Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Стрыечная сястра таксама пра нешта даведалася муж з жонкай, рамеснікі, усё ведалі: пасмяротныя маскі не робіць ні адзін скульптар ані мастак, ва ўсім горадзе ёсць толькі два рамеснікі, якія працуюць з гіпсам: у нейкім тэхнічным бюро яны робяць розныя гіпсавыя мадэлі. Яна расказала, што гэта за бюро і на якой вуліцы, Ён двойчы кіўнуў не трэба тлумачыць, ён ведае, дзе гэта. Некалі ён вучыўся катацца на каньках на коўзанцы якраз насупраць таго будынка, і нават калі ўжо навучыўся выпісваць на лёдзе колы, сябры з яго смяяліся ён выгдядаў як паяц: плыве з раскінутымі рукамі, у даўгіх пітанах,
зімовае паліто развіваецца, але ён на гэта нават не рэагаваў. Ён даеў, і яны закурылі.
Так, ён сапраўды ведае, дзе гэта. Калісьці той будынак называлі «вучнёўскай іпколай», ён гэта чуў ад бацькоў яшчэ ў дзяцінстве. I толькі нядаўна ў нейкім часопісе прачытаў, што яшчэ да вайны там была школа мастацкіх рамёстваў вельмі высокага ўзроўню, самая лепшая пасля пражскай. Пасля Мюнхена чэшскіх прафесараў пазвальнялі, а болыпая частка з іх былі чэхі, дык з таго часу ўжо ніякім мастацкім рамёствам там не вучылі, пасля гэта была проста звычайная школа. Першапачаткова яна, напэўна, была ў нейкім старым будынку, новы пабудавалі ў стылі баўхаўсу, гэта была нямецкая архітэктура дваццатых гадоў. Ён часам з задавальненнем распавядаў такія гісторыі, быццам паказваў гэтым, што яму ўсё вядома пра горад, у якім ён нарадзіўся і дзе пражыў усё жыццё, вось і гэтую гісторыю вучнёўскай школы, якая была калісыіі школай мастацкіх рамёстваў.
Ён закурыў новуто цыгарэту, хацеў пасядзець яшчэ крыху ў спакоі, але стрыечная сястра зазначыла, што лепш туды паехаць зараз жа, бо сёння рамеснікі будуць там у лепшым выпадку да трэцяй, а было б вельмі добра, каб ён вырашыў гэтую праблему менавіта сёння. Ён знойдзе іх на трэцім паверсе, імя аднаго яна напісала на паперцы.
На шырокай і кароткай Вазававай вуліцы ён спыніўся перад будынкам у стылі баўхаўсу.
Ён падняўся на трэці паверх і ў канцы доўгага калідора ўбачыў двух мужчын у спецадзенні. Яны курылі і размаўлялі. Калі ён спыніўся перад імі, яны перапынілі размову. Ён спытаў, дзе знайсці таго, чыё імя было запісанае на паперцы. «Гэта я», сказаў адзін, кінуў недакурак на каменны дол і затаптаў. Ён назваўся і растлумачыў, нашто прыйшоў. Абодва мужчыны былі невысокага росту, глядзелі яму ў твар нямымі дапытлівымі позіркамі. Найперш спыталі, колькі экземпляраў трэба зрабіць. Ён адразу не зразумеў. «Ну толькі арыгінал ці япічэ якія копіі?» «I адну копію», сказаў ён, не раздумваючы, калі ўжо яны прапанавалі.
Друті рамеснік таксама кінуў недакурак і спытаў: «А плаціць
будзе нейкая ўстанова ці гэта асабіста для вас?» Ён прызнаўся, што асабіста для яго. Быяо зразумела, што звычайна яны працуюць з установамі, якія замаўляюць пасмяротныя маскі для актывістаў, палітычных дзеячаў, пісьменнікаў, акадэмікаў, генералаў, заслужаных жыхароў краіны. Напэўна, не так часта пасмяротную маску заказвае прыватнік. Такі замоўца мусіць быць дзіваком і ў любым выпадку багацеем.
«Дык гэта будзе... сказаў адзін, хвіліну падумаў і ўрэшце дадаў, быццам падлічыўшы. Пяць тысяч пяцьсот». Ён нават не адразу ўспрыняў названую суму. Яна была прамоўленая так проста. Быццам гаворка вялася пра кіло бульбы. Натуральна, ён анямеў. Адна рэч, калі такую суму называюць нейкай арганізацыі, бо на гэта ўжо ёсць пэўныя вызначаныя кошты. I ўстановам яны мусяць выставіць рахунак, адлічыць падаткі. Таму два мужчыны глядзелі на яго запытальна, ацэньваючы, колькі могуць прасіць. Невядомы заказчык з дрыготкім голасам, з жаданнем як мага хутчэй атрымаць тое, што просіць, ён без размоваў заплаціць столькі, колькі яму скажуць. Таргавацца ён з імі не будзе. He такі ў яго выгляд. Яны маюць рацыю. Ён яшчэ раз падумаў: які прыватнік будзе рабіць жончыну пасмяротную маску? Але ў галаве гучаў голас швагеркі. Гэта было б правільна, яна заслужыла гэта.
Напэўна, па яго твары было відаць, як ён шакаваны, таму адзін рамеснік каротка патлумачыў: «Тры тысячы пяцьсот арыгінал і дзве тысячы колія». I, быццам суцяпіаючы, дадаў: «Але копію ад арыгінала вы не адрозніце». Толькі вось навошта яму копія, якую нельга адрозніць ад арыгінала? Дый напіто яму той арыгінал? Але ён зноў пачуў швагерку: яна гэта заслужыла. Так, заслужыла. I гэтую копію таксама. Ён кіўнуў.
«Ну, тады можам пайсці паглядзець на яе зараз жа, прапанаваў адзін рамеснік. Бо чым хутчэй пачнём, тым лепш». Натуральна, нябожчык вельмі хутка страчвае звыклыя рысы твару, а рамеснікам трэба зрабіць маску, якая выглядала б, як жывая. Ён сказаў, што можа завезці іх у морг, машына ўнізе. «Дык хадзем», адгукнуліся абодва і рушылі за ім па калідоры, у сваім брудным ад гіпсу спецадзенні.
Нікому ўжо не трзба было паказваць яму дарогу да новага морга, і ён ужо сам ведаў, дзе прыпаркавацца, але калі скіраваў да ўвахода ў галоўны корпус, куды раніцай яны хадзілі са швагеркай, Мужчына паклікалі яго ў другі бок. Ім трэба ў бакавое крыло, у доўгую прыбудову без вокнаў. У тарцы прыбудовы былі жалезныя дзверы, адзін рамеснік у іх пазваніў.
Адчыніў мужчына ў даўгім белым халаце, высокі і хударлявы, з жоўтым ад хваробы тварам. «У мяне тут жонка і..але яму не давялося далей тлумачыць: мужчына ў халаце шырока адчыніў цяжкія жалезныя дзверы і ўпусціў іх унутр ён, вядома ж, пазнаў рамеснікаў і таму мог здагадацца, нашто ён прыйіпоў у гэтай кампаніі. Падышоўшы да вялікай кнігі на падстаўцы каля сцяны, мужчына прабегся вачыма па старонках, развярнуўся і рушыў углыб даўжэннага памяшкання. Ён таксама навярнуўся і ўбачыў па адным баку памяшкання шэраг жалезных стэлажоў, падзеленых кожны на тры вялікія боксы. Гэта яму крыху нагадала сцены з боксамі, якія ён бачыў на чыгуначных станцыях на Захадзе, толькі тыя былі нашмат меншыя, разлічаныя на чамаданы і торбы, на багаж. Мужчына, які вёў іх, спыніўся ля аднаго стэлажа, паглядзеў на нумары трох боксаў, націснуў на кнопку на ніжнім, і бокс прынамсі так ён пазней узгадваў выскачыў як выстралены. Перш чым ён апамятаўся, задняя жалезная частка боксу ўрэзалася ў пярэднюю жалезную сценку стэлажа, і ён пачуў моцны ўдар. Адначасова ён пачуў больш ціхае, але адчувальнае «грук», здзіўлена глядзеў на тое, што перад ім высунулася, і зразумеў, што гэта грукнула яе галава ад імклівага высоўвання бокса яна падскочыла і зноў упала на жалезны матрац.
Ён стаяў, нічога не разумеючы, з паўразяўленым ротам. Бо яна ляжала голая па пояс. Ён адчуў, што чырванее ад сораму і абурэння. Як яны маглі гэта дазволіць? Яны ж прыкрылі яе па пояс што, нельга было прыкрыць па шыю? Ён жа паказвае яе не двум лекарам, а двум абсалютна чужым рамеснікам, якія працуюць з гіпсам. Ім трэба бачыць толькі твар, яны прыйшлі паглядзець толькі на гэта. I болып нічога не павінны бачыць. У яго сораме быў і дамешак няёмкасці. Два рамеснікі глядзелі на жанчыну з паловай грудзей, у яе была толькі палова грудзей.
Калі б ён мог хоць патлумачыць: другую ёй ампутавалі два гады таму, праз рак. Але ён мусіў трымацца так, быццам мужчыны нічога не бачаць. Хоць яны, натуральна, бачылі. I ён усё паўтараў сабе, як яны могуць вось так яе паказваць? Якое права яны маюць вось так яе дэманстраваць, выстаўляць на смех?
Ён не ведаў, колькі часу мінула з моманту, як ён пачуў той «грук» яе галавы, калі адзін рамеснік сказаў: «Усё добра». Магчыма, гэтыя двое і глядзелі на яе з пэўнаю зацікаўленасцю, але бачылі не тое, што бачыўён. Яны сказалі, іпто з ёй яшчэ можна працаваць. Хоць твар ужо быў пажаўцелы, не меў натуральнага колеру, які быў яшчэ ўчора ў шпіталі, але рысы, выраз твару яшчэ не змяніліся. Швагерка сказа ла раніцай, што жонка выглядае так, быццам спіць. Але дзе яна яе бачыла? Таксама тут, у гэтым боксе? I таксама чула ўдар галавы? Ці тады яна ляжала яшчэ недзе на стале, прыкрытая прасціной па шыю? Цяпер яна была па пояс накрытая тоўстым брызентам. Замерзлая. Напаўголая. Без лаловы грудзей. Твар па-ранейшаму быў такі, быццам яна спала. Ён адчуў, піто яго погляд увесь час саслізгвае з яе твару. Яны не павінны былі так з ёй абыходзіцца.
Азваўся адзін рамеснік, яны думалі зусім пра іншае: «Зробім недзе да канца наступнага тыдня». Сапраўды, хутка Каляды, пра гэта ён ведаў, але яму было ўсё адно, калі будзе гатовая пасмяротная маска з копіяй. «Дайце нам яшчэ ваш нумар, мы патэлефануем, калі будзе гатова», пачуў ён голас рамесніка. Ён даў нумар.
Рамеснікі, між тым, не збіраліся сыходзіць. Можа, яны адразу пачнуць нешта рабіць? I праўда, у іх былі з сабой гіпс і нейкія прылады. Ён развітаўся. Мужчына з жаўтаватай скурай моўчкі адчьтніў цяжкія жалезныя дзверы і бразнуў імі ў яго за спінай.
Ён стаяў у цьмяным святле снежаньскага надвячорка, нізка над гарызонтам, якраз насупраць яго, ледзь свяціла, хілячыся да захаду, сонца, у зімовым тумане яно было колеру лімона, які пачынае пакрывацца плесняй. Ён ішоў уздоўж доўгага навеса да маіпыны. Калі б швагерка не выдумала гэтую пасмяротную маску, ён бы нічога гэтага не ўбачыў, не пачуў бы «грук» яе нежывой галавы. Але і гэта ўваходзіла ў кошт пасмяротнай маскі.
Ён сеў у машыну. Па дарозе купіў масла, сыр і нейкую вяндліну. На вячэру і на сняданак. Узяў і маленькую бутэльку каньяку,
Дома ён выклаў пакупкі на кухонны стол, потым пайшоў патэлефанаваць стрыечыай сястры. «Так, япічэ застаў іх, пра ўсё дамовіўся. Пяць тысяч пяцьсот». Тая панікла: «Пяць тысяч пяцьсот?» «Так, але з адной копіяй, і яна будзе як арыгінал». А нашто яму тая копія? I ён сказаў тое, што думаў: «А навошта арыгінал?» Але гэта не павінна было гучаць раздражнёна, таму ён дадаў: «Ну, зноў такія расходы... але ж гэта раз у жыцці...» I падумаў, што якраз дзеля гэтага і мае тыя ашчадныя кніжкі. Ён распавёў, што быў з абодвума і ў моргу.« Дык ты яе бачыў?» запыталася стрыечная сястра бадай усцешана, быццам усім сэрцам жадала гэтага. «Так, бачыў». Але ён не спытаў, ці бачыла яна са швагеркай жонку ў тым боксе, ці пачула той «грук» яе галавы, ці бачылі яны яе распранутую па пояс. Напэўна, яны былі тады дзесьціў іншым месцы, дый гэта было ўжо неістотна. Ён бачыў яе. А цянер ідзе спаць і ўпэўнены, што вельмі хутка засне. Вельмі стомлены. Ці прыйдзе ён заўтра на абед у шпіталь? Прыйдзе. Яна яшчэ пажадала яму: «Ну, то ідзі адпачні».