Сям’я  Адам Глобус

Сям’я

Адам Глобус
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2017
38.85 МБ
Плач
Каб не плакаць, не рыдаць і не крычаць, я выходжу на сярэдзіну майстэрні. Моцна заплюшчваю вочы і раскрываю рот. He крычу. Стаю ціха. Крык бязгучна сыходзіць з мяне. Робіцца крыху лягчэй, нібыта выкрычаўся і выплакаўся. Можна зноў ісці ў бальніцу да маці, якая слабне і аддаляецца ад мяне ў незварот.
Любоў
Сыходзіць, прападае вялікая любоў, з якой мама да мяне ставіцца. Ніхто мяне так не любіў і не стане любіць, як любіць яна. Ад страты матчынай любові асабліва балюча, нібыта гэты боль вылучаны ў нейкую своеасаблівую пакуту. Зрэшты, так яно і ёсць.
Страх
Баюся застацца без маці; падобны страх узнікаў у самым далёкім дзяцінстве, калі я баяўся заблукаць у лесе, на які павольна і несупынна апускаецца ноч.
Ёгурт
Доктар сказаў, што мы можам прынесці маме стравы, якія яна любіць. У краме я сказаў, што трэба браць ёгурт пусты, без дадаткаў, на што Мірык заўважыў, што маме можна ўжо не баяцца свайго дыябету. 3 майго правага вечна хворага вока выкацілася сляза.
Пекла
Калі гляджу на маці, у мяне адчуванне, што мы з ёю ў пекле. Яна пакутуе, я таксама ўвесь змучаны. Калі сыходжу з бальніцы, дык увесь час чакаю званка з весткай пра яе смерць. Даводзіцца хавацца ў творчасць, у маляванне. Малюючы, я згадаў яе ўспамін пра дзяцінства і дзедаву кузню. Маленькая Ніна Глобус прыходзіла да свайго дзеда — Яна Александровіча ў кузню, і там ён варыў ёй — любімай унучцы — яечка ў жалезным кубку. Яечка, зваранае ў дзедавай кузні, грэла маю маму праз усё жыццё. Але за цёплым яечкам паўставала вогненнае пекла. Кузню ў Александровічаў забралі балыпавікі, але фашысты кузню вярнулі. Калі карнікі палілі нашу вёску Старую Рудзіцу, дзеда — Яна Леапольдавіча Александровіча — яны спалілі жыўцом у зачыненым гумне... Усё гэтае пекла маці пакідае мне, яна сыходзіць, а пекла застаецца, і я яго малюю ў тры фарбы — белая, чорная і вогненна-чырвоная.
Ядзя
Мама ўжо не можа гаварыць. Як казаў у такіх выпадках тата, у чалавека пачало забіраць мову. Ядзя сказала, што трэба нашу Ніначку Глобус прымушаць піць, трэба паіць яе з лыжачкі, трэба з ёю гаварыць. Усё так. Разумею, але ў мяне
няма сілы глядзець на маці, якая пазірае на наш свет ужо толькі адным блакітным вочкам. Сіл няма... Спаць не магу... Ляжу і думаю пра яе, пра нашу пакутніцу маці... Заўтра абавязкова праведаю, занясу бацькаву кнігу найлепшых апавяданняў — «Песня».
Два словы
Раніцай 8 жніўня напісаў два словы: «Мамы няма...»
Рэчы
У бальніцы мне выдалі маміны рэчы ў цалафанавых пакетах, блакітным і белым. У адным з іх была паперка з запісам: «Глобус Н. В. Памерла 08.08.13 г. у 03:00».
Доктарка
Доктарка, якая адказвала за палату інтэнсіўнай тэрапіі, дзе памерла мама, выглядае як Дон Кіхот. Высокая, сухая, стрункая, з маскай глыбокай журбы на твары, яна штодня сутыкаецца з подыхамі смерці. Яна змагаецца са смерцю, як іспанскі рыцар з непераможнымі веліканамі. Яна ведае словы суцяшэння. Я ёй удзячны, бо яна зрабіла шмат, каб маме было крышку' лягчэй у апошнія дні і гадзіны.
Апошнія словы
Апошняе, што я пачуў ад мамы: «Слабасць. Зусім я саслабела. Зусім слабая...» Апошняе, што я ёй сказаў: «Ма, я цябе люблю...»
Развітанне
У суботу 10 жніўня мы ў крэматорыі развіталіся з мамаю...
Музейныя рэчы
Мама дажыла да таго паважнага веку, калі вакол яе стала шмат музейных рэчаў. Школы і ліцэі папрасілі ў яе татавы рукапісы і ўзнагароды. На яе дачы стаяў стол Уладзіміра Караткевіча. У фотаальбоме былі арыгінальныя здымкі Івана Мележа і Міхася Стральцова. Калі ўсе гэтыя музейныя рэчы зрабіліся запатрабаванымі, мама і пакінула нас.
Суцяшэнні
Пасля сядзення за жалобным сталом я вырашыў прайсціся па горадзе. На выхадзе з метро незнаёмы хлопец высока над галавою ўзняў ражок з марозівам і сказаў: «Паглядзіце! Я тут сяджу на сонцы і напоўніцу адчуваю асалоду жыцця!» — «Які ты малайчынка!» — сказаў я маладому аматару ружовага марозіва і пайшоў у бок свайго дома. Пакуль я дайшоў да скрыжавання, сонца прапала, узняўся вецер, і над маім домам навісла цёмная хмара. Пад светлафорам стаяў іншы незнаёмы хлопец, які спытаў у мяне: «Як думаеце, моцна ўлупіць?» — «Моцна! Таму я і пабягу на чырвонае святло...» He паспеў я забегчы ў дом, як з неба пасыпаліся буйныя кроплі. Стоячы ў пад’ездзе, падумаў, што ў маім абліччы нешта ўсё ж выдае несуцешны боль, таму нават чужыя людзі спрабуюць мяне падтрымліваць сваёй увагай. Яны не ведаюць пра маё развітанне з мамай, але бачаць боль і суцяшаюць самымі простымі і неабавязковымі словамі.
Муха
Убачыў на ваконнай раме муху. Звычайная шэрая жнівеньская муха грэлася на сонцы. Падумалася з нейкай малапераадольнай крыўдай: муха жыве, а мамы маёй няма. Раней так думаў толькі пра людзей, маўляў, гэты глюганосы няздара псуе паветра, а тата мой таленавіты ляжыць у кальварыйскім пяску. Цяпер азліўся на муху, і думкі пра муху больш пякучыя, чым пра кепскіх людзей. Адназначна, больш пякучыя.
Кальварыя
Цяпер на Кальварыйскіх могілках знайшоў спачын і прах маці маёй — Ніны Глобус. Далакопаў не знайшлося. Давялося самому выкопваць яму, хаваць важкую скарбонку з попелам і ставіць крыж. Добра, што мне дапамагаў брат. Штыкавая рыдлёўка была досыць вострай, таму лом і шуфаль не спатрэбіліся. Падхаванне маці да бацькі прайшло сціпла і ўрачыста, без лішніх вачэй і слоў.
Сцішванне
Закапаў прах маці ў сухую, шэрую, поўную камянёў зямлю і захацелася сцішыцца. Захацелася маўчаць як даўжэй, каб нікога не патрывожыць сваім уздрыгваннем у няпэўным голасе. Толькі маўчаць не атрымалася. Трэба было ехаць, ісці на працу, размаўляць і рабіць выгляд, што нічога страшнага не адбылося, што ўсё нармальна і час ідзе сваім заўсёдным ходам.
Скаргі
Маці няма, і няма каму паскардзіцца на боль. Гэта мне баліць, тое ные, тут калоціцца... Маці выслухоўвала скаргі, і мне рабілася лягчэй. Яна нібыта забірала сабе частку маіх хвароб і боляў, нібыта іх несла паперадзе мяне і ведала паратункі ад шмат якіх нягод. Цяпер я не магу падзяліць свой боль, нават маленечкую яго частку няма каму перадаць, а яшчэ я адчуў, як да майго болю паціху пачаў дадавацца і боль маіх дзяцей.
Віншаванне
Маці — першы чалавек, хто раніцай віншаваў мяне з днём нараджэння. Гэтага страчанага назаўсёды віншавання мне будзе моцна не ставаць, заўсёды.
ЗМЕСТ
ДОМ (раман)
Частка першая
ТАТА+МАМА Тата	 6
Мама	 22
Частка другая 	
БАБА 3 ДЗЕДАМ Баба	 43
Дзед 	 50
Частка трэцяя БРАТ	 56
Частка чацвёртая ДЗЯДЗЬКА 	 73
ЦЁТКА	 81
Частка пятая ДАЧКА I ЖОНКА 	 88
Дачка	 88
Жонка	 101
Частка шостая УНУК	 126
ГЛОБУСЫ
Уступ	 130
ГЛАВА ПЕРШАЯ 	 131
ГЛАВА ДРУГАЯ 	 133
БАЦЬКІ
ЧЭСЬ	 144
НІНА	 150
Глобус, A.
Г54 Сям’я : раман / Адам Глобус.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 159 с.— (Беларуская проза XXI стагоддзя).
ISBN 978-985-02-1798-1.
Новую кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кожны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, пра родных і любімых. Пісьменнік у ёй дакладны, гіперрэалістычны і шчыры. «Шануй бацьку свайго і маці сваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі...» Так напісана ў біблейскай кнізе «Выхад». Пра гэта ж апавядаецца і ў кнізе Глобуса «Сям’я».
УДК 821.161.3-32
ББК 84(4Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданне Беларуская проза XXI стагоддзя
Глобус Адам (Адамчык Уладзімір Вячаслававіч)
СЯМ'Я
Раман
Рэдактар В. А. Шніп Мастак A. I. Цароў Мастацкі рэдактар М. Ю. Дайлідаў Тэхнічны рэдактар Л. I. Астрэйка
Стылістычныя рэдактары A. М. Анцытовіч, Ю. В. Тыркіч
Падпісана да друку 18.10.2017. Фармат 84х108'/32.
Папера афсетная. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 8,4. Улік.-выд. арк. 7,09. Тыраж 1000 экз. Заказ 2872.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск. www.mastlit.by; e-mail: mail@mastlit.by
ААТ «Друкарня “Перамога”».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/38 ад 29.01.2014.
Вул. Таўлая, 11, 222310, Маладзечна.
Беларуская проза XXI стагодцзя
Адам Глобус
Адам ГЛОБУС нарадзіўся 29 верасня 1958 г. ў горадзе Дзяржынску, што на Міншчыне. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў мастакомрэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісах «Беларусь», «Крыніца» і «Бярозка». Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю.
Заснавальнік Таварыства маладых літаратараў "Тутэйшыя". Працуе ў галіне паэзіі і прозы. Аўтар кніг «Парк», «Адзінота на стадыёне», «Толькі не гавары маёй маме», «Койданава», "Казкі"... Лаўрэат 7-й міжнароднай літаратурнай прэміі «Югра» ( 2010 ) у намінацыі «Славянская паэзія і
проза» за кнігу «Лнрмка BY". За літаратурную дзейнасць