Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
Усё гэта ён казаў роўным голасам, як быццам інтана- ваць яму не ставала сілы: ён быў ужо стомлены ад жыцця. Парачка перайшла на другі бок вуліцы, наблізіўшыся да раскладзеных уздоўж дарогі пачаткаў.
- Жанчына. Дайце нам дзве вараныя, - папрасіла дзяў- чына хутка. - Найлепшых, буйнейшых, не пераспелых. Так, каб беленькія былі, салодкія, - хуткасць яе прамовы нібы кампенсавала млявую чарапахавасць спадарожніка.
- Ды пачакай ты. He прыспешвай. He трэба нам па- куль, - спыніў бабульку жэстам юнак. Было відаць, што ён збіраецца пакапрызнічаць.
- Дык чаго табе хочацца, Кеша? - зазірнула яму ў твар юная лэдзі.
- Я вось не ведаю, - ляніва пацягнуўся Кеша. - Разумееш, яна вараная смачная, але там жа гепатыт можа быць.
- Дык я тады сырой куплю. Дома памыем як след, перш чым зварыць.
- He. Ну яе, сырую! 3 ёй цягацца. Калі мы дадому дой- дзем? Мы ж не адразу дадому. Толькі выйшлі. На праме- над. Што мы будзем з ёй хадзіць. I глядзі: яе варыць сорак хвілінаў. Мінімум. А лепей гадзіны тры. I вось яна будзе булькаць, пахнуць.
- Жанчына, пакажыце, калі ласка, якія ў вас ёсць вара- ныя, - папрасіла Кешава спадарожніца. - Я сама зірнуць хачу.
Бабулька, каля якой стаяла парачка, паслухмяна разгар- нула некалькі слаёў ручнікоў, у якія быў закручаны рон- даль, адсунула накрыўку. Усярэдзіне ляжалі кукурузіны, што струменілі дзівосны водар.
- Глядзі, зайка, якая вунь тая класная, - прапанавала дзяўчына.
- He! Яна пераспелая! He згрызу. Што ты хочаш, каб я зуб зламаў?
- А вось тая? Давай тую возьмем. I яшчэ адну якую-не- будзь выберам.
- He! - грэбліва крывіў наліўныя вусны Кеша. - Тая занадта белая! Без смаку будзе. Вадзяністая.
- Дык мы кукурузкі возьмем ці не, зай? Састывае ж у цёткі!
Кеша не адказаў, бо побач з клёнам і бабулькамі пры- тармазіў вялікі чорны аўтамабіль з расійскімі нумарамі. Аўтамабіль быў невядомай глушчанам маркі і замест прос- тых і знаёмых лагатыпаў - кружочак «БМВ», шмат кру- жочкаў «Аўдзі», чатырохкутнік «Сеата» - меў на капоце складаную пентаграму відавочна сатанінскага выгляду. Аўтамабіль быў з тых, што, калі рухаюцца павольна ўздоўж тратуара, выглядаюць больш злавесна, чым калі ляцяць па сустрэчнай з перавышэннем хуткасці ў два разы. Больш за ўсё сваёй змрочнай урачыстасцю, сваімі храмаванымі руч- камі і лакаванымі чорнымі дыскамі ён нагадваў труну дэ- люкс для волата.
- Ведаеш. Ну яе ў балота, гэтую кукурузу, - сказаў раптам юнак неспакойна. - Я зразумеў, што марозіва хачу.
Парачка хутка пайшла карміць Кешу марозівам, а дзверы аўтамабіля адчыніліся, і з яе на свет ступіў высокі мужчы- на з бледным азызлым тварам, нібыта злепленым з хлебнай мякіны. Галава мужчыны, якую цягнула назваць «чэрапам», была пастрыжаная коратка, вочы глядзелі па-рыбінаму. Каля вуха ён трымаў тэлефон спадарожнікавай сувязі - адкрыва- ючы дзверы машыны, ён заціснуў яго між галавой і плячом. Прадаўгаватая слухаўка выслізнула і ледзь не грукнулася на асфальт, але мужчына зрабіў імгненны рух левай, падхапіў- шы тэлефон у палёце. I гэтая звышчалавечая скарпіёнавая хуткасць рэакцыі вымушала ставіцца да яго з насцярогай. Адзеты ён быў у пінжак, так-так. У пінжак. Калі б мы да- валі яму мянушку, мы б назвалі яго Пінжаком - настолькі ненатуралыіа на ім глядзеўся гэты прадмет адзення са свету офісных драцэнаў і траваедных гутарак каля электрачайні- каў. Лепей за ўсё на незнаёмцы глядзеўся б, мабыць, вялікі чорны каўпак з прарэзамі для вачэй, якія яшчэ нейкія трыста гадоў таму надзявалі тыя, хто выбіваў табурэткі з-пад ног асуджаных да павешання.
Бабулькі-кукурузніцы прыціхлі, прыслухоўваючыся да размовы Пінжака па тэлефоне.
- Так а что йскать? Что йскать? Тут всё просто. Одйн йз нйх в деревне в детстве коз пас. Глусскйй район. Буда. Вот онй в село й сьехалй. Ну! Нйчего умней! Спряталйсь от страшных людей! Ты поннмаешь? Партйзаны! He, ну что значйт - вообіце без предосторожностей? Онй побереглйсь! Знаешь как? Онй ставнй co стороны улйцы не открывалй! Да! Ставнй! Ха! Ха! Ха! - Мужчына зло засмяяўся, і за- рад нянавісці, закладзены ў гэты смех, вымушаў здрыга- нуцца. - Мы же тупые, ну! Мы же дом вокруг не обойдём! Вот белорусы, бля! Ты понймаешь? Онй все тут как будто в каком-то сказочном волшебном мйре жйвут. Верйшь? В ка- кой-то сказке, бля! Все такйе мечтательные! Детскйй сад! Кнйжка-раскраска! Нх как будто не бйл нйкто нйкогда. He обманывал. Еслй надо что - нй угрожать не надо, просто
обегцай что-нйбудь! Онй в чудо верят. Bee в чудо верят. Что бабы - ну, это нормально! Ho й мужйкй. Это, знаешь, как на трактореработать й надеяться, что тебя на «Формулу-1» вот-вот прйгласят. Потому, что ты когда-то Шумахеру пйсьмо напйсал на адрес программы «Утренняя почта». Ловйшь? Слушай. Я тебе через мйнуту позвоню.
Мужчына адключыў тэлефон і звярнуўся да найбліжэй- шай старой, прымусіўшы яе збляднець.
- У вас кукурузу за россйю можно?
- Што? - спалохалася яна.
- Кукурузу за россйю?
- Я не панімаю, - спалохана паціснула яна плячыма.
- Что ты не понймаешь, мать? - строга спытаў у ба- булькі Пінжак. - Ты no-русскй не понймаешь? He говорйшь по-русскй?
- Па-рускі магу, - віскнула тая. - Панімаю, нармальна!
- Так а чё? Вы за россйю продаете йлй нетпЯ - пачаў злавацца мужчына.
- Што значыт за Расію? - пакруціла яна галавой у по- шуках падказкі. Сяброўкі маўчалі, баючыся, што незнаёмы зараз дастане ППШ і ўсіх пакрые доўгай чаргой.
- За россйю, мать! За рублй русскйе!
- Ах! За рублі! - разумела жанчына. - Канешне!
- Сколько? - спытаў мужчына.
- А я і не знаю, сколька. У нас жа тут свае грошы. Вы бярыце бясплатна, - мужчына так тут усіх палохаў, што яна пабаялася назваць няслушную, не годную яго цану, здоль- ную яшчэ больш вывесці Пінжака з сябе.
- Почему бесплатно? - ён узяў з рондля апетытнейшы пачатак і сунуў бабульцы 500 расійскіх рублёў. - Вот, берй, мать. Мне бесплатно не надо.
Пінжак вярнуўся ў салон і завёў рухавік. У машыне пана- вала стэрыльная чысціня. Скураныя падушкі сядзенняў мелі бардовае адценне незастылай крыві. Рукаятка пераключэння перадач ззяла так, нібы кіроўца вёў машыну ў пальчатках, - на адпаліраваным метале не было слядоў дотыку далоні. Ён заціснуў кукурузу ў правай руцэ, пераключыў перадачу ле-
вай і плаўна крануўся, выварочваючы стырно адной рукой. 3 дынамікаў ліўся змрочны нямецкі індастрыял. Манатонны жаночы голас паўтараў на адной ноце доўгую фразу, якая зразала гук і нагадвала сатанінскі заклён. Аўтамабіль набіраў хуткасць, рухаючыся па адзінай ажыўленай вуліцы Глуска, рассякаў горад, як калідор, што, ідучы з вагона ў вагон, рас- сякае цягнік. Злева і справа былі ўтульныя купэ прыватных дамоў, плацкарты шматпавярховак, тамбуры двароў, ваго- ны-рэстараны забягалавак, і ўсё гэта неслася, паскараючыся, міма: мільганулі семафорамі чырвоныя агні скрыжаванняў і Глуск застаўся ззаду. Мужчына нагрыз поўны рот кукуруз- ных зярнят і шырока ўсміхнуўся, агаляючы зубы, на якія наліпла шмат непражаванай кукурузнай пацярухі.
3 пачатка адарвалася зярнятка і ўпала на падлогу аў- тамабіля. «Бля», - напаўголаса вымавіў мужчына. Ён па- спрабаваў намацаць зярнятка, не адрываючы вачэй ад дарогі, і нават крануў яго кончыкам пальцаў, але яно, па-футбольна- му падскочыўшы, адкацілася далей, пад сядзенне. Мужчына паспрабаваў абстрагавацца ад зярнятка, забыцца на яго. Зрэшты ж, няма нічога страшнага: выкіне, калі даедзе. Але зярнятка не давала яму спакою. Яму ўявілася, як ён насту- піць на яго абцасам чаравіка, уцёршы ў ваўняныя цёмна- бардовыя кілімкі. Уявілася, як да гэтай масы наліпне бруду, як утвораная пляма разатрэцца, і яе будзе не вывесці, не, не, гэта было невыносна.
Мужчына заціснуў пачатак у левай руцэ, якой вёў машы- ну, і імкнучыся ўтрымліваць стырно роўна, нахіліўся і стаў мацаць пад сядзеннем. Гэтая працэдура трохі зацягнулася, бо да кукурузнага зуба, што выпаў на падлогу, было не дацяг- нуцца. Мужчына зрабіў некалькі рыўкоў, нага, што ляжала на газе, пайшла ўніз, разганяючы машыну да самалётнага рову, і гэта было нястрашна - бо вось яна, гэтая дрэнь, ужо ў пальцах - і трэба было толькі выпрастацца, як знянац- ку ўвесь салон запоўніўся падушкамі бяспекі, а машыну скаланула ад моцнага ўдару. У нямецкім індастрыяле, што ліўся з дынамікаў, на секунду стала больш ляскатлівых ме-
талічных гукаў, чым тое патрабавалася мелодыяй і стылем. Браняваная машына загула, як звон, па якім ударылі танкам.
Мужчына затармазіў, змінаючы падушку і прыкмячаю- чы наперадзе раскурочаную металічнай лябёдкай перашко- ду. Толькі праз нейкі час ён зразумеў, што ўдарам кукурузу выбіла з рукі, і цяпер залатыя зубы пачаткаў раскіданыя па ўсім салоне. 3 пачуццём кінуў «бля!» і дадаў яшчэ лаянкі, калі заўважыў, што перашкода, у якую ён заехаў, - мілі- цэйскі «газік». Націснуў на дзверцы, яны адчыніліся лёгка: трохміліметровыя сталёвыя лісты, якімі быў умацаваны ягоны аўтамабіль, не дазволілі геаметрыі кузава распаўз- ціся. Браня абараніла і адсек рухавіка: радыятар не парыў, значыць, можна ехаць далей.
Ён падышоў да «газіка» - задняя частка савецкага «джы- па» была ўціснутая ў салон і прыўзнятая ад удару. Усё шкло высыпалася. На месцы кіроўцы, утыкнуўшыся тварам у стырно, сядзеў без прытомнасці падпалкоўнік Выхухалеў. Мужчына зняў з міліцыянта фуражку, праверыў пульс на шыі, прыападняў пацярпеламу галаву: на ілбе наліваўся касмічнай чэрню агромністы гузак.
- Жйвучйй менток, - пракаментаваў Пінжак. - Повезло тебе, что я тебя сзадй нагнал. Еслй б в лобовую - отправйл- ся бы с Дзержйнскйм в городкй йграть.
Ён патрымаў галаву міліцыянта ў руцэ, разглядаючы ці- хамірны твар.
- А вообіце, прйстёгйваться надо, ёпта! Нас же учйте прйстёгйваться, а самй что?
Ягоны погляд натрапіў на белы поліэтыленавы па- кет «ГУМ 60 гадоў», які ляжаў побач з беспрытомным Выхухалевым. Пінжак пацягнуўся праз выбітую шыбіну і дастаў мяшок з машыны. Зазірнуў. Пакет быў запоўнены тугімі пачкамі са стодаляравымі купюрамі. «До хера! - флег- матычна вымавіў мужчына. I дадаў: - Сошлосьі» Лянотна выцягнуў адзін грашовы скрутак, узважыў у руцэ, сунуў на- зад у мех. Намацаў іншы, танчэйшы і лягчэйшы. Нядбайна, як у казіно, кінуў Выхухалеву на калені.
- За уіцерб, - растлумачыў ён міліцыянту, які яго не чуў, і вярнуўся ў машыну. Набраў нумар на спадарожніка- вым тэлефоне.