Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
«А калі яна ўжо хадзіла ў пачатковую школу і лячылася ў Татрах, некалькі разоў мы яе там наведвалі». «Тады жонка ўжо хадзіла ў гімназііо», паправіў ён яе ў думках. «У яе былі хрыпыў лёгкіх, яе паклаліў нейкі прыватны санаторый, трымалі там столькі, колькі было патрэбна, пакуль не ўпэўніліся, што сухотаў у яе няма». Ён нават памятаў фотаздымкі, на якіх былі яе бацькі і гэтая старая жанчына з мужам... Былі і фотаздымкі з пацыентамі, неяк жонка нават прызналася, што ў аднаго з іх, родам з Маравіі, была па-дзявоцку закаханая, ягоныя бацькі былі бедныя, у санаторыі яго доўга не пратрымалі, бо ўсё адно ўжо нічым нельга было дапамагчы, адправілі дадому, дзе ён у хуткім часе памёр.
«А калі яна ўжо была крыху старэйшая, муж запэўніў брата, ейнага бацьку, што было 6 добра завезці яе на мора, у Венецыю», з гэтай паездкі ў яе застаўся толькі адзін здымак з пляжа на Ліда, доўті час гэта была яе адзіная паездка за мяжу.
«Пазней муж набьгў машыну». Ён памятаў ліст ейнага мужа
жончынаму бацьку, дзе той пісаў, што набыў машыну за шэсцьдзесят тысяч, а тады гэта было цэлае багацце, але яе муж быў тады адным з дырэктараў банка і ўласнікам вялікага маёнтка, ён сапраўды меў патрэбу ў машыне, пра гэта і пісаў у лісце, найперш дзеля маёнтка, каб у любы момант туды можна было паехаць і зрабіць усё, што трэба, з чым яму, дарэчы, не вельмі шанцавала у кожным лісце брату ён апісваў, чаму зноў не атрымае з маёнтка ніякага прыбытку, а таму і яму заплаціць нічога не можа (жончын бацька, натуральна, таксама меў нейкую долю ў тым маёнтку).
«Мы заўсёды бралі каго-небудзь з сабой, калі выбіраліся да іх, а потым адсюль калі-нікалі ездзілі на Стрэчна і да Вагу, калінікалі да Мошавец, муж там год хадзіў у школу, а калі-нікалі ажно ў Мікулаш, там мы заўсёды наведвалі дом, дзе мужаў брат перад вайной меў краму», і ён, калі з жонкай ехаў на машыне праз Мікулаіп, заўсёды скідваў хуткасць перад гэтым домам, дзе да 1912 года жончын бацька меў краму з бакалейнымі таварамі, з цвікамі і сярпамі, а для працоўных, што вярталіся з ранішняй змены, жончыны бацькі гатавалі бутэрброды з салам ці з брынзай, ніколі яны не былі такія бедныя, як тады, тую краму ўзялі з нявыплачанымі пазыкамі. I праз палову стагоддзя на гзтым доме была бачная старая шыльдачка з імем ейнага бацькі.
«А па дарозе мы часам спыняліся, даставалі кош з ежай і сядалі каля дарогі», тады было яшчэ не так шмат машын, толькі калі-нікалі цягнуўся які воз, у памяці ўзнікалі і старыя здымкі, на якіх яны стаялі побач з машынай з кіроўцам у шапцы і ва ўніформе. Жончын бацька быў заўзяты майстар-фатограф, на той час, напэўна, адзіны на ўсё наваколле, ён фатаграфаваў яшчэ на шкляных пласцінах, сам праяўляў здымкі, фатаграфаваў краявіды і людзей у краявідах, паўсядзённых: і ціхіх, таму і незвычайных, была ў іх нейкая меланхалічная настальгія. Тады яшчэ не было звычкі вышукваць нейкія турыстычныя аб’екты, яшчэ не рабілі кантрасных, яркіх малюнкаў, ейны бацька ўлоўліваў краявіды, якія былі часткай звычайнага жыцця, і матывам ягоных здымкаў была раўнавага, спакой і нязменнасць.
Старая распавядала, як Зора хадзіла да іх амаль кожную
нядзелю на абед, калі прыехалаў горад вучыццаўкансерваторыі, і на працягу тыдня часта пасля абеду займалася «вось на гэтым піяніна», яна паказала на нешта вялікае і бясформеннае, прыкрытае тоўстай коўдрай, напэўна, на ім ужо вельмі даўно ніхто не граў, але толькі пакуль бацька не набыў ёй уласнае піяніна, падумаў ён; разам з грашыма, якія яна атрымлівала з дому, бацька дасылаў ёй і штомесячную плату за піяніна. Яна вучылася граць у Хрысціянскім таварыстве маладых жанчын на Заградніцкай, дзе жыла, на другім канцы вуліцы тады жыў ён і побач з таварыствам амаль кожны дзень хадзіў пешкі ў горад альбо праязджаў на аўтобусе. Там жонцы далі памяшканне, дзе яна займалася так падоўгу, што часам у яе нават пачынала балець рука, тады яна два-тры дні мусіла адпачываць, і яшчэ калісьці яна казала, што ў яе былі кароткія пальцы вялікі мінус для кожнага піяніста... «А пасля абеду яна часта сядзела тут з сябрамі дачкі, а часам па вечарах хадзіла з некаторымі з іх у тэатр на оперу ці на канцэрт», але вельмі рэдка, ён здзіўляўся гэтаму яшчэ тады, калі чытаў ейныя лісты з тых часоў, дзе яна пра ўсё пісала бацькам... А яшчэ старая згадала, што яе дачка ў тыя часы правоДзіла лета ў леснічоўцы, дзе з ёю была і Зора: «Я ўжо нават і не магу сказаць, хто тады зняў тую леснічоўку, але здаецца мне, што да яе прылягалі жывёльныя ўгоддзі», леснічоўку здымаў бацька стрыечнай сястры, які нават быў паляўнічым, а стрыечная сястра таксама хадзіла з ім па лесе са стрэльбай на плячы... Гэтую частку яна магла б пераскочыць, ну ці прынамсі, скараціць, падумаў ён, пра тую леснічоўку ён ведаў усё, часта чуў расповеды, як яны там спалі на драўдяных ложках, засланых хвояй, умываліся ў ручаі, пастух раніцай прыносіў ім свежае малако... Аднойчы жонка нават паказала яму, дзе была тая леснічоўка ад яе засталося толькі пажарышча спалілі немцы падчас паўстання, як і ўсе хаты ў гарах. Старая пані з намаганнем устала: «Пачакай, пакажу табе здымкі, у мяне іх цэлы куфэрак». Ен мог сказаць, што таксама мае шмат фотаздымкаў, у куфэрках і ў альбомах, бацька жонкі і там старанна фатаграфаваў, на некаторых здымках была ўся сям’я, жончыны бацькі, яна з братам, бацькі стрыечнай сястры, сама стрыечная сястра
з дзвюма сёстрамі і Вера і яшчэ шмат ініпых, хто прыходзіў да іх у тым годзе, болей за ўсіх, канешне, дзяўчаты. Хутчэй за ўсіх на здымках ён пазнаваў стрыечную сястру яна была, канешне, крыху таўставатая, але прычоску насіла такую самую, як цяпер: па-хлапечы падстрыжаныя валасы, раздзеленыя збоку праборам за ўсё жыццё яна прычоску не змяніла. I сваю жонку ён гаксама навучыўся пазнаваць сярод тых дзяўчат, хоць яна вельмі змянілася з тых часоў: тады яна была стройная, твар мела выцягнуты, з правільнымі, элегантнымі рысамі і заўсёды з нейкім задуменным выразам, быццам глядзела кудысьці ў сябе, нават калі ўсе смяяліся... А перад гэтым, напэўна, та ды, калі яна скончыла гімназію, на некаторых фотаздымках, дзе яна заўсёды была адна ў садзе каля дома, яе нельга было адрозніць ад пляменніцы ў такім жа ўзросце, калі яна пераехала да іх у горад, адзінае, што іх адрознівала, твар у жонкі быў нейкі спалоханы і няўпэўнены, крыху разгублены. Відаць, той непраўдападобны сімбіёз генаў, загадкавае падабенства цягнуліся нядоўга... Пазней, падчас вайны, янаўжо нагадвала дарослую сучасную жанчыну... Калі яны пазнаёміліся, яна ўжо не была падобная на тую дзяўчыну з фотаздымкаў цела стала мажнейшым, твар пашырэў, скулы выступілі выразней, яна ўжо не была маладой жанчынай, якая толькі пачынае жыццё, ёй было больш за сорак, адзінае, што засталося, той задуменны, аддалены, крыху спалоханы выраз твару... Яна выглядала нават старэйшай за свае гады, вядома, гэта таксама было прычынаю плётак, якія пра іх распускалі, калі пачалі бачыць разам, толькі з таго часу яна за дваццаць год ужо амаль не змянілася... На шчасце, старая не знайшла скрынкі, якую шукала, яму не давядзецца глядзець фотаздымкі, якія ён шмат разоў ужо бачыў.
«А потым, пасля вайны, мы ўжо толькі сядзелі ў гэтым пакоі, і мой пісаў лісты брату, даволі рэгулярна, бо больш не было каму пісаць». Ён памятаў ягоныя лісты і тыя, дзе вялася гаворка пра пакупку машыны і чаму маёнтак не прыносіць прыбытку, і пазнейшыя, у іх стары пенсіянер заўсёды толькі жаліўся на жыццё і на тое, што яму ўсё абрыдла, сядзіць увесь час дома, нікому няма ад яго карысці, і, уласна кажучы, жыве ў дачкі толькі з яе міласці.
«Ну, а гэта ты і сам ведаеш, што часам мы прыязджалі да іх летам на тыдзень, на дзесяць дзён, бо болып не было куды ехаць». Ён памятаў, што жончыны бацькі ніколі не былі ў захапленні, калі яны з’яўляліся: жончын бацька штосьці мармытаў, напэўна, ніяк не мог прабачыць брату таго маёнтка, з якога ніколі нічога не атрымліваў, толькі падаткі за яго выплачваў, яшчэ і пасля вайны, калі яго ўжо канфіскавалі, ды яно і было так, што тых двух заўсёды трэба было абслугоўваць і хадзіць каля іх, быццам яны былі служкам і кухаркай.
«А апошнім часам, калі вы ўжо мелі машыну, мой быў табе да смерці ўдзячны». Іх апошні прыезд мог бы скончыцца няўдала, тады жыла ўжо толькі Зорына маці, Зора думала, што іх дваіх яа адну маці занадта, была ўвесь час нейкая раздражнёная, і праз гэта яны адчувалі сябе нежаданымі гасцямі; яму стала шкада іх, і таму ён прапанаваў звазіць іх куды-небудзь на машыне, стары ледзьве ўлез у малое «рэно» у яго была магутная пастава, адчувалася, што машына была перакошаная на адзін бок. Яны з’ездзілі ў Стрэчна, да Bara і ў Мошаўцы, і некуды ў горы, дзе даўяей, калі іх вазіў туды кіроўца на шасціцыліндравай машыне, яшчэ не было дарог, таму яны кожны раз хадзілі ў горы пешкі. Стары з кранальнай удзячнасцю ўвесь час паўтараў, што болыя гэтага ўжо не ўбачыць, і меў рацыю, тады ён апошні раз бачыў мясціны свайго дзяцінства...
А далей старой ужо не было чаго ўзгадваць. Яна выпрасталася ў фатэлі, і цяпер можна было бачыць яе твар, было відаць, што ёй хочацца сказаць нешта яшчэ, каб неяк завершыць, ііадвесці вынік, але ўрэшце яна толькі ўздыхнула: «Жыццё гэта вялікі цяжар, скажу я табе. А тым больш, калі чалавек стары і самотны». Сапраўды, падумаў ён, хоць япічэ не быў стары.
Нейкі час яны маўчалі. Потым старая спытала: «А колькі гадоў вы былі разам?» «Васямнаццаць», сказаў ён, не раздумваючы, потым у думках паправіўся, васямнаццаць з паловай, а калі лічыць не паводле пасведчання пра шлюб, дык дзевятнаццаць. Ён адчуў спазм у горле і ціск у вачах, хоць бы тут не рассыпацца зараз, праглынуў і з намаганнем перамог яго. Старая пані ўздыхнула, яна з мужам жыла сорак восем гадоў... Столысі
часу ён нават не мог сабе ўявіць. Але што ён ужо мог адказаць старой на гэтыя сораквосем гадоў, хіба што які штамл? Ен ужо і так тут заседзеўся. Адкрыў партфель, выцягнуў з яго спіс, жалобныя паведамленні, канверты, маркі, пачаў ёй распавядаць пра незнаёмыя імёны і яюдзей, якім ён нічога й не дасылаў бы, але няхай Вера з мужам самі ўсё вырашаюць, калі захочуць. Ён усё гэта патлумачыў коратка, старая і так не запомніць, а швагерка будзе ўсё адно тэлефанаваць, крыўдаваць на яго.