Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Ён усё адцягваў гэтую справу, быццам збіраўся ўчыніць штось непрыстойнае. Ейная скарбонка была для яго недатыкальная, не таму, што яна забараніла, ён цудоўна ведаў, дзе знаходзіцца ключ, даволі часта бачыў, як яна даставала яго з-пад швэдараў у шафе з бялізнай, ён мог і раней адкрыць яе
калі заўіодна, калі жонка па некалькі тыдняў жыла ў бацькоў, дакладней, у маці, але пра тую скарбонку ён проста ніколі не думаў. Калі б ён калісьці зацікавіўся яе зместам, ён тым самым пацвердзіў бы ўсе чуткі і плёткі, якія калісьці распускалі пра яго, калі яны яшчэ толькі збіраліся ўзяць шлюб. Часам ён бачыў, як яна выпісвала, колькі грошай ёсць на кожнай кніжцы, але ніколі не пытаўся, колькі ў яе атрымалася. Толькі ў апошнія гады жонка адзін-два разы сказала яму: «Ну, пакуль яшчэ выжывем». У яго была свая скарбонка, у яе свая.
Ён адкрыў шафу з бялізнай, дастаў ключ і скарбонку і паставіў яе на стол.
Калі жонка атрымлівала досыць вялікі ганарар і адкладала яго на кніжку, яна заўсёды, едучы да маці ў Марцін, брала яе з сабой пацвердзіць, што заробленыя ёю грошы ў яе руках. I хоць яе маці ўжо даўно добра да яго ставілася і ён адчуваў сябе ў яе як дома, ён неаднойчы заўважаў, што яе падазрэнні наконт грошай не зніклі. Гэта адзінае, што ў яе засталося ад тых думак, якія ўзніклі, калі яна даведалася, што дачка збіраецца за яго замуж (натуральна, калі не лічыць таго, што ён хацеў улезці ў сям’ю з гістарычным радаводам, бо сам не меў ніякага радаводу ці, дакладней, лічыў за лепшае пра яго маўчаць да вайны ён мусіў адмовіцца ад бацькі, пасля вайны ад маткі), зрэшты, якая розніца, што думала пра яго ейная маці, яна ж нават не ведала яго добра, але вакол было шмат людзей, якія думалі тое самае, калі стала вядома, што паміж імі ўсё сур'ёзна, адным сонечным светлым ранкам ён сядзеў на тэрасе са сваім добрым знаёмым, і той быццам між іншым сказаў: «Не ведаю, ці чуў ты, але кажуць, што ў яе ў банку амаль мільён». Ён паціснуў плячамі і прамаўчаў, быццам гэтая лухта яго наогул не здзівіла. Бо ў каго тады, якраз пасля грашовай рэформы, мог быць мільён? Але чым больш грошай ёй прыпісвалі, тым мацней хацелі яго ўкалоць, зачапіць... А ейная маці тады ўвесь час рабіла трагічныя сцэны, з якіх ніхто не смяяўся. А аднойчы, калі ўсе думалі, што ў яе сардэчны прыступ, швагерка лекарка пабегла датэлефона і адправілатэлеграму: «тэрмінова прыязджай маці памірае». Зора прыйшла да яго тады ўжо сабраная ў дарогу, і ён душным пераднавальнічным вечарам правёў
яе на станцыю, яна запэўнівала, што ён не мусіць вінаваціць сябе, і ён зразумеў, што адбылося нешта непапраўнае, але ўжо наступным ранкам атрымаў тэлеграму: «дзякуй богу маці здаровая». I пачалося адцягванне таго фармальнага акту ў ЗАГСе. Бо спачатку маці мусіла да гэтага прывыкнуць. А аднойчы яна нават сама ў гістэрыцы прасіла, каб ён пакінуў яе дачку, няхай яны застануцца сябрамі, а ён каго-небудзь сабе япгчэ знойдзе і гэтак далей, ён ледзь не пагадзіўся, у такой яна бы ла роспачы. Урэшце яму надакучылі ўсе гэтыя плёткі і чуткі, якія распускаліся ў яе родным горадзе, але яна была 6 няшчасная, калі 6 ён напраўду на гэта пайшоў. Пазней, калі ён ужо лепш ведаў жончыну маці, ён зразумеў, што яна проста ніяк не магла пагадзіцца з тым, што дачка пойдзе з дому... але калі яны ўрэшце ажаніліся, атрымалася так, што дачка, уласна кажучы, засталася ў яе, прыязджала да яго, калі толькі мела нейкія справы ў горадзе: калі мусіла абмеркаваць з рэцэнзентам нейкі свой пераклад у выдавецтве ці павінна была з’явіцца на нейкі сход. Тады яна заставалася ў яго яшчэ на тыдзень, два, зрэдку і крыху даўжэй, і паступова маці супакоілася, прыняла яго ў сям’ю, у яе застаўся толькі страх за даччыныя грошы.
Грошы, узгадаў ён у паўзмроку пакоя. Яна заўсёды ўсё рабіла так, каб бацькі, ці матка, ні ў чым не маглі яе папракнуць. Калі пераязджала да яго, абсталявала сабе адзін пакой, купіла туды мэблю і дыван, у той свой пакой. Калі яна пераехала да яго ў Браціславу, паміж імі прыжыўся звычай, што ён заўсёды ўлічваў яе долю ў сумесных выдатках за час, які яна была ў ягонай кватэры, апроч абедаў, бо на абеды яна пачала хадзіць у рэстарацыю не хацела есці таго, што гатавала ягоная маці. Часам узнікалі нейкія нечаканыя выдаткі, пра якія ён гаварыў, і яна выплачвала патрэбную суму. Спачатку ёй гэта было непрыемна, хоць, уласна кажучы, задавальняла, бо і дома бацькі таксама ўлічвалі ўсе ейныя выдаткі: бацька, ужо даўно пенсіянер, як толькі вяртаўся раніцай з крамы, у маленькі сшытачак запісваў, колькі аддаў за малако і булкі, за многія гады ў іх дома назбіралася цэлая калекцыя такіх маленькіх сшытачкаў, з якіх можна было даведацца, на якуто суму бацька набыў у гэты 46
дзень прадуктаў восем ці трыццаць галоў таму, скажам, трэцяга жніўня 1937-га. Так у іх было прынята, і так трэба было абыходзіцца з грашыма, таму ён запісваў ейны ўнёсак у агульныя выдаткі, і гэта было быццам бы нармальна, бо агульнай «касы» ў іх не было. Пакуль не памерла ягоная маці. 3 таго часу шмат што змянілася, яшчэ вечарам пасля пахавання жонка сказала, каб ён уключыў венскія навіны, тэлевізар крыху адцягне ягоную ўвагу, потым яны разам глядзелі тэлевізар. Хоць перад гэтым яна казала, што дзеля тэлевізара трэба «напружваць вочы», акрамя таго яна не вельмі добра разумела нямецкую мову, а ягоная маці глядзела толькі венскае тэлебачанне, бо разумела толькі па-нямецку, але з тых часоў, як ягоная маці не сядзела больш перад тэлевізарам, жонка пачала разумець па-нямецку добра і разам з ім глядзела ўсе тэатральныя пастаноўкі і фільмы. А яшчэ больш усё змянілася, калі праз год памерла і ейная маці, з той пары ён ужо не вылічваў жончыных выдаткаў, яна ўжо не мусіла ні перад кім адказваць, праз чатырнаццаць гадоў шлюбу яны ўпершыню зажылі сумесным жыццём... А датуль грошы і адносіны жонкі да ягонай маці атручвалі іхні шлюб. Сотні разоў ён спрабаваў патлумачыць такія грубыя і бесцырымонныя паводзіны, не характэрныя для яе, якіх яна не праяўляла ні да каго іншага, магчыма, і ўвесь іхні шлюб праз гэта разваліўся б, калі б ягоная матка не памерла так заўчасна, пасля чаго яны перабраліся ў новы дом.
Ён адкрьгў скарбонку і дастаў з яе ўсе ашчадныя кніжкі. Наверсе ляжала адзіная ягоная, на якой была даволі вялікая сума грошай. «Недатыкальны запас», сказалаяму жонкаў свой час, і вельмі абачліва папрасіла, каб ён аддаў гэтую кніжку ёй на захаванне. У той час ужо варта было думаць і пра «недатыкальны запас». Тыя трыццаць з нечым тысяч ён атрымаў як аўтарскі ганарар за даволі вялікую кнігу «Адлюстраванні», некаторыя артыкулы і эсэ за апошнія гады. Пад ейным ціскам ён з той кнігі не ўзяў нават авансу, увесь ганарар аднёс у банк, а ашчадную кніжку аддаў ёй. Яму ўжо тады даводзілася думаць, што рана ці позна будзе праверка, яму ўспомняць шэсцьдзесят восьмы год і выкінуць з працы. Ён разгарнуў кніжку на старонцы, дзе
была запісаяая адзіная сума васямнаццаць тысяч. Пра гэта ён неяк дрэнна памятаў. Але была ў тым і дакладная логіка. На той ягонай кнізе быццам закляцце нейкае было. Ну зусім ніяк з ёй не шанцавала. Праз некалькі месяцаў пасля таго, як яна выйшла ў выдавецтве «Славацкі пісьменнік», ён даведаўся, што яна ў спісе кніг, якія збіраюцца выключыць з кнігарняў і бібліятэк. Яны былі ў гэтым спісе абое, ён і яна, усе ягоныя, ейныя і іх сумесныя пераклады. А тая кніга амаль і не была ў продажы. Ужо і не будзе. Прынамсі, пакуль ён жывы. А калі б нават усё раптам змянілася і кніга трапіла б у продаж, усё адно тое, пра што ён пісаў, будзе пазалеташнім снегам, усё даўно састарэла. Забылася. А ўсё, што пераклаў ён, што пераклала яна, што пераклалі разам, гэта ўсё да апошняга радка перакладуць іншыя. Ці спіпіуць. Без праблем. Вось так.
Ён вярнуўся да століка ў жончыным пакоі, узяў яе ашчадныя кніжкі, пайшоўз імі ў вітальню, дзе было святлей, пагартаў іх, пералічыў асобныя сумы і атрымалася крыху болып за сто сорак тысяч, разам з ягонай кніжкай. Сотняў ён не лічыў, але з імі магло б атрымацца і сто пяцьдзесят тысяч.
У кожнай кніжцы адразу пад вокладкай былі ўкладзеныя вузкія цыдулкі, на якіхбыло нешта напісана. Ён сеў за пісьмовы стол і запаліў лямпу.
3 акулярамі на носе ён зноўку адкрыў ашчадкую кніжку, узяў паперку, якая вытыркалася з яе, прачытаў адно слова, што было на ёй напісана, зноў паклаў паперку ў кніжку, разгарнуў наступную, там на цыдулцы было два словы, у трэцяй зноў толькі адно... Астатніх ён ужо не глядзеў. Ужо зразумеў, што гэта за словы на тых укладзеных цыдулках. Нечакана. Гэта апошняя паслуга, якую жонка яму зрабіла. Яна хацела толькі ўсё палегчыць. У яго было адчуванне, што Зора Тлядзіць цяпер на яго і спакойна ўсміхаецца.
На кожнай дбўгай вузкай паперцы быў напісаны пароль для кожнай ашчаднай кніжкі. Яна ведала гэтыя паролі на памяць, бо прыдумвала іх па простым прынцыпе: калі на кніжцы было напісана яе імя, паролем было яе імя. Калі на кніжцы было напісана «Дунай», паролем была назва ракі ў родным горадзе.
Усе паролі былі напісаныя на лістку, які яна паклала паміж сваіх папераў, паміж сотняў старонак рукапісаў. Там той лісток згубіўся, як іголка ў стозе сена. Рабаўнік там яго не знайшоў бы. I сам бы ён таксама шукаў безвынікова.
Ён зразумеў, і ў гатым было як бы ягонае суцяшэнне, што тыя паперкі былі быццам падарункам для яго, яе запаветам.
Яна прывяла ў парадак сваю спадчыну. Але гэтыя цыдулкі ўсё ж магла ўкласці толькі тады, як зразумела, што ашчаднымі кніжкамі больш не пакарыстаецца. Яна падрыхтавала іх для яго... Значыць ведала, у якім яна стане.
...Ён зноў пачаў мучыцца: з якога часу? Калі яна цэлымі тыднямі, хворая, сядзела дома? Наўрад ці. Можа тады, калі ён вярнуўся ад лекара? I расказаў ёй тое глупства пра малакроўе? Што праз два-тры тыдні яна вернецца, але лячэнне трэба будзе паўтарыць? Тады яна і запыталася: «А ад гэтага паміраюць?» Яны сядзелі на кухні за сталом, адно насупраць аднаго, ён раздражнёна нагадваў ёй пра свой пераходжаны інфаркт і расказваў пра лячэнне, якое можна ўжо пачынаць, бо дыягназ ужо вядомы, увесь гэты час жонка глядзела не на яго, а на сцяну за ім. Яна ведала нешта сваё. А пазней захацела яшчэ раз пабачыць дзяўчат.
А калі яна нарэзала і напісала тыя цыдулкі? Калі ён пабег вечарам ва ўніверсам купіць чаго на вячэру з дзяўчатамі? He. Бо ён мог кожную хвіліну вярнуцца. Спачатку ёй трэба было знайсці лісток у стосе папер і рукапісаў, канешне ж, яна не пісала пароляў з галавы магла і памыліцца; потым трэба было нарэзаць гэтыя цыдулкі і павыпісваць паролі з таго лістка... для гэтага ёй быў патрэбны спакой, дастаткова часу і цішыня... Відаць, яна займалася гэтым у апошнюю ноч, калі пайшлі дзяўчаты, а ён вярнуўся з трамвайнага прыпынку, на які іх праводзіў. Ён лёг спаць, і тады ў яе ўжо было шмат часу, доўгія наЧныя гадзіны і іх самотная цішыня, якая цяпер пануе вакол ЯГо. Пра ашчадныя кніжкі жонка не сказала яму ні слова, інакіп давялося б расказаць усё, што яна думала пра сваю хваробу, а пра гэта яны не размаўлялі.