Сідхартха
Герман Гесэ
Выдавец: Логвінаў
Памер: 100с.
Мінск 2007
— Ты мудры, о саман, — сказаў Шаноўны. — Мудра можаш ты гаварыць, мой дружа. Беражы сябе ад празмернай мудрасці!
Буда сышоў прэч, але позірк яго і паўусмешка засталася назаўсёды ў памяці Сідхартхі.
«Такім я не бачыў ніводнага чалавека, — думаў ён, — які б вось так глядзеў і ўсміхаўся, сядзеў і гаварыў так вольна, так пашанотна, так стрымана, так шчыра, па-дзіцячы і таямніча. Так шчыра пазіраў і гаварыў толькі той чалавек, які дасягнуў свайго ўнутранага і глыбіннага».
«Аднога чалавека я бачыў, — думаў Сідхартха, — аднога-адзінага, перад якім я мусіў апусціць вочы. Hi перад кім іншым я не апушчу вачэй, ні перад кім, ніякае вучэнне ўжо не прывабіць мяне, калі вучэнне такога чалавека не прывабіла мяне».
«Абкраў мяне Буда, — думаў Сідхартха, — абкраў ён мяне, але больш падараваў. Ён скраў у мяне сябра, таго, хто верыў мне, а зараз верыць у яго, хто быў маім ценем, а стаў ценем Гатамы. Але ён мне падараваў Сідхартху, мяне самога».
Абуджэнне
Калі Сідхартха пакідаў гай, у якім застаўся Буда, Дасканалы, і застаўся Гавінда, было такое пачуццё, быццам усё мінулае жыццё застаецца ў гэтым гаі,
адасабляецца ад яго. Павольна сыходзіў ён, паглыбіўшыся ў гэта адчуванне, напоўнены ім. Ён заглыбляўся вельмі далёка, быццам мкнуў праз глыбіню, да самога дна, да глыбіннага пласта схаваных прычынаў, бо спазнаваць прычыны, як здавалася яму, — гэта думаць, бо толькі на гэтым шляху адчуванні пераствараюцца ў досвед і не страчваюцца, а робяцца істотнымі і пачынаюць выпраменьваць тое, што ў іх змешчанае.
Павольна ішоў і разважаў Сідхартха. Ён развітаўся з юнацтвам, ён больш не быў юнаком, ён стаў мужчынам. Ён пакінуў нешта, як змяя скідвае сваю старую скуру; ужо няма таго, што спадарожнічала яго юнацтву і належала яму: жаданне мець настаўніка і паслядоўнічаць вучэнню. Апошняга настаўніка, які з’явіўся на яго шляху, нават яго, найвялікшага і наймудрэйшага настаўніка, Свяцейшага, Буду пакінуў ён, мусіў развітацца з ім, не змог прыняць яго вучэння.
Усё павольней ішоў задуменны Сідхартха і пытаўся сам у сябе: «Што ж гэта такое, што ты хацеў даведацца з вучэнняў і ў настаўнікаў? Чаму яны, якія шмат вучылі цябе, не змаглі цябе навучыць?» I ён знайшоў: «Гэта было ўласнае «Я», сэнс якога і існасць хацеў я зразумець. Маё «Я» — ад чаго жадаў я вызваліцца, што хацеў я пераадолець. Але пераадолець яго я не змог, змог яго падмануць, мог толькі бегчы ад яго, схавацца ад яго. Сапраўды, ніводная рэч у свеце не займала думкі мае, як маё «Я», гэта загадка, што я жыву, што я адгароджаны і адасоблены ад іншых, што я — Сідхартха! I ні пра адну рэч у Свеце не ведаў я так мала, як пра самога сябе, пра Сідхартху!»
Павольна, у задуменні, сыходзіў ён — спыніўся, апанаваны гэтай думкай, і з яе раптоўна вылучылася новая думка: «Тое, што я нічога пра сябе не ведаю, што Сідхартха застаўся для мяне такім чужым і невядомым, выйшла з прычыны самай адзінай: я баюся сябе, я бег наўцёкі ад сябе! Я шукаў атман, брахман шукаў, я хацеў парушыць, раструшчыць абалонку майго «Я», каб там, у нязведанай глыбіні, знайсці ядро ўсіх абалонак — атман, жыццё, Боскае, апошняе. Пры гэтым я страціў самога сябе».
Сідхартха расплюшчыў вочьт і азірнуўся навокал, усмешка заззяла на яго твары, яго працінала глыбокае пачуццё абуджэння ад доўгіх сноў да самага краю. У гэты момант Сідхартха ўжо крочыў далей, ішоў шпарчэй, як чалавек, які ведае, што трэба яму рабіць.
— О, — думаў ён, уздыхнуўшы поўнаю грудзінай. — Цяпер я не дам Сідхартху збегчы ад мяне! Больш не буду пачынаць маю думку і маё жыццё з атмана і з пакутаў Сусвету! He буду ў сабе забіваць і разбураць, каб знайсці пад аскепкамі таямніцу. He будзе насычаць мяне ні Ёга-Веда, ні Атхарва-Веда, ні аскеты, ні якія іншыя вучэнні. У сябе самога буду вучыцца я, буду маім вучнем, буду сябе спазнаваць, таямніцу Сідхартхі.
Ён глядзеў навокал, быццам першы раз бачыў Свет! Тут быў блакіт, тут было жоўтае, тут было зялёнае, неба цякло і рэчка, узвышаліся лес і горы, усё — прыгожае, усё — загадкавае і магічнае, пасярэдзіне — Сідхартха, абуджаны, на шляху да спазнання сябе. Усё гэта, увесь гэты блакіт і жоўтае, рэчка і лес упершыню напаўнялі вочы Сідхартхі, гэта не было варажбою Мары, не было больш махлярства Маі, не было бессэнсоўнай і выпадковай стракатасці свету з’яў, мізэрнага для глыбокіх думак брахмана, якія працінаюць стракатасць Свету, шукаюць адзінства. Блакіт быў блакітам, рака — ракою, і калі ў блакіце, у рацэ, у Сідхартху хавалася адзінае і Боскае, то гэта боскі сэнс, тут жоўтае, тут блакіт, там — неба, там — лес, а тут — Сідхартха. Сэнс і існасць былі дзесьці па-за рэчамі, яны былі ў саміх сабе, ва ўсім.
«Які я быў дурны і сляпы! — думаў вандроўнікСідхартха. — Калі нехта чытае тэкст, сэнс якога хоча разгадаць, той не прыніжае значкі і літары, не называе іх падманам, выпадковасцю і пустой абалонкай, а чытае іх, вывучае і любіць іх, літару за літарай. Але я той, хто прагнуў прачытаць кнігу Свету і кнігу маёй уласнай існасці, я — той, хто прадсказаў сэнс і, каб дагадзіць яму, адмаўляў значкі і літары, называў свет з’яў падманам, называў свае вочы і язык ілжывымі, пустымі з’явамі. He, гэта ўсё мінула, я абудзіўся, толькі сёння абудзіўся і нанова з’явіўся на Свет».
Паглыбіўшыся ў гэтыя думкі, хутка ішоў Сідхартха і спыніўся раптоўна, быццам перад ім на сцяжыне ляжала змяя.
Раптам Сідхартху зрабілася зразумелым яшчэ адно: ён, які сапраўды абудзіўся альбо быў народжаны зноў, ён мусіў пачаць сваё жыццё нанова, з самага пачатку. Калі ён сённяшняй раніцай ужо абудзіўся, ужо на шляху да сябе, ён пакідаў гай Джэтавана, гай Узвышанага, ён збіраўся — гэта было зразумелым і натуральным — вярнуцца пасля доўгіх гадоў аскетызму на радзіму, да свайго бацькі. I толькі зараз, у гэты момант, калі ён спыніўся, быццам на сцяжыне ляжала змяя, абудзіўся Сідхартха, каб зразумець яшчэ і гэта: «Цяпер я не той, кім я быў, я больш не аскет, я больш не святар, я болып не брахман. Што павінны я буду рабіць у хаце бацькі майго? Вучыцца? Прыносіць ахвяры? Вучыцца сузіранню? Гэта ўсё мінула, гэта ўсё больш не ляжыць на маім шляху».
Нерухома стаяў Сідхартха, сэрца яго быццам замерзла, ён адчуваў, быццам сціснулася яно ў грудзях, як маленькая жывёлінка, птушка альбо зайчанятка, калі ён убачыў, што быў адзінокі. Зараз ён адчуваў гэта. Нават паглыбіўшыся ў самыя глыбокія сузіранні, ён усё ж такі заставаўся сынам свайго бацькі, быў брахманам, высакародным, мысліўцам. Зараз ён быў толькі Сідхартхам, абуджаным, больш нікім. Ён глыбока ўздыхнуў, ён замярзаў і трымцеў. Ніхто не быў такі адзінокі, як ён. Усялякі брахман ці рамеснік належыў да свайго саслоўя, знаходзіў у падобных да сябе прытулак, агульную мову і агульны лад жыцця. He было такога брахмана, які б цураўся брахманаў, не жыў бы разам з імі, і не было такога аскета, які не знайшоў бы прытулку сярод саманаў. Нават уцякач ад людзей, лясны адрэшнік, не бывае зусім адзін, мае зносіны з падобнымі да яго, нават ён належыць да пэўнага саслоўя, якое замяняе яму радзіму. Гавінда стаў манахам, і тысячы манахаў былі яго братамі, насілі такое самае адзенне, прымалі яго веру, гаварылі яго мовай. Але ён, Сідхартха — да каго належаў ён? Чыё жыццё мог бы ён падзяліць? Чыёй мовай мог ён гаварыць?
3 гэтага моманту, калі Свет вакол яго разбурыўся, калі ён знерухомеў, быццам зорка на небе, з гэтага моманту холаду і адчужанасці Сідхартха выйшаў, яшчэ лепш зразумеўшы сябе, яшчэ больш загартаваны духам. Ён адчуў: гэта апошняя трасца абуджэння, апошняе намаганне яго нараджэння. I ён зноў ішоў, ён ішоў шпарка і нястрымна — ужо не дахаты, не да бацькі, не нагад.
Частка другая
Камала
Сідхартха спасцігаў новае з кожным крокам на сваім шляху, бо Сусвет змяніўся, і сэрца было зачараваным. Сідхартха глядзеў на ўсход сонца над верхавінамі лесу і на захад за далёкім пальмавым берагам. Ён пазіраў, як з’яўляліся зоркі, і як плыў, быццам у блакіце, сярпок месяца. Ён бачыў дрэвы, зоркі, звяроў, аблокі, вясёлку, скалы, зёлкі, кветкі, ручай і рэкі, зіхоткую расу на ранішнім кустоўі, далёкія велічныя горы, ахінутыя блакітам і туманам, чуў спеў птушак, пчол, павевы ветрыку ў срэбры рысавых палёў. Усё гэта, незлічонае і стракатае, існавала заўсёды, заўсёды ззялі сонца і месяц, заўсёды цурчэлі рэкі і гудзелі пчолы, але раней гэта ўсё было для Сідхартхі толькі няўлоўным, падманлівым прывідам перад вачыма, пазіраў на гэта з недаверам, трэба было працяць думкаю і знішчыць, бо ён не быў істотным, існасць была «па той бок». Зараз яго вызваленыя вочы глядзелі на «гэты бок» Свету, зараз бачыў Сідхартха і спазнаваў гэтую бачнасць, шукаў прытулку ў гэтым Свеце, не шукаў істотнага, не імкнуўся «па той бок». Прыгожы Свет, калі не спасцігаеш яго, без пошукаў, проста так глядзіш на яго, па-дзіцячы. Прыгожымі былі месяц і зоры, прыгожым быў ручай і яго берагі, лес і скалы, козы і бранзоўкі, квецені і матылькі. Пры-
гожа і люба было йсці па Свеце: па-дзіцячы абуджаным, пакінуўшы недавер. Па-ін:паму пякло патыліцу, па-іншаму халадзілі шаты лясоў, іншым зрабіўся водар вады з ручая і калодзежа, іншым быў смак у гарбуза і банана. Кароткімі сталі дні, кароткімі — ночы, кожная часіна знікала, як ветразь за марскім даляглядам, караблём, напоўненым каштоўнасцямі, напоўненым весялосцямі. Сідхартха бачыў на верхалінах лесу зграю малпаў, штс вандравала ў галлі, чуў іх дзікія і сварлівыя крыкі.
Сідхартха бачыў, як крочыў за авечкай баран, пакрываў яе. У парослым рагозім возеры бачыў, як шчупак, гнаны вячэрнім голадам, палюе; як маленькія рыбіны расплываюцца ў розныя бакі ад жаху, выскокваюць зграйкамі з вадьі — бліскучыя, трапяткія. Моц і пажада бруіліся з імклівых віроў, што нарабіў няўрымслівы паляўнічы.
Гэта было заўсёды, але ранеіі Сідхартха не бачыў гэтага, яго не было тут. Цяпер жа яго цікавіла ўсё навокал, і сам ён быў часцінкай наваколля. Праз яго вочы ўваходзілі святло і шаты, праз сэрца яго — зоры і месяц.
Сідхартха ўзгадаў па дарозе ўсё, што перажыў у гаі Джэтаваны, вучэнне, якое пачуў там, боскага Буду, развітанне з Гавіндам, размову з Узвышаным. Свае ўласныя словы, што казаў ён Узвышанаму, узгадваў зноў кожнае слова і ўнутры дзівіўся, што прамовіў тады такія рэчы, якіх яшчэ сам не ведаў. Ён сказаў Гатаме, што каштоўнасць Буды і яго таямніца — не вучэнне, а невыказнае, тое, чаму нельга навучыць, што Ён адчуў у часіну прасвятлення — гэта якраз і было, што Сідхартха зараз імкнуўся спазнаць, што зараз пачынаў зпазнаваць. Сябе самога мусіў зараз спазнаць. Від іць, доўга ведаў Сідхартха, што душа яго ёсць атман, яго вечная існаць, як і брахман. Але ніколі па-сапраўднаму не знаходзіў ён свайго «Я», бо жадаў спаймаць яго ловамі думак. Канечне, цела яго не было «Я» і не было гульнёй сэнсу, і не думкамі, не розумам, не завучанай мудрасцю, не завучаным мастацтвам рабіць высновы, і з ужо асэнсаванага сплятаць новыя думкі. He, Свет думак яшчэ быў «па той бок», думкі не вядуць да мэты, і нават, калі забіваіэць выпадковае «Я»