Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Сапраўды, заўтра ён пойдзе ў шпіталь. Калі б трэба было ісці на абед у рэстарацыю, ён лепш застаўся б дома. Нізавошта ў свеце яму не хацелася ісці туды, дзе ён мог бы сустрэць каго-небудзь знаёмага. А хадзіць у шпітальную сталоўку ён ужо прывык. Яшчэ ў той дзень, калі ягоную жонку паклалі ў шпіталь, стрыечная сястра прапанавала яму, пакуль жонкі не будзе дома, хадзіць у сталоўку пры шпіталі, дзе працавала лекаркай. Цяпер жонкі не будзе дома ніколі. Але ж ён не зможа хадзіць у гэтую сталоўку заўсёды, хіба што нейкі час. А пра тое «заўсёды» пачне думаць праз сем дзён.
Ён прыбраў прадукты са стала: сыр і вяндліну у лядоўню, хлеб у хлебніцу, памяранцава-карычневую, зробленую ў Даніі, якую яны набылі ў спецыяльнай краме, калі ўжо жылі ў гэтай кватэры. Апошнімі тыднямі, калі ў яго знайшлі пераходжаны інфаркт, ён заўсёды цалкам сур’ёзна думаў, што з ім калінебудзь можа неіпта здарыцца. I калі ён зараз ляжа і болып не
паднімецца, яму не хацелася 6, каб на стале знайшлі каньяк. Ён прыбраў бутэльку ў шафу на кухні.
Ён сеў у фатэль у сваім пакоі і закурыў цыгарэту. Трэба яшчэ паліць кветкі. Але спачатку крыху адпачне.
Апошнія два тыдні гэта быў у яго адзіны абрад, абавязацельства перад жонкай. Раніцай, да свайго ад’езду ў шпіталь, яна дала яму дзве паперкі, дзе падрабязна распісала, які вазон трэба паліваць кожны дзень, які праз дзень, а які патрабуе асабліва шмат вады. ЬІа паперках былі і схемкі, дзе знаходзіцца той ці іншы вазон, за якім трэба клапаціцца болып, чым звычайна. За апошнія гады кветак у кватэры назбіралася вельмі шмат, яны стаялі на століках, на падваконнях, на паркеце, паўсюль... Але больш за ўсё ён быў здзіўлены, калі жонка пачала вырошчваць кактусы, галоўным чынам зусім маленечкія. Іх было цяжэй за ўсё паліваць, вада з палівачкі часта зусім не трапляла пад цвёрдае лісце ці што там у іх і сцякала на падлогу, тады ён мусіў выціраць паркет анучай. Жончына цяга да кактусаў здзіўляла яго тым больш, што ўсяго пару гадоў таму яна не лічыла кактусы за нармальныя, натуральныя расліны, яны былі для яе нечым накшталт безгустоўных штучных вырабаў. У астатніх вазонах, вялікіх, сярэдніх і маленькіх, былі самыя розныя кветкі, якія трэба было паліваць асаблівым чынам, таму ён спачатку браў у адну руку імбрык, а ў другую паперку з яе інструкцыямі. Паліваў заўсёды вельмі сур езна, з педантычнай дакладнасцю, бо жонка магла спытацца, ці не забыўся ён, і пару разоў сапраўды спытала, таму ён лічыў гэтае паліванне за выкананне ўрачыстага абяцання жонцы. I апошнія два тыдні выконваў свой абавязак старанна, хоць гэта было для яго вялікай нудой і цягнулася больш за паўгадзіны.
Але зараз ён не будзе паліваць цэлыя паўгадзіны, на сёння з яго дастаткова, хіба што палье тыя кветкі, якія патрабуюць вады больш за астатніх. Урэшце ён вырашыў, што і з імі нічога не здарыцца. Устаў з фатэля, завесіў шторы, распрануўся і лёг пад коўдру.
Прачнуўся каля сёмай. Першай думкай было, што цяпер можна выпіць крыху каньяку, так абудзіцца будзе хутчэй, чым ісці
на кухню й мыць твар. Вып’е зусім крыху, ніхто не заўважыць. ІІаміж вазамі на верхняй паліцы ў шафе ён намацаў бутэльку, адкаркаваў яе і тропікі наліў ў кілішак. Адразу закашляўся, на вочы нават навярнуліся слёзы, быццам зусім адвык. Духмянае, даволі прыемнае пашчыпванне сціхла, унутры разлілася цешіыня, і кроў хутчэй пабегла па жылах. Ён памыў кілішак, бутэльку зноў схаваў паміж вазамі усё ж хто-небудзь мог прыйсці. Некалькі хвілін япгчэ пастаяў ля акна. Цешыўся смакам каньяку на языку. Унізе на вуліцы нічога не адбывалася. Ужо даўно вярнуліся дадому жанчыны з цяжкімі торбамі. Ніякія машыны не тармазілі перад крутым паваротам. Праехалі ўжо і машыны тых, хто вяртаўся з працы. I ніякія знаёмыя не будуць тут шпацыраваць у гэты час у канцы снежня. Яму не было на што глядзець. He было пра што думаць... Ён узгадаў, што ў вітальні вісіць паліто, у якім ён хадзіў па горадзе, дастаў з кішзні дамову і чэк з пахавальнага бюро і паклаў іх у пісьмовы стол у гасцёўні. Да пахавання яны не спатрэбяцца. Потым яшчэ выняў з кішэні грошы, сеў у куце на кухні, дзе яго ніхто не мог убачыць, пералічыў, колькі засталося. У банку ён здымаў грошы, калі ўжо ведаў, колькі будзе каштаваць пахаванне, а за пасмяротную маску закладу не папрасілі, дык яіпчэ засталося шмат. Яшчэ і на святы. Божухна, якія выдаткіў яго могуць быць на святы? Але потым ён паедзе на цягніку на пахаванне. I там дакладна будуць яшчэ нейкія выдаткі. Але таго, што ёсць, на пахаванне будзе дастаткова, таму ісці ў банк патрэбы няма. Ён яшчэ раз пералічыў грошы, запомніў суму і паклаў іх у шуфляду пісьмовага стала. Засгаўся ў гасцёўні і сеў у фатэль.
I што цяпер? Можа, наліць яіпчэ крыху каньяку? He, хтояебудзь можа прыйсці. Напрыклад, швагерка. Магчыма, зноў завядзе размову пра тое, што прапанавала яму, калі яны выходзілі з пахавальнага бюро. Ён адразу адмовіўся, без доўгіх абмеркаванняў. Зусім забыўся на тую размову, таму не сказаў нічога стрыечнай сястры. Сапраўды. Ці не варта было б зрабіць развітанне тут, у кватэры, ці на могілках у горадзе? Дакладна прыйшлі 6 многія, хто не паедзе на пахаванне. Ён падумаў, што можна было б так зрабіць, але не рабіць жа яшчэ адно пахаванне
тут, у горадзе. Яшчэ адну цырымонію, дзе ён будзе стаяць каля труны як самы блізкі родзіч? I яшчэ адну жалобную прамову? I да таго яшчэ нейкую праграму?
Але не, швагерка так позна ўжо не прыйдзе, гэта не па яе правілах. Калі ёй што і трэба, то прыйдзе раніцай. Брат таксама не прыйдзе ён тэлефанаваўпасля першай, яго свёкар сапраўды ўжо не пайшоў у друкарню пасля абеду: у гэты час там найбольшая мітусня. Хто-небудзь мог бы пазваніць, нехта, хто пра ўсё ўжо ведаў і выпадкова праходзіў побач... А хто мог выпадкова праходзіць побач у гэты час, калі ўжо даўно сцямнела... «Усё магчыма, вырашыў ён урэшце, але малаверагодна».
Вярнуўся на кухню, намацаў бутэльку паміж вазамі і наліў прыкладна 50 грамаў ці крыху больш, як перад гэтым. Сеў з келіхам на кухонную лаву і адпіваў спакойнымі глыткамі. Пару разоў паміж глыткамі перадыхнуў, ад расслаблення, якое пачала напаўняць. Калі дапіў кілішак, нейкі час яшчэ пасядзеў, бо не мог вырашыць, што рабіць далей. Вячэраць ужо не будзе. Дастаткова з’еў на абед. Лепш яшчэ раз наліць. Але не цяпер. Трэба зрабіць перапынак. У бутэльцы засталося не так шмат. I зноў жа нехта можа прыйсці. He, напэўна, ужо ніхто не прыйдзе, але хто-небудзь мог бы патэлефанаваць і пра ўсё здагадацца па голасе. Напэўна, у яго цяпер быў бы вясёлы, ажыўлены гояас, і гаварыў бы ён хутчэй, чым звычайна. Стрыечная сястра, напрыклад, яўна здагадалася б. Але яна не патэлефануе ён сказаў, што пойдзе спаць, інакш ужо дакладна патэлефанавала б, проста так. Спытаць, ці не трэба яму што-небудзь, а так думае, што ён ужо спіць, і будзіць яго не наважыцца. Швагерка, брат... Ён зноў пачаў перабіраць. Хто яшчэ мог бы патэлефанаваць. Яму зусім не хацелася, каб нехта тэлефанаваў, выказваў спачуванні, але як толькі сказаў сабе, што ніхто ўжо, напэўна, не патэлефануе, яго пачало злаваць, што ніхто не пазвоніць у дзверы, ніхто не набярэ яго нумара. Калі б памёр ён, сюды прыйшоўбы натоўп людзей выказваць свае спачуванні ягонай жонцы. А тэлефон бы званіў і званіў. Да яго жонкі прыйшлі б. Ёй бы тэлефанавалі выказаць шчырыя спачуванні. А ён нікомуне патрэбны, на яго ўсім напляваць, ён звьгчайнае гаўно. А магчыма, нехта гаворыць, што цяпер
ён сядзіць дома ці недзе яшчэ і ўвесь задаволены, цяпер ён можа рабіць усё, што захоча, яшчэ й ейныя грошы загроб, магчыма, папівае недзе ў адзіноце, каб ніхто яго не бачыў. I такой скаціне яшчэ нехта павінен спачуваць? «Людзі курвы, раззлаваўся ён, такія курвы, што немагчыма нават уявіць. Начхаць мне на ўсіх. Усё адно лепш правесці вечар у адзіноце».
«Добра, апошняя», выраіпыў ён. Сядзе ў сваім пакоі, у пярэдняй частцы кватэры з вуліцы не будзе бачна ніякага святла. А на званкі ён проста не будзе адказваць. 3 шафы на кухні ён дастаў бу тэльку, у другую руку ўзяў келіх, у сваім пакоі сеў у фатэль, бутэльку паставіў ля сябе на канапу, келіх з другога боку на радыё. Так, будзе толькі сам з сабой. Але не трэба спяшацца, трэба расцягнуць каньяк на пару гадзін, каб хапіла, пакуль не захочацца спаць, дома болып нічога няма, а ў краму ён болей не пойдзе. Гэтую бутэльку дап’е па-джэнтльменску, у размове сам з сабою. За партнёра ў яго будзе ён сам, а цяпер гэта для яго найлепшая кампанія. Пакуль не пачне раздражняць сам сябе... Як гэта часта здаралася апошнімі двума тыднямі, калі ён сядзеў тут у фатэлі з каньяком ці без яго, як пракурор, што пастаянна кагось вінаваціць... Можа сказаць сабе «вольна». Хоць ён не ведаў дакладна, што пад гэтым мае на ўвазе, але гэты выраз яму спадабаўся, таму ён паўтарыў: ён скажа сабе «вольна».
Дый ён наогул ніколі не пачаў бы піць, калі б не зразумеў, што і ў гэтым ёсць свае плюсы. Яму трэба было крыху выпіць, каб знайсці падыход да людзей, каб быць згаворлівым, жартаўлівым, вясёлым, зрэшты, і шчырым. I з жанчынамі калісьці так было, ён і з імі далёка не зайшоў бы, калі б не наліў сабе крыху для ваяўнічасці. Хоць спіс яго заваёваў таксама быў невялікі... Напэўна, нешта ў ім было не так, звычайна ён быў нейкі закрыты ў сабе, не мог разбіць нейкую нябачную шкляную сцяну паміж сабой і астатнімі. Як з тым коўзаннем: ён сам адчуваў сябе ледзь не чэмпіёнам на лёдзе, а для астатніх быў толькі клоўнам. 3 яго смяяліся. Наўрад ці таму, што ён быў не такі, як астатнія... Ён памятаў каліяму было шэсць год, бацькіўпершыню адправілі яго ў летні лагер, там на яго ўсе крычалі. Праз гэта ў яго нават пачалося нетрыманне мачы па начох... На пічасце, ён на не-
шта захварэў, і яго паклалі ў асобны пакой, нават на прагулкі з астатнімі ён ужо не хадзіў.., Тое самае было і раней, яшчэ да таго, як яму споўнілася шэсць. Дзеці не прынялі яго да сябе, ён быў па-за кампаніяй. I праз гэта пазней адчуваў сябе з людзьмі няўпэўнена. He мог быць з імі натуральным. А алкаголь быццам здымаў нешта, што яму перашкаджала. Таму ён пачаў піць. Таму часам алкаголь быў яму сапраўды патрэбны.
Каб не было алкаголю, шмат чаго не адбылося б. Як і тады ў парку на ўзбярэжжы шмат гадоў таму, калі ён адразу стаў чалавекам дзеяння, адразу спыніўся і пачаў цалаваць жанчыну, якая ішла побач, жанчыну, якуто ён вельмі паважаў. I да гэтага, і пасля ён часта выпіваў, але менавіта тады здарылася нешта вырашальнае, пра ўсё, што тады адбылося, ён памятае дагэтуль.