Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
пяцідзясятых гадоў... Як ён мог забыцца на доктара Фэлікса, яго трэба было ўзгадаць адным з першых... нават калі яны не былі знаёмыя асабіста да таго апошняга лета, калі сустрэліся на Ораве, непадалёк ад лецішча побач з польскай мяжой. Яшчэ адно імя.
А хто ж знайшоў для іх гэтае лецішча? Коларавы, што жылі непадалёк у Наместаве. Ён галоўны інжынер, яна выкладчыца ў сярэдняй школе. Аднойчы яны наведаліся ў бацькоускі дом яго жонкі правялі ў іх тады цэлае лета, а ў дом пісьменнікаў у Татрах не прыехалі б, нават калі б увесь будынак быў пусты яна тады папрасіла ягоную жонку прачытаць лекцыю ў школе, жонка адмовілася, а яна пакрыўдзілася. Жонка, узгадаў ён, тады толькі рассмяялася: «А вы не думалі, што калі я прыйду чытаць да вас лекцыю, дык вас по гым звольняць?» Тады насамрэч толькі пачыналіся новыя часы, маладая выкладчыца ні нра што нават не падазравала. Дык жонка ёй усё растлумачыла. 3 таго часу яны заўсёды, калі прыязджалі ў Наместаў, выбіраліся і да іх, і жонка шмат чаго мусіла ім тлумачыць і гаварыць, бо яны ўсім цікавіліся, хоць і ўтваралі пару, якая па наіўнасці па-ранейшаму верыла ў нейкія ідэалы, каштоўнасці і бог ведае ў што яіпчэ.
Апошні раз яны завітвалі да іх тым летам узяць ключы ад лецііпча, якое яны ім знайшлі. Прыйшлі пасля абеду і гэты раз змаглі ў іх пасядзець, бо на ноч мелі зарэзерваваны нумар у новым мясцовым гатэлі, тады ніжэй па схіле вялікая кампанія адзначала вясковае вяселле са звычайнымі крыкамі, спевамі і тупатам, як у вясковай карчме. Раніцай жонка адчувала сябе дрэнна, сказала яму, што, напэўна, гэта грын. Таму яны вярнуліся да Коларавых, сказалі, піто не могуць ехаць на лецішча. Тыя не хацелі нічога слухаць гэта не страшна, гэта ўсё пройдзе: яны тым днём з’язджаліў адпачынак на Балатон а для людзей з гор гэта было нешта накшталт ціхаакіянскага пляжу і ўрэшце прапанавалі ім сваю кватэру. Зора пагадзілася, праляжала там тры дні, быццам непрытомная, зусім не падымалася з ложка, але раптам усё прайшло, і яны паехалі на лецішча. Адно што Зора была крыху замаруджаная. Цяпер ён падумаў, што гэта быў найлепшы адпачынак. За ўвесь час нават ні хмурынкі нейкага
непаразумення. Яна спакойна прыняла, што яму не хочацца цягнуцца на суседнюю высачэзную гару, пайшла сама, вярнулася цалкам шчаслівая, распавядала, які адтуль шыкоўны від, якія горы... Тады ўсё і пачалося, думаў ён цяпер, менавіта тады, калі яна ляжала ў той кватэры, слабая і бязвольная, і калі на лецішчы была заўсёды спакойная, быццам замаруджаная...
Значыць, яшчэ тая сям’я і прафесар. Дваццаць восем імёнаў. Натуральна, што ён на кагосьці забыўся, але больш усё адно не ўзгадае нікога.
Ён аддзяліў чатыры канверты, на астатнія наляпіў маркі, паклаў усё ў партфель, гірыкладна дваццаць жалобных паведамленняў узяў для стрыечнай сястры, надзеў паліто, спусціўся на ліфце, чатыры канверты ўкінуў у скрыню для жыхароў дома, павярнуў уніз, крыху ніжэй па вуліцы была пошта, ужо зачыненая, але лісты са скрыняў каля ўвахода павінны былі забраць вечарам. Ён кінуў канверты ў паштовую скрыню, тыя, хто жыве ў горадзе, атрымаюць заўтра, астатнія адразу па святах.
Вечар
Як толькі канверты апусціліся ў паштовую скрыню, усе думкі пра тое, што ён мог пра кагосьці забыцца, зніклі. Цяпер ён думаў пра адно: што будзе казаць, калі хто-небудзь патэлефануе.
Аднак нягледзячы на напружанасць думкі ніводнага сказа ў яго ў галаве так і не з’явілася. Нічога ён, відаць, не прыдумае. Па дарозе да стрыечнай сястры ён вярнуўся крыху назад і збочыў на вуліцу, што ішла паралельна з ягонай. Яму падабалася гэтая вуліца, дзе з аднаго боку былі галоўным чынам чатырохпавярховыя дамы ў югендстылі, а з другога, у напрамку да ўзгорка, што цягнуўся да вышэйшай вуліцы, — вілы і невялікія камяніцы, у самым канцы вуліцы адна камяніца нават нагадвала невялікі палац, цяпер добра асветлены, быццам у ім адбывалася нейкая перадкалядная вячэра; ён часцяком праходзіў побач з тым палацам і заўсёды згадваў, што падчас вайны там месцілася місія Вяліканямецкага Рэйху, найвышэйшая камендатура Славацкай дзяржавы; калі яны былі там нечым незадаволеныя, пра
гэта выходзіла перадавіца ў газеце нямецкай этнічнай групы «Памежны кур’ер», і такое здаралася даволі часта, нават і назву вуліцы тады змянілі, яна называлася Мойзэсава, што для нямецкіх вушэй гучала як правакацыя: Майсеева, Мойжыіпава, відаць, на іх патрабаванне назву змянілі на Шылераву; яго жыццё ўсе тыя ляць год залежала ад таго, што адбывалася ў гэтым будынку, у які ён ніколі не заходзіў, і ўжо толькі праз гэта яму было б вельмі цікава ведаць, што там цяпер, хто там сядзіць, хоць пэўная ўсім вядомая ўстанова мела не адну вілу, на якой не было ніякай таблічкі з назвай гэтай самай установы, але такі выбітны будынак яны для сваіх мэтаў не ўзялі б; аднак спытаць, што знаходзіцца ў гэтым будынку, не было ў каго, і таму ён пакінуў асветленыя вокны ў сябе за плячыма, а крыху далей, таксама пасярод вялікага газона, убачьгў жоўтую вілу у ёй яшчэ дванаццаць гадоў таму жыў Фрыш, ад якога ён прывёз лядоўню, іпафу пад бялізну і два вялікія фатэлі. Віла належала кампазітару Мойзэсу, гэта з ягонай сястрой Фрыш тады разышоўся, і ён узгадаў, як на пачатку трыццатых Мойзэс вучыў у кансерваторыі ягоную жонку. Але цяпер трэба думаць пра тэлефонную размову што ён увогуле можа сказаць чалавеку, якому ніколі не тэлефанаваў, якога нават не бачыў... калі дакладна, чатыры гады і чатыры месяцы.
Уласна кажучы, гэта ўсё было проста выпадковасцю, падумаў ён, што з «татранскай стрыечнай сястрой», як некалі называла яе жонка, бо тую звалі таксама Зора, яны шмат гадоў сустракаліся летам, а вельмі часта і зімой. Першы раз яны сустрэліся зусім нечакана, калі выбраліся ў Татры адразу пасля вяселля яны спыніліся тады ў адным з вялікіх «Грандатэляў», пабудаваным у пачатку стагоддзя ва ўзнёслым альпійскім стылі, бо ўсе звычайныя гатэлі былі занятыя арганізацыямі, а аднойчы, падчас больш доўгага адпачынку, яны спыніліся на лецішчы высока ў гарах, была позняя восень, ліў дождж... прынамсі, яму цяпер так здавалася... лецішча было цалкам пустое, толькі адразу аднекуль з’явілася татранская стрыечная сястра, бо яны з жонкай не зайіплі да яе ў санаторый, дзе яна тады працавала лекаркай, гэта быў якраз той час, калі ейныя родныя спісалі
яе з рахунку і цалкам ігнаравалі, але тут яны натрапілі на чалавека, якога сямейныя сваркі наогул не тычыліся, наадварот, яна насварылася на ягонуіо жонку, што яны не знайшлі яе, і да яго адразу пачала звяртацца на «ты», а потым прывяла Гары, высокага падцягнутага мужчыну, што працаваў на лецішчы качагарам, за якога яна ў хуткім часе выйшла замуж. I з таго часу іхнія сустрэчы заўсёды былі выпадковымі. Жонка даведалася, што яе колішняя вучаніца Магда, якую яна вучыла граць на піяніна, працуе ў Татрах загадчыцай прафсаюзнага турыстычнага цэнтра яна была дачкой мясніка, турыстычнай справе вучылася ў Швейцарыі, таму дапамагала ім з адпачынкам: часам рэзервавала нумары з харчаваннем за мінімальны кошт... адной чы пасяліла іх у сваёй кватэры, калі сама паехала ў адпачынак... Праз некаторы час колішні прыватны санаторый набылі і адрамантавалі пісьменнікі, і калі яны прыязджалі туды, заўсёды атрымлівалі вельмі добры нумар, хіба што харчавацца хадзілі ў бліжэйшую рзстарацыю. Пасля той першай сустрэчы на лецішчы яны заўсёды шукалі жончыну татранскую стрыечную сястру ў санаторыі для хворых на сухоты, дзе яна, як лекарка, заўсёды жыла ў адным з вялікіх нумароў, пазней разам з мужам. Гары некалі быў юрыстам, але якраз калі ён заканчваў вучобу, перамог рабочьі клас, і ён яшчэ сам ўдзельнічаў у нейкіх студэнцкіх дэманстрацыях. Але пасля перамогі рабочага класа пераехаў з Прагі ў Татры. Там Гары аднойчы і пазнаёміўся з жончынай стрыечнай сястрой. Ён несумненна быў адным з першых, хто пераехаў з цывілізацыі на прыроду з ідэалагічных поглядаў. Цяпер, падумаў ён, сказалі б, што Гары ўцёк ад істэблішменту.
I яны з жонкай, хоць яго кожны раз аднекуль звальнялі, былі прынамсі, крыху часткай істэблішменту і цывілізацыі, няхай і заідэалагізаванай. He дзіўна, што калі яны ўсе ўчацвярых сядзелі і заводзілі пра нешта гаворку, у хуткім часе яна перарастала ў гарачую дыскусію. Муж стрыечнай сястры меў досыць вольнага часу, цэлымі днямі слухаў «Вольную Еўропу», у Tar­pax сігнал не глушылі, там жыло небагата людзей, ён ведаў ангельскую мову і мог слухаць ўсё, іпто хацеў, і таму быў дасканала інфармаваны пра усе падзеі ў свеце. У яго была свая
сістэма непахісных поглядаў, часткова падмацаваных вопытам, а таму яго немагчыма было ў нечым пераканаць. Яны спрачаліся, пачынаючы ад бульбы чаму, уласна кажучы, у краіне, дзе яе заўжды быў дастатак, цяпер бульбу цяжка дастаць, ажно па... ён ужо і не памятаў, наконт чаго яны спрачаліся, але ніколі не прыходзілі да агульнай высновы. Калі б яны спрачаліся з партыйнымі функцыянерамі, тыя гаварылі б, бадай, як ён: агрэсіўна да ўсяго чапляліся б. Прызналі б, што хоць тут і ёсць нешта абсурднае і ўсё гэта, магчыма, проста свінства, але трэба і крыху адрозніваць... і ўсё ўжо не так, як было яшчэ пару гадоў таму... ёсць і нейкія зрухі... хоць нейкі зрух, узгадаў ён, галоўным чынам, быў тады ў суседняй Польшчы, тыя двое сустракаліся з польскімі альпіністамі і з імі, з іхняй ініцыятывы, наладжвалі абменны гандаль. Палякі пакідалі ў іхнім біваку на скдлах воўну або швздары, аднойчы іх пажэрлі нейкія грызуны, узгадаў ён, а яшчэ яны прыносілі аўтазапчасткі так у іх першы раз з’явіліся і польскія штотыднёвікі за 1956 год, калі польскія інтэлектуалы звар’яцелі і за адну ноч упіліся свабодай, тыя штотыднёвікі так захапілі яго, што ён навучыўся чытаць папольску, каб умець расшыфраваць новыя праявы праўды, той, тадыяпгчэ незнаёмы, захапляльнырэвізіянізм... алетатранская стрыечная сястра і ейны муж з усіх тых польскіх штотыднёвікаў чыталі адзін прымітыўны ілюстраваны часопіс, які выдаваўся для шырокіх масаў, яны абсалютна не цікавіліся глыбакадумнасцю павучальных часопісаў інтэлектуалаў, іпто з даверам глядзелі ў будучыню парэформеннага сацыялізму, жылі прыземлена ў шэрай рэальнасці вакол сябе, кожная іхняя спрэчка заставалася невырашальнай, паняцце ўтопіі было для іх цалкам чужое, а таму яны далей раскідваліся словамі цэлыя гадзіны. Аднойчы яны выпілі віно, якое ім прынеслі, і віно, якое мелі дома, потым татранская стрыечная сястра пайшла ў лабараторыю, што была паверхам вышэй, і прынесла чысты спірт, які разбавіла, каб яны маглі працягваць тлумачэнне свету, свету вакол сябе, і свету ад паўднёвага да паўночнага полюсу... але так здарылася толькі аднойчы... часам іхнія спрэчкі слабелі, з кожным разам ім часцей ускідвалі на вочы праўду, толькі яны ўсё адно захавалі веру