Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Ян Рознэр
Сем дзён да пахавання
Jan Rozner
Sedem dni do pohrebu
Bratislava
Albert Marencin Vydavatelstvo PT 2010
Ян Рознэр
Сем дзён да пахавання
Пераклад са славацкай
Мінск
Выдавец
Зміцер Колас
УДК 821.162.4-312.6
ББК 84(4Сла)-44
Р64
Пераклад са славацкай мовы Таццяны Абдулхакавай.
World copyright © Jan Rozner, 2009 Published by arrangement with Albert Marencin Vydavatelstvo PT, Bratislava, Slovakia. All rights reserved.
© Wydanie w jyzyku bialoruskim, Jan Rozner, Sedem dnf do pohrebu. East European Democracy Centre, 2011.
ISBN 978-985-6992-22-6
©Jan Rozner, 2009.
©Абдулхакава T., пераклад на беларускую мову, 2012.
©Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2012.
Вечар
Ён вярнуўся дадому каля сёмай, крыху пазней, чым звычайна гэтымі днямі, галава была пустая ад безупыннага напружання, якое не адпускала апошні час, акрамя таго, ён быў галодны, і таму ўсё раздражняла і выклікала злосць. Ён вырашыў, што не будзе наразаць хлеб, мазаць яго маслам і сырам, а пасля павольна перажоўваць ужо прынамсі два тыдні ён піхаў у сябе тое самае на сняданак і на вячэру. Апошнім разам, зайшоўшы ў краму, ён набыў нейкія мясныя кансервы, паводле інструкцыі дастаткова было апусціць неадкрытую бляшанку на 5-10 хвілін у кіпень.
Ён паставіў на пліту рондаль з вадой. Падрыхтаваўталерку, прыборы, выняў з торбы, якую прынёс, пустыя бутэлькі з-пад мінералкі і соку і дзве тоўстыя кнігі. Заўтра кнігі трэба вярнуць у бібліятэку 1 выбраць дзве новыя. Бутэлькі ён паставіў на кухні ў кут, кнігі занёс у пакой, а калі вярнуўся, вада ўжо шыпела. Ён паклаў у рондаль кансерву і толькі цяпер падумаў, што забыў прачытаць, колькі яе трымаць у вадзе пяць ці дзесяць хвілін. Але ўжо не даставаў. Сеў на лаву ў той палове, дзе звычайна елі, і калі здалося, што вычакаў дастаткова, выключыў пліту, хутка выняў бляшанку з кіпеню, адкрыў, выклаў йалову на талерку і адрэзаў кавалак хлеба, хоць у мясе былі дробныя кавалачкі бтаьбы.
Мяса з кансерваў было цёплае, слізкае і мела агідны смак, як тэхнічная гума, але гэта было ў духу апошніх падзей, усяго таго паскудства, што з ім адбывалася. Апошнім часам ён часта размаўляў сам з сабой хай сабе кароткімі сказамі, сварыўся (сам з сабою), задаваў пытанні (а што было яшчэ рабіць?), падводзіў такім чынам вынік нейкага этаігу сваіх рэмінісцэнцый.
Вось і цяпер ён адчуў патрэбу выказаць уголас, сцісла і ясна, сваю злосць на агідны смак кансерваў, і, глытаючы кожны чарговы кавалак, гучна выкрыкваў абвінавачванні ў сцяну перад сабой:
Сраныя кансервы! Курва-жыццё!
Гэтыя выкрыкі дапамаглі крыху супакоіцца, і ён усвядоміў камічнасць лаянкі ён не ўжываў такіх выразаў у сваёй мове наогул ніколі. Але гэта дазваляла прынамсі паскардзіцца камусьці нябачнаму. Ен разумеў, што паганыя кансервы ні ў чым не вінаватыя іх можна выліць з талеркі ў прыбіральню і замест іх намазаць на хлеб які-небудзь сыр з лядоўні, але яму прыемна было сварыцца на ўсё іншае, чаго нельга выліць у прыбіральню. I цяпер, раз за разам глытаючы агіднае кансерваванае мяса, ён ужо спакойна, быццам зразумеў нязменную сутнасць рэчаў, усё цііпэй, зноў і зноў сам сабе пацвярджаў:
Сраныя кансервы! Курва-жыццё!
Гэтыя паўторы паступова звялі ягоную лаянку да простай дзіцячай гульні, і ён ужо ні пра іпто не думаў, калі зазваніў тэлефон.
На хвіліну ён застаўся сядзець, яму не хацелася чуць таго, што яму зараз скажуць. Але ж гэта магло быць што заўгодна, у галаве мільганулі імёны трох-чатырох знаёмых. I ўсё ж, ідучы ў гасцёўню да тэлефона, ён думаў, што гэта, відаць, якраз тое, чаго ён баяўся. Перасек гасцёўню і, зняўшы слухаўку, сказаў: «Ало». Калі голас у тэлефоне спытаў, хто гаворыць, назваўся. Голас таксама назваў сваё імя: «Доктар Мартан», імя гучала знаёма, здаецца, гэта ўролаг, і ён засумняваўся, што напраўду пачуе тое, чаго чакаў. Але голас у тэлефоне пачаў удакладняць:
Я тэлефаную з анкалагічнай клінікі, у мяне тут сёння начное дзяжурства, цяпер ён быў абсалютна пэўны, што зараз прагучыць тое, чаго ён чакаў.
Уласна, ён не чакаў гэтага, ён толькі падсвядома час ад часу думаў, што аднойчы яму патэлефануюць паслязаўтра, праз тыдзень, праз два. Толькі не зараз.
Але голас у тэлефоне не пераходзіў да ненавідна чаканага паведамлення ён падрабязна распавядаў, што не знайшоў ягонага імя ў даведніку, таму спачатку патэлефанаваў не менш як тром
знаёмым, якія, на яго думку, павінны былі ведаць нумар. Але ніводзін не ведаў, і тады ён прыгадаў яшчэ кагосьці, і ўжо той хтосьці даў нумар. Таму ён тэлефануе толькі цяпер.
Голас на другім канцы змоўк, таму, каб хоць нешта сказаць, ён патлумачыў: «Так, майго імя няма ў даведніку».
Тады доктар перайшоў да справы: «Хачу вам паведаміць, што стан вашай жонкі пагоршыўся. Настала крытычная сітуацыя».
Ен зноўку адказаў толькі «так», быццам хацеў падахвоціць доктара гаварыць далей, але той зноў пайшоў убок: «Але ж вы памятаеце, што мы вам яшчэ перад тым, як яе пакласці, тлумачылі, што выключаць нічога няможна... што мы павінны быць гатовыя».
«Што значыць «мы», прамільгнула ў галаве, са мной гаварыў толькі галоўны доктар, нікога побач больш не было». Але ўголас пацвердзіў: «Так».
Нарэшце лекар канчаткова перайшоў да прадмету тэлефанавання: «Таму вам варта было б як мага хутчэй прыехаць».
Ен зноў адказаў толькі: «Так, хутка буду», а лекар параіў: «Было б добра, калі б вы ўзялі з сабой каго-небудзь».
Ён не разумеў, навошта кагосьці браць, калі стан жонкі пагоршыўся, але адказаў звычайнае: «Так», і голас у тэлефоне адразу хутка дадаў, бьгццам забыўся згадаць у размове нешта істотнае: «Ясная справа, вам трэба ўжо быць гатовым, што ваша жонка памерла».
Ён разумеў, што голасу на тым канцы лініі няма болын чаго дадаць, таму паўтарыў: «Так, хутка буду», і паклаў трубку.
Нейкі час ён нерухома стаяў каля тэлефона, быццам апошні сказ трэба было спачатку перажаваць і праглынуць, як кавалак тьгх паганых кансерваў. Але праглынуць не атрымлівалася. Ён засяродзіўся на нечым, што да зместу паведамлення не Me­na ніякага дачынення. Як той выкладчык або рэдактар, што выпраўляе чужыя тэксты, ён засяродзіў увагу на апошніх словах лекара, быццам бачыў іх перад сабой на паперы. Дзе тут логіка: спачатку ён кажа пра крытычную сітуацыю, а потым канчае тым, што крытычная сітуацыя ўжо мінула. А ягонае «ясная справа, вам трэба ўжо быць гатовым..». Ясная справа! Яго не хвалявала, што гэта не зусім літаратурны выраз, чапляла тое.
што ў гэтым сказе ён быў цалкам недарэчны. He хацеў жа лекар сказаць «зразумела», чаму гэта павінна быць зразумела? ён хацеў сказаць «натуральна», у сэнсе «але»: «але вам трэба ўжо быць татовым...» тады была б нейкая стылістычная логіка.
Скончыўшы гэтую карэктуру, ён вярнуўся на кухню, павольна і асцярожна, быццам нёс нейкую таямніцу. На кухні зноў сеў на лаву, быццам збіраўся ўсё абдумаць, але праз нейкі час зразумеў, што не думае ні лра што. Яму проста трэба ехаць у шпіталь і ўзяць каго-небудзь з сабой. Ён устаў, узяў са стала талерку, каб кансервы не пахлі на ўсю кухню, выліў, што не з’еў, у прыбіральню, спусціў ваду, усё прыбраў і зноўку сеў на кухонную лаву, быццам хацеў крыху адпачыць, перш чым пойдзе.
Ён сядзеў з апушчанымі плячыма, склаўшы рукі на каленях. Яму ўжо не давядзецца... так, яму ўжо шмат чаго не давядзецца... думаць, якой ён убачыць яе ў шпіталі і што скажа пры сустрэчы... ані думаць пра тое, пра што думаў апошнія два тыдні столькі разоў: ці вернецца яна яшчэ ў гэтую кватэру... а калі вернецца, то на колькі. Ужо не давядзецца дранцвець ад таго, што нічога не можаш змяніць. Усё ўжо адбылося. Яе проста няма. Ён быў незадаволены сабой, бо не адчуваў раптоўнай панікі, якая мусіла б яго прыдушыць. Але ці магло ўсё скончыцца інакш? Напэўна, пра гэта думала і яна. А магчыма, яна нават хацела гэтага. Абсурд. Тым не менш апошнімі днямі ён час ад часу думаў лра гэта. Убіў сабе ў галаву, і цяпер самому было сорамна. Думаў, што яна змірылася... А яго кінула тут. Аднаго. Быццам ён можа пражыць неяк сам. Яна ж мусіла ведаць, што сам, без яе, ён ужо не зможа. Будзе сядзець тут зранку да вечара, у гэтай вялікай кватэры. А побач заўсёды будзе нязменная цішыня.
I пустата... Раптам ён быццам апрытомнеў, усвядоміў, што зноў ні пра што не думае, а між іншым павінен ехаць у шпіталь. Так загадаў доктар. Хоць цяпер паедзе ён адразу ці крыху яшчэ пасядзіць ад гэтага нічога ўжо не залежала. Бо цяпер ён едзе ў шпіталь не да яе, а толькі па яе.
Ён устаў, у вітальні надзеў паліто, спусціўся на ліфце, адамкнуў гараж, адчыніў браму, выехаў на вуліцу, але накіраваўся
8
не да павароту і ўніз у горад, а вышэй па вуліцы, дзе праз нейкія трыста метраў жыла жончына стрыечная сястра. Яму ж трэба ўзяць з сабой каго-небудзь. Хоць ён не ведаў навошта. Ён бачыўся з ёю гадзіну таму. Прыпыніўся ў яе, калі ехаў з шпіталя, бо так папрасіла жонка.
Гэта было, напэўна, тры дні таму. У лалаце разам з ёю ляжалі яшчэ дзве пацыенткі, якіх доктар, на іхнюю просьбу, адпусціў на Каляды дадому. Жонка таксама папрасілася, і доктар дазволіў, Тады яна сказала яму, каб набыў у якім-небудзь рэстаране, калі яшчэ будзе адчынены, карпа, яны дома яго прыгатуюць, запаляць свечкі і зробяць сабе Шчодры вечар.
Удзень жонка некалькі гадзін ляжала пад кропельніцамі, таму яго падзівіла, што доктар ахвотна адпускае яе дадому. Ён не мог цалкам гэтага зразумець, таму заехаў да стрыечнай сястры, лекаркі, папытаўся. Яна адказала: «Гэта можа здарыцца і ў шпіталі, і дома. Напэўна, так будзе лепш, калі ён дазволіў».
Сёння пасля абеду яна зноў пачувалася горш. Таму спытала ў лекара, ці не магла б усё ж застацца на святы ў шпіталі. Доктар пагадзіўся і з гэтым. Таму з карпам яна хацела зрабіць так: сваяк стрыечнай сястры працуе нейкім кіраўніком у вялікім гатэлі, дзе кухня будзе працаваць дзеля гасцей нават у Шчодры вечар. Няхай стрыечная сястра папросіць, каб заказаў прыгатаваць дзве вячэры, а ён іх прывязе ў шпіталь. Свечкі яны могуць запаліць і ў палаце. Але няхай зараз завітае яшчэ раз да стрыечнай сястры, каб заўтра яна магла ўсё гэта зладзіць ці, прынамсі, даведацца, ці гэта магчыма.
Таму ён і спыняўся ў стрыечнай сястры па дарозе са пшіталя, паўгадзіны таму... ці гадзіну.