Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Два гады таму яны ўпершыню святкавалі Новы Год у гэтай новай кватэры, былі ўдваіх, дый раней ніколі на Новы Год гасцей не запрашалі, хіба самі аднойчы хадзілі да Трахтаў, дзе заўсёды было вялікае свята, вечар адчыненых дзвярэй. А тады, два гады назад, яны адзначалі свята так, што не проста былі адны, але і адчувалі сябе ў адзіноце нікому не тэлефанавалі, і ім ніхто. Павольна пілі белае віно, размаўляць асабліва не было пра што, не ўключалі ані тэлевізара, ані радыё, бо жонка не хацела ні бачыць, ні чуць людзей, якія бесклапотна весяляцца... I раптам пачала разважаць пра жыццё, пра тое, ці ёсць у ім увогуле нейкі сэнс, і ўрэшце сказала, што сэнсу няма. Але ён ведаў, што жонка гаворыць так не таму, што не можа нічога рабіць, бо ў яе адабралі ўсялякую магчымасць працаваць, а ў яе ўсё жыццё было запоўненае працай («Я ўжо сваё адпрацавала», сказала яна аднойчы), пра сэнс жыцця яна разважала з нейкай іншай прычыны, але ён удзячна схапіўся за гэтую тэму. Апошнімі гадамі, калі
яму не было чаго рабіць, ён пачаў чытаць філасофскія кнігі, але ў пэўны момант яму гэта надакучыла, цяпер ён не чытаў нічога, тым не менш тады яму ўзгадалася ўсё, што было напісанага на гэтую тэму, усё, што ён прачытаў. I ён хацеў неяк пераканаць жонку ў адваротным, пачаў распавядаць, што гэта старое пытанне, сума ўсёй філасофіі, колькі над гэтым біліся ад Антычнасці да Сартра... Але ёй было ўсё адно, што ён хацеў расказаць пра Сартра, яна не слухала яго тэарэтычнага навучання і ўсё, чым ён мог казырнуць, адмяла адным сказам: «А мне ўжо, уласна, нават не хочацца жыць».
Ён ведаў, у якім жонка стане, але калі яна так непрыхавана выказала гэта ў твар, адчуў, як нешта ўнутры запрацівілася, быццам яна абразіла яго, адштурхнула. Амаль абураны, ён спытаў: «А нічога, што я тут? Для цябе гэта нічога не значыць?»
Яна не адказала. Што яна магла адказаць? Што ён неіпта для яе значыць? Але ёй усё адно не хочацца жыць? Яна мусіла б доўга тлумачыць прычыны, што перашкаджаюць гзта сфармуляваць, але навошта, ён і сам усё добра ведаў.
За два месяцы перад тым Новым Годам у Татрах загінула яе пляменніца разам з сяброўкай. Яны спускаліся ў тумане і пераблыталі шлях: пачалі злазіць са скальнай сцяны, з якой немагчыма спусціцца без поўнага альпінісцкага рыштунку. Так усё і здарылася.
Калісьці яму спатрэбілася некалькі год, каб зразумець, што ў яе стаўленні да маці было нешта ірацыянальнае, маці была для яе істотай з іншага свету, вакол яе ўсё было добра і прыгожа. А пазней яму зноў спатрэбілася шмат часу пасля таго, як жончына пляменніца пераехала да іх, — пакуль ён зразумеў, што яе стаўленне да пляменніцы такое самае. Яна магла бачыць і бачыла ўсе яе занадта чалавечыя маленькія і вялікія памылкі яшчэ зусім маладой дзяўчыны, але пляменніца была ў яе вачах пераўвасабленнем маці, праця гам адносінаў з маці: жонка адчувала неабходнасць клапаціцца пра яе. Маці аддала ёй пляменніцу пад апеку, аяна не спраўдзіла спадзяванняў пляменніца, якую маці даверыла ёй, загінула. Зора ніякім чынам не была вінаватая ў гэтым. А ле штосьці ў ёй паламалася, расшчапілася, нешта, што
не магло загаіцца. Таму ёй і не хацелася жыць тады, на Новы год, праз два месяцы пасля таго, як усё здарылася.
Але з часам і тая рана зарасла і быццам бы загаілася. Зноўку яны жылі адзін для а днаго. Але калі яна пачала хварэць, аслабла, калі ўжо ведала пра сваю хваробу, рана зноў адкрылася. I тады, напзўна, у ёй зноў прачнулася жаданне быць побач з тымі, з кім яна была адным цэлым. Unio mystica. А яго яна па-ранейшаму любіла, несумненна, і шкадавала, але ён быў чалавекам з рэальнага, штодзённага свету.
Стрыечная сястра скончыла размаўляць па тэлефоне і спытала, ці не зварыць яму кавы. «Не, не хачу», рашуча сказаў ён, хоць і не ведаў, чаму. Яму хацелася толькі сядзець у гэтым фатэлі, глядзець перад сабой і шукаць наступны аб’ект сваёй злосці.
«Ты 6 патэлефанаваў брату», нагадала стрыечная сястра. Ён толькі адмоўна пакруціў галавой: «Не, цяпер не буду».
На гэты раз ён ведаў, чаму не хоча. Ладна, калі б брат прыйшоў адзін. Але ж на такое квазіўрачыстае мерапрыемства ён з’явіцца з жонкаіі і васьмігадовай дачкой. Братава жонка часта ляжала ў шпіталях, пару разоў ёй рабілі аперацыі, і, як усе людзі з такімі праблемамі, яна гаварыла толькі пра свае хваробы. А дачка хіхікала з любой нагоды. Цяпер не хіхікала б, усе сядзелі б у абавязковым смутку. А ён быў бы вымушаны гаварыць, Але яму не хацелася бачыць нікога.
Стрыечная сястра сказала, што патэлефануе Марціну і Веры, блізкім родзічам яго жонкі.
«Божухна, падумаў ён, чаму яна падумала цяпер менавіта пра яго?» Апошні раз яны бачыліся сёння пасля абеду ў шпіталі. Стрыечная сястра казала яму, што хворая не хоча, каб да яе хто-небудзь прыходзіў, а гэты прывёў зусім незнаёмага, і незнаёмец хацеў, каб яна падпісала яму пераклад «Доктара Жывага» Пастэрнака. Раман выдаваўся амаль паўлегальна ў часы адлігі, быў прызнаны на Захадзе, у Галівудзе паводле яго знялі фільм, так што гэта была сенсацыя. Той незнаёмец, калісьці таксама лекар у гэтым шпіталі, ужо некалькі гадоў працаваў у нейкай міжнароднай арганізацыі ў Швейцарыі і належным чынам скарыстаў мажлівасць паразмаўляць з вядомай у літаратурных
колах асобай. Калі яны нарэшце пайшлі, жонка была настолькі знясіленая сустрэчай, што адразу заснула.
Яму не хацелася сядзець тут далей, бо стрыечная сястра яш чэ скажа: «Пачакай, дам табе яго», і ён мусіў бы расказваць, што і як адбылося, таму ён устаў, сабраўшыся ў кухню зварыць сабе кавы. Але замест гэтага, нават сам здзівіўшыся, прамовіў: «Пайду ўніз, раскажу швагерцы, калі ўжо яна таксама жыве ў нашым доме».
Яшчэ момант таму ў яго не было нават думкі пайсці да швагеркі.
Жонка прасіла, каб, акрамя стрыечнай сястры і швагеркі, ніхто не прыходзіўяе наведваць. Але швагерка за тыя два тыдні не прыйшла ні разу. Дый да шпіталя яны не бачыліся тыдні тры ці чатыры. Пакрыўдзілася. На адзін з апошніх шпацыраў яны хадзілі са швагеркай, і яна пачала зноў абурацца, што загадчык кватэрнага кааператыву добра на іх зарабіў. Жонка не ведала, зарабіў на іх нешта загадчык ці не, але калі той шукаў жыхароў у гэты дом, які сам задумаў і сам усё арганізаваў, ён прапанаваў кватэру ягонай жонцы, а на яе просьбу даў кватэру і дачцэ швагеркі, пляменніцы жонкі, тады яіпчэ студэнтцы. I як бо жонка ўвесь час абараняла загадчыка кааператыву, швагерка пакрыўдзілася і, як асоба пэўных прынцыпаў, пакрыўджанай і засталася. Два тыдні таму ён паведаміў ёй, што адвёз жонку ў шпіталь, і сказаў чаму, але яна так там і не з’явілася.
Ён пазваніў у дзверы паверхам ніжэй і пачуў галасы ў кватэры. Пасля смерці дачкі (менавіта тады яна сюды пераехала) швагерка ўзяла да сябе ў кватэру сястру з мужам, пенсіянераў, якія клаліся спаць вельмі рана, таму іх ніколі не было чутна. Значыць, гэта былі галасы гасцей. Дзверы адчыніла швагерка. Ен застаўся ў дзвярах і папрасіў прабачэння, што патурбаваў так позна. Цяпер ён ужо вельмі выразна чуў галасы ў кватэры. Пазнаў смех дзяўчыны. Яшчэ хвілю нерашуча пастаяўу дзвярах, пакуль не пачаў: «Я павінен табе нешта сказаць», і зноў змоўк перад тым кароткім апавядальным сказам.
Гэта адбылося нечакана. Раптоўна, знянацку, як калі камусь закружыцца галава і ён упадзе, ці калі п’янага пачынае
ванітаваць. Яго ванітуе на абрус, на ўласныя нагавіцы, ён не можа стрымацца, не можа ўстаць і адысці, толькі ўвесь час ванітуе. Ён хацеў прымусіць сябе сказаць той кароткі апавядальны сказ, але раптам нешта затрымцела ў іорле, ён пачаў задыхацца, голас знік, ён не мог вымавіць ніводнага слова. Ён загаласіў, гучна, няўцешна, мусіў абаперціся аб дзверы, адчуваў, што з вачэй коцяцца слёзы, закрыў тыльным бокам далоні вочы, быццам скурчыла сутарга, якую ён хацеў перамагчы, але па-ранейшаму галасіў прыдушаным плачам каб яго хаця б не пачулі там, у кватэры, урэшце ён ужо толькі цяжка дыхаў, адпачыў і потым нарэшце прымусіў сябе сказаць кароткі апавядальны сказ, пра тое, што адбылося гэтым вечарам, чатыры словы. Ён зноўку пачуў з кватэры вясёлы дзявочы смех, яму нешта гаварыла швагерка, але ён не слухаў яе, зразумеў толькі, што праз пару хвілін яна падымецца да яго.
Ён спыніўся на лесвіцы трохі прыцішыць стук сэрца, не разумеў, што з ім здарылася, тым больш перад швагеркай, жанчынай заўсёды на дзіва стрыманай, з жалезнай унутранай дысцыплінай, акрамя таго, яна была яму зусім абыякавая. Ён выціраў рукавом вочы, шчокі і твар, не хацеў, каб стрыечная сястра ўбачыла яго ў такім стане.
А можа, гэта здарылася таму, што ён адразу пазнаў тыя дзявочыя галасы. Той дзявочы смех.
Яны з жонкай называлі іх проста «дзяўчаты», хоць кожнай было ўжо далёка за дваццаць. За два гады, што яны былі знаёмыя, асабліва пасля таго як разам з жончынай пляменніцай загінула ў Татрах сястра адной з тых дзяўчат, яны часта прыходзілі да іх у госці, але часам і яны з жонкай наведвалі сям’ю той, што загінула. Жончына пляменніца разам з нябожчыцай і тыя дзяўчаты былі як бы кампаніяй. Таму ягоная жонка адчувала з імі, раней незнаёмымі, быццам нейкую ўнутраную сувязь.
Калі патэлефанавалі са шпіталя і сказалі, што для ягонай жонкі вызвалілася месца і што заўтра раніцай яе прымуць, ён адразу падумаў, якім будзе гэты вечар. Яны будуць рабіць выгляд, што нічога незвычайнага не адбываецца яна вернецца
праз якія тры тыдні? Гэты вечар мог бы быць такі самы, як іншыя? He, павінен быць яшчэ нехта, хто будзе бесклапотна гаварыць пра што заўтодна і для каго гэты іхні свет вельмі далёкі. Гэта маглі быць толькі дзяўчаты. I калі ён скажа, дзеля чаго просіць іх прыйсці, толькі дзяўчаты прыйдуць і ні хвіліны не будуць сядзець з заклапочанымі, сур’ёзнымі тварамі. Як заўсёды, будуць размаўляць пра ўсё на свеце і смяяцца. Добра, што ён своечасова пра іх згадаў. Сястра той дзяўчыны, што загінула, працавала з нейкімі прыборамі на фабрыцы аптычных прылад, а ейная сяброўка працавала ў канцылярыі, і, хоць ужо было даволі позна, ён застаў яе. I дзяўчо паабяцала прыйсці.
Ён пайшоў у жончын пакой, сказаў, што заскочыць у краму ўнізе, купіць чаго на вячэру. Добра, калі б дома была якая бутэлька віна і які-небудзь каньяк, каб усё выглядала натуральна, каб дзяўчаты смяяліся і распавядалі пра ўсё мажлівае. Ён вярнуўся з крамы, прысеў да жонкі, і праз нейкі час яна нясмела, амаль баязліва спытала, ці не мог бы ён на гэты вечар запрасіць дзяўчат.