• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Мы яго стамілі ўчора крыху, - растлумачыў Шульга. - Ён у нас рыкшай працаваў. Які сумкі іншым падносіць, - Шульга не быў упэўнены ані ў значэнні, ані ў родзе слова «рыкша».
    - Дык дзе скарб ваш? - яшчэ раз спытаў Сцяпан. - Па кішэнях распіхалі?
    - Каб жа па кішэнях! - з гонарам адказаў Шульга. Яму, як і астатнім таварышам, не хацелася згадваць пра ўчораш- нія прыгоды, але ён адчуваў, што са Сцяпанам лепш казаць, адказваць на пытанні, бо яшчэ пакрыўдзіцца. - Шмат узялі! He змясцілася ў кішэні!
    - I? - шырэй усміхнуўся Сцяпан.
    - Мы за ракой пакінулі. Палку ўкапалі побач. Каб ад- шукаць лягчэй.
    - За ракой? - цяпер прымружванне ведзьмара хутчэй нагадвала ленінскае - настолькі ён быў захоплены, прамя- ністы, цёплы. - Ай, малайцы!
    - А што такое? Мы не маглі ўпёрці. Там мяшок кіла- грамаў семдзесят важыў. Ці сорак. Серы ажно стагнаў. A ёіг у нас трывучы.
    Вядзьмар кракнуў і падкруціў вусы.
    - Што ж вы столькі... - ён спыніў сябе на паўслове і зрабіў выгляд, што гатуе гарбату.
    - Дык а што з ім здарыцца? - пацікавіўся Хамяк. - Мы арыенцір пакінулі.
    - Арыенцір, кажаш? - хмыкнуў вядзьмар і прымружыў вочы так, што саркастычныя праменьчыкі пайшлі нават па ягоным носе, нават вушы, здаецца, удзельнічалі ў грыма- се, выказваючы сумнеў у разумовых здольнасцях прыяце- ляў. - Ну-ну.
    Таварышам зрабілася неспакойна.
    - Хадзем, мабыць, туды адразу, - прапанаваў Шульга. - Серы, уставай! - (Серы стомлена сядзеў на бервяне ля вогнішча.) - Забяром наша. I ў вёску. Там нас, можа, ужо шукаюць.
    - Што, нават гарбаты не вып’еце? - весяліўся вядзьмар.
    Тройца накіравалася праз хмызы да букаў. Сцяпан зняў з полымя кацялок з вадой, наліў сабе кіпню і, з кубкам у руцэ, павольна пайшоў за імі. Ранішняя паляна выгляда- ла як аптымістычны шышкінскі пейзаж: срэбныя ствалы
    дрэў блікавалі, раскідваючы пырскі святла на травы вакол. Хацелася ўлегчыся ў папараці і глядзець на зялёныя шаты.
    - Прыгожа тут. Чаму тут хату не паставілі? - спытаў Шульга.
    - Месца тут кепскае, - проста адказаў вядзьмар, яшчэ раз даўшы зразумець тройцы, як мала яны разумеюць ме- тафізіку балот.
    - Вось там рака! - паказаў за хмызняк Шулыа.
    Сцяпан толькі спыніўся і са смакам, прысёрбнуўшы, зрабіў глыток. Шульга і Хамяк выйшлі з хмызоў першымі.
    - Бля! - сказаў Шульга.
    - Ну, і дзе рака, Шуля? - пацікавіўся Хамяк.
    Падышоў Серы. Зірнуў на роўную да гарызонту балот- ную пустку без намёку на раку, затоку, лясок ці пагорак, за якімі магла схавацца рака, сеў на купіну і сказаў, выразна артыкулюючы зычныя:
    - Бля. Як гэта ўсё задзяўбло.
    - Рана сцаць, Серы, - паляпаў яго па плячы Хамяк. Ён згадаў, што ўчора сам быў за тое, каб пакінуць золата каля букаў, бо месца адшукаць проста.
    - Глядзіце, пацаны, - Шулыа паказаў на зламаную га- лінку альхоўніка. - Вось гэта - я дакладна памятаю - я ўчора зламаў, калі за зарасці гэтыя хапаўся, з ракі выбіра- ючыся. Сцяпан! Сцяпан, як так можа быць, а? Учора рака была, сёння няма?
    Вядзьмар усміхаўся на ўвесь рот, дэманструючы зубы, якія, можа, і не былі роўнымі, як лясная сасна, і хутчэй нагадвалі сасну балотную, але затое вызначаліся беласцю і крэпасцю. Залатога зуба сярод іх сапраўды не было. Праз нейкі час, гледзячы на гэтыя зубы, Шульга зразумеў, што гэта Сцяпан не трымае паўзу, чакаючы, пакуль прыяцелі самі здагадаюцца, а наогул не збіраецца адказваць на пытанне. Больш за тое, ён раптам зразумеў, што і задаваць пытанне яму не трэба было, бо шмат у чым яно было рытарычнае.
    - Што нам? Падалося ўчора? - мармытаў ён сабе пад нос. - Трэба было тануць? He па праўдзе?
    Шульга акуратна прамацаў ступаком насціл з аеру і сфаг- нуму, баючыся, што той праваліцца пад нагамі і засмокча па горла ў бурлівую рачную ваду, якая проста зарасла і не паказвае сябе. Але мох быў цвёрды, не было нават слядоў таго, што калісьці тут была вялікая вада, што яна сышла месяц, два таму: не было глыбокіх правалаў паміж купінамі, не было аголенага торфу - анічога. Шульга прагуляўся па балоце і раптам крыкнуў.
    - Дык вось жа яно! Ёпта! Вось жа! - ён паказваў на злёгку пакрыўлены ствол бярозкі, што тырчэў крыху ўбаку. Побач са ствалом выразна быў бачны белы мех. Усе ўтрох пабеглі туды. Вядзьмар назіраў з хмызоў.
    - Звініць! - радасна ўскрыкнуў Шульга, узважыўшы мех у паветры. I імгненна вусны скрывіла грымаса: учора мех быў дакладна цяжэйшы. Ён раскрыў куль і запусціў туды руку. Парыўся, нараджаючы металічны звон у чэраве мяш- ка, і выцягнуў далонь. У ёй была жменя латунных піўных накрывак. Піўных. Накрывак. Хамяк стаў расціраць твар далонню, Серага чамусьці сагнула напалам.
    - He можа быць, не можа быць, бля, не можа быць, - хутка паўтараў Шульга. Ён узяў мех за дно і перавярнуў, вытрасаючы змесціва ў ваду.
    Рассыпаючыся і паблёскваючы на сонцы, з мяшка высы- палася цэлая гара хламу. Пераважалі накрыўкі з рабрынкамі па краях, накрыўкі, якія гэтак проста, падчапіўшы запальніч- кай, вышчаўкнуць з паўлітровай бутэлькі, вызваляючы пену, але меліся тут і гарэлачныя закупоркі з фольгі, падобныя да залатых манет, у якіх чамусь знікла рэшка, былі панылыя сталёвыя накрыўкі ад бутэлек «Баржомі», экзатычныя бель- гійскія накрыўкі з гарсэтам, забяспечаныя прыціскной ме- талёвай спаднічкай, коркі ад добрага шампанскага, а Серага ванітавала, ванітавала каля бярозкі.
    - He, я разумею. Ну. Прыглючыла, - заікаючыся, паў- тараў, здаецца, ужо другі або трэці раз Шульга, кранаючы пальцамі хлам. - Ну, я разумею, як дурні, збіралі не манеты, ну. Але хто мне растлумачыць. Сцяпан, можа вы растлума-
    чыце? Хамяк, ты, можа? Адкуль, бля! На балоце! Столькі! Накрывак! А?
    - Трэба было ўчора забіраць, - адгукнуўся Сцяпан. Ён зручна ўладкаваўся ў альхоўніку і папіваў з кубка. - Ён жа таму і перашкаджаў! Гэта ж зразумела!
    - А ўчора сказаць не маглі? - выгукнуў Хамяк. Ён быў гатовы накінуцца на Сцяпана, на Шульгу, на каго заўгодна, толькі б скарб вярнуўся.
    - Учора не мог, - Сцяпан, сёрбнуўшы, глынуў гарбаты і сплюнуў парушынку, што трапіла ў рот. - Галава ж у вас ёсць.
    - He разумею! - Шульга хапаўся за сваё пытанне так, быццам адказ на яго мог падказаць, куды падзелася золата. - He! Тут не можа быць столькі накрывак! Ну сядзелі пікні- ком, дапусцім, цэлы грузавік братвы сядзеў. Баляваў. Піва піў. Накрыўкі выкідваў. Ну мы адшукалі іх смецце, згрэблі ўсё, заблытаўшыся. Але тут жа вунь іржавыя, старыя ёсць, а ёсць новыя. 3 розных часоў! Адкуль на балоце? Гэтага не можа быць! Серы, хулі ты блюеш? Ты можаш растлумачыць, хулі ты блюеш? А?
    - Нешта хярова мне, пацаны, - адгукнуўся Серы, са- гнуўшыся напалам. Ягоны твар быў у поце. - Мне б паля- жаць. Адчуванне, што зусім гамон. Захварэў, напэўна. Мне б паляжаць.
    - I што, цяпер ужо не вернеш? - спытаў Шульга ў Сцяпана. - Аніяк?
    - Цяпер - аніяк, - саркастычнае прымружванне на секунду сышло з твару ведзьмара, ягонае аблічча прыняло выраз шкадавання і засмучанасці за хлопцаў. - Я ж папя- рэджваў. Толькі адна спроба.
    Серага зноў званітавала з вантробным рычаннем. Ён упаў на калені, але неўзабаве падняўся на аслабелыя ногі.
    - Пойдзем адсюль, пацаны! - папрасіў ён. - Мне ад гэтага балота, я адчуваю. Малярыя гэта ці што. He ведаю. Але давайце валіць адсюль! Далей! На сушу! Нахер, у вёс- ку! Паляжу там, малака пап’ю. Адляжуся.
    - Што з ім? - спытаў Шульга Сцяпана занепакоена.
    - Хіба я ведаю? Ці ж я лекар? - адгукнуўся ён.
    - Але гэта не праз... учорашняе? He праз гарбатку гэтую вашу? - спытаў Шульга.
    - He. Ад гарбаты маёй толькі бадзёрасць у арганізме і чараўніцтва вакол, - задаволена падкруціў вусы вядзьмар. - А гэтага сапраўды вядзіце з балота. Бо як памрэ, тут вам не могілкі, - было незразумела, жартуе Сцяпан ці не.
    - А кудой ісці? - спытаў Хамяк.
    - Ды вам вунь Пецька з Васькам дапамогуць. Ідзіце туды, - Сцяпан махнуў рукой у бок сонца. - Птушкі на- гоняць.
    - Можа, накрыўкі возьмем? - нервова пачухаў падба- роддзе Хамяк. - Раптам яно адварожыцца.
    - He адварожыцца, - абарваў яго Шульга. - Мы не ў казцы дзіцячай, а ў жыцці. Тут калі гаўно адбываецца - гэта назаўжды. А калі што добрае - вось тады адварожыцца, так. Каб гаўном зрабіцца.
    Прыяцелі пусцілі Серага наперад: ён ішоў марудна і скардзіўся на тое, што яму холадна. Ягоная майка вымак- ла ад поту. Прысеўшы адпачыць на купіну, ён ужо не змог падняцца, казаў, што галава круціцца і перад вачыма цёмна. Шульга падставіў яму плячо, Серы абапёрся на яго рукой і зрабіў колькі знясіленых крокаў, адзін слабейшы за дру- гі, а тады ўпаў на калені - ягоная далонь выслізнула, рука бязвольна абвісла. Давялося падлучаць Хамяка, узвальваць на плечы цела Серага, якое скаланалася ў дрыготцы, і весці яго пад рукі абодвум.
    - Можа, укусіў хто? - здзіўляўся Шульга. - Цябе ўначы гадзюка не кусала? Ці павук? Тут ёсць такія павукі вялікія, з крыжамі. Укусіць - гамон.
    Ён спрабаваў утрымліваць Серага ў прытомнасці роспы- тамі, але Серы плыў, адказваў не з першага разу.
    - Гадзюка! - нагадваў Шульга. - Гадзюка?
    - Гадзюка, - пагаджаўся Серы і ўсміхаўся пачарнелым ротам. 3 вуснаў павуцінкай павісла нітачка сліны. Вочы былі мутныя і закочваліся. Калі ж позірк Серага факусаваўся, было зразумела, што вочы ўжо нічога не бачаць.
    - На сонцы згарэў! Удар сонечны! - спрабаваў разагнаць згусцелую жуду Хамяк. - Мы ўчора на сонцы шмат былі.
    Над галавой кружлялі крумкачы, час ад часу забіраю- чы наперад і сапраўды паказваючы дарогу. Іх карканне, іх лапатанне крыламі, сам іх выгляд - лакава-чорныя, з велі- зарнымі рванымі крыламі, велічна распасцёртымі над трой- цай, - дыхаў пахаваннем і смерцю.
    - Абасцаўся, - адзначыў Шульга яшчэ адзіп сімптом.
    - Цьху, бляха! - Хамяк грэбліва адсунуўся ад таварыша, ад чаго той, зрабіўшы колькі крокаў, паваліўся.
    - Падымі! Дапамагай! - прыкрыкнуў на яго Шульга. - He бачыш - зусім кранты чалавеку!
    - Ну, прыйдзе ў прытомнасць, я яму нагадаю, як аба- сцанага па балоце цягнуў! - прашыпеў Хамяк.
    Крумкачы перамаўляліся ўверсе кароткімі пранізлівымі пакаркваннямі. Здавалася, яны прагматычна абмяркоўваюць, каму з іх дастанецца левае, а каму правае вока яшчэ не па- мерлага Серага. Птушкі суправаджалі прыяцеляў, калі тыя дабраліся да лесу, працягвалі кружляць над галавой, пакуль тыя брылі праз выган да вёскі, і толькі каля паваленага зна- ка «Буда» развярнуліся і, зрабіўшы самы апошні заход, такі нізкі, што дакрануліся крыламі валасоў Хамяка і Шульгі, зніклі з вачэй. Тут, на ўскрайку вёскі, Серы канчаткова стра- ціў прытомнасць: ягоныя ногі безжыццёва ўперліся ў зямлю і заміналі яго цягнуць: таварышы паспрабавалі цалкам пад- няць яго ў паветра, але Серы быў занадта цяжкі. У выніку да хаты яны яго дастаўлялі поцягам, узваліўпіы на сябе. як забітага камандзіра.