Сям’я  Адам Глобус

Сям’я

Адам Глобус
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 159с.
Мінск 2017
38.85 МБ
Казкі
Яшчэ з дзяцінства я не любіў казкі з харошым канцом. Звычайна там нейкі ўмоўна станоўчы герой забівае так званага адмоўнага. Каб заканчываць не забойствам, а вяселлем, станоўчы яшчэ забіраў у адмоўнага жонку-палонніцу, ну a розных там вядзьмарак-пляткарак раздзіралі на баране. Такія фіналы лічацца добрымі, а дрэнным можна назваць такі: «Бяжыць брат-забойца па лесе, а Поўня за ім бяжыць; бяжыць брат-забойца па полі, а Поўня за ім ляціць. I бачыць братзабойца на Поўні ясны твар свайго забітага брата». Так канчаецца беларускі казачны пераказ біблійскага сюжэта пра Каіна і Авеля. Менавіта яго я хацеў праілюстраваць у мастацкім інстытуце. Тэму мне не зацвердзілі. Можа, і правільна зрабілі, бо грамадству больш падабаюнца вяселлі, перамогі герояў над цмокамі і дабра над злом. Разважаць пра грэх братазабойства хто захоча? Я лічу, што першародны грэх Бога перад чалавекам — гэта якраз правакаванне Каіна забіць Авеля. Чым Каінаў хлеб быў горшы за Авелева ягня? Бог паставіў Авеля над Каінам, Каін загневаўся і забіў брата. Брат забіў брата... Што можа быць горш? Нічога. Чаму ў словах пра брата Міраслава я закрануў Поўню, з якой Авель глядзеў на Каіна? А таму, што я не хачу, каб нехта, ведаючы простую біблійскую схему правакацыі, пасварыў нас, не хачу, нават каб гэта быў сам Бог.
Частка чацвёртая
ДЗЯДЗЬКА
Словы пра дзядзьку майго Антона Кісяля
Эпапеі
Дзядзька Антон зачытваўся тоўстымі кнігамі. Дзюма, Купер, Шышкоў пісалі прыгодніцкія эпапеі для такіх чытачоў, як наш Антон. Ён браў важкі двухраманны том Фенімора Купера, клаў на стол, а побач ставіў высокі кубак з моцнай і духмянай гарбатай. Антон чытаў пра прыгоды непераможнага індзейца Чынгачгука — Вялікага Змея, еў батон з яблычным павідлам і запіваў гарбатай. Захапленне раманамі прыйшло да Антона ад старэйшай сястры — Ніны. Праўда, яна зачытвалася зусім іншымі пісьменнікамі, такімі як Дзікенс, Бальзак і Заля.
Кош
«Валодзя, вазьмі кош і занясі ў палатку да салдат. Я сабрала паесці: сыр, хлеб, сала. Наш Антачак служыць. Можа, і ён у якой палатцы сядзіць. Хай бы нехта і яму прынёс паесці. I ў Карэліі павінны быць добрыя людзі. Яны паўсюль павінны быць... Ідзі!» — баба Ядзя дала мне кошык з харчамі. Вельмі апетытна выглядалі ў ім свежыя гуркі. Пёры цыбулі сабраныя ў пук глядзеліся шыкоўна побач з мармурова-белымі варанымі яйкамі. Ісці да чужых салдат мне зусім не хацелася. Трэці дзень за горадам, на скрыжаванні, каля шашы Мінск—Брэст стаяла вялікая брызентавая палатка. У ёй жылі чацвёра вайскоўцаў. Ішлі вучэнні. Аднаго разу па нашай вуліцы ўночы праехалі танкі. Зямля дрыжэла. У бабіным буфеце пазвоньваў шкляны посуд. Выйсці на вуліцу і паглядзець на танкі зблізку ніхто з нашых не рызыкнуў... «Пакажы-пакажы... Што ў кошыку? — салдат паперакладаў сабранае бабай Ядзяй і сказаў нечаканае: — He вазьму. Нам тут дзеўкі столькі
ўсяго панапрыносілі, мы і за месяц не з’ямо. Нясі ўсё дадому. Скажаш бацькам “дзякуй”». Сыходзіць я не спяшаўся, было крыўдна за бабу Ядзю, якая сабрала гэткі прыгожы кошык для салдат, збірала, як для нашага Антона, а яны не ўзялі. «Пачакай! — Салдат схаваўся ў палатцы, а праз хвіліну выйшаў з поўнымі жменямі дарагіх шакаладных цукерак: — Вось табе шакалад, за добрую службу!» Салдат высыпаў цукеркі ў мой кош.
Калі Антон вярнуўся з Карэліі, я папытаўся, ці прыносіў хто з карэлаў салдатам паесці. «Ніхто ніколі нічога не прыносіў»,— адказаў былы памежнік.
Войска
Антон збіраўся паступаць ва ўніверсітэт, а потым перадумаў і вырашыў ісці служыць у войска. У той час былі паўсюдныя недаборы, бо хлопцаў, якія нарадзіліся ў час вайны, было зусім мала, а таму забіралі служыць на тры, на пяць, а то і на ўсе сем гадоў Антона ў ваенкамаце сустрэлі з радасцю. Сказалі, што ён самы здаровы прызыўнік у Койданаве. Здаровага і вясёлага прызыўніка закінулі служыць памежнікам на карэла-фінскую мяжу. Антон служыў у Запаляр’і. Там нават гарэлка замярзала так, што ў бутэльцы з лёдам заставалася вадкім адно яечка спірту. Антон расказваў, што на мяжы лавілі перабежчыкаў. Усіх іх называлі бандытамі і расстрэльвалі без суда і следства. Калі маладыя салдаты не хацелі страляць у людзей. Тады гэтых непаслухмяных салдат прымушалі закапаць бандыта жыўцом. «Раз закапаеш жывога чалавека ў зямлю і наступным разам страляеш так, каб забіць, бо гэта больш гуманна і не так страшна, як жывога пад зямлёй пакідаць». Ахова мяжы на далёкай і чужой Поўначы праходзіла для Антона складана. Там ён і цяжкае раненне атрымаў. 3 напарнікам і аўчаркай Антон бег за бандытамі. Лейца, якой напарнік стрымліваў сабаку, заслізнула ў расколіну і захрасла ў ёй. Пакуль напарнік вырываў з расколіны лейцу, Антон бег за бандытамі адзін. Бег і наляцеў на нож. Бандыт схаваўся за дрэвам, прапусціў Антона наперад і напаў на яго са спіны. Вялікім нажом ён парэзаў
Антону бок. Бандытаў не выратаваў той крывавы напад. Іх упалявалі і пазабівалі. Антона ўзнагародзілі гадзіннікам і адпусцілі ў адпачынак ажно на цэлых дзесяць дзён.
Казытка
У дзяцінстве мяне, пэўна — як і ўсіх нас, прымушалі спаць пасярод дня. Былі спакойныя дні, калі я клаўся і хутка засынаў, а здараліся выпадкі, калі не спалася. Прыйшоў дзядзька Антон з войска ў адпачынак. Усе з ім гавораць не нагаворацца, усе яго слухаюць не наслухаюцца, а мне трэба ісці і класціся ў ложак. Сям’я сядзіць за сталом, а мяне праганяюць. Упарчуся, злуюся, ваўком пазіраю... Баба Ядзя кажа Антону, каб завёў мяне ў спачывалню і паклаў спаць. Антон вядзе мяне і гаворыць, што можа навучыць не баяцца казыткі. Усе дзеці яе баяцца. Усе адзін аднаму расказваюць, як бандзюкі і кітайцы заказытваюць сваіх ахвяр да смерці. He веру я Антону. Хацеў бы паверыць, але не верыцца. Ён прапаноўвае паказытаць яго. Казычу, не смяецца. Антон кажа, што трэба навучыцца трываць казытку. Ён казыча мае падэшвы, я трываю. Казыча па рэбрах — трываю. Нават казытку пад пахамі я ператрываў. Стаміўся ад напружвання і заснуў. Прачнуўся і адразу згадаў, што навучыўся трываць казытку. Сапраўды навучыўся на ўсё жыццё.
Паравоз
Я з маці чакаў Антона на пероне. Ён вяртаўся з Карэліі, дзе адслужыў бясконцыя тры гады. Зіма. Чорна-сіні вечар. Блакітны рыпучы снег. Залатое святло вакзальных ліхтароў. Я страійэнна змерз. Маці прапаноўвала чакаць у вакзальным будынку. але мне хацелася стаяць на пероне. Здавалася, што так хутчэй дачакаюся сустрэчы з Антонам. Нарэшце чорна-чырвоны паравоз прыцягнуў ланцуг зялёных вагонаў. 3 вагонаў неяк вельмі хутка насыпалася на перон процьма пасажыраў. У таўкатнечы і мітусні мы баяліся размінуцца з Антонам. Дарэмна баяліся, бо гурт салдат у жоўта-зялёных бушлатах
нельга было не заўважыць. Маці закрычала на ўвесь вакзал: «Анто-о-он!» Адзін з салдат спыніўся і азірнуўся. Ён! Антон! Вярнуўся! Жывы!!! Маці абдымала свайго брата і нават плакала. Я стаяў на снезе і чакаў. Я чакаў пакуль дзядзька Антон скажа: «Які ты вялікі! Мужчына!» 3 паравоза на перон ляцела белая пара. Антон развітаўся з салдатамі, і мы ўтраіх пайшлі праз марозны вечар, на трамвайны прыпынак.
Значкі
Калі Антон вярнуўся з войска, у яго на гімнасцёрцы было шмат розных значкоў. «Гэх! Каб жа мне такіх значкоў на грудзі паначапляць, я быў бы самым шчаслівым хлопцам!» — так я думаў, але сказаць пра тое Антону не наважыўся. Пра значкі сказаў Толік Кісель. Ён быў на два гады старэйшы за мяне і рашучасці меў больш. Толік ужо ў школу хадзіў, а я яшчэ ў садок. «Барыс Ладаўшчук, калі прыйшоў з войска, дык параздаваў сваім хлопцам усе значкі з гімнасцёркі! Яны лёталі па вуліцы і выхваляліся, што ў іх ёсць вайсковыя значкі, а ў нас такіх няма і не будзе. Мы сказалі, што Антон вернецца з войска, і падорыць нам свае значкі!» — такую гісторыю Толік распавёў Антону. Той зняў з гімнасцёркі значкі і паначапляў нам на грудзі. Я быў такі шчаслівы, што ўсміхаўся, адкрыўшы рот. Так мяне і сфатаграфаваў Славік Александровіч. На здымку я атрымаўся з шырокай усмешкай, са значкамі на куртцы, але без пярэдніх верхніх зубоў. Дзед Бронік паглядзеў на маю зялёную куртку абчапляную вайсковымі значкамі і сказаў: «Табе можна ў войска не хадзіць, усе ўзнагароды ты цяпер маеш».
Папяросы
Толік Кісель скраў у свайго бацькі папяросу «Север», а я вытрас з татавай пачкі папяросу «Беломорканал». 3 папяросамі і запалкамі мы схаваліся за хлеў. Пакуль дарослыя за накрытымі сталамі балявалі, мы пускалі ды.м у сіняе вераснёвае неба. За пакурваннем нас злавіў дзядзька Антон. Ён сварыўся не столькі за крадзеж папярос, колькі за тое, што
курылі мы каля складзенай за хлявом саломы, якую яшчэ не закінулі на гарышча. Каб, не дай ты бог, салома ўспыхнула, дык мог згарэць і ўвесь наш хлеў з кабанамі ды матацыкламі. Кабаноў было шкада па-сапраўднаму.
Дараванне
Вэнджаны кумпяк смачнейшы за кумпяк засолены. Таму і сабраліся нашы койданаўскія мужчыны і паставілі ў Казікавым садзе вежу вяндлярні. Вырашылі шэсць кумпякоў вэндзіць. Два кумпякі прынёс Іван Мілько, два кумпякі прыцягнуў Казік Кісель і два даў наш дзед Бронік Кісель. Вэндзіць трэба доўга — некалькі дзён узапар, таму мужчыны напісалі расклад на тры змены. Антону дасталася начная змена. Ён цэлую ноч падкідаў на вуголле ядлаўцовыя лапкі, падкідаў-падкідаў, а пад раніцу заснуў. Антон заснуў, а вяндлярня загарэлася. Шэсць кумпякоў пападалі ў вуголле і моцна абгарэлі. Што не згарэла, тое спяклося. Тры сям’і засталіся без вэнджаных кумпякоў. Антон страшэнна перажываў. Абяцаў Івану і Казіку адкупіць кумпякі. «Антачак, ды не еш ты сам сябе! Згарэла сала? Чорт яго бяры! Выкармім мы новых кабаноў...» — так мая баба Ядзя суцяшала сына. «Мама, паслухайце, што скажу... Віця Мілько не заснуў! Шурык Мілько не заснуў! А я, дурань слабавольны, заснуў у апошнюю ноч. Дзе справядлівасць? Каб п’яны быў. Каб ператомлены чым. Цвярозы заснуў. Крыўдна!» — Антон ледзь стрымліваўся, каб не заплакаць. Каб чаго кепскага з ім не здарылася, усе гаспадары абгарэлых кумпякоў сабраліся і вырашылі Антону дараваць за сапсаваныя харчы. Каму іншаму можа і не даравалі б. Іншаму давялося б адкупляць кумпякі.
Свінтус
Койданаўскіх кабаноў мы называлі па-рознаму. Дзюдзькі, дзюдзі, кабаны, кабанчыкі, свінні... Дзядзька Антон казаў на самага вялікага Свінтус-грандыёзус. Усё дзяцінства я быў упэўнены, што наш Антон сам прыдумаў для кабана такую манументальную мянушку. Нават, паглядзеўшы камедыю