Сям’я
Адам Глобус
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2017
ваю я. Неяк так атрымліваецца, між іншым. Так здараецца з відэафільмам «Персыфаль», калі на музыку Рыхарда Вагнера накладаліся тры розныя матывы... Першы: Алена заходзіць у стайню, сядлае каня і скача ў палі. Другі: Алена гатуе сняданак, Алена ладзіць пікнік з сябрамі, Алена ўрачыста вячэрае. Трэці: Алена фатаграфуе мадэлек, якія распранаюіша. распранаюцца і распранаюцца. Матывы пераплятаюцца — і атрымліваецца музычны кліп Вагнера. У краіне, дзе нельга нідзе нічога нікому сказаць, такі фільм мае сімвалічнае значэнне. Толькі рэальнасць карэктуе ідэю, і фільм выходзіць бяздарны з-за дурноты рэжысёра і аператара. Мантаж запорваецца цалкам. Я наогул перыядычна стаўлю крыж на кіно ў Беларусі, на кіно ўвогуле і на ўсіх творчых працэсах, дзе задзейнічаныя больш за дзве асобы. Алена ўсё лезе і лезе ў табар кінатусоўкі, здымаецца ў эратычных сцэнах і атрымлівае зорна-брутальную хваробу. Кінатэлешоўтусоўка выклікае ў мяне агіду, а Ленку шкада. Балюча глядзець на чалавека, на творцу, на мастака, чые мары разбіваюцца аб дзверы непабудаванага кіназамка. Каб Алена здымалася ў вялікім мастацкім кіно, жыла б пад нашай коўдраю не зорная хвароба, а ўзорнапсіхічна-суіцыдальная. Дакладна.
Кроў
Апошнім часам большасць з напісанага была прысвечана маім самым блізкім людзям: маці і бацьку, брату і дачцэ, дзеду з бабай. Здавалася, у гэты шэраг вельмі лёгка ўпішацца і партрэт жонкі. Дык не. Чамусьці нататкі пра Алену патрабавалі зусім іншага падыходу. Адказ знайшоўся ў назве апошняга бацькавага рамана — «Голас крыві брата майго». Пішучы і думаючы пра жонку, я не чуў голасу крыві. Яна някрэўная. У нас з ёю розная кроў. Яна самы блізкі мне чалавек, але з удакладненнем — сярод някрэўных. Гэтая біялагічная, антрапалагічная, расісцкая акалічнасць апынулася непераадольнай мяжою. Прынамсі, для мяне. Так, можна праспаць дваццаць гадоў на адной прасціне, падзяліць напалам усе грошы, радасці і гароты, але кроў застанецца чужой, іншай і не
сваёй. Усвядоміўшы гэта, я пакідаю спробы ўвесці жонку ў шэраг маіх найбліжэйшых і родных, а пачынаю рабіць асобны партрэт, асобны раман пра яе і толькі пра яе.
Адлегласці
3 аднаго боку, мне крыху нестае крэўнасці, з іншага — аддаленасці. Алена заўсёды поруч, побач, блізка... Я не бачу яе цалкам, толькі фрагментарна. He магу сказаць, ці прыгожая яна, ці шчаслівая, ці наадварот — няшчасная. Як у Сакрата: «Нельга сказаць, ці шчаслівы чалавек, пакуль ён не памёр». Божа мой, я не жадаю ёй смерці. Толькі спрабую крышку аддаліцца. Немагчыма. Нават калі я запальваю святло пасярод бяссоннай ночы, каб чытаць, Алена не сыходзіць у другі пакой, яна перакідвае падушку на цёмны бок ложка і моцнамоцна абдымае мяне за нагу, каб так спаць.
Упрыгожванне
Заходжу дамоў. «У мяне кроў з носу ідзе,— кажа жонка,— ідзе, і ідзе, і ніяк не спыняецца...» На белай падлозе чырванеюць крывавыя манеткі. «Ты ляж і паляжы».— «Я ляжала, колькі можна?» Сядаем палуднаваць. Левая ноздра ўся чорная ад засохлай крыві. Маўчу. Жонка нешта гаворыць пра сваіх мадэлек. Раблю выгляд, што ем, а сам думаю пра яе кроў на падлозе: яна нібыта пачула мае думкі пра родную і чужую кроў і ўпрыгожыла сваёй крывёю ўсю кватэру.
Сюжэт
Ёсць сюжэт, вынайдзены Гамерам і выкарыстаны Джойсам: чалавек выйшаў з дому, паблукаў і вярнуўся дамоў. Дзякуючы жонцы я вынаходжу іншы сюжэт: чалавек закахаўся, ажаніўся і пражыў-праспаў на адной прасціне 21 год.
Сяброўка
«Ты выдумаў яе талент, ты прыдумляеш яе мастакоўскасць, яе зорнасць... Ты ўсяляк падтрымліваеш яе вядомасць і папу-
лярнасць. Пішаш за яе інтэрв’ю, перапісваеш яе вершы, будуеш ёй студыю. Дазваляеш неверагодныя і экстравагантныя вольнасці кшталту дэманстратыўнага лесбіянства і здымак у кіно са зграямі голых геяў. Разам з гэтым ты паўтараеш казку пра вашую ідэальную сям’ю. Насамрэч, таленту ў тваёй жонкі няма...» — мармыча мая сяброўка, п’ючы куплены мною апельсінавы сок. «Калі я прыдумаў талент, значыць, гэта мая таленавітая прыдумка.» Такога я чую шмат.
Прага
Калі б Алена сказала мне: вазьмі і выпі маю кроў, калі толькі пажадаеш — бяры і пі, я б адмовіўся. He таму, што я ніколі не хацеў жаночае крыві, не таму, што я ніколі не кахаў... Яе кроў — чужая, халодная, неспакуслівая. Кроў бясстрасная, кроў жонкі, а не жаданае каханкі. Яе кроў не спатоліць маёй прагі, не натоліць жорсткага голаду.
Яе мама
He было дня, каб жонка не наракала на цешчу. Яны супрацьлегласці ва ўсім. I ў любові таксама. Цешча любіла сына Валодзю. Лепш казаць інакш. Яна любіць, дагэтуль любіць сына Валодзю. Калі загаворвае пра прыгажосць — людзі, падобныя да яго, прыгожыя. Яна любіць унука Міколу, яна выгадавала яго. Яна любіць мужа Ваню. Яна любіць унучку Ядзю, і яе яна гадавала. Яна любіць праўнука Валодзю, яна любіць мяне, бо — Валодзя, бо акуратна стаўлю абутак і акуратна вешаю паліто на плечыкі. Тое, што застаецца ад гэтых любовяў, дастаецца дачцэ, а ёй мала, а ў цешчы болып няма, бо тое, што застаецца, трэба яшчэ даць старэйшай цешчынай сястры Ніне.
Жанчыны
«Я люблю прыгожых жанчын!» — ганарыста паўтарае жонка. Сапраўды, яна любіць жанчын. Але якіх? I якія жанчыны любяць яе? Розныя. Гэтая любоў даходзіць да таго,
што паўсюль іюўзаюць чуткі, і добразычлівыя шэпты лезуць мне ў вушы: «Кажуць, твая жонка лесбіянка...» Насамрэч Алена любіць жанчын з ярка акрэсленымі заганамі. Вось яе даўняя сяброўка Л.— само ўвасабленне ляноты. Яна спіць з поўначы да поўдня. Яна вялая, як лялька, ненапоўніцу набітая пілавіннем. Яна пазяхае так, што праз колькі хвілін пачынаюць пазяхаць усе, хто побач. А ёсць іншая Л.— жорсткая і лютая, такая лютая, што звяла са свету свайго мужа. С. з-за сквапнасці проста развялася, сказаўшы, што, калі здохне яе былы муж, яна эксгумуе цела, разрэжа жывот і падастае адтуль дыяменты, бо ён хавае грошы і каштоўнасці ў жываце, каб не пакралі. Н. хавае ў сваіх вантробах іншыя прадукты, замест крыві ў яе жылах цячэ гераін з алкаголем. Ненажэрнасць Н. здзіўляе. Як і зайздрасць 3.: «Вой, як я вам зайздрошчу!!!» — рэфрэн яе размоў і песень. Б.— ціхая распусніца, яе блуд мяшчанскі і прымітыўны, але татальны: з кім заўгодна, як заўгодна і дзе заўгодна. П.— пыхлівая і ганарыстая, настолькі пыхлівая, што не выйшла замуж і п’е вечарамі гарэлку адна. Гэтыя сем жончыных сябровак найлюбімейшыя, чамусьці найлюбімейшых у яе заўсёды сем, і яна іх сапраўды страшэнна любіць, толькі ўсе яны непрыгожыя. Зрэшты, калі любіш, прыгажосць не мае значэння, нават для фатографа.
Вільня
He магу сказаць, што не люблю Вільні. Люблю, пішу вершы і эсэ пра Вільню, малюю Вільню. Але я не люблю Вільні так, як яе любіць Алена. У мяне ёсць здагадка, што са сваім першым мужам Алена развялася з-за Вільні. Ён абяцаў ёй пабудаваць пад Вільняю дом. Абяцаў і не пабудаваў. Я не абяцаў, а пабудаваў... He дом, а кватэру з відам на сінагогу і касцёл Святога Казіміра. Ёй жа так хацелася мець сваё месца ў месце Вільня. Ёсць, у Вільні, сваё... Гэта каб перамагчы дзве рэчы: жабрацкае існаванне бацькоў у Вільні і свае рамантычна-ружовыя ўспаміны пра віленскае дзяцінства. ГІерамагла, дамаглася, зрабіла і павесіла на сцяне вялікую карціну Чыпоніса, на якой яна, аголеная, ляжыць на канапе. Самасцвярджэнне —
рыса характару. I ўсё ж на яе нельга сказаць — «вілянчанка», бо Алена не належыць якойсьці адной культуры і аднаму месцу, яна належыць адно сонечнаму святлу.
Чужаніцы
Дома — свае, родныя, крэўныя. За сценамі дома — чужаніцы. Яны лезуць у дом і разбураюць яго. Калі тут ідзецца пра жонку, дык разбуральнікі спакушаюць яе досыць прымітыўна. Дакладней, яна спакушаецца на адно і тое ж: на ўхваленне яе мастакоўскага таленту. Я даўно не хвалю яе фота. Колькі можна?! He працую з ёй. Чужаніцы гэтым карыстаюцца... «Ты геніяльная, ты вартая лепшага жыцця.» Яны прапануюць: выставы ў Лондане, фотастудыю ў Маскве, працу ў Дзюсельдорфе... Яны хлусяць, жонка верыць. Па праўдзе, жонка не верыць, а верыць фатограф, які жыве ў жонцы. Калі ашуканства і ашуканцы выкрываюцца, калі наводзіцца цвярозая рэзкасць ва ўзаемаадносінах, я ведаю, што гэта часова, а жонка клянецца, што назаўсёды. He бывае назаўсёды. Мой клопат — бараніць дом ад чужынцаў. Я іх пазнаю па алейных вочках і кажу: «Цябе зноў падманваюць». А яна... Ну хто ж не хоча, каб яго хвалілі і спакушалі?!
Нельга сфатаграфаваць
Развагі пра тое, што нельга сфатаграфаваць, пераследуюць Алену. I тое, і гэтае нельга... Збольшага яе развагі зводзяцца да раскручвання фотастужкі ў кінастужку... «Чарада падзей. Доўгае падарожжа на машыне. Скрозь ноч, праз палі, праз лес, зноў праз палі... Дом цёмны, бязлюдны... Сходамі на самы верх... Вялізны пакой перапоўнены музыкаю. Какафонія. Чатыры мужчыны і жанчына... Цішыня. Sex. Маўчанне.» Чаму гэтага нельга сфатаграфаваць? Гэта напэўна з несфатаграфаванага. Ці сфатаграфаванага на ўяўную фотастужку. Mae аргументы ігнаруюцца. Mae развагі пра нелінейнае святло літаратуры не чуюцца. Алена чапляецца за метафары, за паэтычную бессэнсоўнасць, за інтуіцыю. Я не спрачаюся. Мяне мала цікавяць аб’екты, якія не сфатаграфаваліся, я не сумую
па іх, я не прысвячаю паэмы хвалі, якая ўпала, рассыпалася і стала мінулым, мяне хвалюе тая хваля, што падае, ляціць, гудзе. Мяне захапляе тое, што фатаграфуецца, пішацца, творыцца і ствараецца. Саўдзельнасць у боскім стваральным руху — маё прызначэнне... Жонка — іншая, яна сама сабе купляе зрэзаныя кветкі і, гледзячы на іх, піша вершы пра тое, што нельга сфатаграфаваць.
Партрэт
Калі я закахаўся ў Алену, дык несупынна яе маляваў. Цяпер у мяне процьма тых малюнкаў... Але ёсць адзін партрэт, зроблены алейнымі фарбамі на палатне, які ўвабраў у сябе ўсе мае графічныя пошукі. Алена яго любіць і заўсёды вешае на сцяну. Гэтая далёка не найлепшая з маіх карцін часам моцна раздражняе вочы. Аднойчы, у прыпадку вар’яцкай лютасці, я хапаю нож і рэжу палатно, нявечу сваё, каб не калечыць ейнае. Алена хавае дзіравую карціну за шафу. Праз тры гады яна вязе парэзаны нажом партрэт да рэстаўратараў. Тыя здзіўляюцца: «Ніколі не здаралася, каб нехта хацеў аднавіць сучасную карціну». Цікава, якім будзе жончын партрэт пасля аднаўлення?
Частка шостая
УНУК
Падарунак
Жонка гаворыць: «Найлепшы падарунак, які я зрабіла табе за жыццё,— унук Вова. Ён, як і ты,— Валодзя Адамчык. Мы ўсе будзем яго любіць, як і цябе». He пярэчу. He каментую. Усміхаюся, бо прыемнасць у невядомасці.