Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
1 Прэпшарак або Прэіппорэк (слав.), а таксама Прэсбург (ням.) і I Іожань (венг.) назвы сучаснай сталіцы Славакіі да яе афіцыйнага перайменавання ў Браціславу ў 1919 годзе.
пачалі дэпартаваць жыдоў. Колькі іх вывезлі з горада дзесяць тысяч, дваццаць ці больш гэтага ніхто не ведае. А хто прыйшоў замест іх? Славакі. А потым прыйшлі рускія, і цяпер вывезлі ўсіх немцаў і, пакуль яшчэ было магчыма, хуценька і венграў. Колькі іх тады было? Дваццаць тысяч, трыццаць ці больш гэтага таксама ніхто не ведае. А хто ўваліўся сюды на іхняе месца? Славакі. Прынамсі, дзве траціны людзей з гэтага горада вывезлі, дэпартавалі, выселілі, і заўсёды на іхняе месца прыходзілі славакі. А з 68-га года атрымалася, прашу прабачэння, гаўно, толькі славакі атрымалі федэрацыю. Усе за ўсё заплацілі, толькі славакі выйгралі».
Ёняшчэ вобразна апісаў, як славакі павылазілі са сваіх вёсак і маленькіх гарадоў, як краты з нораў, пакуль не акупавалі ўвесь горад, і падвёў вынік пад сваёй прамовай рэзкаю канстатацыяй: «А дзвесце год таму яны яшчэ з дрэваў не злезлі». Напраўду, падумаў ён тады, гэта мы ведаем. А венгры, мог бы ён яшчэ дадаць, ужо тысячу гадоў таму мелі развітую культуру. Хоць калі так паглядзець, гэты горад ужо ў трынаццатым, у чатырнаццатым дык дакладна, стагоддзі быў болын-менш чыста нямецкім, тады венгры ў яго паналазілі, як краты з нораў, праўда, цягнулася гэта нрыкладна пяць стагоддзяў, да Першай Сусветнай вайны.
Ён ніякім чынам не злаваўся на рамонтніка за яго прадузятасць. Ён усё жыццё слухаў, як славакі брахалі на венграў, як на смецце, у гэтым адваротным поглядзе ён бачыў толькі ўсталяванне раўнавагі. 3 ранняга дзяцінства ён быў прызвычаены, што тут кожны абражаў кожнага. Гэты горад быў Еўропай у квадраце.
Але пасля той сустрэчы з рамонтнікам ён пачаў шукаць нейкую іншую сувязь паміж гэтымі супрацьлеглымі пераваротамі. I знайшоў адяу, цалкам бясспрэчную: з часоў Мюнхена заўсёды пераследаваліся нейкія вялікія групы людзей.
Пасля Мюнхена з ягонай гімназіі пачалі знікаць чэшскія прафесары, з усіх гімназій, адусюль. I той рэжысёр, на пастаноўку «Скнары» і трагедый Пушкіна якога ён калісьці так аіпаломлена глядзеў, нібыта на з’яўленне тэатральнага авангарду, мусіў з’ехаць у Прагу, а як стала вядома пасля вайны, яго выгналі праз
некаторы час і з Прагі, як яўрэя, кудысьці, адкуль ён ужо не вярнуўся. Некаторыя яўрэі ўжо з’язджалі, але зболыпага тыя, хто меў грошы, сувязі ў свеце. Тады ўпершыню горад стаў бязлюдным. На кожнай вуліцы на кожным трэцім доме былі таблічкі або надпісы на брамах, што тут здаецца кватэра. Ён паглядзеў тады дзясяткі кватэр, бо яны хацелі пераехаць у той квартал на ўскраіне, дзе жылі з самага ранняга яго дзяцінства, і яны адразу апынуліся ў акружэнні агрэсіўных нацыстаў. Нарэшце, пасля доўгіх пошукаў яны пераехалі ў вялікую трохпакаёўку ў цэнтры, і гэта было для іх у наступныя гады, калі ён нічога не зарабляў, вельмі выгадна, 6о два пакоі і пакой для служкаў яны здавалі, а ў цэнтры заўсёды знаходзіліся кватаранты. Нават праз пэўны час хтосьці яны ніколі не даведаліся хто паслаў да іх элегантную даму, чэшку, яна ім давярала, таму неяк распавяла. што атрымлівае з Захаду вялікія грошы для асобаў, што пераследуюцца рэжымам, і што яна магла б да іх, калі яны будуць згодныя, пасылаць у якасці наймальыікаў яўрэйскія сем’і, яны і харчаваліся б тут, усе выдаткі, звязаныя з гэтым, яна пакрые сама. Натуральна, яны пагадзіліся, бо тым, што здавалі пакоі, яны забяспечвалі сабе нармальнае жыццё. Было ў гэтым і нешта абсурднае, ён і ягоны брат былі ў падвешаным стане паўграмадзян, яго не прынялі ва ўніверсітэт не халала адной паперы да камплекту патрэбных арыйскіх дакументаў, ён так і застаўся самавукам, брат быў год дома, потым мог далей хадзіць у гімназію, але абодва кожны дзень трэсліся, ці затрымаюцца яны ў такім няпэўным становішчы, у якім ён яшчэ і пачаў пісаць у газету. Гэта было ў той час, калі на вуліцах з’явіліся людзі, якія заўсёды кудысьці спяшаліся і заўсёды трымалі перад сабой партфель, каб не так была прыкметная жоўтая габрэйская зорка. Аднаго дня ў горадзе з такіх людзей наладзілі трохкіламетровае шэсце, і яго з братам запіхнулі туды нейкія людзі, што прыйшлі да іх у кватэру, пагражалі і махалі дубінкамі, шматтысячнае шэсце давялі да станцыі, расніхалі па грузавых вагонах і праз гадзін дваццаць высадзілі ў нямецкім канцлагеры ў Серадзі за шэсцьдзесят кіламетраў ад Браціславы. Маці бегала ад аднаго да другога, пакуль не вызваліла іх. За
той час праз лагер прайшло сорак тысяч чалавек, потым ужо ў асноўным цыгане. Праз нейкі час дом, у якім яны жылі, дах якога ён заўважыў у той апошні вечар з пакоя ў шпіталі, забрала славацкая армія, але горад зноў часткова абязлюдзеў, таму яны без асаблівых праблемаў знайшлі асобны домік далёка на ўскраіне, побач было шмат вольнай прасторы; калі рускія ўжо набліжаліся да горада, ім у дзверы пазваніў жаўнер з вермахта і паведаміў, што іх домік канфіскаваны і ён хоча агледзець, ці не хаваецца ў іх хто і ці падыходзіць гэты дом на іхнія мэты. Жаўнер вермахта хадзіў з пакоя ў пакой, аглядаў кожны, у тым ліку нават прыбіральню, тады ў іх таксама жыў кватарант-яўрэй, дзякуй богу, толькі адзін, даволі стары чалавек; маці і яны з братам пакутліва чакалі, калі жаўнер яго знойдзе, але яго пакой быў пусты, яны падумалі, што яўрэй вылез праз акно на першым паверсе, але, калі жаўнер пайшоў, яўрэй з’явіўся жаўнер, калі адчывяў дзверы ў ванную, толькі ў яе зазірнуў і рушьгў далей, а стары стаяў за дзвярыма. Гбрад пасля іх апошняга пераезду стаў яшчэ больш бязлюдны, фронт набліжаўся, гэты раз ім далі чатырохпакаёвую кватэру ў цэнтры. А адтуль іх яшчэ раз забіралі ў будынак гестапа, але толькі на некалькі дзён. Яўрэяў па-ранейшаму перавозілі на цягніках, але ўжо не ў Асвёнцім, як некалькі месяцаў таму, а ў Матхаўзэн. Потым ужо ў горадзе можна было чуць стрэлы гаўбіцаў і кулямётаў, а вуліцы былі як вымеценыя. А пасля фронту новыя і старыя паліцыянты мелі па вушы працы з высяленнем немцаў і венграў. I ягоная маці, як немка, атрымала паведамленне, калі і куды трэба з’явіцца з усёй сям’ёй, з ім, з братам і з дваццацікілаграмовым куфрам. У той час ён ужо працаваў у рэдакцыі газеты і вырашыў гэтую праблему, прадпісанне адмянілі. У аднаго калегі ў рэдакцыі над пісьмовым сталом заўсёды віселі нейкія нізкі ключоў, аднойчы ў яго спыталі, што гэта за ключы. «Ну, то хадзем, я вам пакажу», і ён завёў іх у стары горад, у мален ьку ю бедную кватэру ў старым доме, на стале ў ёй яшчэ стаялі недапітыя кубкі з кавай. «Хочаце?» спытаў ён. Яны пакруцілі галавой, пасля тых недапітых кубкаў у іх ужо не было жадання глядзець астатнія кватэры. Паліцыянты атрымлівалі прэміі за колькасць выселеных за дзень
немцаў і венграў. Тады вызваліліся тысячы кватэр, і ўсе яны былі ў імгненне вока занятыя. Некаторыя яўрэі паступова вярталіся, некаторыя ў першыя дні шпацыравалі па вуліцах у сваіх канцлагерных лахманах, чым выклікалі абурэнне добра апранутых гараджан, наогул.тады выбухнуласапраўды спантанная нянавісць да яўрэяў яшчэ нядаўна яны былі як нейкія негры, у якіх можна забраць што заўгодна, а цяпер сталі раўнапраўнымі, і ніхто з іх не быў кал абараятам. Усе перасварыліся, камуністы і дэмакраты, кожны чакаў, хто першы здасца. I толькі калі перамог рабочы клас, настаў спакой. Спачатку ніхто нікога не высяляў, затое паступова саджалі за краты ўсё болып і больш людзей, пакуль нарэшце! не пачалося чарговае высяленне, частка Б, буржуі і прадстаўнікі старых палітычных партый мусілі з’ехаць у вёскі, іх кватэры размяркоўвалі па заводах і ўстановах. I саджалі ўжо без разбору, затое індывідуальна, паводле прыналежнасці да розных катэгорыяў, а калі адпаведныя органы ўжо быццам ад усяго гэтага стаміліся, неўпрыкмет настаў канец сталінізму. Потым ужо доўга нікога не высялялі, пакуль у 1968 годзе зноў не з’ехалі масы людзей, гэтым разам добраахвотна. А сярод тых, хто застаўся, адным будучыня ўяўлялася ў выглядзе нізкіх хмараў на чорным небе, а для другіх, хто засгыў у радасным чаканні, ззяла сонца і неба было светла-блакітнае, з іх біла ключом нацыянальная самасвядомасць, Славакія ўжо ўздымаецца, яна разрывае путы, яна атрымлівае федэрацыю. I атрымала. Пасля чаго пачалося масавае звальненне, выкідванне, перавод, зняцце з пасадаў, перасяленне ў вёскі і маленькія гарадкі, у тым ліку і многіхз тых, хто чакаў абвяшчэння федэрацыі, як вызвалення. I гэтым разам яго патапілі ўжо так грунтоўна, як не змаглі нават у часы Славацкай дзяржавы. Гэтым разам ужо не яму не хапала нейкай паперы, а яны мелі супраць яго стос папер ягоныя артыкулы. Яны знішчылі і яго жонку, першы раз у яе жыцці. I на ўсё жыццё. Ды так, каб пасля іх не засталося нават мокрага месца, ні следу.
Такі быў працяг, пасля кожнага краху пакутавалі нейкія групы грамадзянаў. I гэта ёк хацеў перажыць яшчэ раз у нейкім новым выглядзе? Таму не мог з’ехаць?
Між тым, ён ужо вярнуўся дадому, сядзеў у фатэлі ў сваім пакоі і па-ранейшаму меў адчуванне, што не дайшоў да канца ніткі, не знайшоўтаго адзінага, галоўнага, вырашальнага адказу, чаму ён тады застаўся. Мусіла быць нешта яшчэ, ён уважліва і старанна ўзгадваў тыя часы.
Натуральна, было нешта яшчэ. Нешта вельмі простае. Што ён, уласна кажучы, рабіў бы за мяжой? Ён нікога там не ведаў, не меў ніякіх сувязяў, ніякіх знаёмых, нікога, хто прапанаваў бы яму нейкае месца. А ён да канца вайны ўжо прызвычаіўся, што ўсё само валіцца яму на галаву. Калісьці... ага, калісьці ён быў смелы, усё мог абысці, ухапіцца за кожную саломінку, жыў на перыферыі грамадства, як асацыяльны элемент, а такі не выжыве без фокусаў і падманаў, калі-нікалі мусіць і нахіліцца, і прынізіцца, калі-нікалі пажабраваць і неўпрыкмет схаваць крошкі. Але потым усё змянілася, і ён паспакайнеў.
Праз два тыдні пасля фронту, у сярэдзіне красавіка 1945 ro­fla, яны з прыяцелем мастаком Гудэрнам, якога апошні раз бачыў у іншай гістарычнай эпосе, яшчэ да таго, як увесь горад залез у бліндажы, шпацыравалі па галоўнай плошчы, вакол было паўнютка людзей і на той плошчы, побач з Дунаем, і на галоўных вуліцах, бо ўсё было зачынена, нічога не працавала, нікуды нельга было зайсці, усе крамы, рэстарацыі, кавярні і вінарні былі абрабаваныя, людзі маглі толькі шпацыраваць па вуліцах і плоіпчах, як і яны, і раптам у натоўпе людзей, што іійлі насустрач, Гудэрна заўважыў кагосьці знаёмага, паклікаў яго, яны радасна абняліся, знаёмы, як высветлілася, усю восень быў у паўстанні, а ўсю зіму ў гарах, яны размаўлялі, і між іншым той незнаёмы яму чалавек узгадаў, што прыехаў з Кошыцаў як упаўнаважаны ўлады, каб наладзіць радыёстанцыю і якую газету, тады сябар-мастак прадставіў яго і сказаў: «Гэта мой сябар, выдатны хлапец, пісаў пра нашы сюррэалістычныя зборнікі і хацеў бы працаваць у якой-небудзь газеце», пра тыя сюррэалістычныя зборнікі ён напісаўхіба некалькі дылетанцкіх рэцэнзій, не вельмі добра іх разумеў, як і наогул не вельмі добра разумеў паэзію, але для Гудэрны тыя некалькі артыкулаў былі самі па сабе рэкамендацыяй, і гэтага было дастаткова,