Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Ён спытаў Паўла, колькі яму за гэта павінен, прынёс аловак, нататнік, перапісаў усе пункты, дастаў з курткі ў вітальні грошы і заплаціў за выдаткі. Павал быў у такіх рэчах вельмі педантычны. Гэта нармальна, што ён набыў канверты і маркі на дзвесце жалобных паведамленняў, а не на ўсе?
А колькі іх наогул? «Трыста», сказаў брат. «Трыста? перапытаў ён, быццам дрэнна пачуў. Чаму трыста?» Так брату сказала швагерка заўчора вечарам, цалкам дакладна сказала трыста. «Можа, хапіла б і менш?» неяк спалохана спытаўбрат. «Не, не», супакоіў ён, швагерка лепш ведае, колькі трэба. Ужо ж
там, у Марціне, відаць, будзе нешта накшталт грамадскай падзеі, падумаў ён. Каб ніхто не пакрыўдзіўся, ён павінен быў выслаць жалобныя паведамленні амаль усім «знаным сем’ям». Гэтае словаспалучэнне ён пачуў некалі ад жонкі, калі яны прыехалі на Дзяды на дзень пазней. Яна ім сказала тады з папрокам: «Ва ўсіх знаных сем’яў магілы ўжо прыбраныя», і сама пайшла на могілкі прыбраць сямейны склеп і прынесці хоць якіх кветак.
Брат пацікавіўся, а колькі б замовіў ён. Ён наогул не думаў пра гэта. Апошнім часам яны кантактавалі з невялікаю колькасцю людзей. «Дваццаць, можа трыццаць, самае большае трыццаць пяць», сказаў ён. Брат ажно спалохаўся. Такі выраз братавага твару яму быў знаёмы: ён узнікаў, калі той даведваўся, што нешта здарылася нехта нешта набыў. Ён жыў з уяўленнем, што грошы патрэбныя, каб іх як мага болып адкладаць, а ўсё, што можна набыць, павінна быць як мага таннейшым ці наогул дарэмным.
Брат прапанаваў, што па дарозе дадому заедзе яшчэ раз і занясе канверты на пошту. «Не, дзякуй». Магчыма, ён да абеду яшчэ неўсё паспее зрабіць, а пошта унізе. Уласна кажучы, яму было ўсё адно, атрымаюць адрасаты гэтыя лісты на дзень раней ці на дзень пазней. Яшчэ хвіліну яны маўчалі. Ён не хацеў гаварыць пра пахавальнае бюро, колькі там заплаціў, а тым больш пра пасмяротнуто маску, гэта яго толькі раззлавала б. Нарэшце ён сказаў: «У любым выпадку я табе яптчэ патэлефаную, калі нешта будзе патрэбна». Брат устаў яму трэба ўжо быць на працы і пайшоў.
Мог, прынамсі, спытаць, падумаў ён, калі зачыніў за ім дзверы... але што павінен бьгў спытаць... ну, хоць бы нешта агульнае... шю ён будзе рабіць зараз... яму было трохі шкада, што яны размаўлялі толысі пра колькасць жалобных паведамлеяняў, гак канкрэтна, агульна... Але яны заўсёды так размаўлялі, калі брат прыходзіў адзін проста абменьваліся інфармацыяй пра нейкую сітуацыю: які вопыт маюць з рускімі розныя заводы, якімі апекаваўся яго хімічны факультэт, як яны выпрабоўваюць якасць, які адсотак нашых вырабаў адсылаюць назад і хто тут правярае якасць сыравіны, якую яны выкарыстоўваюць; што новага чуваць у чыноўніцкіх сферах, хто пазбавіўся крэсла,
а хто наадварот падняўся вышэй; а ён распавядаў брату навіны са свайго свету... Каментавалі і розныя навіны, што чулі па венскім тэлебачанні, брат тут лічыўся незалежным экспертам, бо слухаў яшчэ і «Голас Амерыкі», абмяркоўвалі і розныя чуткі... Брат заўсёды мог распавесці, што і на колькі падаражэла, ён вельмі цяжка ўсё гэта перажываў. Калі ён давучыўся і паступіў у тэхнічную ВНУ то не дапамагаў сям’і грашыма, хоць зарабляў і на братава навучанне, пакуль маці нешта яму не нагадала. А цяпер ён закручаны ў сваёй сям’і... Чаму ў іх не маглі быць хаця б крыху бліжэйшыя адносіны, калі Павал некуды ад яго сыходзіў, яму заўсёды было крыху шкада, урэшце, ён быў адзіны яго крэўны сваяк.
А ці не быў ён сам у тым вінаваты? Пасля бацькавай смерці ён пачаў злавацца на брата: толькі пра яго маці клапоціцца, толькі ён для яе важны, бо ён малодшы. Часам ён не стрымліваўся, і брат потым папракаў маці ў тым самым, толькі наадварот. Маці з іх толькі смяялася, але штосьці з гэтай старой спрэчкі ў іх, напэўна, засталося. У яго быў аднакласнік, чэх па паходжанні, яны разам вучылі французскую мову і гулялі з ім і з братам у карты у п’яніцу і мар’яж. Той сябар часам казаў ім: «Пане, а цяпер Вашая чарга», і сям-там нейкі сказ пачэшску. Ім гэта падабалася, і яны пачалі выкаць і гаварыць між сабой па-чэшску. Дома яны і так размаўлялі на дзвюх мовах: з маці na-нямецку, паміж сабой па-славацку. Але і ад чэшскай мовы былі не далёка чыталі чэшскія кнігі, але размаўлялі не вельмі лёгка і свабодна, бо на гэтай мове ні датуль, ні пасля не гаварылі, яго палохала кожнае «рж», праз якое трэба будзе пераскочыць. Іншыя слухалі іх і смяяліся, як з клоўнаў, а яны там самым стварылі дыстанцыю паміж сабой нават у размове. Прывыклі так размаўляць. Толькі праз шмат гадоў ён аднойчы вярнуўся дадому п’яны і нарэшце змог сказаць брату, што гэтае іхняе выканне і чэшская мова гэта ўсё ж глупства, пасля чаго яны пачалі размаўляць праўда, крыху пазней нармальна. А можа, ён гэта выдумаў, пра гэта ён таксама ўжо думаўне першы раз. Павал быў проста зусім не такі, як ён. Калі ён ажаніўся і пераехаў з жонкай у новую кватэру, а потым у іх нарадзілася
дачка Верка, той жыў толькі імі. I калі маці захварэла, Павал пакінуў маці яму, гэта быў яго клопат.
Пазней ён патэлефанаваў нявестцы і паведаміў, што жалобныя паведамленні гатовыя. Яна ўзрадавалася і пахваліла брата. 3 паліцы ў вітальні яна ўзяла тры шчыльна спісаныя аркушы адрасы, якія ўчора ўзгадала, і дала яшчэ два лісты: яна была ў Разусаў, і Вера таксама напісала адрасы, якія ўзгадала. А яа Шчодры вечар ён прыйдзе, так? 3 таго часу, як яны пераехалі сюды, заўсёды ў гэты вечар яны з жонкай спускаліся да яе.
У кватэры ён спачатку паглядзеў на ейныя тры лісты паперы. Незнаёмыя імёны і імёны, якія ён калісьці чуў, але яны нічога яму не казалі, ён нават не здагадваўся, хто б гэта мог быць. Чытаў і сам у сябе пытаўся, якім чынам гэта яго датычыць? Ён будзе пісаць жалобныя паведамленні незнаёмым людзям? Толькі некалькі імёнаў ён перапісаў і выкрасліў са спісу: дзяўчаты, адна і друтая, Дарка Соракава, акулістка, радня, толькі яе з мужам яны пастаянна наведвалі, катй былі ў Марціне; Божа Медвецка, таксама крэўная, старая сяброўка жонкі Люда Шкултэты і стары пан, сябар з дзяцінства жончынага брата Фэдара. Такім чыяам, з тых трох старонак ён выпісаў толькі шэсць імёнаў.
Потым ён пачаў чытаць другі спіс, які склала Вера. I чым далей чытаў, тым болей здзіўляўся. Таксама незнаёмыя імёны, затое нашмат болып імёнаў, якія ён вельмі добра ведаў і не разумеў, чаму ім трэба дасылаць жалобныя паведамленні. ІПэф-рэдактар выдавецтва, ад яго жонка атрымала шэсць паведамленняў пра скасаванне дамоваў на пераклады чатыры раманы з французскай мовы і дзве вершаваныя драмы, якія яны зрабілі разам. Тэхнічны дырэктар тэлебачання ён узгадаў. што жонка была нейкай раднёй жонкі гэтага дырэктара, алеяны, напэўна, ніколі і не бачыліся... Стары паэт Е. Б. Лукач... За тое, што ён быў калісьці лютэранскім святаром і адначасова рэдактарам бульварнага часопіса і дэпутатам? Ці ён трапіўу спіс з прычыны, што некалькі гадоў таму, калі многіх выключалі з Саюза ігісьменнікаў, усхвалявана прасіўне разводзіць дыскусій наконт паперы, дасланай зверху, а ўсіх, хто ў ёй фігуруе, без доўгіх размоваў выгнаць? А бацька літаратурнай крытыкі Матушка? Прыходзіў калісьці
да іх у госці ў тую старую кватэру, але гэга было даўно, ужо гады чатыры не з’яўляўся... А Губа, ягоны шэф, калі ён працаваў загадчыкам літаратурнай часткі ў тэатры? Некалькі разоў за апошнія два гады яны сустракаліся недалёка ад дома, былі амаль суседзі; і ён вітаўся заўсёды гэтак жа шчыра, як некалі, але больш да іх не заходзіў ён член Цэнтральнага Камітэта Партыі і не можа мець зносіны з кім заўгодна... А яіпчэ адзін вельмі стары паэт, з якім не была знаёмая ані жонка, ані ён сам? Напэўна, ён належаў да кампаніі, з якой Разусы хадзілі ў вінны склеп... Нарэшце ён зразумеў: у гэтым спісе былі пазначаныя выбітныя асобы, аналогія знаных сем’яў з Марціна ў спісе швагеркі. Ён з вялікім задавальненнем выкрасліў бы некаторыя імёны з гэтых спісаў так тлуста, каб іх нельга было нават прачытаць, але няхай пасылаюць гэтыя жалрбныя паведамленні каму хочуць, хоць самому прэзідэнту, ураду і членам Палітбюро.
3 таго спісу ён выпісаў толькі імя свайго колішняга калегі Петрыка, яго таксама выгналі: ён не быў нейкім уплывовым чалавекам, але жыў у тым самым доме, што Разусы. Ён пералічыў колькасць нявыкрасленых адрасоў у абодвух спісах, адлічыў столькі ж канвертаў і марак, паклаў усё ў партфель, апрануўся і пайшоў да швагеркі.
He заходзячы ў кватэру, ён растлумачыў швагерцы, што не ведае з гэтых спісаў амаль нікога, тым, каго ён выкрасліў, ён дашле жалобныя паведамленні сам, але астатнім... няхай яна напіша на канверце за адрасанта сябе, бо яму ўсё адно не адкажуць, бо яго не ведаюць. Калі ён выцягваў з партфеля яе спіс, канверты і маркі, швагерка глядзела на яго вельмі незадаволена, напэўна, думала, што дзеля жонкі ён наватжалобных паведамленняў разаслаць не хоча, а ён адчуваў сябе няёмка. Яны хутка развіталіся, і ён, каб не чакаць ліфта, пабег уніз па лесвіцы.
Яшчэ трэба патлумачыць тое самае Разусам. Цяпер самы адпаведны час Веры і Марціна дома няма, толькі Верына маці, а яна не будзе здзіўляцца, толькі паслухае, што ён скажа, і так і зробіць.
Старая жанчына была даволі здзіўленая, калі ён прыйшоў, зацягнула яго ў кватэру, зачыніла дзверы і моўчкі пацалавала
ў абедзве шчокі. Потым запрасіла ў залу і пасадзіла ў вялікі мяккі фатэль. Па вечарах, калі яны часам прыходзілі сюды з жонкай, яны заўсёды сядзелі ў гэтым пакоі, але тады тут свяціла жырандоля, а цяпер панавала панурая паўцемра, толькі праз прыадчыненыя дзверы прабівалася крыху святла. Паміж дзвярыма ўпакоі, на кухню, у ванную, выступалі магутныя чорныя сілуэты мэблі, якія рабілі пакой яшчэ цямнейшым і цяснейшым. Ён адчыніў партфель і хацеў ужо тлумачыць, навошта прыйшоў, але старая быццам яго не заўважала і пачала гаварыць, што не хацела ва ўсё гэта верыць, калі ейная дачка ўчора вечарам расказала...
«Гэта тое самае, як калі памірае частка твайго ўласнага жыцця, сказала яна старым, крыху хрыплым голасам. Ужо амаль 60 год прайшло, як я ўбачыла яе ўпершыню ў вазку, гэта было якраз пасля майго вяселля», узгадвала жанчына быццам толькі для сябе. -
«I добра памятаю, калі ёй было гады чатыры-пяць, яна была вельмі закрытая, заўсёды болып любіла гуляць адна». Ён падумаў, што адным гэтым сказам старая паведаміла яму тое, чаго ён дагэтуль не ведаў.