• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Вядзьмар памешваў варыва ў вядры палкай з такім важ- ным выглядам, нібы круціў штурвал уласнай яхты. Вадкасць мела насычаны чорны колер і пахла аптэчнай сумессю «Пастушья сумка», якую прыяцелі, калі былі маладзейшыя і дурнейшыя (чым цяпер), купілі, каб пакурыць, у спадзеве, што гэта дасць цікавы эфект.
    - Я, хлопцы, магу няшмат, - прыгаворваў вядзьмар. - Але чым магу, дапамагу. Улічыце толькі, што працуе адзін раз. He выйдзе ў вас - усё! Больш ён не пусціць. Ну, а я? А што я? Я накшталт правадыра. Я дзверы вам адчыняю. А ідзяце вы самі. I залежыць усё вы-клю-чна ад вас. Па вас справа - усё атрымаецца. He па вас - не.
    - Дык вы б расказалі, Сцяпан, што нам рабіць трэба? - падкрэслена ветліва папрасіў Шульга.
    - Усё, што мог, - сказаў. Гарбатку вось вам зраблю. А астатняе - ад вас.
    Сцяпан прынёс тры металічныя кубкі і разліў гарбату ў іх. Жмых з траваў, што аддалі смак, ён адціснуў рукамі і кі- нуў У полымя - тое незадаволена зашыпела і завяла, аднак хутка занялося з новай сілай. Ручкі кубкаў адразу ж набы- лі пякельную тэмпературу толькі што закіпелай вадкасці. Трымаць іх рукамі можна было, толькі абгарнуўшы анучай.
    - Гарбата чорная, байхавая, - жартаўліва прадставіў напой Сцяпан.
    - Неяк сцыкатна піць, - пакруціў галавой па баках, шу- каючы падтрымкі сяброў, Хамяк.
    - Пі, дурны! - усміхнуўся Сцяпан.
    - Гэта ад балотнай вады яна такая чорная? - пацікавіў- ся Шульга. Ён зрабіў занадта вялікі глыток, адразу апёкшы вусны, язык і ўнутраную паверхню шчок. Выступілі слёзы. Яшчэ ён заўважыў, што сам Сцяпан «танізавальную гарбат- ку» не п’е. Шульгу зрабілася трывожна, як і Хамяку.
    - Ад вадзіцы, ад травы. Яна ўначы чорная. А ўдзень - цёмна-зялёная з ультрамарынавым пробліскам. Удзень яе можна проста так піць. Без эфекту, - усміхнуўся вядзьмар.
    Серы выдзьмуў сваю порцыю чатырма вялікімі глытка- мі - як шклянку гарэлкі. Магчыма, распаленая вадкасць апякла ягоны стрававод і закіпяціла страўнікавы сок у жыва- це, але ён не падаў выгляду, толькі гучна і са смакам адрыг- нуў. Такі быў Серы, і менавіта за гэта яго любілі таварышы. Убачыўшы, што балотная гарбата не ператварыла Серага ані ў жабу, ані ў прусака, Шульга і Хамяк з паддзьмуваннямі і пыхканнем прыкончылі свае порцыі. Зелле выявілася гор- кім на смак - але не больш насычаным за горкую, моцна завараную каву. Апроч таго, праглынуты «напой бадзёрас- ці» пакідаў яркі салодкі паслясмак, як кітайскія фермента- ваныя гарбаты.
    - У пот кінула, - старанна прыслухоўваўся да сваіх ад- чуванняў Шульга.
    - Вядома, кіпню насмактаўся, а ноч, між іншага, не халод- ная, - супакоіў яго Сцяпан.
    - Пацаны, зырце! - паказаў Хамяк на вогнішча.
    Тройца павярнулася да агню, заўважыўшы, што той ні- быта займеў яшчэ адно вымярэнне. Вогнішча выглядала як вялізны мурашнік: між языкамі полымя, прыгожымі, як за- ход сонца над морам, намаляваны пранізліва таленавітым жывапісцам, мітусіліся сотні жывых іскрынак, прычым паасобку кожную з іх можна было сузіраць гадзінамі, а іх былі сотні. Так, плаваючы вакол каралавага рыфа, ты зна- ходзіпі яркую і незвычайную рыбу-папугая, і табе здаецца, што нічога больш дзівоснага падчас апускання пад ваду ты ўжо не ўбачыш, і вось паварочваеш галаву і бачыш, як no- 634 пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі цэлая чарада такіх рыб: яны блішчаць на сонцы і рухаюцца наперад, пульсую- чы, скручваючыся ў спіраль, як ДНК.
    Унізе, пад чароўным танцам іскраў, стлявала вуголле - пульсуючы, як навагодпяя гірлянда.
    - Во гэта валачэ! - радасна свіснуў Серы.
    Ягоны голас прагучаў у шматкроць пашыранай прасторы лесу, што знянацку напоўнілася тысячай іншых гукаў, - ён прагучаў і на імгненне прыкаваў да сябе ўвагу, але толькі на імгненне, бо вакол былі яшчэ зоркі, абрысы начнога лесу, Сцяпан у цяльняшцы, сапраўды вельмі падобны да капітана карабля, міляга-Сцяпан, Сцяпан-выратавальнік, была паля- на, быў гэты дом без вокнаў, карацей, дзіўна было фікса- вацца на голасе Серага, і ён нібыта прамовіў нешта толькі што, так, ён сказаў «во гэта валачэ!», валачэ-валвачэй, вал- вачэй - гэта такі вол, у якога навалам вачэй...
    - Ну, я бачу, вы ўзбадзёрыліся, хлопцы, - усміхнуўся Сцяпан, бліснуўшы залатым зубам - ён быў непрыкметны пры святле дня, і, магчыма, гэта быў не залаты зуб, а вод- бліск, аранжавы водбліск вогнішча ці чорт яго ведае, трэба назаўтра прыгледзецца. - Давайце, сканцэнтруйцеся тро- хі... - і нешта яшчэ прамаўляў гэты чалавек, а тым часам з балот прыходзілі цёплыя павевы ветрыку, і гэты ветрык такі прыязны, такі гурзуфны, такі - бы глядзіш з гор на мора, на Чорнае мора, на мора, чорнае, як гэтая гарбата. - ...выходзіць
    ужо. Ісці трэба, кажу. Вы чуеце, гэй? - гэта зноў дзядзька ў цялыіяшцы, чалавек, знаёмы быццам ужо сотню гадоў.
    - Кажу, ісці трэба! - Сцяпан шчоўкнуў пальцамі, на се- кунду прыцягнуўшы ўвагу тройцы і адкінуўшы ўсе іншыя гукі і відзежы. - Ісці! Зараз паляціць!
    У гэты момант аднекуль ззаду, з-за спіны, данёсся ўжо знаёмы прыяцелям па падзеях мінулай ночы гучны «шабул- дых». Усплёск нібыта даносіўся з боку возера.
    - Тваю ж маць! - спалохаўся Серы. - Гэта што, нахер, такое?
    У адказ здалёку, з вады, пачулася знаёмае выццё, што б’е па вушах - толькі цяпер яно адразу пачыналася з рычання, драпаючы дыяфрагму басамі.
    - Давайце! Зараз паляціць! - вядзьмар рукамі рассоваў здзервянелых ад страху таварышаў. - Вам туды! - ён па- казваў кожнаму індывідуалыіа кірунак у бок балота. - Туды вам! Чуеце? Далёка не адбягайце! He адбягай далёка, чуеш? Ты! Чуеш? Шукай вас потым! He адбягай!
    - ...вось мех вам! - Шульга на секунду ўтаропіўся на адлюстраванне вогнішча ў вадзе пад нагамі, адлюстраванне, падобнае да калейдаскопу, шмат-шмат фрагменцікаў, яркіх, насычаных... Ён не заўважыў, чаму і як Сцяпан апынуўся перад ім, працягваючы вялікі мяшок, кшталту таго, куды яны збіралі рыбу ўдзень.
    - Мяшок, кажу! - крычаў Сцяпан у твар. - Чуеш мяне?
    Праблема была ў тым, што Шульга выдатна чуў Сцяпана. Чутнасць была выдатная. I бачнасць была выдатная. Hi тума- ну, ні снегу, ні навальніц. Праблема акурат і была ў тым, што чутнасць і бачнасць былі залішне добрыя. Чуваць і відаць было больш, чым трэба, хоць і нічога такога звышнатураль- нага - проста як можна было хоць імгненне не паглядзець на чатырохмернае вогнішча? Сцяпан штосьці кажа, а за ім - вогнішча. Такое прыгожае. I ветрык гэты. Гурзуфны. I ва- лачэй які, божухна! I ўвогуле, у сухім астатку мы маем тое, што проста не да Сцяпана. To бо, той нешта кажа і гэта як бы важна, але вельмі складана адрозніць Сцяпана ад не-С- цяпана, ад вогнішча, ад ветрыку, ад... ды што там...
    - ...складаць будзеце сюды! Ён калі ляціць, губляе шмат! Чуеш?
    - Серы! Хамяк! - Шульга вырашыў падзяліць з прыя- целямі сваю адказнасць за магчыма няправільнае разуменне Сцяпана. - Складаць будзем сюды! - Ён патрос у павет- ры мяшком. Гэты жэст яго вельмі моцна насмяшыў - не ў апошнюю чаргу праз тое, як бязвольна, бездапаможна вы- кручвалася палатно ў паветры.
    - Цьху, пяльмень! - сплюнуў Сцяпан. - Ты ўсё зразу- меў, што я сказаў? Збірайце ўсё! Наогул! Іншай магчымасці не будзе! Губляе ён шмат! Давай! Пабеглі!
    Сцяпан неяк так ляпнуў Шульгу па спіне, што той са- рваўся з месца з усіх сіл, засмяяўшыся зноў. Серы і Хамяк, вухкаючы, пабеглі за ім.
    - Стойце, пацаны, - Шульга спыніўся, прабегшы, як яму здавалася, усяго некалькі метраў. - Стойце! Мы на балотах. Бегаць тут нельга. Патонем.
    - Патонем, - пагадзіўся Серы.
    Хамяк рытмічна пагойдваўся на месцы, быццам чуў рытм-энд-бас. «Патонем! Патонем! Патонем!» - паўтараў ён напаўголаса, выкідваючы наперад пяцярню. Зверху пры- яцеляў раптам абдало хваляй паветра і яны разам прыселі, узіраючыся, як і ўчора, у начное неба. Але на небе ціхамірна мігцелі зоркі, як вуглі вялікага вогнішча.
    - А дзе выспа? Дзе вядзьмар? - спытаў Хамяк.
    Вакол млела начное балота. He было нават водбліску вогнішча. Адчуванне было такое, што яны за дзесяць кіла- метраў ад выспы. Падобна да таго, што бегла тройца куды даўжэй, чым гэта здавалася Хамяку. Пераўтвораная раптам у рэшата памяць з гатовасцю падсоўвала змрочныя згадкі пра нядаўнія танцы на купінах. Тапцы, да якіх далучыліся ўсе трое, узяўшыся за рукі, - згадкі мелі прывідны харак- тар перадранішняга сну.
    - Адпусціла, здаецца, - сказаў Серы. Гукаў вакол стала менш, хоць, магчыма, прыяцелі проста навучыліся арыен- тавацца ў гэтым новым для сябе стане. - Мы танчылі? Ці я прыдумаў?
    Раптам над галавой раскрэсліла начное неба знічка. Прыяцелі анямелі ад прыгажосці ўбачанага - зорка раптам запаволілася і паляцела велічна, як самалёт, што паўзе па небасхіле. Яна нават не думала знікаць, выгараючы ля зямлі. Наадварот, яна набірала зыркасць і выразна засіпела, наблі- зіўшыся да балота. Нарэшце яскравая кропка плюхнулася ў ваду зусім недалёка ад тройцы.
    - Ніхяра сабе, - спакойна сказаў Серы.
    - Губляе, - згадаў слова Сцяпана Шульга. - Бяжым, пацаны! Трэба падабраць! Губляе!
    - Хто губляе? - перапытаў Хамяк на бягу.
    - Ён, - згадаў Шульга займеннік, які называў вядзьмар. I дадаў - са шматзначнай інтанацыяй Сцяпана: - ЁН!
    Яны прыпусцілі праз балота, не ўяўляючы, як адшука- юць у абсалютнай цемры, без арыенціраў, зорку, якая ўпа- ла ў купіны і мох, спрабуючы ўявіць, як выглядае знічка, што сарвалася з неба. Як высветлілася, адшукаць яе было проста: яна ўсё яшчэ захоўвала аранжавы водсвет, мільго- чучы ў неглыбокай балотнай вадзе. Серы падбег першы і асцярожна падняў яе.
    - Цёплая! Яшчэ цёплая! - крыкнуў ён прыяцелям.
    - Пакеж! - цягнуў рукі Хамяк.
    - Ахярэць, пацаны! - зачаравана выдыхнуў Серы. Зорка выявілася вялікай, сантыметраў дзесяць дыяметрам, манетай з выявап вершніка. Манета была тоўстая і няроўная: Kapa- Ba выбіты надпіс на лацінцы намякаў на паважны ўзрост знойдзенага экспаната.
    - Золата! - радасна ўскрыкнуў Хамяк.
    - Губляе! Носіць золата і губляе! Носіць золата па начах і губляе! - згадаў Шульга нейкія абрыўкі легендаў, пачу- тых у дзяцінстве. - Жыве ў возеры, у балотах на краі зямлі!
    - Тут жа грамаў пятнаццаць золатам! - захоплена ска- заў Серы.
    - Давай у мех, - працягнуў Шульга дзяругу. Серы, па- думаўшы, кінуў манету туды.
    - Глядзі! - выдыхнуў паўнепрытомны Хамяк. Неба расквітнела маруднымі знічкамі. Гэта было падобна да аг-