Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
ж дома, чатыры імені без швагеркі, канверты ён укіне кожнаму ў паштовую скрыню. Пералічыў: адзінаццаць. Пакуль атрымлівалася хутка.
Потым мозг спыніўся. Без усялякай логікі і сувязі перад вачыма мільгалі розныя галовы, твары, часам з’яўляліся даўно забытыя, нехта штосьці гаварыў, ён штосьці адказваў. Ён прымусіў сябе спыніць гэтыя выявы і іх гукавое суправаджэнне. Трэба засяродзіцца толькі на імёнах.
Трэба пачаць з чагосьці канкрэтнага... 3 канца. Хто быў тут пазаўчора вечарам? Стрыечная сястра, Марцін з Верай, швагерка ім не трэба нічога пасылаць. Бжох з Пэрлай і Вера Гегерава, што прыйшла з імі. Ён знайшоў іх адрасы ў тэлефонным даведніку. Яшчэ два канверты. Брат з сям’ёй. Ім паведамленні варта было б даслаць, інакш пакрыўдзяцца. Яшчэ адно імя. Чатырнаццаты канверт.
Перад тым, як жонку завезлі ў шпіталь, прыходзілі дзяўчаты. Іх ён ужо напісаў.
У апошнюю нядзелю, калі жонка яшчэ была дома, тут сядзела некалькі чалавек. У яго быў Дзень народзінаў, пяцьдзясят гадоў. Зноўжа стрыечная сястра, Разусы, крыху збоку сядзела Агнеша, адна, ейны муж у турме. Яна не вельмі падтрымлівала гаворку з астатнімі, хоць іншым разам была гаварлівая і кампанейская, ды і астатнія да яе звярталіся таксама неяк тактоўна, беражліва. Яшчэ адзін канверт. I, на ягонае здзіўленне, з Разусамі прыйшла неўролаг, доктарка Уйгазы, з той самай клінікі. Ужо шмат гадоў яна прапісвала яму таблеткі, галоўным чынам замежныя, для ўзбуджэння і для супакаення, для сну і супраць дэпрэсіі, усё, што яму было трэба, ён уваходзіў у кола яе інтэлектуальных іпахондрыкаў» а яна ў гэтай справе была крыху сноб, занадта ганарылася сваімі прывілеяванымі кліентамі, да якіх належалі ў першую чаргу акторы і акторкі. I хоць тут былі япгчэ два лекары, ёй адной не даваў спакою загадкавы жончын грып на наступны дзень яна дамовілася на прыём у галоўнага доктара, які і знайшоўу яе той цяжкі выпадак малакроўя. Магчыма, яна і сама з першага погляду паставіла дыягназ. Разам з журналісткай яшчэ два імені. Шаснаццаць.
I тады, на свой Дзень народзінаў, ён усім накладаў з вялікай міскі бісквітны крэм з узбітымі вяршкамі, кексамі і садавіной. Гэтую сваю фірмовую страву прынесла перад гэтым Соня Фрышава, якую Зора любіла, напэўна, болып за ўсіх сваіх «вучаніц», як яна сама называла групу перакладчыц, якім дваццаць год тамучытала ва ўніверсітэце лекцыі па перакладзе. Фрыш тады дзеля Соні развёўся. Эда быў старэйшы, часта хварэў і быў слабы, таму яна прыйшла адна. Наступны канверт. Сямнаццаты.
А перад абедам заскочылі муж з жонкай Краўсавы, што жылі ў доме насупраць і крыху ўзбоч. Яны пазнаёміліся, як толькі пераехалі сюды, праз стрыечную сястру. А тады яны прыйшлі перад абедам з нейкай сціпласці, відаць, думалі, што пасля абеду напрыходзіць шмат людзей, не хацелі ціснуцца. Наступны канверт. Васямнаццаты.
А перад гэтым... перад гэтым некалькі разоў да іх заходзіла колішняя перакладчыца, яна заходзіла да іх, яшчэ калі яны жылі ў старой кватэры, бо некалькі разоў мяняла месца працы і кожны раз прыходзіла параіцца, ці правільна зрабіла. Нарэшце яна асела ў «Культурным жыцці», якое забаранілі, з таго часу яна болып не перакладала. Але ў яе былі сяброўкі ў выдавецтвах, і разы тры яна прыходзіла перадаць яго жонцы, што для яе ёсць пераклад, трэба толькі знайсці імя. Але нічога з гэтага ў жонкі ніколі не атрымлівалася. Ейная даўняя сяброўка Люда Шкултэты пагаджалася адразу, толькі ў Марцін яны выбіраліся зрэдку, таму пераклады даставаліся камусьці іншаму. А часам тая перакладчыца завітвала да іх проста так. I ён часам без папярэджання заходзіў да яе. Апошні раз, калі яна прыйшла да іх у нядзелю перад абедам, у іх дома была бутэлька грэцкага каньяку, «Метаксы», гадзінкі за дзве яны выпілі бутэльку амаль цалкам. Жонка на яго тады раззлавалася, што большую частку выпіў ён. Дзевятнаццаты канверт.
Часам заходзіў да іх даўні знаёмы жонкі Габа, апошнім часам ён быў намеснікам галоўнага рэдактара ў выдавецтве. Ён ведаў пра ўсе чуткі, плёткі і інтрыгі, і пра ўсе іх добрасумленна інфармаваў, толькі аднойчы, бог ведае чаму, раззлаваўся на сябе, ад шчырага сэрца скардзіўся, што гэта вельмі горкі хлеб -
мець такую працу і быць вымушаным рабіць рознае свінства, і яны нават не ўяўляюць, як ім добра, што яны спакойна сядзяць тут і ім не даводзіцца пэцкаць рукі, і ён увайшоў у такі азарт, так ужыўся ў ролю пакутніка, ахвяры, што жонка ажно не вытрымала часам яна была вельмі запальчывая і пачала гаварыць, што неаднойчы атрымлівала з ягонага выдавецтва паведамленні пра скасаванне дамоваў на гатовыя пераклады, і заўсёды там быў і ягоны подпіс, і што гэта за асалода сядзець дома і нічога не рабіць, і ведаць, што яна ў свае гады вымушаная сядзець дома, і так будзе ўсё жыццё, быццам тут ёсць чаму зайздросціць і пасля таго Габа болып у іх не з’яўляўся. Але ён быў шмат за што яму ўдзячны, памятаў нра яго падчас раздачы перакладаў, і, галоўнае, Габа рашыў выдаць выбраныя творы Шэкспіра ў чатырох тамах, а вялікую частку з гэтых трагедый і камедый пераклалі яны з жонкай. Але ж ён не мог дазволіць сабе вельмі выступаць, пасля вайны ён ужо аднойчы зрабіў сабе кар’еру, быў дырэктарам радыё, але трапіў туды не за членства ў партыі рабочага класа пасля сорак восьмага года, мусіў радавацца, пакуль яшчэ мог, і гэта трэба прызнаць. Ён знайшоў і ягоны адрас. Дваццаты канверт.
Калі ён зноўку не мог нікога прыгадаць, пачаў пракручваць у памяці пісьменнікаў... Яны ж былі дзесяцігоддзямі побач, ягоная жонка пастаянна прысутнічала на розных паседжаннях, камісіях, гаварыла прамовы на пленумах, а ён пісаў пра іх крытычныя артыкулы, сядзеў з імі ў кавярнях, у клубе пісьменнікаў, а цяпер не могузгадаць ніводнага імя, яны быццам разляцеліся, толькі не па свеце, а прэч ад іх... Але не, выправіў ён сябе ў думках, яны нікуды не разляцеліся, часам яны сустракаліся... і калі ён пісаў пра іх, то не мог чакаць, што яны будуць выказваць сваю прыхільнасць да яго, а жонка была схільная выказваць усе свае меркаванні адкрыта ў твар, была схільная выказвацца недыпламатьгчна і нажываць сабе ворагаў... і калі час ад часу нехта ім сустракаўся, усё адно рана ці позна іх нешта падзяляла... Ён узгадаў Мінача, з якім яны былі калісьці ў такіх добрых адносінах, што наведвалі яго кожную нядзелю, размаўлялі пра надзённае і пры гэтым кожны раз выпівалі бутэльку гарэлкі.
разумелі адзін аднаго ва ўсім, пакуль не прыйшоў 1956 год рускія танкі ў Будапешце, яны прыбеглі да яго цалкам ашаломленыя, што ён пра гэта думае, але Мінач быў надзіва спакойны: «Ну, а што яшчэ заставалася рабіць рускім?» і здзіўлена глядзеў на іх, а праз некаторы час высветлілася, што венграў ён ненавідзеў усёй душой і быў бы не супраць, нават калі б на Будапешт скінулі атамную бомбу, з таго часу яны сустракаліся ўсё менш і менш, пакуль наогул не перасталі прыходзіць і ўрэшце нават не заўсёды віталіся. А асабліваМінач ненавідзеўягоную жонку, бо часта сутыкаўся з ёй на многіх паседжаннях, і яе заўсёды цікавілі толькі шкодныя для народа пазіцыі, а вінаваты ва ўсім быў ён, ейны муж... А Матушка, кароль літаратурнай крытыкі, які некалі ў іхняй старой кватэры да знямогі дэманстраваў сваё красамоўства і, чым больш выпіваў, тым больш лаяў венграў, чэхаў, і нібы між іншым яшчэ і жыдоў гэта быў ягоны стандартны рэпертуар, які ён паўтараў кожны вечар, калі яны часам яго запрашалі, а калі яго нікуды не запрашалі, ён гаварыў усё гэта ў клубе пісьменнікаў. Летам 1968-га ўсе лрагна слухалі, калі ён, як Канфуцый, гаварыў прамову на пленарным паседжанні пісьменнікаў, у ягоным голасе адчувалася горыч, змяшаная з непрыхаваным абурэннем, калі ён сказаў: «Ужо нават Гусак, даволі прыстойны дэмакрат, ім кядобры, гэтым нашым дэмакратызатарам», тады гэта было мянушкай у пэўных колах і некаторых газетах, «дэмакратызатары» так называлі тых, хто аддаваў перавагу дэмакратыі перад федэрацыяй, як ягоная жонка, сам ён і некалькі яіпчэ чалавек, у асноўным з «Культурнага жыцця», якое потым і забаранілі, яны ў тую ж хвіліну ператварыліся ў ізгояў, у паганцаў, якія не прынялі веру ў новага збавіцеля і выратавальніка, з таго часу счэзла і іхняе сяброўства, у іхняй новай кватэры ён ніколі нават не быў... Але што ўжо казаць пра пісьменнікаў, пра караля літаратурнай крытыкі, калі нават Вера і Марцін, блізкія крэўныя, глядзелі на ягоную жонку як на вар’ятку, бо яна стала дэмакратызатаркай, і народ для яе ўжо нічога не азначаў... Але хвіліначку, хвіліначку, адзін пісьменнік пасля гэтага ў іх яшчэ зяўляўся, часам нават з жонкай, сапраўднай дамай, вельмі прыгожай, калісьці на яго
ўсе накінуліся за ягоны раман «Пакаленне ў атацы», а Зора заступілася, гэтага ён не забыў... Але які б ён там ні быў, але драла ад іх не даў. Такім чынам, дваццаць два.
I яшчэ... некалькі разоў яны сустракалі каго-небудзь падчас шпацыру на Славіне альбо ў Горскім парку, загаворвалі, запрашалі старога знаёмага на каву, той развальваўся ў фатэлі, сядзеў у іх нейкі час, а пасля больш ніколі не паказваўся... Але як такое магло здарыцца, ён пачаў корпацца ў сваёй памяці, у мінулым жыцці яны заўсёды былі сярод людзей, людзі пастаянна былі побач, нават без дай прычыны... Ніколі нікога побач з імі не было проста так. паправіўся ён, а калі яны і былі сярод людзей, то гэта былі проста знаёмыя, не сябры...
Трэба прыдумаць нейкую сістэму, знайсці нітачку, якая павядзе яго ад аднаго да другога... каб перад ім з’явіліся імёны ў плыні часу, з розных перыядаў... раптам узнікла ідэя трэба паспрабаваць паводле месцаў, дзе ён працаваў. Толькі там чалавек кожны дзень сутыкаецца з іншымі людзьмі, звязанымі з ім нечым агульным.
Першым месцам, дзе ён працаваў тры гады пасля вайны, была газета «Народнае адраджэнне». У памяці ўзнікла тагачасная рэдакцыя, быццам на агульным фотаздымку. Іх было мала, усе амаль аднагодкі, дружны калектыў, яшчэ маладыя, незалежныя, нічым не напалоханыя інтэлектуалы затое тая газета мела і вельмі вузкае кола чытачоў, таму ўсе там пачыналі, пісалі гулліва і агрэсіўна, і лёгка... між імі ён і знайшоў найлепшага сябра тых гадоў Марэнчына пакуль за нозна не высветліў, што той без згрызотаў сумлення па прынцыпе «мне нічога табе нічога» не адбіў ягоную каханую, першае сур'ёзнае каханне ў ягоным жыцці, ён яшчэ мог быць яму за гэта ўдзячны, бо тое каханне, як і многія папярэднія і наступныя, было фантомам, выдуманым з вельмі цвёрдага і зусім не крохкага матэрыялу, але, калі адбалела ўсё, што цягнулася вельмі доўга, яны абодва ўжо працавалі ў іншых месцах і жылі ў розных часах, а потым той колішні сябар ажаніўся, у хуткім часе ажаніўся і ён сам... і цяпер ён толькі вітаў яго кіўком, калі хадзіў на шпацыр побач з домам...