Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
і садаводства, пра альпійскія горкі, пра кусты, пра дэкаратьгўныя кветкі і асобна пра кактусы. Ужо ў першае лета яны палівалі сад шлангам, гэта рабіў ён. Заходзіў ён іў батанічны сад да знаёмага, там ужо не было чаго прадаваць, але некаторыя клумбы ў іх занадта разрасліся, ажно на ходнік, і такія залішнія парасткі знаёмы яму выкопваў. Адначасова кветкі пачалі разрастацца і ва ўсіх пакоях у кватэры. Больш за ўсё жонка клапацілася пра сваю калекцыю кактусаў, вызваліла для іх цэлы столік, на якім датуль былі зваленыя слоўнікі і рукапісы. У асноўным кактусы былі маленечкія, якія патрабавалі шмат клопату. Увогуле, трэба было ведаць, як і пра што клапаціцца.
У гэтай кватэры жонка ўпершыню ў жыцці гатавала, дома гатаваннем займалася маці. У Браціславе, калі яна жыла ў іх, то хадзіла ў рэстарацыю, а гады за два да смерці яго маці ён таксама пачаў хадзіць разам з жонкай і прыносіў дадому абеды для маці, бо яна была ўжо вельмі слабая. Калі часам пачынала гатаваць, ў яе ўсе згарала, ставіла ежу на пліту і ішла прылегчы, засынала, а калі вярталася ў кухню, было позна. Паблізу з новай кватэрай ніякіх рэстарацыяў не было, даводзілася ездзіць у горад, паступова Зора пачала гатаваць: леча, амлеты, бліны, мяса з кансерваў, а пазней усё, што заўтодна. Ён набыў для яе цэлы шэраг кулінарных кніг, якія стаялі на кухні на адмысловай палічцы, але найчасцей яна зазірала ў старую кулінарную кнігу, з якой гатавала яшчэ ейная маці. Аднак кароннаю ейнай стравай была, так бы мовіць, страва сучасная курыца ў чылі, якая мела саладкаваты смак яблыка.
У гэтую вялікую кватэру ніколі не заходзіла прыбіралыіічыца. Жонка заўсёды сама мыла вокны, разбірала рамы, каб можна было памыць двайныя шыбы і зсярэдзіны. Набыла пральную машыну, усё прала сама. Увесь балкон засадзіла геранню і бягоніямі, на зіму абразала іх і пераносіла ў пограб. А яшчэ былі керамічныя талеркі, якія яна паразвешвала ў вітальні...
Нерухома лежачы ў ложку паміж ноччу і ранкам, ён нібы жартам фармуляваў усе гэтыя ўспаміны ў сказы, якія ў сваёй масе распавядалі пра тое, як хтосьці ствараў сабе новы сэнс жыцця. Яго фармулёўкі былі дакладныя, яму нічога не трэба бы-
ло ў думках перарабляць, яны быццам перацякалі адна з адной, а ён толькіўвесь час вытрымліваў адзін і той самы стылістычны ўзровень, крыху заніжаны, быццам усё гэта бачыў здалёк абсалютна чужы чалавек. Ён быў упэўнены, што ўсе гэтыя сказы захаваюцца ў памяці, раніцай ён прачытае іх, быццам з аркуша паперы. Ён запомніўусё, што варта было сказаць на пахаванні. Як дадатак да прамовы прафесара, як кантраст да ягонай прамовы. Асабістыя ўспаміны пра жыццё, якое раптоўна стала звычайным. Ніякай лравакацыі. Толькі той, хто здагадаецца, зразумее. Калі ён перагледзеў, што сфармуляваў у памяці, і не меў больш чаго рабіць, задаволены добрай працай, ён заснуў.
Ранкам, яшчэ ў піжаме, ён паглядзеў у акно на кухні: цёмнае нявыспанае неба апусцілася яшчэ ніжэй на горад, цяжкія хмары мелі няясны шэры колер, вуліца была мокрая, на падмеценым дворыку перад гаражамі таксама засталіся невялікія лужынкі.
Ён апрануўся і зварыў сабе каву. Есці нічога не хацелася. Усё ж ноччу ён не прыдумаў нічога, што раніцай можна было б сесці, надрукаваць і аднесці ў рэдакцыю. Ён забьгўся, што мае здольнасць пісаць словы ў паветры, але не ўмее матэрыялізоўваць іх на друкавальнай машынцы, спосабам, які патрабуе пэўных фізічных намаганняў і канцэнтрацыі, сказы, складзеныя ноччу, пачалі б пераблытвацца і разбурацца. Тое, што ён накідаў, мусіць запісаць нехта іншы, а прамовіць нехта трэці, другі мусіць напісаць іх на манеру трэцяга. Натуральна, ён ведаў, толькі пазней не мог узгадаць, даўмеўся да гэтага ноччу ці ранкам, калі ўжо ўстаў, хто павінен быўбы гэта напісаць, ахто прамовіць. Яму патрэбныя два трансмісійныя элементы. Без іх канцэпт можна цалкам пахаваць у галаве.
Ён ужо думаў, што з самага ранку пойдзе да Агнешы, звольненай журналісткі, што два тыдні таму адзначала з імі яго Дзень народзінаў і ў якой муж ужо паўгода сядзіць за кратамі. За апошнія два-тры гады яна была ў гэтай кватэры даволі часта, і з Лацам таксама, штосьці з таго, што ён цяпер накідаў, яна і сама ведала, і пры ейнай доўгагадовай руціне Агнеша заўсёды пісала лёгка, з першага ж разу артыкул быў гатовы, яна не думала над ім, не перапісвала бясконцую колькасць разоў, як ён. Напісаць
такую прамову не будзе для яе вялікай праблемай. Але калі яна адмовіцца? Пра гэта лепш не думаць, бо альтэрнатывы ў яго не было, ён не можа хадзіць ад аднаго знаёмага да друтога, тады ўсе даведаюцца, штб ён хоча напісаць, а гэтага быць не павінна. Калі яна адмовіцца, значыць, нічога рабіць ён не будзе. I ёй скажа, што гаварыць гэта будзе адна з тых дзяўчат, сястра той, што загінула разам з пляменніцай яго жонкі, каб недзе напачатку яна пазначыла, што ведала Зору менавіта ў гэтыя апошнія гады. А калі дзяўчо адмовіцца? Хоць бы таму, іпто ніколі яшчэ не стаяла перад вялікай публікай? Тады зноў канец. У прынцыпе, гэта і не абавязкова, яшчэ ўчора ён не ўяўляў, што такая прамова будзе, але калі ідэя з’явілася, калі ён ужо прыдумаў тэкст, то было б добра, каб усё атрымалася.
Ад няўпэўненасці, ці возьмецца за гэта адна і другая, ён быў крыху знерваваны, але пры гэтым і спакойны, бо да самага абеду яму будзе чым заняцца. Нервавала толькі, што нельга пачаць зараз жа. У Агнешы сёння выходны, яна будзе высыпацца. За мінулыя дзесяцігоддзі яна звыкла доўга быць на нагах, часцей за ўсё ў іх сядзелі госці, а пасля таго як зразумелі, што іх кватэра праслухоўваецца, яны хадзілі ў госці самі. За дзесяцігоддзі яна звыкла хадзіць у рэдакцыю нашмат пазней, а цяпер мусіць прачынацца на працу, таму ён не можа з’явіцца ў яе занадта рана. I патэлефанаваць ёй і запытацца, калі лепш прыйсці, таксама не можа тэлефон у іх па-ранейшаму праслухоўваюць, трэба чакаць.
Ён пачаў хадзіць па гасцёўні, вітальні і кухні і ўжо другі раз за раніцу паўтарыў складзеную ноччу прамову. Добра. Адно зусім неўпрыкмет чаплялася за другое, усё мела цалкам правільны тон. Сям-там пры вымаўленні тэксту ён спатыкаўся, але праз імгненне пустое месца запаўнялася фармулёўкай, збольшага падобнай да той, што ўзнікла ўначы. Але асобныя не зусім дакладныя ўрыўкі ён паўтараў яшчэ і яшчэ, у думках іх выпраўляў і ішоў далей. Узгадаўшы так увесь тэкст, ён падзяліў яго на часткі, каб на ўсякі выпадак зафіксаваць у памяці ўзаемасувязь асобных матываў. Уласна кажучы, гэта самае важнае. Ён ведаў сябе, таму меркаваў, што цалкам мажліва, што ён не будзе чытаць Агнешы тэкст у такім выглядзе, у якім мае яго цяпер у памяці, у той
момант, калі яго давядзецца прамаўляць уголас, калі ён сам будзе чуць свой голас, ён пачне ад хвалявання скарачаць пэўныя месцы, шмат чаго выкіне, складзекыя фармулёўкі спросцяцца. Але гэта не страшна ён не хоча даваць ёй гатовы тэкст, які трэба будзе толькі занатаваць. Істотна было запомніць асобныя часткі і іх паслядоўнасць.
Ён зноў не ведаў, чым яшчэ заняцца. Ехаць да Агнешы было ўсё яшчэ рана. Можна было б паесці. Але і гэта пачакае. Ён баяўся, што калі паесць, то можа парушыць выразную будову свайго тэксту. Пасля ежы ён заўсёды рабіўся запаволеным, ужо не думаў бы пра сваю справу так засяроджана. Дый думка, што трэба паесці, была яму непрыемная.
Ён мог бы развіць тэкст. Але не, тэкст добры менавіта ў тым выглядзе, у якім ёсць цяпер. I толькі праз тое, што яму не было чым заняцца да адыходу, ён пачаў думаць, што б яшчэ можна было дадаць. Напрыклад, часта, калі яна пасля цяжкай працы ў садзе вярталася вечарам у кватэру, яна станавілася каля акна ў сваім пакоі і ў паўцемры доўга глядзела вонкі, узгадвала, што зрабіла за дзень, на якой частцы вырвала ггустазелле і падлічвала, колькі яшчэ застаецца, колькі дзён працы, яна не магла нагледзецца на тую частку, дзе сёння пасадзіла кусты і кветкі, магчыма, узгадвала пры гэтым свой пакой у бацькоўскім доме, адкуль таксама глядзела на сад, але там сад быў проста перад ёй, яна не глядзела на яго так, як адсюль, зверху...
Усё яшчэ нельга было ісці, трэба было чакаць. Раптам прыйшла ідэя, якая яго імгненна натхніла. 3 прадаўгаватага нізкага століка, на якім стаялі дзясяткі маленькіх вазончыкаў з мініяцюрнымі кактусамі, а побач стосы спецыяльных кніг пра кусты, пра кактусы, пра альпійскія горкі і наогул пра садаводства і пакаёвыя кветкі, якія ён некалі набываў у кнігарнях, ён узяў усе гэтыя кнігі, занёс на пісьмовы стол і перапісаў на асобны аркуш іх назвы і аўтараў. Потым пайшоў на кухню, узяў з паліцы кнігі па кулінарыі і з рознымі рэцэптамі фірмовых страў, таксама занёс іх на пісьмовы стол, але цяпер ужо толькі паводле назваў пазначыў, пра што была кожная кніга. Штосьці з гэтых запісаў можна было б выкарыстаць, будзе больш аўтэнтычна.
Ён паклаў абедзве паперкі ў кішэнь і, таму як наогул ужо не ведаў, чым заняцца, сказаў сабе, што пойдзе усё роўна, рана ці не.
Як толькі ён сеў у машыну, ў яго ад няўпэўненасці пачалі ўзнікаць усё новыя і новыя сумневы. Каму гэта захочацца браць на сябе такі празмерны цяжар, пра які чалавек ніколі не можа ведаць, ці не будзе ён звязаны з нейкімі непрыемнасцямі. Калі б Агнеша сказала: «Ведаеш, якая ў мяне сітуацыя, я не магу сабе гэтага дазволіць», яму не было б чаго адказаць. А калі б ён пачаў запэўніваць, што пра гэта ніхто не даведаецца, яна паціснула б плячыма, а пра сябе падумала б, што калі-небудзь ён будзе нападпітку і пра гэта ляпне. Ён апошні чалавек, на якога яна будзе спадзявацца, напэўна, падумала б яна.
Яны былі знаёмыя даволі даўно. Лаца пазнаёміў іх адразу пасля вяселля, здаецца, менш як праз год пасля вайны. I з таго часу, а гэтаўжо не адзін дзясятак гадоў, яны бачыліся незлічоную колькасць разоў. Ужо хоць бы таму, пгто жылі непадалёку да таго, як пераехалі сюды, на ўзгорак. Менш за дзесяць хвілін хады. Часам сустракаліся, калі яна ішла ў рэдакцыю, якая была за рогам іх дома, ці калі з яе вярталася. Часам, гледзячы з акна сваёй кватэры, ён бачыў, як яна ідзе па вуліцы, ужо тады ён меў звычку час ад часу доўга назіраць за тым, што дзеецца ўнізе, сачыць за незнаёмымі, якія брылі па вуліцы. Тады гэта яшчэ не было часткай яго штодзённай праграмы ён высоўваўся з акна, калі хацеў адпачыць ад працы, за якой сядзеў. Часта ён бачыў Агнешу ў рэдакцыі «Культурнага жыцця», куды насіў рукапісы, і тады, калі быў рэдактарам у іншых выданнях. Ён шмат пісаў пра тэатр і кіно, а яна якраз вяла гэтую рубрыку. У рэдакцыі яны размаўлялі няпшат. Ён аддаваў артыкул, яна чытала, казала: «Добра, надрукуем у бліжэйшым нумары». Зрэдку ў яе былі нейкія заўвагі. Два-тры разы яна падкінула яму добрыя ідэі, пра што можна напісаць. Але столькі ж, як з ёй, ён размаўляў і з іншымі рэдактарамі. Часам ён разам з рэдактарамі з «Культурнага жыцця» сядзеў у кавярні «Блага» за ромам, каньяком, слівавіцай або чым-небудзь яшчэ тады гэта было модна ў асяроддзі інтэлектуалаў, а пад абед туды завітвала і яна, замаўляла са-