Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Ён так дакладна запомніў тую гадзіну, ці нават паўтары гадзіны, тады, пасля абеду, у гэтай кватэры пасля першага судовага працэсу над Лацам. Яны прыйшлі сюды разам з жонкай, кватэра поўнілася людзьмі і шумам іх галасоў. Усе пятнаццаць сведкаў, ці колькі іх там было, каго дапытвалі на судзе. Як мінімум. Яшчэ столькі ж знаёмых. Магчыма, столькі ж сябровак іхняй дачкі, і адбывалася тут нешта, чаго ён ніколі не бачыў у гэтай кватэры: з бутэлек лілася гарэлка, джын і каньяк. Людзі стаялі, сядзелі, размаўлялі адно з адным. Вечарынка. Ён крыху пасядзеў побач з Агнешай, мужа якой некалькі гадзін
таму асудзілі на два гады. Яна была ажыўленая. быццам на нейкім допінгу, і ігры гэтым ён бачыў па ёй, што хвіліну таму яна плакала. «Значыць, мае словы з абвінавачвання прыбралі, калі не запыталіся пра іх», сказаў ён. «Гэта ты так думаеш, насмешліва адрэзала яна. Яны засталіся ў прысудзе, гэта супрацьзаконна, але суддзя абвясціў, што калі суд не запытаўся пра гэта сведку, то застаецца ў сіле тое, што ён сказаў на допыце. Яны выбралі старога, нямоглага суддзю, той нават паказанні сведкаў належным чынам не прачытаў і не ведаў, пра што ў каго трэба пытацца. Ды ўсё адно. Прысуд быў напісаны загадзя. Суд раіўся пяць хвілін і прыйшоў з надрукаваным прысудам». А потым Агнеша папрасіла яго выступіць на апеляцыйным працэсе сведкам ад абароны. Безумоўна. Але гэта будзе летам. Значыць, мы застанемся тут.
Але калі ён прыйшоў адзін, то не сказаў Агнешы ўсёй праўды. Калі ён пераказваў жонцы, чым усё скончылася, яна хоць і пачала крычаць пра бандытаў, пра мафію, нра бандыцкую банду, але потым адразу раззлавалася на гэтых дваіх, нібыта пагаджаючыся з іншым бокам: а чым яны займаліся, што рабілі, на каго гдядзелі... і што яны маглі думаць, што маглі меркаваць, што чакаць! Ён ужо вось-вось збіраўся запытацца: «А што, трэба было сядзець, як мыш пад венікам? Яны не павінны былі супраціўляцца, рабіць усё, што было ў іхніх сілах?» Але ён маўчаў, бо адразу зразумеў, што, уласна кажучы, яна мае рацыю. Яшчэ і цяпер ён чуў жончын голас: яны ўвесь час падавалі апеляцыі і ганяліся за законам, пратэставалі і чакалі справядлівасці, а хіба яны не ведалі, у які час мы жывём, хіба яны думалі, што свет, у якім мы жывём, нармальны? Яна не магла ісці разам з ім. бо тут, у гэтай кватэры, дзе ён цяпер сядзеў, жонка ўвесьчас думала б пра гэта, душыла б у сабе гэтыя думкі, каб нават не заікнуцца пра гэта: што супраціўляцца гэта правільна, чалавек можа ўсё перавярнуць дагары нагамі, але мусіць ведаць, што ніякага сэнсу ў гэтым няма. На каго аднойчы накінулі сетку, хто заблытаўся ў гэтай сетцы, той павінен ведаць, што прайграў.
Натуральна, яна мела рацыю, але магла ўсё гэта сказаць толькі яму. I ён адразу зразумеў яе, толькі ў ягоным характа166
ры было змірыцца з усім, яшчэ не пачаўшы супраціўляцца. Ён і цяпер змірыўся, падумаў ён. Хоць і рыхтуе ўсё неабходнае для пахавання. Яшчэ і ўласную ініцыятыву праявіў. Але толькі да пахавання.
А потым ён ужо, ні пра што не думаючы, чакаў, калі з’явіцца Агнеша са сняданкам на падносе.
Калі ўжо яна пачала есці і піць гарбату, ён нарэшце мог пачаць. Ён не распавёў пра тое, як прачнуўся ноччу, сказаў толькі, што раніцай уяўляў, што будзе гаварыць прафесар. Ён скажа ўсё, што неабходна, і зробіць гэта выдатна. Але гэта не канец гісторыі. Ёсць яшчэ апошнія, як мінімум, тры гады, калі яна ўжо не была нікім з таго, пра што будзе гаварыць прафесар. Але і пра гэта варта было б распавесці, такі фельетончык, без якіх-небудзь двухсэнсоўнасцяў, нічога такога, што можна было б палічыць за правакацыю, проста апісаць, як гэта было, хоць сабе і ў ружовым святле, абы толькі ўсё было дагаворана да канца. I ён пачаў.
Яе апошнія тры гады, калі яна жыла, як звычайная хатняя гаспадыня. Абсталявала кватэру періпы раз у жыцці. Да гэтага яна была кватаранткай у бацькоў і ў свайго мужа. Абсталявала сабе кватэру так, як хацела. Спачатку ён прыблізна прытрымліваўся тэксту, хоць некаторыя выдатныя фармулёўкі вылецелі з галавы. Сад. Выкарчоўванне пустазелля. Кусты. Мох. Дрэўцы. Выкарчоўванне і пасадка. Чым далей ён гаварыў, тым больш у яго трымцеў голас, і воленс-ноленс ён скарачаў сказы. Погляд у сад, чаму б і не, падумаў ён, калі нечакана для сябе ўціснуў і гэта. Кухня. Штодзённыя абеды. Ён ужо адчуваў стомленасць у голасе. А, магчыма, быў і смешны з такой прапановай. Навошта пра гэта гаварыць на пахаванні. Курыца з перцам чылі і са смакам яблыка. Ён яшчэ ўзгадаў сказ, якім можна было б усё скончыць. На першапачатковы варыянт ён ужо амаль цалкам забыўся. Нарэшце ён дастаў з кішэні аркуш, на якім запісаў назвы кніг пра сад і садаводства з аўтарамі і кулінарныя кнігі без аўтараў.
«Няхай гэта будзе нешта накпіталт фельетона, жанравай замалёўкі, але не нешта адмыслова напісанае, хутчэй проста пазбіраныя факты, складзеныя ў звязаны тэкст, каб гэта было
як успаміны, хоць сабе і кранальныя», сказаўён напрыканцы.
Ён зразумеў, што па-ранейшаму так і не сказаў. навошта, уласна, прыйшоў. «Калізасяроджуся, я магу сказаць і лепш, што там мае быць, лепш, чым выцягнуў з сябе цяпер, але цяпер у мяне не такая галава, каб засяроджана напісаць некалькі сказаў. Каб наогул напісаць некалькі радкоў». Ён хутчэй выклікаў у яе спачуванне, але ўсё яшчэ не сказаў, навошта прыйшоў. Толькі намякнуў: «Вы ж у нас даволі часта бывалі, ты сама ведаеш, што так было, нават калі б я табе не казаў гэтага. Толькіўсё гэта нейкім чынам там павінна быць».
Такім чынам, усё было больш-менш зразумела, Агнеша мусіла б ужо нешта сказаць. Яна даядала ранішні ёгурт. Кіўнула, што разумее, і пасля кароткага роздуму нагадала: «Але, спадзяюся, табе зразумела, што я не магу гэтага гаварыць. Усе палічаць за правакацыю, калі я скажу гэта. Акрамя таго, я гэтым пашкоджу мужу».
«Гэта б і была правакацыя», пагадзіўся ён. Пра тое, што гэта напісала яна, ніхто не даведаецца, ды і наогул, пра тое, каб яна сама ўсё і гаварыла, у яго і думкі не ўзнікала. Ён пачаў расказваць ёй пра Елку, якая загінула ў Татрах. «Ведаю», перапыніла Агнеша. «Але разам з ёй тады загінула і яе сяброўка, зазначыў ён і патлумачьгў, чаму пачаў пра гэта гаварыць: У той другой памерлай ёсць сястра, якая разам са сваёй сяброўкай пасля гэтага здарэння даволі часта хадзіла да нас, нават у той апошні вечар перад тым, як я адвёз Зору ў шпіталь, яны прыходзілі да нас у госці. Усё, што мае быць у той прамове, ведае і тое дзяўчо, напісаць гэта магла і яна, адно што яна ніколі ў жыцці нічога не пісала. Я не магу папрасіць, каб яна напісала гэта, але магу папрасіць, каб яна гэта прамовіла». Праз імгненне ён дадаў: «Я думаю, яна гэта зробіць. Магчыма, я даўмеўся да гэтага якраз з другога канца, з той дзяўчыны, якая ўсё гэта сказала б. Бо зрабіць гэта мог бы толькі цалкам незнаёмы чалавех, не з літаратурных або журналісцкіх колаў. Нехта без мінулага. Нехта ананімны. Толькі тады гэта будзе натуральна і непрыкметна». Ён гаварыў так, быццам адначасова хацеў яе пераканаць. «Яна працуе рабочай на фабрыцы аптьгчных прыладаў. Маладая,
крыху нязграбная і выглядае так непрыкметна, што хто яе першы раз убачыць, потым не ўзгадае. Прамова будзе выглядаць, як яе асабістыя ўспаміны. Да гэтага яны якраз і не былі знаёмыя. Пазнаёміліся адразу, як мы пераехалі ў новую кватэру. Уласна кажучы, яна сапраўды ведала Зору толькі як хатнюю гаспадыню, што працуе ў садзе, як пенсіянерку, так бы мовіць. Але з гэтага пункту погляду добра, што раней яна не была знаёмая з Зорай і дагэтуль не ведала пра яе нічога, мабыць, нават імені ейнага не чула». Больш яму не было чаго дадаць.
Хвіліну была цішыня. Калі Агнеша адмовіцца, у мяне ў галаве застанецца фельетон, якога я ніколі не напішу, падумаў ён.«Добра», сказала Агнеша. I патлумачыла яму, калі сама раней можа гэта напісаць; быццам яны памяняліся ролямі: цяпер яна была карэспандэнтам, а ён рэдактарам, які чакае артыкул. «Але сёння я ўжо не напішу. I ду ў краму, а пасля абеду буду гатаваць». Дачка запрасіла на вячэру сябровак, што жывуць тут, у горадзе, адны і нікога не маюць. Сама яна з тымі сяброўкамі не знаёмая і не ведае, хто яны такія, бо сама нікога не запрашала. «Але заўтра я за гэта вазьмуся і, магчыма, у мяне атрымаецца ўсё цалкам надрукаваць. Потым адкладу ўбок, дам тэксту адляжацца і яшчэ раз прагледжу ранкам. Такім чынам, завітаю да цябе з гатовым тэкстам пазаўтра ўвечары. Надвячоркам. Адным словам, не позна. Каб ты яшчэ паспеў занесці тэкст ёй». Ён увесь час ківаў галавой, быццам у ліхаманцы, быў вельмі задаволены. «Яна далёка жыве?» яіпчэ спытала Агнеша.
« Даволі далёка», і ён растлумачыў, дзе прыкладна яна жыве; але на машыне гэта хвілін дваццаць. «Ну, то я пайду тады», сказаў ён і ўстаў, бо ўсё ўжо было вырашана. «Галоўнае, каб дзяўчо пагадзілася», сказала Агнеша. «Пагодзіцца», запэўніў ён, хоць яшчэ сам не мог быць упэўнены. А калі не, то ён патэлефануе і скажа, што нічога не будзе. А калі не патэлефануе, значыць, яна пагадзілася.
Ён прыйшоў сюды вырашыць нейкія пытанні, цяпер яны вырашаныя, ён развітаўся і пайшоў.
Ён сеў у машыну, ужо больш нікому не трэба было пераказваць той тэкст, знікла хваляванне, неспакой, няўпэўненасць, ці
напіша яму хто-небудзь гэтую прамову, 6о калі б яна адмовілася, болып і прасіць не было б каго. Дарога была даволі доўтая, каля дваццаці хвілін, і ён задумаўся пра яе словы: «Я магла б гэтым паіпкодзіць мужу», яна яўна не збіралася рабіць ніякіх намёкаў, проста канстатавала тое, што было праўдай. Але навошта было нагадваць, яна не горін за яго ведае, што мужа і так пасадзілі б, без яго дурной фразы, яны знайшлі б да чаго дакапацца, яны знайшлі б такую самую дурную фразу ў словах іншага сведкі, яго словы ніякім чынам не сведчылі пра нейкую супрацьпраўную Лацаву дзейнасць, ён усё абмінуў нават лепш, чым сам ад сябе чакаў, калі атрымаў позву. За дзень перад тым яны з жонкай хадзілі на амерыканскі фільм «Найлепшыя гады нашага жыцця», Зора яго яшчэ не бачыла, але гэта быў неверагодна доўгі фільм, а ён хацеў забіць час, не думаць, іпто заўтра будзе сядзець там, ён трымаўся і мог быць сабой задаволены.
Раніцай следчы завёў яго ў свой кабінет і пакінуў там аднаго, недзе на чвэрць гадзіны, каб знерваваўся, але ён не знерваваўся. Следчы вярнуўся са стосам часопісаў, каб ён іх паглядзеў, і зноў выйшаў. Гэта былі часопісы, выдаваныя эмігрантамі за мяжой. Вярнуўшыся, следчы адразу спытаў, ці паказваў яму абвінавачваны што-небудзь з гэтага, ён зразумеў, што Лаца тут будуць называць «абвінавачваным». He, нічога, ён не ўзяў бы гэтага, нават калі б той прапаноўваў, ён не хоча мець з такімі рэчамі нічога агульнага, і яго знаёмыя гэта ведаюць. -