Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Да Трахта, які ўтой час быў галоўным рэдактарам, ён заходзіў у любы момант, калі не ведаў, куды сябе падзець, пазней заходзіў да яго ўжо толькі на некалькі гадзін, адзін раз нават з Зорай, на асабліва буйныя святкаванні яго дзён народзінаў, якія заўсёды цягнуліся цэлы дзень і ўсю ноч... Апошні раз наведваў яго гады тры таму, тады ён таксама атрымаў прапанову на пераклад, трэба было толькі знайсці імя, ён тады якраз збіраўся выдаць раман, які пераклаў адразу пасля вайны, але той пераклад быў абы-які, трэба было ўсё перарабіць, і гэта меўся б зрабіць ён сам, калі ўжо некалі пераклаў гэты раман. Тады ён неяк сустрэўся з Трахтам на вуліцы і выказаў яму сваю прапанову, той раздражнёна сказаў, што ён сам ведае, якую пасаду займае на радыё і колькі падаткаў мусіць плаціць са свайго заробку, а пры тым яшчэ і для тэлебачання нейкія перадачы робіць, за прыстойнае ўзнагароджанне, а цяпер япгчэ і нейкі пераклад, а што калі яму падатковая прагрэсія такім чынам вырасце яшчэ больш, не, так не атрымаецца... Тады ён звярнуўся даіншага колішняга калегі з рэдакцыі, а той яго проста агарнуў сваёй ласкай: «Канешне, дарагі мой, ты ж ведаеш, што я зрабіў бы ўсё для цябе», калі ён пачуў той умоўны лад, далей можна было ўжо і не слухаць ён толькі нядаўна вярнуўся з Амерыкі, яму адтуль дасылалі кніжныя навінкі, ён прапаноўваў іх выдавецтвам, а ў адказ выдавецтвы давалі яму перакладаць тое, што ён прапаноўваў, і калі б ён цяпер узяў яшчэ адзін пераклад, гэта магло б быць ужо падазрона, ці можа ён столькі перакласці... Ён хацеў запытацца, хто гэта буцзе кантраляваць і як, і навошта, але пачуў бы ў адказ стандартны аргумент на такія просьбы, жонка чула тое самае, калі прасіла пра гэта сваіх вучаніц...
Наступнае месца працы «Праўда», другая газета, наступныя амаль пяць гадоў. Між тым за незалежныя погляды пераследавалі ўжо як за злачынства, таму гэтая газета мела аўтарытэт рупара. У галаве ўзнік яшчэ адзін агульны фотаздымак. На ім было столькі людзей, што ўсе ледзь змясціліся ў адным кадры, іх мусіла быць шмат, бо раней ніхто з іх не ўмеў пісаць, яны мелі толькі пачатковую адукацыю, не былі абцяжараныя ніякімі ўласнымі поглядамі, ніякай, як тады казалі.
інтэлектуалыпчынай, ім не трэба было ад яе пазбаўляцца, як гэта неаднойчы павінен быў абяцаць ён, калі яго чарговы раз абвінавачвалі ў нядобранадзейнасці. У той газеце існавала звычка: як толькі пачыналася нейкая ідэалагічная кампанія, у рэдакцыі адразу аб’яўлялася ваўчыная зграя, якая вынюхвала, хто з іх мог бы мець адносіны да той кампаніі. Ён ніколі не перажыў столькі разважанай нянавісці, як у той газеце. Тое, што з ім было ўсё даволі добра, было выпадковасцю, нарэшце яго выгналі проста за тое, што ён не быў членам партыі, іншыя, горшыя і нашмат горшыя пакаранні яго абмінулі.
Ніякага імені ён тут не знойдзе, у гэтым ён быў упэўнены, але гэта былі складаныя гады, ад іх было вельмі цяжка адразу абстрагавацца. Хоць ён і не пазбавіўся за той час ад сваёй інтэлектуалыпчыны, за якую яго пастаянна дзяўблі, але атупеў, пайшоў з газеты часткова інвалідам працы, бо вымушаны быў наноў вучыцца пісаць, вельмі доўга яму як кляймо на ілбе свярбеў адзіны артыкул за тыя пяць год, і пры гэтым яму і так не шанцавала трымаць крок і маршыраваць у шэрагу. Спачатку ён думаў, што апынецца на нейтральным полі, калі пойдзе ў рубрыку, прысвечануто культуры, але аднаго разу напісаў пра кнігу Дамініка Татаркі, што гэта найлепшы паваенны раман, і тады на яго крычалі так, што ажно сцены трэсліся, як ён пасмеў звязаць гэты раман з сацыялістычным рэалізмам, праз год той самы аўтар напісаў абсалютна нікчэмны раман, і ён так яго і ацаніў, за што на яго зноў накрычалі. ажно сцены трэсліся, бо ён не зразумеў, што гэта і ёсць той самы сацыялістычны рэалізм, а ён, быццам сляпы, не заўважыў, што хтосьці нарэшце дасягнуў пастаўленай мэты, тады ён перайшоў у замежную рубрыку, гэта было найлепш, бо там ён пісаў навіны паводле загадзя дамоўленай колькасці радкоў... Ён яшчэ раз паглядзеў на той агульны здымак твары зліваліся адзін з адным, толькі наперадзе, як скала, вылучаўся галоўны рэдактар. Усе бачылі ў ім толькі старога маразматыка. Увесь дзень ён праседжваў у сваім кабінеце і маляваў геаметрычныя фігуры. Кожная фігура сімвалізавала адну са старонак газеты. Газета выходзіла кожны дзень на васьмі, а ў нядзелю на дванаццаці старонках, і галоўны
рэдактар маляваў гэтыя фігуры для кожнай старонкі на месяц наперад, то бок ён на старонак трыста наперад ведаў, калі будзе якая перадавіца, якая назва будзе на тры слупкі на правай старонцы, што і ў які дзень будзе на другой і на чацвёртай, і на пятай, і на шостай, і на сёмай старонцы, якія матэрыялы ў які дзень выйдуць у вытворчай, сялянскай, ідэалагічнай, замежнай, культурнай, спартыўнай і, магчыма, яшчэ нейкіх рубрыках. Крыху вольнага месца ён пакідаў на трэцяй і восьмай старонках, у замежным і спартыўным раздзелах, 6о не мог прадбачыць, якія інтрыгі будуць плесці на наступным тыдні амерыканскія імперыялісты, якую небяспеку для міру ва ўсім свеце будуць уяўляць праз тры тыдні заходненямецкія рэвізіяністы, якой будзе наступная здрада цітаўскай фашысцкай банды і якія яшчэ мірныя прапановы праз чатыры тыдні Савецкі Саюз зробіць Генеральнай Асамблеі ААН, як не мог і ведаць, з якімі вынікамі скончацца спартыўныя спаборніцтвы ў наступныя чатыры тыдні. Раз на месяц ён збіраў вялікую нараду, кожны сядзеў на ёй з нататнікам у руцэ, каб пазначаць, калі дакладна яго аддзел павінен рыхтаваць перадавіцу, то бок галоўны артыкул на тры слупкі на першай старонцы, ці рэпартаж, ці разгорнутую справаздачу на пятай старонцы, на ягоных геаметрычных фігурахлюстэрках паўсюдна былі напісаныя загалоўкі і пад кожным кароткі інструктаж, у прынцыпе, бескарысны, бо тое, што павінна быць у артыкуле, утрымлівалася ў адной толькі назве:
«МАСАВА ПАШЫРЫЦЬ РАБОЧЫ РУХ НА НАШЫХ ЗАВОДАХ!»
«ЧЛЕНЫ НАШ АГА КААПЕРАТЫВУ ПЕРАМАГАЮЦЬ У БАІ ЗА ВЫСОКІ ЎРАДЖАЙ!»
«САВЕЦКІСАЮЗ ЗМАГАЕЦЦА ЗА МІР ВА ЎСІМ СВЕЦЕ!»
«ЯК ЗРЭНКУ ВОКА БЕРАГЧЫ АДЗІНСТВА НАШАГА РАБОЧАГА КЛАСУ!»
«ЗША АПОРА СУСВЕТНАГА ІМПЕРЫЯЛІЗМУ’»
«УЖО ЦЯПЕР САМЫ ЧАС РЫХТАВАЦЦА ДА ВЯСНОВАГА ПАСЕВУ!»
«ЗАХОДНЕНЯМЕЦКІЯ РЭВАНШЫСТЫ ГАЛОЎНАЯ АПОРА АМЕРЫКАНСКІХІМПЕРЫЯЛІСТАЎ!»
«УСЕ СІЛЫ НА ПАСПЯХОВАЕ ЗАКАНЧЭННЯ ЖНІВА!»
«ЗА ПАСЛЯДОЎНАЕ ВЫКАНАННЕ ПАСТАЎЛЕНЫХ ЗАДАЧ ВА ЎСЁЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ!»
«САЦЫЯЛЬНАЯ ДЭМАКРАТЫЯ САМЫ ГАЛОЎНЫ НЕПРЫЯЦЕЛЬ АДЗІНСТВА МІРНЫХ СІЛАЎ!»
«НАША ОПЕРА НА ШЛЯХУ ДА САЦЫЯЛІСТЫЧНАГА РЭАЛІЗМУ!»
«НАВАТ ЗІМОЙ НАШЫ СЯЛЯНЕ HE СКЛАДАЮЦЬ РУК!»
«НЕПАРЫЎНАЕ СЯБРОЎСТВА 3 САВЕЦКІМ САЮЗАМ МОЦНАЯ АСНОВА НЕЗАЛЕЖНАСЦІНАШАЙ КРАІНЫ’»
«МАСАВЫ РУХ У СПОРЦЕ ПЕРАНЕСЦІ НА ЗАВОДЫ IПРАДПРЫЕМСТВЫ!»
Варыяцыі ў назвах ру брык вызначаліся ў сялянскай рубрыцы ііаравінамі года, у прамысловай рубрыцы маглі змяніцца назвы брыгадных і наватарскіх рухаў, дзякуючы якім прамысловасць збіралася дасягнуць піку сусветнай вытворчасці, адразу пасля Савецкага Саюза. Ідэалагічныя кампаніі мелі асобныя, часам супрацьлеглыя мэты, праз што ўзнікалі і тэрміналагічныя варыяцыі, але схема заставалася тая самая, бо народ заўсёды штосьці асуджаў, таму галоўны рэдактар і для гэтай рубрыкі без вялікай фантазіі мог прапаноўваць:
«БУРЖУАЗНЫЯ НАЦЫЯНАЛІСТЫ НАЙГАЛОЎНЕЙШЫЯ ВОРАГІ НАІПАГА НАРОДА!»
«ВЕРУЮЧЫ НАРОД АДНАГАЛОСНА АСУДЖАЕ ЗДРАДНІЦКУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ БІСКУІІАЎ!»
«У СІЯНІСЦКІХ АГЕНТАЎ HE АТРЫМАЛАСЯ ЗАВАЛОДАЦЬ НАРОДАМ ГЭТАЙ КРАІНЫ!»
«ПРАЦОЎНЫЯ НА ЗАВОДАХ, СЯЛЯНЕ Ў КАЛГАСАХ УВЕСЬ НАШ НАРОД ЖАДАЕ САМАГА ЖОРСТКАГА ПАКАРАННЯ ЦІТАЎСКА-СІЯНІСЦКІМ ЗДРАДНІКАМ!»
I кожную з такіх кампаній суправаджалі адны і тыя ж падзякі: «НАША СЛУЖБА БЯСПЕКІ НАДЗЕЙНАЯ АБАРОНА НАРОДА НАШАЙ КРАІНЫ!»
«НАШАЯ ПАДЗЯКА ПІЛЬНАСЦІ НАШАЙ СЛУЖБЫ БЯСПЕКІ СТАЛЬНОМУ КУЛАКУ РАБОЧАГА КЛАСА!»
А на самыя вялікія святы назвы і тэксты паўтараліся з года ў год без зменаў:
«НАСТАЎНІК НАРОДАЎ I. В. СТАЛІН ІНІЦЫЯТАР КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ, БУДАЎНІК САВЕЦКАГА САЮЗА!»
«КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НАЙВЯЛІКШАЕ СВЯТА Ў ГІСТОРЫІПРАГРЭСІЎНАГА ЧАЛАВЕЦТВА!»
Хто перажыў той час, падумаў ён, для таго ў гэтых загалоўках бачныя цэлыя дзесяцігоддзі. Час штамп. He хлебам, а штампам жыў і быў ўзгадаваны ў той час чалавек. Штампы пераможна пракламавалі, што Час спыніўся, што Гісторыя знерухомела, а Слова перарасло ў сапраўднасць. Толькі ж тыя штампы, узгадаў ён, былі двух відаў былі пераможныя штампы, у прынцыпе, нічым не шкодныя, і штампы, з якіх ліліся рэкі крыві.
He, нікога з тых часоў ён запрашаць не будзе, але ён яшчэ не ведаў, як адысці ад тых пяці гадоў, бо нічога падобнага ў жыцці больш не было, ён зноў паглядзеў на агульны здымак і толькі цяпер заўважыў, што хтосьці на ім быў зарэтушаваны. Мнячка, знаўца рабочага класа, стварыў неколькіх наватараў і брыгадных герояў, чым заслужыў сабе прывілеяванае становішча, бо ў яго рэпартажах прабівалася нейкая рэальнасць, што та ды было рэдкасцю, адвагай, аў яго заўсёды прабівалася рэальнасць, бо ён меў агрэсіўныя літаратурныя амбіцыі. Быў час, калі Мнячка амаль штодня прыходзіў да яго ў рэдакцыйны кабінет і нецярпліва чакаў, калі ўжо будзе гатовая патрэбная колькасць радкоў і калі нарэшце ён дадасць да іх загалоўкі з падзагалоўкамі, пры гэтым ён туляўся туды-сюды па пакоі і нецярпліва яго падганяў: «Што гы так цацкаешся, быццам гэта немаведама што?» а калі ўсё нарэшце было гатова, яны заўсёды ішлі ў адну і тую ж кавярню.
і Лаца найперш выкдадваў апошнія навіны: «Ты чытаў учора тую свінскую прамову? Штурмер нікчэмнасць. А ты ведаеш пра найноўшы расклад сілаў у рэдакцыі? I звярні ўвагу, што тыя курвы ў Саюзе пісьменнікаў нешта рыхтуюць супраць цябе, гавораць, што ты наогул хочаш знішчыць нашу літаратуру... Учора знайшоў... быўякабасраны... ёнбыццамгаварыўмне... Усёідзе горш і горш... У тым гняздзе ўжо і дырэктар завода сядзіць». Пры гэтым яны выпівалі каньяк, курылі, плацілі, а потым ішлі ў даўгі парк перад кавярняй, які калісьці, калі з абодвух яго бакоў яшчэ не праязджалі машыны і пенсіянеры на некалькі гадзінак маглі арэндаваць там маленькія пераносныя крэселкі, называлі праменадам. Але калі яны хадзілі ў той парк, была ўжо вільготная халодная восень, вецер варушыў прамоклае лісце, і цяпёр яны маглі перайсці да каментараў і інтэрпрэтацый. «Ведаеш, той, каго цяпер пасадзілі ў Празе, быў, уласна кажучы, надзьмуты і непрыемны тып, тыповы цвёрды камінтэрнаўскі кадр, але пасадзіліяго за тое, што ён жыд...» «А ты можаш патлумачыць, чаму той усё яшчэ трымаецца, ён жа з Лондана, а ўсе з заходняй эміграцыі, хто займаўтакія пасады, даўно сядзяць...» «А той маладзён, што сядзеў з табой у культурнай рубрыцы, ужо ва ўсім прызнаўся: быў цітаўскім шпіёнам, яго памылка, што не застаўся там, дзе нарадзіўся...» «Але, скажу я табе, больш за ўсё мне шкада тых іспанцаў, ад Франка яны яшчэ ўцяклі, а тут не ўцёк ні адзін...» Вецер шумеў у дрэвах, часта ліў дождж, наўкола не было ні адной жывой дуіпы, з паднятымі каўнярамі, засланяючыся ад дажджу яны хадзілі па парку з аднаго канца да другога і ціха шапталіся... «Якая гэта, да д’ябла, можабыць мафія, што захапіла ўладу..«I калі пра гэта маўчаць наверсе, відаць, гэтая мафія нечым іх прытрымлівае... але як, чым...» «А рускія наогул маўчаць, быццам іх гэта не тычыцца, быццам яны там праваліліся недзе...» «Але ж гэта, скажу я табе, банда, і наверсе мусяць ведаць пра гэта...» Ён зноўку быў у тупіку. Тады яны з іншага боку: «Хіба што гэта могуць рабіць нейкія агенты Ціта, каб дыскрэдытаваць рэжым?» «Не кажы абы-чаго», югаславы былі блізкія яго сэрцу, яшчэ да вайны ён вывучыў сербахарвацкую мову. «Усё, што кажуць пра тых цітаўскіх агентаў звычай-