Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Загадчык запоўніў усе графы і палічыў выніковую суму за ўвесь тавар. Калі быўгатовы, сказаўнібы між іншым: «Пахаванне адбудзецца, натуральна, у Славічавай даліне». У горадзе больш нідзе ўжо не хавалі, толькі на цэнтральных могілках на ўзгорках непадалёк ад Дуная, дзе ў 1964-м пахавалі ягоную матку.
«Не, не, ён амаль закрычаў, каб загадчык не пачаў чаго-небудзь запаўняць, пахаванне будзе ў Марціне, і расказаў, што на могілках ёсць сямейная пахавальня, таму не трэба вызначаць месца для пахавання і капаць яму. Загадчык дастаў з-пад стойкі яшчэ адзін спіс, паказаў яму, што да Марціна дзвесце дваццаць кіламетраў і каштаваць гэта будзе чатыры тысячы пяцьсот ці пяць тысяч дзвесце крон дакладную суму ён не памятаў. Гэтая сума яго шакавала, але ён узгадаў пра ашчадныя кніжкі і кіўнуў галавой. Загадчык запісаў у іншую частку дамовы колькасць кіламетраў і суму за перавоз, хвіліну, быццам у задуменні, маўчаў, і потым запытаўся: «А калі, на вашу думку, павінна адбыцца пахаванне?»
Ён расказаў, як гэта ўяўляе: «Як мага хутчэй... Хоць нават заўтра пасля абеду». Прыемны твар загадчыка расцягнуўся ва ўсмешцы. Тады ён хутка выправіўся: «Ну, ці пазаўтра». Загадчык па-ранейшаму глядзеў на яго з усмешкай, тады ён выправіўся яшчэ раз: «Ну, тады ў нядзелю». У гэтым годзе ў нядзелю будзе працоўны дзень да чатырох гадзін.
Загадчык узяў у рукі каляндар, пальцам павадзіў па асобных днях і пачаў гаварыць, нібыта супакойваючы яго: «Заўтра пахаванне адбыцца не можа, бо тады перавозку трэба раіць ужо сёння, а кіроўцы атрымліваюць накіраванне сама позна а сёмай
раніцы. Заўтра і паслязаўтра таксама немагчыма, бо кіроўцы ўжо атрымалі заданні і на гэтыя дні. Калі б пахаванне было ў горадзе, то, м а г ч ы м a, нешта і атрымалася б, але ў вашым выпадку гэта немагчыма. А ў нядзелю працоўны дзень толькі да чацвёртай, але не забывайцеся, што гэта тычыцца толькі крамаў, а мы, напрыклад, будзем зачыненыя, дый, акрамя таго, у нядзелю Шчодры дзень. А на Шчодры дзень прынцыпова не хаваюць». Гэтае слова ён асабліва падкрэсліў. «Паглядзіце самі на каляндар, тут святы, перавоз можам зрабіць адразу ў першы дзень пасля Калядаў, а на наступны дзень, у чацвер, можа быць пахаванне». «У чацвер, паўтарыў ён за ім, цалкам шакаваны, быццам чуў гэта ў страшным сне, але гзта немагчыма, гэта ж цэлы тыдзень, яна будзе чакаць пахавання сем дзён?» «У чацвер», раздражнёна паўтарыў загадчык, як непарушную ісціну, і дадаў, што і тое павінен яшчэ ўдакладніць, ці будзе на могілках у гэты дзень вольны час. «А зараз, перайшоў ён да далейшых інструкцый, вам трэба пайсці ў ЗАГС і прынесці мне адтуль пасведчанне аб смерці, бо я павінен тут запісаць, што вы мне яго перадалі». Цяпер ужо ласкавым і пераканаўчым голасам азвалася швагерка: «Але ж усё адно спачатку трэба разаслаць жалобныя паведамленні іх трэба надрукаваць, разаслаць, каб людзі ведалі, калі будзе пахаванне; таму сапраўды лепш, калі ўсё адбудзецца пасля святаў, сапраўды». Урэшце ён кіўнуў, разумее, зразумеў. Пра жалобныя паведамленні і адрасатаў ён і не думаў. He думаў наогул ні пра што, бо пахаванне ягонай маці было, напэўна, праз дзень пасля таго, як ён прыходзіў сюды ўсё аформіць. Але ж гэта было тут, у горадзе. I ніякіх жалобных паведамленняў яны тады не рассылалі. I ён у думках пагадзіўся, што так і мае быць. Ён ужо пачаў зашпільваць паліто, калі загадчык нагадаў: «Яшчэ хвіліначку. Трэбаўсё палічыць». Ён запісаў яшчэ нейкія лічбы за само пахаванне і за розныя дзеянні, звязаныя з пахаваннем, усё палічыў і назваў суму недзе каля дзесяці тысяч: восем ці дзевяць з нечым. Потым яшчэ нагадаў, што пакуль гэтая сума не будзе заплачаная, ён не зможа зрабіць ніякіх распараджэнняў. «Адзінае, я магу патэлефанаваць у Марцін, спытаць, ці будзе ў іх на могілках у той дзень вольны час...»
«Так, буду вельмі ўдзячны». А заплаціць ён вернецца а першай, разам з пасведчаннем аб смерці.
«Я думаю, мы ўсё вельмі добра зрабілі», сказала швагерка, калі яны выйшлі на вуліцу. Ён разгублена пагадзіўся. Вельмі добра зрабілі. Яшчэ сем дзён, зноўку падумаў ён.
Трэба было завітаць яшчэ ў банк і ў ЗАГС. Банк быў перад носам, а да ЗАГСа хвілін дзесяць пешкі. На ніжнім канцы плошчы, сярод людской мітусні, яны са швагеркай развіталіся. Яна знікла з вачэй у напрамку тралейбуснага прыпынку.
Ён прадзіраўся праз натоўп. У гэтай частцы шіошчы заўсёды было шмат людзей, быццам яны ішлі на нейкі мітынг. Ці вярталіся з яго. Яшчэ калісьці даўно, калі гэты горад быў для яго домам, калі ён шпацыраваў па ім ці адкрываўу ім нейкія новыя месцы, калі ён быў для яго нечым такім, як для вясковага хлопца месцы ля ракі, таемныя схованкі ў найбліжэйшым лесе, сцежка на лузе, ужо тады яго заўсёды раздражняла, што ў гэтым горадзе, які пастаянна рос, усё адно быў вельмі маленькі цэнтр. Той самы, што і ўчасы манархіі. А ўсё астатняе перыферыя. Цяпер у гэтым горадзе ў тры ці чатыры разы болып жыхароў, чым у часы ягонага дзяцінства, але цэнтр абмежаваны гэтаю плошчай і некалькімі вуліцамі... Iяшчэ раёнам ля Дуная, іншаземец болыя нікуды й не зайшоў бы, думаў ён калісьці. Такое стаўленне да горада даўно страцілася, ён больш не думаў, як бачыць горад іншаземец, куды пойдзе, цяпер ён з раздражненнем думаўтолькі, што мусіць прадзірацца паміж людзьмі, якія нібыта згаварыліся, каб ён не дайшоў лёгка і хутка да банка. Апынуўшыся на гзтай плошчы, ён адразу адчуў неспакой і няўпэўненасць.
У галоўнай зале ашчаднага балка таксама таўкліся людзі. Гэта быў самы няўдалы час калі ім з жонкай трэба было ў ашчадны банк, яньі заўсёды ішлі да абеду ці адразу пасля. Зала банка была прасторная, поўная паветра, ажно да самага даху зробленая з матавага шкла, а па яе краях на асобных паверхах былі калідоры-галерэі, якія вялі ў кабінеты. Толькі дзе-нідзе былі людзі. А цяпер перад усімі акенцамі стаялі чэргі, людзі хадзілі сюды-туды па зале, поўная паветра прастора ператварылася ў залу чакання на станцыі.
Ён узяў з выкладзеных фармуляраў лісток блакітнага колеру на выплаты, паглядзеў на цыдулку ў ашчаднай кніжцы, перапісаў з яе пароль і стаў у адну з чэргаў. Неспакой яго не адпускаў ён ведаў, як забіраюць кніжкі з паролямі, таму ўяўляў сабе найторшыя выпадкі. А што, як жонка пераблытала пароль? ІПто тады з ім будзе? Паклічуць яго ў нейкі кабінет, будуць пытацца, адкуль у яго гэтая кніжка. А што будзе потым? Нічога, жонка не памылілася, гэта ён разыгрывае нейкую камедыю. Ягоная жонка сапраўды не памылілася, ён перадаў служачай ашчадную кніжку і лісток з паролем. Служачая пайшла праверыць пароль ён не зводзіў з яе вачэй, вярнулася. Пакінула сабе ашчадную кніжку. А яму дала талон з нумарам. Адлягло. Значыць, усё добра. Хоць ён і ўзяў тую кніжку, дзе паролем было імя ягонай жонкі. Камедыянт... Пароль жа не азначае ўкладчыка, у яго самога была ашчадная кніжка на імя жонкі.
Хвілін пятнаццаць яшчэ трэба пачакаць. Касірка паслала на абслугоўванне нумароў дзесяць-пятнаццаць адразу. Ён сеў на скураную лаву паміж двума фантанамі. Абодва фантаны былі з усіх бакоў аблепленыя людзьмі, якія таксама чакалі з талонамі ў руках, пакуль назавуць іхні нумар. Калісьці гэтыя фантаны працавалі. Калісьці вельмі даўно з іх уверх біла вада, якая ападала ў маленькія басейны на нізкіх, тоўстых каменных слупочках. Але калі гэта магло быць? Хутчэй за ўсё, перад вайной. Але што ў тыя гады ён мог рабіць у ашчаднай касе? Тады ён пачаў хадзіць у ламбард. А пасля вайны? Ніякіх грошай ён тады не ўкладваў. Ён не памятаў... Але дакладна бачыў перад сабой колішнюю прастору гэтай залы, сям-там стаялі нейкія людзі перад акенцамі, хтосьці сядзеў на скураных лавах і чакаў, пакуль назавуць яго нумар, а фантаны ціха булькаталі, і ён глядзеў на люстра акруглых басейнаў, ці не перацячэ вада цераз край. Яна ніколі не перацякала. Калі гэта магло быць... Ён зноў пачаў нервавацца. Ен адчуваў сябе ледзь не героем, які перажывае неверагодныя прыгоды. Але гэтае пачуццё ў яго было проста таму, што ашчадная кніжка была ўсё ж не ягонай. Потым жаночы голас назваўяго нумар, ён зайшоў да касіркі, аддаў талон, служачая працягнула ашчадную кніжку, назвала суму, якую ён хацеў зняць, узяла ў рукі банкно-
ты і пачала адлічваць тысячныя, потым йералічыла іх яшчэ раз на мармуровай стойцы. Усё атрымалася. Сапраўды атрымалася, і наступны раз з усімі астатнімі кніжкамі таксама атрымаецца.
Ён выйшаў на вуліцу, у людскі натоўп, які цягнуўся перад банкам і пацягнуў яго з сабой. Праз некалькі крокаў ён ужо быў перад скрыжаваннем, тут у некалькі радоў стаялі пешаходы, які чакалі зялёнага святла, ён перайшоў на другі бок, прайшоў крыху далей на Штураву дваццаць пяць год, ажно да таго дня, пакуль яны не пераехалі ў новую кватэру, ён кожны дзень хадзіў па Штуравай, яны жылі побач, на паралельнай вуліцы, дваццаць пяць год, і, калі ён выходзіў з дому, каб ісці ў горад, заўсёды мусіў прайсці па Штуравай і далей у напрамку плошчы, праходзіў уздоўж агромністых акон сталоўкі «Луксор». Ён бачыў праз іх людзей, што елі і пілі, яны таўкліся вакол сталоў як пчолы ён праходзіў там незлічоную колькасць разоў і мог бы шмат пра іх расказаць. Аднаго разу ён ішоў тут з жонкай, было гэта ў самым пачатку, калі ён яшчэ добра не ведаў яе, прапанаваў зайсці перакусіць у «Луксор», але яна адмовілася, амаль грэбліва, а яму падабаліся гэтыя аўтаматы (так калісьці называліся такія рэстарацыі з самаабслугай) з таго часу, як яго ўпершыню ў дзяцінстве бацыса завёў у «Коруну» ў Празе, ён тады быў страшна ўражаны, што на адным прылаўку можа ўзяць адно, на другім другое, ад сасісак да тартоў. Памятаў таксама, як у першы ж дзень пасля фронту іірайшоўся па бліжэйшых вуліцах, і каля «Луксора» пад нагамі рыпелі аскепкі тоўстага шкла, усе зашклёныя сцены былі разбітыя, ваўсіх крамах было разбітае шкло, яму было зразумела чаму, толькі так можна было ўлезці ў любую вітрыну і ў краму за ёй і абрабаваць яе, вось толькі ён не мог зразумець, чаму былі разбітыя і тыя агромністыя зашклёныя сцены на першым паверсе, дзе была кавярня, у якую можка было ўвайсці праз дзверы. Але ён ужо прайшоў вуліцу Чырвонай арміі, а перад тым Грослінгаву, і ўжо праз хвіліну мусіў бы перайсці на другі бок ІПтуравай, а потым збочынь на Валгаградскую, на якой жыў дваццаць пяць год, і раптам у яго ў думках замільгалі дзве неонавыя шыльды: на адной быў «Цюльпан», на другой «Блага», ён хуценька зноў вярнуўся