Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Ён папрасіў прабачэння і сказаў, што трэба спяшацца ў сталоўку ў шпіталі, інакш ён застанецца без абеду. Яны яшчэ пажадалі адно аднаму нечага на святы, і ён выйшаў на вуліцу.
На абед ён яшчэ паспее, але прыйдзе ў апоіпнія хвіліны. Але ж не мог ён падняцца дзе-небудзь на сярэдзіне трыццатых гадоў, калі ягоная жонка скончыла вучобу ў кансерваторыі... Старой не было з кім пагаварыць. Калі б яна пачала ўзгадваць усё, што расказвала яму цяпер, пры дачцэ, Вера яе адразу спыніла б: «Мама, мы ўсё гэта ведаем», і ў кавярні яна таксама не магла б расказваць іншым жанчынам свае ўспаміны пра кагосьці ім незнаёмага... Хоць ён і не абавязаны быў сядзець там увесь час як нямы слухач, але яму было шкада яе... Ён мог бы ўвесь час яе перапыняць: «Так, так, ведаю, жонка мне расказвала пра гэта, так, я бачыў гэтыя фотаздымкі, памятаю, ваш муж пісаў пра гэта брату, і гэты ліст я чытаў, дзе пра гэта пісаў ваш муж», не, не варта было б узгадваць, як ён чытаў лісты, напісаныя камусьці іншаму, яны наогул не павінны былі трапляць яму ў рукі... Ён бачыў іх тры гады таму, жонка тады перавозіла частку мзблі з бацькоўскага дома ў новую кватэру ў Браціславе, дзе яны жылі, і вызваляла бацькоўскі дом, бо збіралася яго здаваць, акрамя аднаго пакоя і кухні, трэба было ўсё перабраць, перагледзець. Жонка нанесла яму з усяго дома неверагодную колькасць бацькоўскіх допісаў за апошнія пяцьдзясят год, пачынаючы з паштовак, тэлеграмаў, святочных віншаванняў, сама не хацела на гэта глядзець, хацела адмежавацца ад мінулага. «Што можна выкідай», сказала яна, і ён пачаў чытаць, перабіраць і выкідаць, так дайшла чарга і да лістоў мужа той старой, калі ён чытаў старыя лісты, дзе ішла гаворка пра маёнтак, смяяўся
з кожнага сказа яны былі напісаныя з такімі дзіўнымі зваротамі, па-купецку ўзнёсла, банальна-патэтычна, чытаць іх было сапраўднаю асалодай, часам ён клікаў жонку і зачытваў асобныя ўрыўкі, яна таксама смяялася, а потым сумна сказала: «Ён жа быў блізкі родзіч, няправільнатак рабіць». Пазнейшыя лісты з паваенных часоў былі ўжо манатонныя і больш-менш натуральныя, увесь час тыя самыя скаргі ён іх адно прабягаў вачыма, пакуль не спыніўся на адным сказе, перачытаўяго другі раз, трэці, крыху спалохана зразумеў, што там напісана пра яго тады бацькі і родныя жонкі білі трывогу, зноў перачытаў той сказ, ён быў адказам на грымоты, якія скаланалі тады жончын бацькоўскі дом, ён перачытваў гэты сказ, пакуль не вывучыў яго на памяць, і, як урывак з дакумента, знойдзенага ў старым архіве, нарэшце прамовіў яго у 1953 годзе гэты сказ напісаў стары свайму брату ў адказ на ягоны ліст:
«Я з вамі цалкам згодны, што ніякім чынам нельга дазволіць, каб хтосьці з цяперашніх людзей з фгнансавых ці якіх-кольвек іншых прычынаў выказваў нейкія прэтэнзіі на вашу дачку».
Што яшчэ мог зрабіць стары, як не пагадзіцца, калі ён зноўку збіраўся прыехаць туды на тыдзень-другі на будучае лета, ды ён і так пагадзіўся б з чым заўтодна, чаго вырашылі не дазваляць ягоны брат з жонкай. Толькі нават ягоная згода не дапамагла. Інакш ён не займаўся б цяпер арганізацыяй жончынага пахавання. Вось так у жыцці здараецца. Чалавек не можа проста загадаць не дазваляць нечага, чаго ён не хоча... Каб усё было так проста, дык жыццё было б... Як у казцы...
Каля абеду
У сталоўку ён прыйшоў адным з аношніх, заставаліся занятымі толькі два-тры сталы. Калі ён ішоў з ежай да вольнага століка, убачыў за іншым сталом стрыечную сястру з групай людзей і прывітаў іх кіўком галавы.
Лекары ў белых халатах актыўна размаўлялі. Яны заўсёды актыўна размаўлялі падчас абеду. Час ад часу ён пераводзіў вочы на іх і зноў на лыжку з супам, якую падносіў да рота. Ён быў бы
рады даведацца, пра што яны размаўляюць, але ніколі не пытаўся пра гэта ў стрыечнай сястры. Сумаваў, калі сядзеў за сталом адзін, таму і ўслухоўваўся, але чуў заўсёды толькі перамяшаныя галасы і словы, якіх не мог зразумець. Пра што яны гавораць, ён мог зразумець, толькі калі гаворка ішла пра спорт. Тады больш за ўсіх гаварыў адзін лекар, пра якога ён ведаў, што калісьці той займаўся спортам, а цяпер па нядзелях часам працуе суддзёй... Ён заўсёды гаварыў так гучна, што яго меркаванні мог пачуць кожны ў сталоўцы. Пра ўчорашнюю венскую тэлепраграму за сталом яны не размаўлялі ад стрыечнай сястры ён ведаў, што пра гэта яны звычайна гаварылі ўжо на ранішняй нарадзе, заўсёды хтосьці хацеў пагаварыць пра нейкія хвалюючыя моманты фільма альбо нечаканага развіцця дэтэктыва, якія трэба было высветліць адразу раніцай. Часам яны прыцішалі галасы, і тады ён думаў, штб яны абмяркоўваюць, штб зноўку выдала галоўная сястра падчас аперацыі, бо яна магла сказаць усё, што заўгодна, а шэф баяўся запярэчыць, бо яна часта пагражала нейкімі сваімі сувязямі. А часам ён чуў, як той доктар гучна гаворыць: «Ну, і што я мог зрабіць?» і стукае па стале; тады ён думаў, што яны гавораць пра калегу, які раніцай зноў прыйшоў на працу п’яны і перашкаджаў працаваць вахцёрцы, пакуль хтосьці не адвёз яго на машыне дадому. А калі ўсе на ўвесь голас рассмяяліся, ён падумаў, што, відаць, зноў нешта здарылася з лабаранткай. Год пятнаццаць таму ён прыходзіў на працэдуры, стрыечная сястра яму прамывала нос, і тады ўпершыню ўбачыў новую лабарантку танюткую стройную бландынку, асляпляльную галівудскую pin-up-girl. 3 таго часу яна ўжо даўно выйшла замуж, мела дваіх дзяцей, памажнела, стала чорнавалосай, і нават у яе знешнасці ўжо не было нічога асаблівага, але яна была шчырая і добразычлівая, і з такім імпэтам прапаноўвала сексуальныя ўцехі ўсім ахвотным, што праз гэта ў шпіталі, і не толькі ў шпіталі, часам здараліся розныя драматычныя сцэны, кшталту крыкаў якога раўніўца... Ці ўскладненні, калі якую-небудзь жанчыну, якая дамагалася правоў на свайго мужа, яна супакойвала выказваннем: «Мілая пані, у маім жыцці ўжо было столькі чэлесаў, што яны
ўсе не змясціліся б нават у гэтай лабараторыі». Часам яяы размаўлялі спакойна і пра нешта важнае, напрыклад, што ім пашанцавала знайсці прыбіральшчыц, і цяпер яны змогуць адчыніць яшчэ адно аддзяленне, якое давялося зачыніць праз іх недахоп. У прынцыпе, ён мог бы і запытацца, але не хацеў падацца цікаўным, ды стрыечная сястра і так распавядала, што адбываецца ў клініцы, яшчэ задоўга да таго, як ён пачаў хадзіць сюды на абеды.
I калі лекары падняліся і стоячы яшчэ нейкі час размаўлялі, ён быў упэўнены, што цяпер гаворка ідзе пра хворых, якіх яны аперавалі да абеду і з якімі маглі быць нейкія цяжкасці.
Калі яны выйшлі, стрыечная сястра перасела за яго стол. Наразаючы мяса і кнэдлікі, ён распавядаў ёй пра спісы, якія атрымаў раніцай, пра тое, як вярнуў швагерцы ейны, чым яна была вельмі пакрыўджаная і незадаволеная. «Гэтаў яе пройдзе, а якіх дваццаць ты мог бы і мне прынесці». Яна належала да сваякоў з боку жончынай маці, і ў тых двух спісах ейных сваякоў, напэўна, не было. «Сёння вечарам, добра?» Яны і так заўтра паедуць з мужам да родных на святы, таму стрыечная сястра хацела папрасіць, каб ён зайшоў вечарам будзе тэлефанаваць сястра з Цюрыха, яна хоча з ім таксама пагаварыць.
Ён здзіўлена кіўнуў і зноў спалохаўся. Зноў будзе нешта непрыемнае, абавязак. Ён не мог нават уявіць, што сказаць той сястры з Цюрыха. Але гэта ўсё таксама ўваходзіць у яго абавязкі перад пахаваннем.
Калі ён даеў, стрыечная сястра спытала, ці не хоча ён падняцца з ёй наверх пакурыць. Гэтыя два тыдні вядома, калі толькі не было ніякай працы, яна заўсёды пыталася пасля абеду, ці не хоча ён спаліць з ёй па цыгарцы, ён і цяпер пагадзіўся.
Яны прайшлі па вузкім двары да двухпавярховай прыбудовы, дзе на першым паверсе быў дзяжурны пакой. Ён закурыў цыгарэту, а калі адчуў яе насмешлівы погляд, прапанаваў і прыпаліў ёй таксама. «Будзепі каву?» спытала стрыечная сястра як заўсёды, і гэта таксама было часткаю рытуалу іх пасяджэння. За ягонай спінай яна наліла вады ў кубак з кіпяцільнікам і чакала побач, пакуль вада закіпіць. А ён тым
часам глядзеў праз акно на тое, што бачыў кожны дзень: задняя частка клінікі, на першым паверсе тры вялікія акны, закрытыя грубым чорным цяжкім палатном аперацыйная. I яго там аперавалі, але ўжо даволі даўно. Мутнае шэрае неба, як і апошнія два тыдні, заўважыў ён і цяпер.
Стрыечная сястра спытала: «Закурым яшчэ па адной?» Яны заўсёды курылі яшчэ па адной.
Яна глыбока ўдыхала дым, надзімала шчокі і выпускала яго праз вузкую шчыліну паміж вуснамі, як і заўсёды, калі пра нешта засяроджана думала. «Я хацела табе яшчэ нешта сказаць», нарэшце прамовіла яна ціхім, бязгучным голасам. Напэўна, нешта непрыемнае, калі не магла адважыцца пачаць. Відаць, разважала, ці варта казаць цяпер, але навошта рабіць нейкую таямніцу. Гэта крыху дзіўна. I яна пачала гаварыць.
Яго жонка, ка лі стрыечная сястра ў нядзелю прыходзіла да яе, сказала, што бачыла ноччу дзіўны сон. Бачыла бацьку і маці, яны былі як жывыя, толькі маленькія і аддаленыя, ківалі ёй, а маці клікала яе: «У чацвер прыйдзеш да нас». Калі яна зразумела, што гэта азначае, спалохалася, а бацькі па-ранейшаму ўсміхаліся, яна адказала: «Але ж я не магу, у мяне тут муж, я не магу пакінуць яго аднаго». А маці супакоіла яе: «За гэта не хвалюйся, хутка і ён прыйдзе да цябе». Усё гэта жонка расказала стрыечнай сястры ў нядзелю. Потым стрыечная сястра зайшла да яе вечарам у сераду, увесь час думала пра той сон, а жонцы сказала, што яе выклікалі ў шпіталь да кагосьці з хворых, дык па дарозе назад завітала і да яе. Тады жонка і сказала: «Усё ўжо мінула». «Што мінула?» спытала стрыечная сястра, быццам не разумела, пра што ідзе гаворка. «Я пра той сон». На гэта абедзве пацыенткі ў палаце засмяяліся, а тая, чый ложак быў бліжэй да жонкі, сказала: «Але ж сёння толькі серада». Калі б стрыечная сястра не зайшла да яе тады, магчыма, жонка і не гаварыла б пра гэта, а думала 6 далей, што ўсё ўжо мінула. У чацвер стрыечная сястра не мела спакою, і яшчэ да абеду зайшла да дзяжурнага лекара, ад якога даведалася, што агульны стан не змяніўся, толькі аналізы крыві палепіпыліся. Да жонкі яна тады ўжо не заходзіла, каб тая не думала, што яна прыйшла паглядзець, ці не спраўдзіўся сон,
таму адразу знікла з кабінета доктара. Ён падумаў, што якраз тады жонка была на калідоры, бачыла, як стрыечная сястра выйшла з кабінета лекара і знікла, і з гэтага зрабіла вывады, што з ёй ужо настолькі дрэнна, што тая спецыяльна знікла, каб не казаць ёй пра гэта. «А ў аўторак вечарам, калі ты другі раз пазваніў, я адразу здагадалася, што сон спраўдзіўся».