Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Ці бачыў ён на яе твары здзіўленне, калі яна адчыніла дзверы? Або нечаканы спалох... бо яна ўсё сама зразумела? Ён не памятаў. Замест прывітання толькі сказаў: «Тэлефанавалі са шпіталя», і яна моўчкі запрасіла ў кватэру. Ён сеў у той самы фатэль, у якім сядзеў паўгадзіны ці гадзіну таму, яна таксама села. ГІакой асвятляла толькі лямпа, што стаяла каля канапы.
Ён расказаў усё як мог падрабязна і закончыў словамі: «Ясная справа, вам трэбаўжо быць гатовым, што...»
Ён чамусьці думаў, што стрыечная сястра таксама заўважыць адсутнасць логікі ў лекаравым тэлефанаванні, але яна паранейшаму сядзела моўчкі, быццам яго не было. Напэўна, яна думала толькі пра тое, што здарылася. Думала не так рассеяна і невыразна, як ён. Бо ў яго ў галаве ўвесь час узнікалі нейкія бязглуздыя рэчы, якія перашкаджалі думаць пра тое, пра што думала стрыечная сястра. Гэта як з лекаравым тэлефанаваннем.
Уласна, стрыечная сястра была першым і адзіным чалавекам, які расказаў яму праўду пра жончыну хваробу. Зора ўжо пару дзён ляжала ў шпіталі, калі ён спытаў у стрыечнай сястры, чаму кропельніцы не дапамагаюць, чаму жонцы ўсё іорш. «Яны часам дапамагаюць на пэўны час, адказала яна. Але ў яе... далей былі два лацінскія словы. I гэта, напэўна, самае горшае, што можа быць...» Яна нешта яшчэ тлумачыла, але ён зразумеў толькі, што ўсё безнадзейна. Таму і прыйшоў праз пару дзён запытацца, як можа лекар адпускаць яе на Каляды дадому.
Мінула даволі шмат часу, стрыечная сястра нібы апрытомнела, паднялася і сказала: «Пайду апрануся, вазьму з сабой які чамадан і торбу», і выйшла з пакоя.
Ён крыху здзівіўся навошта ёй чамадан і торба, калі яны едуць у шпіталь, дзе памерла жонка. Ён адчуваў збяятэжанасць ад яе недагаворак, ад яе адсутнага выгляду. I мімаволі прызнаў, што болып за ўсё адчувае крыўду праз тое, што яго размеранае жыццё выбілася з каляіны, зляцела з рэек. Бо жонка, якая цяпер памерла, амаль дваццаць гадоў была часткай яго жыцця. Праўда, і жыцця стрыечнай сястры таксама. Яны сябравалі з дзяцінства, былі блізкія задоўта да таго, як ён пазнаёміўся з будучай жонкай. Але ў гэтым было і нешта, што яго нібыта апраўдвала: няхай для стрыечнай сястры таксама памёр нехта блізкі ці вельмі блізкі, але гэта не зменіць у яе жыцці нічога. А ў яго жыццё быццам разбілася. Яна зачыніла за сабою дзверы, а яго пакінула аднаго ў кватэры. Пакуль ён жыу разам з ёю, ягонае жыццё япгчэ мела нейкі сэнс, бо і ёй быў патрзбны нехта, каб жыццё мела нейкі сэнс. Цяпер ад гэтага не засталося нічога. Аў стрыечнай сястры
проста нешта знікла з жыцця, але яна можа і будзе жыць далей так, як жыла дагэтуль.
У кватэры была цішыня. Няўжо дома няма ейнага мужа? Вечарамі ён заўжды дома. Чытае свае матэматычныя кнігі. Хіба пайшоў на шпацыр ці прабегчыся. Гэта была яго забава.
У дзвярах зноў узнікла стрыечная сястра. Сказала: «Можам ісці», у адной руцэ яна трымала чамадан, у другой торбу.
Па дарозе ў шпіталь ён маўчаў, толькі адзін раз сказаў тое, пра што падумаў раней: «Сёння чацвер, а два тыдні таму, у аўторак раніцай, я прывёз яе ў шпіталь».
Два тыдні таму ён сядзеў у кабінеце галоўнага доктара аддзялення, дзе абследавалі ягоную жонку.
Лекар адразу перайшоў да справы. «У вашай жонкі лейкемія», паведаміў ён і зрабіў паўзу, быццам хацеў даць час засвоіць навіну, перш чым казаць далей.
Але назва хваробы ні пра што яму не казала, ён нават уявіць не мог, што яна азначае, гэта быў проста медыцынскі тэрмін. Ён ведаў, напрыклад, што такое хвароба Педжэта працэс вымывання кальцыю ў патыліцы, праз які ўзнікае ціск на трайчасты нерв, што выклікае нясцерпныя болі. Адзінае выйсце аперацыя на мозгу. Пра гэтую рэдкую хваробу ён ведаў усё праз яе пакутавала і паціху памірала ягоная маці. Але ва ўсіх астатніх тэрмінах у гэтай галіне ён быў поўным невукам, таму лекарава паведамленне не выклікала ў ім узрушэння ці нейкіх эмоцый, якіх чакаў лекар. Ён спытаў: «А гэта сур’ёзна?»
«Так, сур’ёзна», пацвердзіў лекар.
Такога адказу было недастаткова. Ён спытаўся болей настойліва: «Вельмі сур’ёзна?»
Лекар адказаў больш канкрэтна: «Хвароба вашай жонкі вельмі запушчаная. Вам трэба быць гатовым да ўсяго. Мой абавязак вам пра гэта паведаміць».
«Але...» ён пачаў казаць і забыў, што хацеў запытацца. Напэўна, ці лечыцца гэта наогул.
Лекар зноў супакоіў: «Мы прымем яе адразу, як толькі вызваліцца месца, гэта можа быць ужо заўтра ці паслязаўтра». Ен падумаў, што жонка, відаць, мае нейкую пратэкцыю ў ra­
лоўнага доктара, бо іх паслала да яго адна яе знаёмая, таксама доктарка, ён тады яшчэ не ведаў, што ў гэтым аддзяленні пацыенты паміраюць хутка і часта. «Ёй прызначаць інфузіі цытастатыкаў», сказаў лекар, але, напэўна, падумаў, што для прафанаў гэта незнаёмае слова, таму патлумачыў, што гэта цалкам новыя лекі, якія часам даюць зусім нечаканы, проста дзівосны эфект. Але напрыканцы папярэдзіў: «Спачатку гэтыя кропельніцы загружаюць арганізм, першыя дзён дзесяць два тыдні пацыент можа адчуваць сябе нават горш. Але гэта не азначае пагаршэння агульнага стану. Патлумачце гэта жонцы. Цалкам магчыма, што праз тыдні так тры-чатыры мы зможам вашу жонку і адпусціць. Але месяцы праз тры настане рэцыдыў, і тады яе зноў трэба будзе шпіталізаваць і паўтарыць курс лячэння».
I толькі цяпер ён зразумеў, чаму лекар сказаў: «Вельмі сур’ёзна». Ён павінен быць гатовы да ўсяго. У лепшым выпадку ягоная жонка будзе паміраць павольна.
Лекар нагадаў: «Мы ёй скажам, што гэта цяжкі выпадак малакроўя. Тое самае скажыце і вы: цяжкі выпадак малакроўя».
Тады ён сказаў жонцы, што ў яе малакроўе, што ад гэтага цяпер ёсць нейкія зусім новыя лекі, кропельніцы, спачатку пацыент пасля тых кропельніц адчувае сябе суб’ектыўна горш, але ўжо праз нейкія тры тыдні яго могуць адпусціць. He сказаў толькі, што праз тры месяцы інфузіі давядзецца наўтарыць зноў.
Калі яны абедалі, жонка спачатку не гаварыла нічога, потым спытала: «А ад гэтага паміраюць?»
Ён адказаў раздражнёна, быццам яна падазравала яго ў хлусні: «Ты кладзешся ў шпіталь, каб цябе вылечылі, а не каб там памерці». Зрэшты, гэта было праўдай. Яшчэ ён сказаў, што дыягназ вядомы, і таму цяпер можна пачынаць лячэнне.
Жонка не прамовіла ні слова, глядзела праз яго на сцяну, быццам думала: далей можаш не гаварыць, я ўжо ведаю дастаткова. Хто яе ведае, як яна пераклала для сябе гэты цяжкі выпадак малакроўя. Але правільна здагадалася, што гэтымі трыма словамі яе хочуць супакоіць. Відавочна, яна яго словам не верыла. Таму ён раптоўна згадаў іншы аргумент: «Не так даўно высветлілася, што я на нагах перанёс інфаркт. А які дыягназ мне тады напісалі?
Стэнакардыя. Toe самае было і ў пасведчанні аб смерці ў майго бацькі. Бачыш, нават ад гэтага можна памерці». Гэты аргумент узнік у яго таму, што яму па-ранейшаму было непрыемна, што жонка так абыякава паставілася тады да яго дыягназу. Калі ён ужо адчуваў сябе цалкам знясіленым, выпраўляўся на шпацыр і кожны раз адразу вяртаўся, яму балела ўся левая рука, жонка толькі сказала: «Дык схадзі да лекара». Урэшце яму было ўжо так блага, што ён не адважыўся нават ехаць у шпіталь на маіпыне. А лекарка, якую ён там знайшоў, аж спалохалася, калі яго ўбачыла. Загадала легчы на канапу, патэлефанавала ў іншае аддзя ленне, там яго адразу абследавалі, далі нітрагліцэрыну і напісалі дыягназ. Дома жонка на той дыягназ нават не паглядзела. I толькі праз пару дзён сказала яму: «Дык пакажы тую паперку, што табе далі, каб я ведала, што ў майго мужа за хвароба». Прачытала, склала і моўчкі вярнула паперку назад.
А пасля, калі яны ўжо размаўлялі пра яе хваробу, ён спалохаўся, што выпаліў гэты свой аргумент надта груба, і дадаў ужо спакайней: «Але і з гэтым можна жыць. Лекар сказаў мне, што я магу дажыць нават да васьмідзесяці».
3 таго часу ён мусіў пастаянна прыкідвацца і калі яна яшчэ была дома, і потым у шпіталі. Хоць калі яна ўжо легла ў шпіталь, ёй было б абсурдна верыць у той «цяжкі выпадак малакроўя», якім яе супакойвалі.
Разам з ёй у палаце ляжалі яшчэ дзве жанчыны, хворыя на лейкемію, у стадыі рэмісіі, і прыблізна кожныя тры месяцы яны павінны былі зноў класціся ў шпіталь. Думаеце, яны не размаўлялі пра сваю хваробу? Дый нават каб яна была ў палаце адна, усё адно яна ж ведала, што ляжыць у анкалагічнай клініцы. Яшчэ добра, што ні разу не папыталася, чаму ён не кажа праўды. Яна і са свайго жыццёвага досведу ведала, што так звычайна робяць, калі з кім-небудзь вельмі дрэнна. Ды яна і не паверыла б, нават каб ён тую праўду сказаў.
Літаральна пару гадзін таму, калі ён наведваў жонку, у палату ўвайшла медсястра са сваімі ампулкамі і ўсякім іншым, і каб не бянтэжыць жанчын, ён выйшаў. На калідоры насустрач ішоў фельчар, які спыніў яго і сказаў: «Я вас віншую». Паведаміў, што
толькі што бачыў апошнія вынікі жончьшага аналізу крыві, паляпшэнне відавочнае за такі кароткі час гэта нават рэдкасць. Як толькі сястра выйшла з палаты, ён паспяшаўся да жонкі з добраю навіной. Але яна толькі недаверліва паглядзела на яго і спытала: «Праўда?»
Праз хвіліну яна папрасіла, каб ён ужо ішоў дадому, яна хоча адпачыць. Нагадала толькі, каб завітаў да сястры наконт карпа на Шчодры вечар.
Быў вечар, таму яму пашанцавала прыпаркавацца якраз насупрацьуваходаў клініку. А тыя два тыдні, калі ён гірыязджаў па абедзе, а пару разоў і перад абедам, заўсёды даводзілася шукаць месца, часам нават даволі далёка ў завулку.
Стрыечная сястра ўзяла ггусты чамадан і торбу. А ён толькі цяпер зразумеў, чаму доктар параіў узяць каго-небудзь з сабой. Яго жонку цяпер нібыта выпісвалі, і яму трэба было прыйсці, перадусім каб забраць яе рэчы. Каб нічога пасля яе не засталося.
Ён думаў, што ў палаце ўсё будзе так, як калі ён сыходзіў апошні раз, толькі яна будзе ляжаць нерухома і яны ўжо не паразмаўляюць, ён ужо ні пра што не зможа спытаць: як яна маецца, ці не лепей ёй, як спалася. Але адчыніўшы дзверы, першае, што ён убачыў, была шырма, якая стаяла побач з яе ложкам каля акна. Ён ціха павітаўся з дзвюма жанчынамі і спыніўся за шырмай, каля яе ложка. Ён убачыў жовку і збянтэжыўся твар, вядома, не змяніўся, але рот быў піырока разяўлены. Няўжо яна хацела закрычаць? He, нічога на яе твары пра гэта не сведчыла, проста рот быў разяўлены. Як вялікае «О». Чаму? I ён здзіўлена глядзеў на гэты разяўлены рот.