Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Праз нейкі час у палату ўвайшла медсястра яна, быццам нікога не заўважыла, села на ложак за шырмай, узяла з начнога століка пратэз і сунула яго памерлай у рот, выняла з кішэні вузкуіо белую стужачку, прасунула яе пад падбародкаы, працягнула пад валасамі і хуткімі звыклымі рухамі завязала на патыліцы. Рот закрыўся. Медсястра яшчэ нешта яму сказала, але ён успрымаў яе словы сумбурна, урыўкамі, зразумеў толькі, што медсястра па нешта да яго яшчэ прыйдзе.
Ён па-ранейшаму стаяў каля ложка за шырмай, стрыечная сястра побач з ім, яны глядзелі на твар яго жонкі, якая спала, нічога пэўнагаў яе твары не было, нічога асаблівага: ні страху, ні намёку на крык калі рот быў закрыты, здавалася, што яна проста спакойна сшць, адпачывае. Нават шчокі былі крыху паружавелыя. Быццам хвароба адыіпла. Быццам гара звалілася з ейных плячэй. Напэўна, толькі гэта і можна было прачытаць на яе твары.
Стрыечная сястра падышла да памерлай, нахілілася датвару і вуснамі дакранулася да ілба. Потым на імгненне застыла так, нахіліўшыся над ёю. Ён таксама падышоў і лёгка дакрануўся рукой да жончынай шчакі, але толькі на імгненне. He дзеля Ta­ro, каб адчуць, што яе твар, як звычайна, яшчэ сагрэты цёплай крывёй. Потым, прыгадваючы той момант, ён казаў сабе, што хацеў толькі дакрануцца, і той кароткі дотык...
Стрыечная сястра пачала збіраць бутэлькі, што стаялі на падваконні. Кожны дзень ён прыносіў самае меншае дзве бутэлькі мінералкі, дзве маленькія бутэлькі кока-колы, якую яна да і’этага ніколі не піла, і прыкладна праз дзень бутэльку з кампотам. Бутэлькі, якія ён прынёс сёння, былі поўныя, стрыечная сястра складала іх у торбу, якую прынесла з сабой. А ён быццам не меў нічога агульнага з усім гэтым першы раз убачыў за акном дахі дамоў і першы раз са здзіўленнем усвядоміў, што пад адным з гэтых дахаў жыў з маці і братам амаль пяць гадоў, амаль усю вайну. А за гэтыя два тыдні ні разу не згадаў, што гэтая клініка частка ягонае маладосці.
Цяпер ужо і ён збіраў рэчы ў чамадан і торбу. Непрачытаныя кі-іігі, якія прынёс ёй з бібліятэкі. Яна заўсёды прасіла якія-небудзь біяграфіі, апошняе, што ён прынёс біяграфію Андэрсэна, якая выйпіла нядаўна, адной дацкай аўтаркі. 3 шуфляды начнога століка ён дастаў яе асабістыя дробязі; з ніжняй паліцы запасную піжаму, з шафы усё, у чым яна прыйшла ў шпіталь, і зімовае чорнае ваўнянае гіаліто. Паліто павесіў на більца ложка. 3-пад ложка выцягнуў невялікую жончыну торбу, з якой яна прыехала ў шпіталь, яе шкарпэткі і тапкі.
У палату зноўку ўвайш ла медсястра, у адной руцэ яна трымала нейкую паперу, у другой гадзіннік. Яна аддала гадзіннік яму,
патлумачыла, чаму шкельца на ім разбітае хворая, напэўна, на яго лягла, калі ўжо не ўсведамляла гэта, потым працягнула нейкуіо паперу: «Вы павінны тут падпісаць». У яго не было акуляраў, таму ён не бачыў, штб павінен падпісваць. «Гэта пацверджанне, што мы забралі ўсе яе рэчы», падказала стрыечная сястра. Ён падпісаў, што не мае да шпіталя ніякіх прэтэнзій.
Медсястра выйшла, стрыечная сястра зачыніла чамадан, яшчэ момант пастаяла і сказала, што зойдзе да галоўнага лекара і яму таксама трэба зайсці, падзякаваць доктару. «За што?» здзіўлена паглядзеў ён на яе. «Ён так доўга шукаў твой нумар, ён не абавязаны быў гэтага рабіць», і яна выйшла.
Яшчэ нейкі момант ён глядзеў на спакойны нежывы твар. Сёння ён сядзеў на гэтым ложку так доўга, як ніколі. Спачатку яны размаўлялі, потым жонка нейкі час спала. потым яму давялося выйсці на калідор, калі прыйшла медсястра, потым жонка была стомленая, яны размаўлялі ўрыўкамі, з вялікімі паўзамі, а ён увесь час адчуваў, што павінен нешта яіпчэ ёй распавесці. I зноўку яна спала. Раз, прачнуўшыся, яна сказала: «Як гэта добра, калі хтосьці трымае цябе за руку». I нарэшце сама адправіла яго дадому.
Ён узяў чамадан, пустую жончыну торбу, перакінуў цераз руку зімовае паліто і нечаканазаўважыў швэдар, што выглядаў з-пад покрыва на ложку. Фіялетавы ваўняны швэдар, які яна насіла ўжо некалькі гадоў кожную зіму; ён падумаў, што цяпер заўсёды будзе бачыць яе за пісьмовым сталом у іэтым швэдары. Зноў паклаў паліто на ложак, і запхаў швэдар у торбу.
Трэба яшчэ развітацца з дзвюма жанчынамі. Ён хацеў падаць руку той, чый ложак быў па другі бок шырмы. Гэтая была з дзвюх маладзейшая, гадоў трыццаць, ён часам размаўляў з ёю. Але толькі ступіў цяпер періпы крок, як яна нечакана пачала гаварыць: «Бачыце, хто б мог падумаць, толькі пару гадзін, як вы пайіплі...» Яна чула., што яму трэба ісці да галоўнага доктара: «Ён усё адно вам нічога не скажа, ён прыйшоў позна, ведае толькі, што мы яму расказалі. Калі вы пайшлі, вашая жонка спачатку спала, прынамсі, мы думаем, што спала, потым я заўважыла, як яна пачала хадзіць туды-сюды па пакоі і раптам села на ложак,
схапілася рукамі за галаву. Я запыталася, ці паклікаць лекара, але яна сказала, што не трэба, што ў яе ёсць анальгетык, але не выпіла, так і трымалася рукамі за галаву і ківалася з боку на бок, а потым раптоўна ўпала на ложак, і было чуваць, што ёй цяжка дыхаецца, яна задыхалася. Тады мы разам пачалі клікаць медсястру, яна праз імгненне прыбегла, але як пачула, што вашая жонка так цяжка дыхае, адразу кінулася па доктара, яны праз колькі хві лін прыйпілі, але вашая жонка ўжо не дыхала, і доктар нічога з ёй ужо не рабіў».
Жанчына прамовіла ўсё гэта адным сказам, без знакаў прыпынку, і чым далей гаварыла, тым большую палёгку ён адчуваў яму было вельмі важна ўсё гэта ведаць. He трэба было нічога ўяўляць, нічога дадумваць. Яе жыццё замкнулася для яго, прынамсі ў сэнсе таго, што з ёй адбывалася. А калі яна ўзгадала тыя некалькі слоў не трэба, у мяне ёсць лекі... навошта дарэмна клікаць лекара ёя быццам пачуў ейны голас, яна так гаварыла, калі штосьці датычылася яе навошта, дарэмна, не трэба, чалавек не можа думаць толькі пра сябе, прымушаць іншых вакол сябе бегаць. Тое самае было, калі яна яшчэ пакутавала на мігрэні; мела частыя і даволі моцныя болі, таксама часам трымалася так рукамі за галаву, быццам баялася, што яна лопне. А ка лі ён пачуў, што яна цяжка дыхала, міжволі падумаў, што, напэўна, яна хрыпела калі ягоны бацька раптоўна памёр, ён таксама хрыпеў перад смерцю. Яму дагэтуль чуўся той гук.
Ён сказаўжанчыне, іпто яна вельмі яму дапамагла, бо інакш ён ніколі нічога не даведаўся б. Калі яны развіталіся, ён быў вельмі расчулены. Зноў узяў чамадан, торбу і зімовае паліто, штосьці яшчэ прамармытаў наконт Калядаў і выйшаў на калідор.
Чамадан і торбу ён пакінуў каля кабінета галоўнага доктара, пастукаўся і ўвайшоў з чорным ваўняным зімовым паліто, перакінутым цераз руку. За пісьмовым сталом ён убачьгў лекара, які яму тэлефанаваў, стрыечная сястра сядзела бокам, і здавалася, чакалі толькі яго. Лекар устаў, назваўся, прапанаваў яму сесці, зноў расказаў, як не мог знайсці ягонага нумару і ўрэшце ўжо думаў, што ніколі не датэлефануецца, таму паслаў яму тэлеграмуА што да яго жонкі, яны ўжо гаварылі пра гэта з гэтымі
словамі лекар паглядзеў на кузіну, нічога болей дакладнага, чаму гэта здарылася, ён сказаць не можа. Магчыма, здарыўся ўдар, кровазліццё ў мозг, бо, каді яго паклікалі, усё, што ён мог, гэта толькі канстатаваць скон. Скон, падумаў ён, шыкоўнае слова, патрэбнае. Смерць гэта нешта цёмнае, эмацыйна абцяжаранае... Ён сказаў, што ўжо ведае ўсё ад жанчыны, якая ляжыць у той палаце, і, як прасіла стрыечная сястра, падзякаваў лекару за клопат з тэлефонам. На калідоры ён забраў чамадан і торбу. Цішыню парушала толькі іх хада. Ён зрабіў усё, дзеля чаго яго клікалі, і цяпер яго зноўузяла злосць, з якой ён увечары вярнуўся дадому.
Толькі пару гадзін таму ён сказаў жонцы, што заскочыць раніцай і прывязе піжаму, на што яна са слабай усмешкай спытала: «А што, са мной ужо ўсё так дрзнна?» напэўна таму, што ён збіраўся завітаць даяе менавіта раніцай. Яна была нейкая такая стомленая і слабая, быццам яе пакідалі сілы, таму ён хацеў ведаць, як яна будзе адчуваць сябе раніцай. Яна неяк здагадалася.
Шпіталь яе загубіў. Ён увесь час думаў пра гэта ў машыне, пакуль не сказаў стрыечнай сястры: «Навошта ёй наогул было класціся ў гэты шпіталь? Магла б заставацца дома, у спакоі, і ўсё адно канец быў бы аднолькавы». Але стрыечная сястра спыніла яго: «Сціхні! He вярзі лухты. Маглі быць ускладяенні, якое кровазліццё, дома мы не ведалі б, што рабіць, і потым усё жыццё ты б сябе вінаваціў, што не завёз яе ў шпіталь».
Ён паставіў машыну ў гараж і, калі з яе вылез, ранейшым злосным тонам сказаў: «Усё гэта можна пакінуць тут, заўтра забяром». «А навошта чакаць да заўтра? Мы ж можам забраць рэчы цяпер», здзівілася стрыечная сястра. I пачала вымаць рэчы з машыны.
Ён падняўся ў кватэру, паклаў торбу пад кухонны стол, павесіў чорнае ваўнянае паліто на вешала і сказаў стрыечнай сястры, каб таксама пакінула чамадан і торбу пад кухонным сталом, рэчы ён выме з іх потым, тады прайшоў у гасцёўню і сеў у фатэль. Ён чуў, што стрыечная сястра ўсё-ткі вымае рэчы з ча~ мадана і торбы можа, проста вызваляе, каб забраць дадому. Але яму, з яго злосцю, лепш было сядзець у фатэлі.
Ён глядзеў перад сабой і ўбачыў канапу «бальзак» неяк адзін драпіроўшчык сказаў ім, што гэтая канапа, якую яны лічаць за «рэкам’е», насамрэч «бальзак». Канапа парушала сіметрыю ўсяго пакоя, яе перанеслі сюды, калі жонка пачала хварэць і цэлымі днямі ляжала, бо ёй было лепш у паўляжачым становішчы, а яна хацела быць у тым пакоі, дзе раней працавала за пісьмовай машынкай і дзе ён часта сядзеў і чытаў; гледзячы на гэты «бальзак», ён зразумеў, што яго злосць распаўсюджваецца на ўсё, пра што ён ні падумае: на шпіталь з яго недавукамі, на галоўнага доктара, на дзяжурнага лекара, на лекара, які так недарэчна яму патэлефанаваў, на «бальзак», які ператварыў гасцёўню ў склад мэблі, на стрыечную сястру ага, яна тлумачыць мужу па тэлефоне, што здарылася і дзе яна... урэшце ён прызнаўся сабе, што злуецца і на жонку за тое, што памерла і пакінула яго аднаго, што хацела памерці, а што будзе з ім, ёй было ўжо не так істотна; вядома, гэта не можа быць праўдай, але яна сама гаварыла яму, што не хоча жыць, здаецца, гэта было два гады таму, і цяпер ён увесь час думаў пра гэта і паўтараў, што яна хацела памерці.