: заходзіць, дэфілюе (зроблена), скіроўвае доўгія позіркі (зроблена, але не спрацавала), цярэбіць смочку (зроблена), паторгвае сабе спаднічку (зроблена). Кліент заводзіцца. Яна яго яшчэ больш распальвае размовай, у якой падае сябе мудрай, дасведчанай жанчынай. Хоць яна прыгожая і ў яе дагледжанае цела. Кліент дрыжыць і моліць яе аддацца. Яна размаўляе з ім пра псіхааналіз і абмоўкі па Фрэйдзе. Яна тлумачыць яму ўсё пра сэкс. Кліент бляе і бегае вакол яе ўзбуджаным казлом. Яна паблажліва дазваляе дакрануцца да сваіх грудзей, пацалаваць у шыю, патыліцу, атрымлівае за гэта высокую ацэнку і, калі тып пры гэтым не выклікаў у ёй агіды, можа быць, яшчэ што-небудзь яму дазваляе, па сітуацыі.
- Ну, калі ласка, - паўтарыла яна яшчэ раз, адчуваючы, што пачынае закіпаць.
- Сустрэнемся праз тыдзень. На пераздачы.
А што ёй гэтая пераздача? Яшчэ карацейшую спадніцу надзець? Дык карацей ужо няма куды! Майточкі на ёй - найлепшыя. Грудкі цвярдзейшымі і прывабнейшымі не зробяцца. Што зменіць пераздача? Цяпер адмовіўся - і на пераздачы адмовіцца.
- Ну, чаму вы не хочаце? - яна нахілілася да яго, дэ- манструючы грудзі з іншага ракурсу. Яе рух быў сустрэты хуткім грэблівым прымружваннем, наогул, гэты мудохлік увесь час моршчыўся, ён што, баб баіцца, што яму, не трэба ці што? Галава ў Вічкі пульсавала чырвонай лютасцю. - У цябе не ўстае, коцік? He ўстае зусім? Ты імпатэнт, так? Ці табе, бля, хлопчыкаў? Ты з хлопчыкамі? He з дзяўчаткамі? Што, сука, міргаеш? Мяне, бля, ведаеш, якія людзі дамага- юцца? Абсыпаюць кветкамі, вершы пішуць! Сустракаюць, праводзяць, плацяць, каб я проста хвілінку побач пастаяла! Ведаеш, якія людзі? Ды хто ты наогул такі? Давай, бля, пя- цёрку стаў, інакш цябе, бля, закапаюць нахер! Прыедуць, адмудохаюць, а потым Лакана гэтага табе ў дупу засунуць! У ведамасць давай пішы!
Вічка ўбачыла, што Какаша закрыў залікоўку і ў разлі- наванай ведамасці ў адзінай не запоўненай клетачцы буй- на і выразна напісаў «2 / два». Яна думала ўзяць крэсла і стукнуць выкладчыка па галаве, але раптам зразумела, што гэта ўжо нічога не зменіць. У любым выпадку, у лепшы бок. Цокаючы абцасамі і адчуваючы, як гарачае льецца, льецца з вачэй па шчоках і казыча вусны, яна расчыніла дзверы ў аўдыторыю ды выйшла вонкі і - уніз ляцець, ляцець уніз, згрупавацца па магчымасці, Шульга зваліўся пластом, амар- тызаваўшы ўпорам на рукі, але ўсё адно было балюча: пад далонямі, якія раптам зрабіліся яго, Шульгі, далонямі, хо- дырам хадзіла балота, наверсе было дупло, з якога ён выва- ліўся, побач стаяў Сцяпан, ужо цягнучы рукі, каб дапамагчы падняцца. Шульга паляжаў некалькі секундаў, прыходзячы ў прытомнасць і ўсведамляючы сябе Шульгой. На пальцах больш не было доўгіх, нязграбных пазногцяў, ногі не былі выкручаныя абцасамі. Адчуванні цялеснасці памяняліся, нават колеры нібыта ўспрымаліся інакш, па-мужчынску, без зменаў застаўся толькі прысмак суніцаў, суніцаў - атрыма- ны, вядома ж, з цыбулінак, якія еў перад тым, як...
- Гэта што, бляха, было такое? - крыкнуў ён, падыма- ючы галаву.
- Гэта бойка была.
- Гэта гамон быў, а не бойка! - не пагадзіўся Шульга.
- He, гэта акурат бойка, - настойваў вядзьмар.
- Вы наогул ведаеце, што там? Там суцэльны гамон! Там люты гамон, там проста...
- Я не ведаю! I ведаць не хачу! Што адбылося - толькі паміж табой і балотам.
- Я бабай быў! Нейкай маладой бабай! Якую ледзь на шышку не пасадзілі!
- He ведаю і ведаць не хачу.
- Мне іспыт трэба было здаць, а я не мог. У сэнсе, не магла. He, ну гэта наогул!
- Іспыт ты не здаў? He здала? - удакладніў Сцяпан.
- Там без варыянтаў! Ну, гэта значыць, вядома, можна было - упрошваць, але я ўскіпеў нешта.
- Ну, значыць, не твой скарб. He твой.
Шульга прыўзняўся на карачкі, удумваючыся ў прысуд, агучаны Сцяпанам.
- Гэта значыць, усё?
- Усё.
- А калі паўтарыць?
- А сэнсу? Будзе роўна гэтаксама. Быў бы бой па табе, выйшаў бы пераможцам.
- To бо, не трэба было мне псіхаваць?
- Скуль жа мне знаць? Я наогул не мушу ведаць, як у цябе там прайшло.
- Дык я ж не ведаў, што гэта бой! Я наогул сябе Шульгой не памятаў. Нейкая Вічка! Вічка Есючэня! Поўная падмена! Я не пра скарб думаў, а пра тое, як мне майткамі ў пахвіне нацёрла. I пра тое, які я прыгожы. I цела дагледжанае. He, гэта не пераказаць нават! Дык а сапраўды ўсё?
- Сапраўды.
- Без варыянтаў?
- Без варыянтаў.
Шульга дайшоў да вогнішча, абхапіў галаву рукамі і на- доўга змоўк. Падобна было да таго, што ён заснуў вось так, сагнуўшыся. Сцяпан закіпяціў у кацялку вады і заварыў гарбаты з травы. Гарбата мела пах палявога ветру, суму і
расстання. Такую гарбату добра піць, з'язджаючы ў пада- рожжа, з якога можаш не вярнуцца. Сцяпан расштурхаў Шульгу, працягнуў яму кубак. Шульга глынуў і загаварыў, хістаючыся:
Вельмі сур’ёзныя людзі далі грошы. Дахяра гроіпай. Грошы былі на справу. Мы павінны былі іх перадаць іншым сур’ёзным людзям. Грошы мы прасралі. Грошы забралі мян- ты. Мясцовыя мянты. Глускія. Нас ужо шукаюць ці хутка пачнуць шукаць. Знойдуць. Без варыянтаў. Хамяк думае, што яго не знойдуць, але знойдуць і яго. Сераму ўжо похер. Пакладуць па адным. Закапаюць дзе-небудзь. Без крыжоў. Калі ўвогуле закапаюць. Такія справы.
Сцяпап выслухаў яго ўважліва, гледзячы на полымя.
- Мне мой дзед казаў. А ён таксама на балотах жыў. I ягоны дзед на балотах жыў. Дык вось, дзед казаў: калі на цябе напаў воўк - дамоўся з ваўком. Мудрасць народная.
- Вы маеце на ўвазе, перапытаў Шульга, - што не трэба ад баіідытаў бегаць? Гм, пайсці ў вёску. Сабраць па- жыткі. Адтуль у Глуск. Прыйсці там у пастарунак. Знайсці якога-небудзь важнага мянта. I ўсё як ёсць яму выкласці. Так і так. Грошы, якія вы ўзялі, - вельмі сур’ёзных людзей. Я ад гэтых людзей. Грошы не аддасце - вам гамон.
А яшчэ дзед казаў. Калі з ваўком не ўдаецца дамовіцца і ён усё ж напаў, не трэба спрабаваць звярнуць яму шыю ці вырваць горла, - Сцяпан панюхаў духмяную гарбату ў сваім кубку і задаволсна ўсміхнуўся. - Бо воўк - мацнейшы за чалавека без нажа. А што трэба зрабіць, дык гэта сціснуць руку ў кулак і прапхнуць яс ваўку ў горла. Воўк будзе спра- баваць інстынктыўна праглынуць яе глыбей, не трэба гэта- му замілаць. Наадварот, трэба штурхаць кулак глыбей, да кішак. Так, каб зверу не было чым дыхаць. Калі ўсё зрабіць правільна, воўк памрэ праз сваю крыважэрнасць.
- Заходжу да мянта, Шульга ўстаў на ногі і пачаў хадзіць па паляне. - Заходжу, прад’яўляю: вярніце грошы, пацаны. Горш будзе. Далей два варыянты. Калі мянты ра- зумныя - аддадуць. Калі нахабныя пасадзяць. Аддаюць праблема вырашаная. Садзяць таксама, у цэлым, выраша-
ная. На зоне на мяне братва праз сур’ёзных людзей выйдзе, я ўсё ім як ёсць тлумачу: спрабаваў. Скарбы шукаў. Зоркі з неба хапаў. Да мянтоў прыйшоў, грошы вярнуць прасіў. He аддалі - пасадзілі. Яны ўсё правераць, гісторыю з Тоўстым праб’юць. Мянтоў закапаюць. Грошы з жонак павытрасаюць. Сераму - гонар і хвала пасмяротна. Збудуюць гранітны абе- ліск на Кальварыі. Хамяку - асуджэнне за тое, што ўцёкі замусоліў. Мне - чорны пояс па разрульванні пытанняў. Хоць нейкі план!
- Пойдзеш? - прымружыўся Сцяпан.
- Пайду, - пагадзіўся Шульга. - Развітвацца будзем.
- Мітуслівыя вы ўсе, - асудзіў Сцяпан. - Унутры гала- вы жывяце. Прыдумаеце сабе нейкую праблему і скачаце з заплюшчанымі вачыма. А вакол - свет. А ў ім рашэнняў - процьма. Толькі вочы расплюшчы.
- Дзякуй! Падказалі! - шчыра адгукнуўся Шульга.
- Я табе нічога не падказваў, - пахітаў галавой вядзьмар.
- Мы не ўбачымся болып, напэўна, дзядзька Сцяпан, - Шульга працягнуў яму руку Той пасміхнуўся ў капітанскія вусы і сказаў, акцэнтуючы кожнае слова:
- Людзі не расстаюцца назаўжды.
РАЗДЗЕЛ 25
Быў пачатак раніцы. Лістота на дрэвах была вільгот- ная - ці то ад расы, ці то пасля начнога дажджу, і галава Выхухалева трубой гула ад пакутлівай ночы, у якой ён праз сон размаўляў то з Богам, то з начальствам, то з арганізава- най і неарганізаванай злачыннасцю. Ён падыходзіў да пас- тарунка, калі мабільны завёў матыўчык з мультыплікацый- нага фільма «Віні Пух». Хрыплаваты галасок, што выводзіў «Хорошо жйвёт на свете Вйннй Пух», больш не здаваўся Выхухалеву падобным да яго ўласнага голасу. «Трэба па- мяняць мелодыю», - раздражнёна падумаў Выхухалеў. Ён зняў слухаўку і ўключыў гучную сувязь.
- Здароў, падпалкоўнік! - гаркнула трубка.
- Добры дзень, Сяргей Макаравіч, - пакорліва адгук- нуўся Выхухалеў. На секунду яму зрабілася страшна, што ўчора, калі ён крычаў на кухні, то не спыніў сувязь, і су- размоўца чуў яго лаянку і праклёны.
- Выхухалеў. Я ўзважыў. Раз ужо справа закрытая. Ну, раз яна ў цябе ўжо закрытая. Гэта значыць, праз дупу, шчыра скажам. Але раз ужо закрытая. Давай мы з табой сустрэнемся.