Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
ныя плёткі», як ён можа ў гэта верыць, калі ўжо страціў да іх усялякі давер. « Альбо ўсё гэта праўда, перапыніў ён, альбо ўсё гэта мана». Але прапанаваць разгубленаму сябру штосьці замест цітаўскіх агентаў ён не мог. Hi адзін з іх не быў з роду Аляксандра Вялікага, гордзіеў вузел яны не развязвалі. Потым пачаўся доўгі працэс, са спісу з абвінавачваннямі яны прачыталі, што амаль усе абвінавачаныя былі яўрэйскай нацыянальнасці, хіба што быў там яшчэ славацкі буржуазны нацыяналіст, немец з паходжання, і хтосьці яшчэ, а калі скоячыўся і той лялечны тэатр з жывымі лялькамі, яны ўжо перасталі гуляць у палітычных дэтэктываў, бо іхнія гіпотэзы нікуды іх не прывялі, але калі сацыялістычны лагер лагер, геніяльнае выдуманае слова для гэтай часткі свету, у якой мы жывем, часта паўтаралі яны тады, з жахам даведаўся, што яўрэйскія дактары, што яўрэі ужо другі раз у гісторыі хацелі забіць Госпада Бога ў Крамлі і ўсіх апосталаў, іхнія галовы вызваліліся ад крымінальных здагадак, не было тут ніякіх патаемных гангстэраў, ніякай схаванай мафіі, ніякіх загадкавых фантастычных змоваў, усё было вельмі проста: Масква, Сталін... Час ад часу ягоны сябра яшчэ падкідваў нейкія пытанні, заўсёды нечым забіваў галаву, але ён ужо ні пра што не думаў, у тым лагеры, у якім яны жылі, усё было магчыма, адзінае, што трэба будзе выдумваць нейкія новыя штампы, ад іх волі нічога ўжо не залежала, лепш было ні пра што не думаць, ні над чым не ламаць галаву і так вялікі Шэрлак Холмс і ягоны абмежаваны партнёр доктар Ўотсан замест таго, каб рашаць загадкі, пачалі гуляць у кавярні ў шахматы, хіба што за гульнёй часам пілі каньяк, болып не хадзілі на канспіратыўныя гутаркі ў парк, доктар Ўотсан, які думаў недысцыплінавана і несістэмна, заўсёды прайграваў, урэшце вялікі камбінатар Шэрлак Холмс прыдумаў вершык, дзеля рытму па-чэшску, і замест «шах і мат» спакойна гаварыў:
«вось табе шах
стаіць на вушах».
I аднойчы падчас такой партыі, была ўжо позняя гадзіна, вялікі Шэрлак Холмс сентыментальна, амаль дрыготкім голасам, з дакорам нагадаў яму: «Мы тут гуляем у шахматы, а тым
часам стары ў Маскве, можа, і падох ужо». I гэты напамін прывёў Ўотсана, які зноў прайграваў, у такую эйфарыю, што ён зараз жа прапанаваў выпіць. Тую партыю яны не дагулялі, яшчэ некалькі разоў замаўлялі каньяк, пакуль не зразумелі, што перабралі меру дзесяць разоў па 50 і ні кроплі больш... Раніцай маці давялося трэсці яго, каб разбудзіць, і калі ён расплюшчыў вочы, маці разышлася як ніколі злосна: «Дрыхнеш тут, як стары алкаголік, атам свет дагары нагамі перавярнуўся, з Вены асёмай раніцы паведамілі, што Сталін памёр, на вуліцах было паўнютка людзей ужо калі я іпіла па малако і булкі», пасля гэтага яна пайшла на кухню зварыць яму каву з малаком і намазаць маслам дзве булачкі, тады, калі яна пайшла з пакоя, ён адчуваў сябе дакладна гэтак жа, як і ў першы дзень пасля фронту... Цяпер, цяпер, думаў ён, цяпер пачнецца сапраўднае жыццё... Хоць гэга і была заўчасная эйфарыя і, напэўна, уплыў не забытых з дзіцячых часоў казак, бо толькі ў казках пачвара падыхае і ўвесь свет спакойна ўздыхае, усё мяняецца і расцвітае, у лагеры сацыялізму і пасля смерці пачварыны засталіся нагляднікі, паслугачы з ліку вязняў і іпмат маленькіх пачварак, але ў выніку такіх падзей іх сяброўства пачало развальвацца, ім больш не было пра што шаптацца, іх болып не звязвалі агульныя ерэтычныя думкі, якіх ніхто не павінен быў чуць... Пазней яго сябар пачаў пісаць кнігі, кожная з якіх стала бестселерам, і чакаў, што ён, як крытык, надрукуе на іх рэцэнзіі, але ён думаў, што хтосьці іншы ў любым выпадку пахваліць іх больш, як заўжды і было, таму з тых часоў сябар бачыў у ім інтэлектуальнага сноба, і праз гэта ападалі апошнія лісты іх сяброўства, але засталіся ўспаміны, таму ён з настальгіяй падумаў, што варта было б даслаць яму паведамленне пра смерць жонкі, толькі ж ён наперад ведаў, што нічога не пашле Мнячка ўжо шмат год жыў недзе за мяжой, а адраса, які трэба пісаць на канверце, ён не ведаў.
Нарэшце ён здолеў адарвацца ад тых пяці гадоў і пачаў узгадваць імёны са сваёй трэцяй працы, якой прысвяціў наступныя пяць гадоў. Загадчык літаратурнай часткі ў тэатры... ад думак пра людзей яго адарваў званок у дзверы. Гэта было нечакана, ён нават не ўяўляў, хто б гэта мог быць брат, стрыечная сястра,
швагерка? і пайшоў у калідор націснуць на кнопку, каб унізе адчыніліся дзверы ў пад’езд.
3 ліфта выйшла Вера Гегерава, якая ўсё запісвала пазаўчора, якая вырашыла праблему з цытатай, закрэсліўпіы два радкі. У кожнай руцэ яна несла па торбе з пакупкамі і сказала яму на кухні: «Ідзе калядная вячэра». Яна выцягнула з торбы рондаль, паставіла яго на стол і ўзялася пералічваць далей: «Кілбасы, бульбяная каша і капуста». 3 другой торбы яна выцягнула кардонную скрынку: «Трубачкі, сама рабіла». Недалёка жылі ейныя сяброўкі Магда Такачова і Марта Лічкава ён ведаў гэтыя імёны, трэба і іх запісаць, яна заўсёды прыносіла ім на Каляды трубачкі, такія, як калісьці пяклі ў вёсцы. I цяпер яна таксама ішла да іх. Толькі сказала, што па дарозе і яму занясе ежы на святы. Ён прызнаўся, што да гэтай хвіліны нават не думаў, што будзе есці на святы, калі ўсё зачынена... Вера перапыніла яго, расказала, што размаўляла з Соняй Фрышавай, яна прыйдзе да іх на абед на другі дзень Калядаў, гэта па-пергаае, а па-другое, Соня абтэлефанавалаўсіх з выдавецтваў і не толькі з выдавецтваў і даведалася, што на пахаванне прыйшло б чалавек трыццаць, калі б ён замовіў гарадскі аўтобус... Яго сапраўды можна замовіць, толькі ці ведае ён... Насамрэч ён ведаў: у пасажы « Луксор» ён замаўляў там аўтобус на могілкі пасля смерці маці, тады на ім ехалі некалькі суседзяў па доме і брат з сям’ёй, бо ён нікому не казаў пра пахаванне, каб людзей было як мага менш... Але ж не, зусім не ў «Луксоры», прыгарадныя аўтобусы замаўляюць у аўтапарку... Так, ён ведаў, дзе аўтапарк злева ад дунайскага моста... адразу ля ўвахода там бюро, у ім і трэба дамаўляцца... А калі будзе ўласна пахаванне?.. Ну, дык можна схадзіць туды і на наступны дзень пасля святаў, а Вера з сяброўкай потым абтэлефануюць і папярэдзяць усіх, дзе і калі будзе чакаць аўтобус, ну, пра гэта яны ўжо пазаўтра дамовяцца, а яна ўжо мусіць ісці, бо ўнізе чакае машына. I яна выйшла з кватэры.
Ён сеў за пісьмовы стол, напісаў на канверце імя, потым знайшоў у тэлефонным даведніку імя той сяброўкі, якую цяпер чакалі трубачкі. Яна таксама была перакладчыцай. Пасля таго імя яму аўтаматычна ўзгадалася яшчэ адно ейная сястра
Магда Такачова, калі ён не памы ляецца, таксама перакладчыца. Яны абедзве дакладна прыйдуць на пахаванне. Але сам 6ы ён не ўзгадаў ні адну з іх. Такім чынам... дваццаць чатыры імені.
Калі ён зноўку пачаў думаць пра сваё трэцяе месца працы, падумаў, што, напэўна, ніхто так не цалаваўрук ягонай жонцы, як акторы і рэжысёры, калі пасля якой-небудзь прэм’еры яны разам заходзілі ў тэатральны клуб. Акторы, бог ведае чаму, прызвычаіліся да старых галантных манераў. I ягоная жонка была для іх звязаная з тым зніклым светам, уяўляла класічную рэч і, так бы мовіць, сям’ю з класічных часоў. Ён жа для іх быў усяго толькі «літаратар», усе ведалі яго як тэатральнага крытыка яшчэ ў часы вайны ён пачаў пісаць пра тэатр, таму яму і прапанавалі месца загадчыка літчасткі. Спачатку ён адмовіўся. Але праз некалькі дзён, калі яны з жонкай гулялі ўздоўж Дуная, яна пачала яго папракаць, што, маўляў, спачатку варта было б падумаць яму цяпер, вядома, ёсць што перакладаць, але ж ёй вельмі дапамагло б, калі б ён пагадзіўся на гэтае месца, гэта паўплывала б на ейных бацькоў загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага тэатра, гэта ўжо пра нешта гаворыць, бацькі пераканаліся б, што ён не абы-хто, што яго паважаюць, што ён нешта значыць... Тады ён пагадзіўся. Праз некаторы час усе акторы былі настроеныя супраць яго што ім з таго, што яны ставяць спектаклі, якія хваляць крытыкі, але ва ўсіх спектаклях задзейнічаныя толькі некалькі актораў, а астатнім няма чаго рабіць. Ён сапраўды не ведаў, як падбіраць такія п’есы, дзе былі 6 задзейнічаныя ўсе, напэўна, ён не падыходзіць для працы загадчыка літчасткі, акторы адчулі гэта, яны не разумелі, што ў яго ёсць пэўная рэпертуарная канцэпцыя, як тады казалі, а ён не разумеў актораў. Кожны змагаўся за галоўную ролю, а калі атрымліваў яе, вучыў тэкст толькі на рэпетыцыях, дома ў п’есу нават не глядзеў, ніколі не меў на гэта часу: раніцай яго прывозілі на рэпетыцыю з радыё, з рэпетыцыі адвозілі на тэлебачанне, вечарам на кінастудыю, а ноччу яшчэ рабілі дубляванне фільму... Яны хацелі нечага дасягнуць у тэатры, але яшчэ больш хацелі атрымліваць шмат грошай. Паміж сабой яны размаўлялі пра машыны, пра кватэры, пра паездкі за мяжу на
захад... і яшчэ пра тое, які выбітны спектакль учора паказвала венскае тэлебачанне, нашае тэлебачанне ніколі нічога падобнага не пакажа. Яны адбывалі рэпетыцыі як нейкую павіннасць. А калі наставала прэм’ера, ён дзівіўся, як яны выконвалі свае ролі, быццам пасля нейкага магічнага пераўтварэння. Ён сядзеў з імі ў тэатральным клубе, звяртаўся да іх на «ты» і пры гэтым адчуваў сябе, як у скаўцкім лагеры, у які яго адправіла маці ў дзяцінстве. Як у іншым свеце. I чым больш ён сядзеў з імі і піў, тым менш яны яго паважалі.
Нарэшце ён знайшоў сабе двух кампаньёнаў, з якімі яны разам хадзілі ў вінарню, ён плаціў за ўсіх, а яны забаўлялі яго тым, што лаялі тэатр і ўсё на свеце. Адзін быў амбітным асістэнтам рэжысёра, таму грэбаваў абавязкамі асістэнта настолькі, што ўрэшце яго выгналі, бо ён не рабіў абсалютна нічога. Другі гукарэжысёрам, і яго таксама ў хуткім часе з тэатра выгналі, бо аднойчы ён прыйшоў на працу настолькі п’яны, што ўключыў музычнае суправаджэнне з іншага спектакля, і гледачы з трагедыі рагаталі як з камедыі.
Выгналі і яго, але па пільнай ідэалагічнай прычыне: праз рэвізіянісцкую драматургію. Ніколі да гэтага, ані пасля, такога тэрміну ён не чуў, на ўсю рэспубліку ён быў адзіны рэвізіяніст на пасадзе загадчыка літчасткі і ахвотна расказваў кожнаму, іпто тады адбылося. Захварэў стары рэжысёр, які збіраўся ставіць на сцэне Горкага. Такім чынам з рэпертуару выпала руская і савецкая класіка. У Маскве дазволілі адну з п’ес Булгакава, і ён таксама ўключыў яе ў рэпертуар, але мясцовыя эксперты з улады вырашылі, што наша грамадства яшчэ не такое развітае, як савецкае, таму п’есу забаранілі. Такім чынам выпала і савецкая п’еса. Якраз тады Артур Мілер зноў дазволіў ставіць свае п’есы ва Усходняй Еўропе, таму яны хуценька ўзялі ў рэпертуар нешта з ягоных твораў... Але яны ўжо рэпетавалі тады п’есу аднаго бразільца, якую ён абраў таму, што аўтар не прасіў ганарару ў валюце. I яіпчэ Шэкспіра. Тры заходнія аўтары і нікога з сацыялістычнага лагера. Акрамя таго, непрадказальны Хрушчоў якраз вырашыў пасварыцца з Цітам, а ў яго была падабраная сумная п’еса харвацкага аўтара з за-