Сям’я
Адам Глобус
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2017
быў болыпы за кошт двух залатых заручальных пярсцёнкаў. Але я не мог не набыць братаву кнігу. «Ці былі там яшчэ такія кнігі?» — спытаў Мірык. «Былі».— «А ці былі сярод аўтараў жывыя?» — «Не было».
Тэа
У гісторыі мастацтва найузорнейшым прыкладам узаемаадносін братоў, адзін з якіх мастак, а другі бізнесовец, прынята лічыць узаемаадносіны Тэадора і Вінсэнта ван Гогаў. Небеспадстаўна. Бо менавіта Вінсэнт дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы Тэадора разбурыў міф пра неабходнасць мастака быць інтэграваным у грамадства і для рэалізацыі здольнасцей выконваць сацыяльныя замовы царквы, дзяржавы або мецэнатаў. Лічыць Тэа мецэнатам Вінсэнта нельга, бо калі б той і не намаляваў ніводнага палатна, брат усё адно дапамагаў бы хвораму брату чыста па-людску, як шмат хто іншы, маючы магчымасць, апякуецца бяднейшымі сваякамі. Жаданне быць вангогамі за кошт братоў распаўсюдзілася ў мастакоўскім асяродку з хуткасцю чумы. Тысячы эпігонаў па ўсім свеце лічаць сябе роўнымі, a то і лепшымі за вялікага галандца і патрабуюць-вымагаюць сродкі на існаванне ад наіўных сваякоў. Сапраўды спакусліва піць, гуляць, маляваць і ні за што не адказваць, нават за якасць уласнага пэцкання. 3 іншага боку, ахвяруючы невялікія грошы, прыемна цешыць сябе думкаю, што ўтрымліваеш не проста разбэшчанага п’янтоса і няздару, а ўкладаеш сродкі ў генія, якога праз пэўны час прызнае ўвесь свет. Безумоўна, Мірык хацеў бы, каб я стаў знакамітым, як Вінсэнт ван Гог; бясспрэчна, мне было б значна прыемней займацца выключна станковым мастацтвам і лірычнай літаратураю. Але нашыя адносіны падобныя да стасункаў славутых братоў якраз сваёй шчырасцю, даверам. Міраслаў збірае мае малюнкі і паспрыяў выданню вялікага тома маіх літаратурных практыкаванняў, каб падтрымаць маю хісткую веру ў свае здольнасці. Я занадта ўважліва вывучыў біяграфію ван Гога, каб зразумець яе непаўторнасць, унікальнасць і драматызм. Сама-
губства Вінсэнта прывяло да самазабойства Тэа. Дробныя шарлатаны ад мастацтва замоўчваюць гэты сумны факт. I калі галандскі галерэйшчык праз пасярэднікаў (усё брыдотнае чамусьці робіцца праз усмешлівых пасярэднікаў) замовіў мне сцэнар фільма пра ван Гога Менскага, я спытаў: «У жытнёвым полі ты, ван Гог Менскі, страляцца будзеш?» — «Не!» Пра ягонага брата, які ўтрымлівае майстэрню па вытворчасці надмагільных помнікаў, я пытацца не стаў і пісаць сцэнар адмовіўся, бо Вінсэнт ван Гог не існуе без Тэа.
Гады
Наколькі я не люблю павукоў, змей, шэршняў, чарапах, восаў, настолькі іх любіць і заўсёды любіў Мірык. Ён чытаў пра іх кнігі, кшталту Халіфмана пра пчол, ён маляваў іх, лавіў, садзіў у загадзя падрыхтаваныя скрыначкі і слоікі, разглядаў праз павелічальнае шкло і вельмі дзівіўся, калі нехта не ведаў, колькі лапак у тарантула або які максімальны памер змяі-мядзянкі. Каб бацькі толькі дазволілі, у нашай кватэры абавязкова з’явіўся б тэрарыум, а так братава захапленне абмяжоўвалася жукамі і восамі. Ен іх сапраўды любіў настолькі, што яны яго не кусалі. А мяне... Мяне джыгнуў шэршань, ад аднаго ўспаміну пра той выпадак скура на шчоках шэрхне, а вушы пачынаюць гарэць. Мы жылі каля возера, на Браслаўшчыне. Усялякім гадам там проста рай. Калі казачны чорт угаварыў дурнога беларускага мужыка развязаць мех з гадамі, якіх Бог загадаў вартаваць, дык тое здарылася не на Палессі, а на Браслаўшчыне. Мірык ад раніцы да ночы тых гадаў лавіў, садзіў у скрынкі і ставіў на падваконне. Лета стаяла задушлівае, і я завёў сабе звычку адпачываць — чытаць і спаць пасярод дня. Чытаючы, я адчуў, як ражок падушкі нязручна ўпёрся мне ў шыю, я паправіў ражок... Толькі гэта быў шэршань-уцякач. Кінжальны боль працяў маю шыю навылёт, скура на твары зморшчылася, вушы распухлі, язык запоўніў увесь рот, вочы вырачыліся і перасталі міргаць. У гняўлівым шале я разбіў, патрушчыў, паламаў усю братаву Ka-
лекцыю гадаў і жамярын. Дзень мы не размаўлялі, а ўвечары дамовіліся, што ўсё злоўленае ён будзе адразу ж умярцвяць. Забіраць жыццё ў гадаў Міраслаў навучыўся хутка, і робіць гэта па-майстэрску.
Карты
Шмат якія зробленыя Міраславам адкрыцці і праекты прыпісваюцца мне. Грамадству, пэўна, так лягчэй; лепей трываць аднаго авантурыста, чымсьці двух. I яшчэ я вельмі люблю інтэрв’ю як літаратурны жанр, калі маеш справу з процьмаю самых ідыёцкіх пытанняў і спрабуеш, не выкідаючы іх, зрабіць чытэльны тэкст ці разыграць сцэнку перад мікрафонам або камераю. Проста я больш публічны чалавек. Але вернемся да чыста Міраслававай ідэі выдаваць карты. Вядома, не геаграфічныя. Звычайна карты выдаюць дзяржавы, на карты ў дзяржаў манаполія, як і на большасць рэчаў, звязаных з азартам. Каб гэта ведаць, трэба ў маладосці набыць пісталет, кінуць школу і на падпольнай кватэры гуляць у прэферанс на вялікія грошы. Зброя ў дадзеным выпадку — доказ братавага практыцызму і ягонай неазартнасці. Руляй лёгка супакойваецца штучная істэрыка і астуджваецца азарт сквапных гульцоў. Спасцігнуўшы сакрэты картачных гульняў, братаў розум быў цалкам падрыхтаваны ў патрэбны момант, калі дзяржава СССР разбурылася, а Рэспубліка Беларусь не стала на ногі, сказаць: «Карты будзем друкаваць». Ад ідэі да рэалізацыі шлях быў доўгі і няпросты. Асабліва мярзотна выглядалі два моманты. Замовы на паліграфічную прадукцыю не прымаліся без хабару. Пры дырэктарах існавалі хабараносцы. Колькі яны заносілі, а колькі пакідалі сабе, без пісталета не разбярэшся, але на той час зброі ў Мірыка не было. Другі брыдкі момант: фабрыка адмовілася складаць карты ў калоды. Пэўна, хабараносец шмат недадаў хабарніку-дырэктару, і мы атрымалі асобна каралёў і асобна шасцёркі. Нанятыя намі людзі болып за год складалі і прадавалі тыя выдатна намаляваныя мастаком Чарыновічам карты. Праект быў геніяльны, прыдумаць яго мог толькі брат. I галоўнае: у час, калі імперыя зла зруйна-
валася, а новыя незалежныя дзяржавы толькі ўздымалі свае сцягі, ніякіх іншых картаў, акрамя нашых, на рынку проста не было.
Скура
Наколькі ў Мірыка цёмная, татава, скура, якая загарае за адзін сонечны дзень і ніколі не ведае ніякіх апёкаў,— настолькі ж у мяне белая, маміна, якая ўвесь час абгарае на сонцы. Але ні я, ні ён не любім ляжаць на сонцы. Валяцца каля мора ці рэчкі — не наш занятак. Ісці ўздоўж вялікай вады — гэта нашае, гэта любіў тата, люблю я і любіць брат.
Псеуданім
На пачатку сваёй творчасці Мірык узяў за псеўданім прозвішча татавай маці — Шайбак, што ў перакладзе з цюрскіх моў азначае «сад у квецені». Пад Наваградкам, адкуль паходзіць род нашага бацькі, ёсць цэлае мястэчка Шайбакова, дзе жывуць нашчадкі тых ваяроў, што баранілі Вялікае Княства ад усходніх і заходніх захопнікаў. Шайбак — прозвішча крымска-татарскага хана. Гучны ў брата псеўданім. Але потым ён вярнуўся да подпісу Міраслаў Адамчык, чым вельмі ўсцешыў тату. Ніякіх уцямных тлумачэнняў гэтай змены я ад брата не чуў, бо не вельмі дапытваўся. Гэта яго асабістая справа. Тым больш надыходзіў час, калі нашы подпісы на кнігах мяняліся ледзь не з кожнай новай публікацыяй, бо ў Расіі прозвішча Адамчык стала настолькі вядомым і настолькі неадназначным, што маскоўскія кнігагандляры папрасілі, дзе толькі можна яго зняць. Зрэшты, усе мастакі так ці інакш, paHeft ці пазней карыстаюцца псеўданімамі. Як мне, дык найлепшы ў брата быў подпіс — Міраслаў Шайбак. Што можа лепш цешыць погляд, як сад у квецені? Хто не зразумеў прыгажосць кветкі, той не зразумеў жыцця.
Ордэн
Дзейнасць майго брата заслугоўвае ўзнагароды. Ну хоць бы за тое, што ён стварыў выдавецтва «Сучасны літаратар», якое ў 2000 годзе ўжо было найбуйнейшым замежным выдавецтвам, якое працуе ў Расіі. На маскоўскім кніжным кірмашы выдавецтва атрымала дыплом і скулыітуру — глінянага Івана Фёдарава, таго самага, што вучыўся ў нашага Пятра Мсціслаўца. За гэты дыплом у нас разы тры прасілі грошы: на падтрымку часопіса «Кніжны бізнес»; на газету «Кніжны агляд», якая разоў дзесяць аблівала брудам і нашае выдавецтва, і нашыя кнігі, і нашае прозвішча; на рэкламу таго ж кірмашу. He далі. Мірык сказаў «не». Ён сказаў «не», а яны сказалі «так» і дыплом далі, каб прапанаваць ордэн Георгіеўскі крыж з уручэннем у Крамлі. Без уручэння — 2000 даляраў, з уручэннем — 5000 даляраў. Як пры дырэктарах фабрык былі хабараносцы, так і ў Крамлі яны ёсць. I агульная дэталь: ты ніколі не даведаешся, ці дайшоў твой хабар да таго Крамля. 3-за гэтай няпэўнасці брат адмовіўся ад «крыжа». He гатовы ён стаць «крыжаносцам», хоць і заслужыў-зарабіў на Святога Георгія.
10 кіламетраў
У дзяцінстве брат не хадзіў ні ў якія спартовыя секцыі, нават школьныя ўрокі фізкультуры ігнараваў, даставаў праз знаёмых даведкі, нібыта яму забаранілі фізічныя нагрузкі. Можна ўявіць, як фізрукі ненавідзяць такіх вучняў. Аднаго фізрука Мірык давёў да таго, што той прылюдна абазваў брата «мяшком з гаўном». Скандал дайшоў да дырэктара школы, і наіўнага выкладчыка — а ўсе школьныя фізрукі, далікатна кажучы, наіўныя — перавялі працаваць у іншыя класы. Выглядала на тое, што спорт і брат ніколі не перакрыжуюцца. Ды не... У войску спатрэбілася сіла. Каб муштраваць і ганяць маладых салдат, розуму было замала. Кулак у войску — такі самы аргумент, як і слова. Нават не так... Кулак, а не зброя, аснова войска. Маа памыляўся: уладу нараджае не стрэльба, a
кулак. Зброя можа нарадзіць дзяржаву, дзяржаўную ўладу, але не здатная стварыць уладу ў чыстым — біялагічным выглядзе. Мірыкаў кулак прынёс і ўладу, і званне, і адпачынак за выдатную службу на мяжы сацыялістычных і капіталістычных лагераў. 3 войска брат прыехаў байцом. Колькі разоў мне нават даводзілася станавіцца паміж братавым кулаком і прадстаўнікамі прытручанай алкаголем, гнілавата-баязлівай дысідэнцка-савецкай інтэлігенцыі. Сіла чамусьці не цанілася ў антысавецкіх багемных колах, усе спадзевы былі на творчасць і розум. Прынамсі, у Беларусі было так. Мірык паверыў у гэтую ілюзію і надоўга закінуў спорт. Толькі ўсё вяртаецца, калі ёсць куды вярнуцца. Усё бяжыць, калі ёсць воля бегчы. Мірык прабягае ў дзень 10 кіламетраў, гэта звычайна, а калі стаміўся ці прыхварэў — бяжыць 6. У яго трэнажор. Брат не любіць бегаць па вуліцы, дзе дурныя сабакі ўсё ж разумнейшыя за гаспадароў, бо разумеюць, што кулак нараджае ўладу. Брат бяжыць па трэнажорнай дарожцы, бо можа сабе дазволіць мець у кватэры спартовую залу.