Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- А ў размове - ён жа зэк. Цёрты воўк. Я яго цісну, a ён нясе нейкае гоніва - пра тое, што пісталет яму баклап залётны прадаў. Літаральна ўчора.
- Учора?
- Учора.
- А грошы ў Пятніцы адкуль? На пісталет?
- Дык ён і гэта прадумаў, сука! Ён так хлусіць: баклан за ствол папрасіў усяго пічога. Толькі на аўтобусны квіток да Мінска. Узяў і пайшоў на вакзал. Кажа, дробны нейкі. Малады. Зэкаваты такі ўвесь з сябе, ды не зэк. Як ён выка- заўся, «пацанчык, пе мужык». Пятніца яшчэ прыплёў, што клікалі баклана неяк дзівосна. Пацук. Альбо Грызун. Ён не мог згадаць.
- А калі яму сапраўды ствол нейкі спецыяліст аддаў? Замову выканаў, зброю зліў, каб сляды заблытаць. I з’ехаў. Пра аўтавакзал, ясна, глупства. Але сцэнар цікавы.
- Неяк мудрагеліста, Сяргей Макаравіч! Гэта ж Пятніца! А ён зэк! Яго прыцісні як след, ён яшчэ дзесяць версій зга- дае! Ён і забіў. Можа, па п’янцы. А можа - не. Галоўнае - гэта не важна.
- Дык што ты прапануеш, Выхухалеў?
- Я, Сяргей Макаравіч, нічога не прапаную. Я наогул таму і званю, каб удакладніць, як быць цяпер. Але калі б вы спыталі пра мае думкі, меркаванне знізу, з пастарунка, дык я б так сказаў. Пятніцу гэтага выпусціць. Папярэдзіць, каб не сваволіў. I выпусціць.
- Выпусціць? - здзівілася трубка.
- Ну, а што? Ён у мяне цяпер на ўліку будзе. Буду пра- вяраць, што робіць, сачыць, каб не бузіў. Выпусціць. Тут з усіх бакоў карысць. He трэба будзе новую крыміналку за- водзіць. Ёсць сэнс? 3 улікам нашых з вамі... акалічнасцяў.
- Ёсць сэнс, - пагадзіўся Сяргей Макаравіч.
- He трэба будзе Кабанава выпускаць. Ён жа пісаць пач- не. Скардзіцца. На мяне. На ўсіх. Можа, і вас закрануць. Ёсць сэнс?
- Ёсць.
- Ну і ў рэшце рэшт. Справа закрытая. Злачынца асуджа- ны. Канцы ў ваду, як кажуць маракі. Можна забыцца і ру- хацца далей. Ёсць сэнс?
- Ну так. Ёсць, - падумаўшы, сказаў суразмоўца, - сэнс. А са ствалом ты што будзеш рабіць?
- Што рабіць? А што з ім рабіць? Пайду на Дакольку, утаплю. У раёне белага моста. Яе глеем занясе і ўсё.
- Варыянт. Варыянт.
У тэлефоне маўчалі, і Выхухалеў зняў з пліты рондаль з мармышэлем. Стараючыся не ствараць шуму, ён разматаў ручнік. Мармышэль усё яшчэ захоўваў цяпло, але яно было ненадзейным, як сон хворага на прастатыт.
- Выхухалеў, - нарэшце, сказала слухаўка. - Так мы і зробім. Добра ты ўсё распісаў. I мы роўна так і паступім. Але, - слухаўка замоўкла.
- Але? - перапытаў Выхухалеў.
- Але... Так проста... На будучыню... Як нагода падумаць... Табе, падпалкоўнік, падумаць... Табе не здаецца, што ўсё гэта няправільна, а?.. Вось так... Па вялікім. Несправядліва. За забойства нявіннага на сем гадоў упёк? Упёк. Пераканаў і ўпёк. I радуешся. Забойцу нібыта злавіў, але выпадкова. Выпадкова, Выхухалеў? А? Выпадкова. I цяпер яго яшчэ і адпускаеш. Як гэта, Выхухалеў? Нармальна?
- Ненармальна, - ціхім голасам раскаяння адказаў мі- ліцыянт. - Ненармальна. Будзем удасканальваць...
- Вось толькі не трэба, - абарвала яго слухаўка. - А на- огул - віншую з прысваеннем чарговага звання. Віншую, бля! Бывай.
Сувязь перарвалася. Выхухалеў раздражнёна пацёр пад- бароддзе і махнуў гарэлку за тры глыткі. Яна апякла гар- тань - ці то лёдам, ці то агнём, ці то агнём і лёдам, разам узятымі. Выплюнуў зорку на правую далонь і - як вучылі яшчэ лейтэнанта Выхухалева, - упячатаў знак адрознен- ня ў левае плячо - туды, дзе на кіцелі змяшчаецца пагон. Прыклаў далонь да скроні, аддаючы гонар. Аддаючы гонар. У галаве прыемна пахіснулася. Ён устаў і раптам загаварыў, адказваючы нямой слухаўцы.
- Няправільна? А што, бляха, правільна, а? Што ў мяне, бля, на ўвесь раён два атрады міліцыі, - гэта, бля, правільна? Што я пагоны палкана тушанінай з мармышэлем святкую, правільна? Правільна-няправільна, бля!
Ён хадзіў па кухні, адчуваючы, як заводзіцца да пацям- нення ў вачах, да сціскання кулакоў, да жадання сарваць усе кухонныя скрыні і перабіць посуд.
- Нахер мне тваё правільна? Што ты, бляха, ведаеш пра «правілыіа»? - ён крычаў у адключаную слухаўку. - Каб злачынца быў пакараны, не я раблю. Ён робіць! - Выхухалеў падняў руку ўверх і тыкнуў у столь. - Ён робіць! Ён карае! Ён узнагароджвае! I калі, бля, у мяне невінаваты на сямёру сыходзіць, Ён вінаваты! He я! - Выхухалеў звярнуў твар да столі і выгукнуў, кудысьці ў бок люстры. - Што ж не прасачыў, бля? Справаў шмат, так, бля? He да Кабанава чмошнага?
Ён кідаўся па кухні, раскідваючы зэдлікі і крэслы, што трапляліся на дарозе.
- У! Мяне! Задача! Забяспечыць! Парадак! - ён узяў слухаўку, паднёс яе да вуха і пачаў крычаць проста ў ды- намік. - Па справядлівасць - да Яго! - Выхухалеў зноў пагразіў пальцам люстры. - Да Гэтага па справядлівасць! Я ахоўваю парадак! Парадак! Журналісцік гэты не гоніць? Пятровіч? A? He гоніць! Маўчыць! Чаму? Бо я папраца- ваў! Па справядлівасці - можа, і няправільна! Але для па- радку - слушна! Кабанаў бухае? Ці не бухае? I сем гадоў бухаць не будзе! Выйдзе выпраўлены! Будзе, бляха, старых праз вуліцу пераводзіць! Нармальна? Нармальна! Пятніца затрыманы? Затрыманы! Я яму, бля, перад выхадам! Я яго, с-суку! Ён у мяне болып нікога не заб’е! А справядлівасць? Нахер каму твая справядлівасць?
Ён кінуў тэлефон на стол і адкрыў рондаль. Мармышэль састыў, ператварыўшыся ў падабенства скамянелай калоніі каралаў. Міліцыянт асуджана адкалупнуў кавалак зліплай субстанцыі, запхнуў яго ў рот і стаў абыякава змінаць зу- бамі, сапучы, як цюлень падчас цыркавога прадстаўлення. Разжаваўшы, праглынуў, адкалупнуў яшчэ. Мармышэль быў халодны і ліпкі, як соплі мерцвяка. Але ён працягваў пражоўваць і праглынуў, гледзячы на стол перад сабой. Святкаванне прысваення чарговага звання можна было лі- чыць завершаным.
РАЗДЗЕЛ 24
Самае галоўнае ў такіх выпадках зайсці апошняй і сесці адказваць апошняй. Білет нумар дваццаць пяць. Структурны псіхааналіз Лакана. Дзяўчаты не хацелі пускаць, больш за астатніх упарцілася тая фарбаваная мілка з патоку, «яна займала», ну ты ж разумееш! Але Вічка патлумачыла, што яна, Вічка, займала яшчэ на пачатку семестра і што карані падфарбуй, шлюха, і тая вырашыла не звязвацца - бо паз- ногцікі ў Вічкі свежанарошчаныя, з іерогліфамі на цвёрдым лаку: такімі пазногцікамі ліхтарны слуп можна парваць, не кажучы пра нейкую снягурку са Століна. Ды і шанцаў на Какашу гэтая кабылка не мела: пра воск яна ніколі не чула, увесь твар у вуграх, скура адрузлая, як у трыццацігадовай старой. Заявілася, фея, іспыт здаваць! Дзяўчына змірылася, зайшла ў апошняй пяцёрцы, але не апошняй, і толькі што, плачучы, выбегла з аўдыторыі, атрымаўшы свой кол у сэрца. Шанцы былі, былі. Структурны псіхааналіз Лакана. Стрынгі па-інквізітарску рэзалі скуру між ног: танны кітайскі ней- лон, затое колер чырвоны, і хлапцам падабаецца. Ведалі б хлопчыкі, як часам пакутуюць іх прыгажуні, іх каралевы. Падобна да таго, што на пісі ўжо бардовыя барозны ад май- точкаў, раней жа не рэзалі так. У роце смак суніцаў - жуйку хіба жавала? А не, якая жуйка, гэта бляск для вуснаў - аб- махнулася пэндзлікам, перш чым зайсці ў экзекутарскую.
Настрой Какашы складана было зразумець: яго Вічка нао- гул разумела і адчувала слаба. Асноўнай праблемай была не- магчымасць вызначыць, калі Какаша сур’ёзны і падыходзіць для флірту, а калі вясёлы і ўсіх вакол высцёбвае. Какаша быў чалавекам маладым. He, паправачка. Какаша быў чалавекам яшчэ маладым. На лысым чэрапе грувасціліся хіпстарскія акуляры, што мусілі рабіць яго сэксі, але рабілі падобным да чалавека-малатка з фільма гурта Pink Floyd «Сцяна». Трэба было наладжваць кантакт. У яго такіх коз праходзіць дзве сотні за год, ён і твараў, бадай, не заўважае - каб звярнуць на сябе ўвагу. Наладзіць кантакт, дакладна.
- Аркадзь Мікалаевіч, - Вічка па-піянерску падняла руку, ведаючы, што мужчынам гэта падабаецца. - Аркадзь Мікалаевіч, можна папрасіць вас адчыніць акно? Бо душна неяк. Ну, калі ласка.
Выкладчык захапляўся Машай Арсеньевай - задроткай, якая напраўду рыхтавалася да іспытаў. Вось ужо дзе ні сісі, ні пісі, толькі кніжкамі мужыкоў і браць.
- Адчыняйце, - Какаша нават не паглядзеў па Вічку.
Структурны псіхааналіз Лакана. Што гэта наогул такое? Падручнік яна не разгортвала ўвесь семестр і нават не была ўпэўненая, што па прадмеце, які вядзе Какаша, ёсць падруч- нік. Яна тройчы з’яўлялася на лекцыях Аркадзя Мікалаевіча, але двойчы была з бадуна, а трэці раз пасля ночы дзікіх тан- цаў з азерамі ў «Белай вежы». Пра выкладчыка яна тады зразумела, што чалавек ён сур’ёзны, прадмет у яго складаны, а слова «метанаратыў» выдатна замяняе слова «трындзёж» у тых рытарычных сітуацыях, калі такі заменнік патрэбны. Структурны псіхааналіз Лакана. Вічка зрабіла выгляд, што піша нешта па тэме білета, намаляваўшы кружочак. Потым яна паставіла ў кружочак кропку. Спахапіўшыся, падума- ла, што кружочак з кропкай нагадвае цыцку, і выкладчык яшчэ падумае, што яна псіхаваная, раз малюе цыцкі. Яна намалявала вакол кружочкаў з кропкай пялёсткі, перат- варыўшы іх у кветачку. Структурны псіхааналіз Лакана. Учора ў «Мэдысане» падкаціў раскошны італьянец, каля палтосу, такі і ўначы не закатуе і ў ювелірны з ім можна схадзіць, і перспектыва развіцця адносін. Свая, бадай, ужо да маладога паскакала, а дома ў Рыме патрэбная гаспады- ня - паўлінаў карміць. А што іх карміць - узяла корму для курэй, насыпала. Але італьянец ні бэ, ні мэ: яны зазвычай могуць тры словы - «прывітанне, малышка», «мяне завуць Рыкарда» і «пайшлі трахацца, гы-гы». А гэты наогул нічо- га. Сядзеў, усміхаўся. Яны так паўсміхаліся адно аднаму гадзіну, а потым падышоў Ашот і павёў яе за барную стой- ку карміць «Марціні». Вось і ўвесь структурны псіхааналіз Лакана. Проста пытанне па-дурному неяк зададзенае. Яна таму і зразумець не можа. Што такое «структурны псіха-
аналіз Лакана»? Гэта трэба псіхааналізаваць Лакана? Ці гэта псіхааналіз, які належыць Лакану? Трэба будзе спытаць у Какашы. Ён адразу зразумее, што перад ім не соска сядзіць, а чалавек уважлівы, удумлівы. Хоць прыгожы і з дагледжа- ным целам. Маша Арсеньева ўжо адказвала на дадатковыя пытанні - ківала сваёй нямытай галавой і, размахваючы рукамі з абгрызенымі пазногцямі, нешта шматслоўна ўціра- ла пра «адсутную структуру». Цыцкі ў цябе адсутнічаюць, манда! He стамляй Какашу! Яму яшчэ з людзьмі працаваць!