Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Ён праверыў, ці ўсе паперы на месцы, узяў ашчадную кніжку, што падрыхтаваў ноччу, і неяк згадаў, што, напэўна, яму спатрэбіцца і жончын пашпарт, той быў яшчэ ў торбе, бо жонка брала яго з сабой у шпіталь.
Ён пазваніў паверхам ніжзй да швагеркі, і яны разам паехалі да стрыечнай сястры. Тая ўжо чакала. «Дык спачатку паедзем у морг». А калі ўжо сядзела ў машыне, дадала: «Я пакажу дарогу». Але ён сказаў, што ведае, дзе гэта. Там, дзе Заградніцкая вуліца даходзіць да цэнтра. Некалі там быў і аўтобусны прыпынак аўтобусы былі нашмат меншыя, чым цяпер, спыняліся ля кожнага слупа, і ён быў меншы, чым цяпер, быў дзіцём. I каля морга кожны дзень ездзіў у школу. Яны жылі тады на другім канцы Заградніцкай, на ўскраіне горада, крыху далей тады пачыналіся палі.
На рагу Заградніцкай, дзе тырчаў аб’ёмісты пачарнелы паўкруглы будынак морга, ён павярнуў на наступную вуліцу і запаволіў хуткасць. «Што такое?» спыталася стрыечная сястра; ён адказаў, што шукае месца прыпаркавацца. «Але ж морга тут даўно ўжо няма», запярэчыла яна і накіравала яго яшчэ крыху далей, пакуль перад імі не адкрыўся досыць вялікі незабудаваны абшар, у цэнтры якога стаяў амаль новы
некалыапавярховы будынак, падобны да вялікай белай скрыні, з аднаго боку якой вытыркалася вялікае бясформеннае аднапавярховае крыло.
3 прасторнай залы ў розных напрамках вялі калідоры і дзве лесвіцы на вышэйшыя паверхі. Ён застаўся стаяць са швагеркай, стрыечная сястра пайшла даведацца пра тое, дзеля чаго яны прыйшлі, бо ён па-ранейшаму нават не здагадваўся. Яны чакалі даволі доўга, размаўляць не было пра што, у іншым выпадку ён, прынамсі, сказаў бы: «Дзе яна тырчыць так доўга?» але цяпер такая нецярплівасць была недарэчнай. Нарэшце стрыечная сястра з’явілася ў адным з калідораў, трымаючы ў руцэ паперу, якую перадала яму. «Заключэнне аб смерці, сказалаяна. Яно спатрэбіцца ў пахавальным бюро».
Швагерка спыталася, ці можна ўбачыць памерлую. Стрыечная сястра таксама хацела яшчэ раз яе пабачыць. Але ён нерухома стаяў на месцы, аж пакуль адна з жанчын не спыталася, ці не пойдзе і ён з імі і ці не хоча яшчэ раз паглядзець нажонку. Ён пакруціў галавой. I толькі калі яны зніклі ў калідоры, зразумеў, што, застаўшыся тут, зрабіў памылку. Праява абыякавасці... Ён пачаў знервавана хадзіць сюды-туды па зале. Ён быў проста непадрыхтаваны, што яна недзе тут, думаў, што яна па-ранейшаму ў шпіталі, недзе ў сутарэнні, дзе ёсць спецыяльны пакой. Але ж ён мог ведаць, што яе перавезлі сюды. I пытанне: «Не хочаш пайсці на яе паглядзець?» тычылася яго таксама. У любым выпадку бязглузда ісці глядзець на таго, хто памёр. Тым не менш. Калі памерла ягоная маці, ён не аднойчы заходзіў у пакой, дзе яна ляжала на ложку, часам нават сядаў да яе, штосьці гаварыў. Але гэта было дома. А дзе б ён убачыў сваю жонку цяпер? На стале для нябожчыкаў? I ён закруціў галавой, магчыма, з нейкай упартасці, выбачаўся перад магчымымі дакорамі. Няхай швагерка ідзе і глядзіць, яна ж за апошнія два тыдні не прыходзіла ў шпіталь ні разу, дый перад тым тыднямі яе не бачыла.
Дзве жанчыны зноўузніклі ў калідоры. Швагерка хваліла памерлую: выглядае так спакойна, зусім не змянілася, быццам спіць. «Шкада, што ты не пайшоў», падтрымала яе стрыечная сястра. Але ж ён убачыў бы тое самае, што і ўчора. А сёыня мусіць быць
цвярозы, дзелавы дзень. Ён паехаў у горад арганізаваць усё неабходнае да пахавання, а ісці на яе глядзець сюды не ўваходзіць.
Яны былі ўжо ля дзвярэй, калі швагерка прыпынілася побач з ім і сказала: «Ведаеш, калі я яе там бачыла, яны не сказалі яму, дзе было гэтае «там», твар у яе быў такі роўны, спакойны, быццам яна проста спіць, і мне прыйшло ў галаву, ці не варта зрабіць ёй пасмяротную маску».
Ён здзіўлена паглядзеў на яе. Пра пасмяротную маску ён ніколі і не падумаў бы. Навошта? Пасмяротная маска патрэбная для музея, для таго, каб выстаўляць яе ў якой-небудзь ганаровай ці памятнай зале. Але навошта яму гэтая маска? У кватэру? Замест карціны? Ён па-ранейшаму маўчаў, а швагерка дадала: «Думаю, гэта было б правільна. Яна гэта заслужыла».
Мо гэта якраз і быў той выпадак. Памерла вядомая асоба, і вядомай асобе адальюць пасмяротную маску. А яна была вядомай асобай, і ейная сям’я павінна з гэтым лічыцца, яна сапраўды гэта заслужыла. Цяпер яму нічога не заставалася, як кіўнуць: «Так. Маеш рацыю».
Стрыечная сястра згадала, што ведае шмат мастакоў, сярод якіх знойдзецца і такі, што робіць пасмяротныя маскі. Сёння яна ўзяла выходны, дык патэлефануе ім, а ў абед яму ўсё скажа.
Ужо калі яны сядзелі ў машыне, стрыечная сястра разгаварылася, прызнаўшыся, што ёй стала лягчэй, калі яна ўбачыла заключэнне аб смерці. Гэта было кровазліццё ў мозг. Яшчэ добра, што ўсё адбылося так хутка, без магчымых ускладненняў. Яна ўжывала і нейкія прафесійныя тэрміны, якія разумела швагерка, бо таксама была лекаркай. Ён слухаў яе аповед, выязджаючы тым часам з бакавых вуліц на Заградніцкую. Стрыечная сястра сказала, што тут ён можа яе высадзіць, яна даедзе дадому на трамваі. I калі ўжо выходзіла, сказала, каб прыйшоў на абед, яна што-небудзь і яму прыгатуе, усё адно сёння вольная. Стрыечная сястра выйшла, і ён скіраваў да цэнтра горада.
Зразумела, так досыць часта кажуць, падумаў ён, што чалавеку пашанцавала памерці так, як ён памёр. Калі памёр яго бацька, ён дагэтуль памятаў гэта, людзі таксама казалі, што яму пашанцавала. Бо памёр ад інфаркту. У сорак два гады.
вельмі даўно. А ягоная маці хварэла гадоў пятнаццаць, хвароба Педжэта, страшныя болі ў галаве, яе аперавалі, але цалкам яна так ніколі ўжо й не пазбавілася ад хваробы, а калі памерла, лекарка, што прыйішіа канстатаваць смерць і напісала штосьці накшталт пасведчання аб смерці, патлумачыла яму, што ў яе пачалося ўжо тое, што ў народзе называюць размякчэннем мазгоў, і можна лічыць за шчасце, што яна так раптоўна памерла, таксама ад кровазліцця ў мозг. Кожны з трох самых блізкіх яму людзей меў шчасце памерці так, як памёр.
Якраз перад самым канцом галоўнай плошчы ён павярнуў на вузкую аднабаковую вуліцу, куды ніколі не трапляла сонца. Апошні раз ён тут быў шэсць год таму, раніцай пасля той ночы, калі памерла маці. Пахавалыіае бюро было на першым паверсе старога абшарпанага дома і, як і большасць муніцыпальных арганізацыяў, у задняй частцы бакавой вуліцы. I яшчэ ён памятаў, што спачатку трэба прайсці праз два памяшканні, бо толькі ў трэцім афармлялі дамовы. Яны ўвайшлі, прайшлі праз два памяшканні і спыніліся на парозе трэцяга, бо загадчык кампаніі афармляў пахаванне з заказчыкам. Дарэчы, і гэтага загадчыка ён памятаў. Хударлявы і высокі, даволі паношанае цёмнае адзенне, твар, на першы погляд, сумны.
Яны з швагеркай сядзелі цяпер у сярэднім памяпіканні, дзе былі два круглыя столікі, як у кавярні, і каля кожнага па некалькі крэслаў. I больш не было нічога. Толькі на сцяне вісеў партрэт кіраўніка дзяржавы. 3 таго часу, як ён пачаў хадзіць у школу, заўсёды на сцяне вісеў нейкі партрэт, ці ў школе, ці ў карчме, рэжымы змяняліся, партрэты змяняліся, нехта заўсёды вісеў на сцяне. 3 Гусакам1, што хутка будзе вісець на сценах ва ўсіх школах, урадах, корчмах, муніцыпальных установах, дый
1 Густаў Гусак камуністычны палітык, славак па нацыянальнасці,
з 1969 па 1971 генеральны сакратар Камуністычнай партыі Чэхаславакіі,
з 1971 па 1987 прэзідэнт краіны. Гусак, які спачатку выступаў за дэмакратычныя рэформы, пасля 1969 года пачаў праводзіць рэпрэсіўную палітыку «нармалізацыі», у вьпііку якой многія інтэлектуады і прадстаўнікі творчых элітаў, нязгодныя з рэжымам, былі звольненыя з пасадаў, пазбаўленыя магчымасці працаваць па спецыяльнасці і ператвораныя ў ізгояў.
у пахавальных бюро таксама, ён быў крыху знаёмы асабіста. Прыходзіў віншаваць на дзень народзінаў, калі да яго ўжо ніхто не прыходзіў, уласна, яго туды прывяла тая вядомая знаёмая, хутка пасля гэтага Гусака пасадзілі, усе ўжо гэтага чакалі, таму са страху ніхто не прыходзіўяго віншаваць. I пазней яны разам з жонкай сядзелі з ім на тэрасе ў кавярні «Карлтан» неўзабаве пасля таго, як яго выпусцілі з турмы, усе людзі азіраліся на іх, яшчэ мала хто адважваўся паказваць, што з ім знаёмы. Увесну 1968-га года Гусак перастаў з ім вітацца на вуліцы, пачаў рабіць кар’еру і вырашыў, што такія людзі, як ён і ягоная жонка, будуць яму перашкаджаць. Летам таго ж года ён адмовіўся ўдзельнічаць у нейкай тэлевізійнай дыскусіі, калі там будзе ягоная жонка. Неяк яго ўсё ж угаварылі, але, калі ўдзельнікі дыскусіі разыходзіліся, ніхто з ягонай жонкай не адважыўся паразмаўляць ці правесці яе да тралейбуснага прыпынку калі ўжо гэты чалавек будучага мае нешта супраць яе. Таму і пазней шмат хто не размаўляў з ёй. I з ім. А чалавек будучага дасягнуў, чаго хацеў, зрабіў кар’еру. Напэўна, яшчэ большую, чым марыў.
Нарэшце заказчык выйшаў і яны абодва зайшлі ў перадпакой са стойкай пасярэдзіне. Загадчык стаяў перад імі, павітаўся трохі горкай, спачувальнай усмешкай. Ён распавёў, навошта прыйшоў пахаванне жонкі, дастаў пашпарт, разгарнуў на старонцы, дзе было напісанае жончына імя, дасгаў з кішэні заключэнне аб смерці, на якое дагэтуль не паглядзеў, дый не збіраўся глядзець пазкей. Так былі аформленыя першыя фармальнасці, як канстатаваў загадчык установы: «3 гэтым усё ў парадку», і перайшоў непасрэдна да справы. Выцягнуў з-пад прылаўка патрэбны лісток, запоўніў яго, і яны перайшлі да замовы. Загадчык завёў іх у першае памяшканне, дзе былі выстаўленыя розныя калекцыі. Паклікаў яго, каб паглядзеў і выбраў труну. Труны былі размешчаныя на чорных стэлажах адна над адной так, што заказчыку было зручна аглядаць нават арнаменты альбо налепленую аздобу на кожнай труне. Ён яшчэ памятаў з арганізацыі матчынага пахавання, што труны раскладзеныя паводле коштаў зверху ўніз. Для маці ён тады выбраў другую знізу. Цяпер ён і лядзеў толькі на тыя, што былі на самым версе,
уласна кажучы, ён збіраўся набыць самую дарагую. Але яна была зусім безгустоўна аздобленая, а жонка была чалавекам з густам. Крыху ніжэй была труна з таго самага дрэва, але з прыгожым аздабленнем. Ён паказаў на яе, загадчык пазначыў нумар і, як паслужлівы прадавец, патлумачыў, што ён можа дадаць да гэтай труны і што для чаго патрэбна. Пра ўсё ён ужо параіўся са швагеркай, перш чым нешта вырашаць. Калі яны ўсё выбралі, загадчык сказаў: «Ну вось, гэта таксама ёсць», і вярнуўся ў кан цылярыю са стойкай пасярэдзіне і партрэтам на сцяне.