Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Нарэшце, ён праглынуў апошні кавалак булкі, тады яна спытала: «Значыць тады, калі мы прыйшлі да вас, быў апошні вечар перад тым, як яе паклалі ў шпіталь?» «Так, апошні, і, хоць яму было непрыемна, ён дадаў: Яна хацела, каб я вас запрасіў». Яму было непрыемна не таму, што гэта гучала досыць пафасна, а таму, што ён сказаў гэта, каб дзяўчо адчувала пэўны абавязак.
Болын цягнуць ён не мог. Ён прыйшоў да яе ў сувязі з пахаваннем... то бок хацеў бы яе пра нешта папрасіць. Дзяўчына наглядзела на яго зялёнымі вачыма, рукі яна па-ранейшаму трымала на спадніцы з тоўстай тканіны. «Дык вось, на пахаванні будзе гаварыць прамову прафесар з універсітэта, і ён дакладна распавядзе пра тое, што Зора зрабіла і кім яна была, так бы мовіць, з прафесійнага пункту гледжання, ну, і гэтак далей». Якраз учора да яго завітаў адзін добры знаёмы яшчэ хвіліну таму ён нават не думаў, што будзе падманваць, чым у гэты момант быў вельмі задаволены, той між іншым прапанаваў, каб яшчэ хто-небудзь сказаў такую кароткую прамову, бо Зора апошнія
гады ўжо наогул не жыла сваёй працай, прафесійна... і ён пачаў, толькі карацей, расказваць, як яна ўпершыню абсталёўвала кватэру, пра сад і пустазелле, і кактусы, і кусты, і мох, і прыгатаванне ежы, і кулінарныя кнігі, і тады ён узгадаў пра яе ён пагяядзеў у зя лёныя вочы і на хвілінку змоўк бо яна ведала ягоную жонку з тых самых часоў і толькі такой, таму ў яе прамове не было б нічога пра літаратуру і таму падобныя рэчы, толькі асабістыя ўспаміны, і толькі што ён дамовіўся з кімсьці, хто напіша гэтую прамову, але той чалавек не падыходзіць на тое, каб сказаць яе на пахаванні, бо гэта літаратурны крытык, які ііісаў пра пераклады Зоры, было б крыху дзіўна, каб зараз ён распавядаў свае асабістыя ўспаміны той знаёмы, карацей кажучы, напісаў 6ы так, быццам гэта яе ўспаміны, чалавека, які ведаў Зору толькі апошнія тры гады і толькі з гэтага боку.
Дзяўчына насупраць яго доўга маўчала, потым замест прамой адмовы яна ўхілілася сказам: «Ну, я не ведаю». Тады да яе звярнуўся ейны бацька і з адназначнасцю, супраць якой дачка наўрад ці магла б пярэчыць, 6о гэта гучала як загад, як бацькава воля, сказаў: «Але, я думаю, ты можаш, не?»
Дачка толькі па-ранейшаму пазірала сваімі зялёнымі вачыма перад сабой, напэўна, яна адчувала сябе няшчаснай праз тое, што ёй давядзецца выйсці перад натоўпам і прачытаць нешта, што ёй хтосьці напісаў, да таго ж, усе перад ёй будуць чужымі, з іншага свету. Але, уласна кажучы, прыйшло яму да галавы, адмовіцца ёй будзе вельмі цяжка. Тады яе старэйшая сястра і пляменніца ягонай жонкі разам загінулі ў Татрах, ягоная жонка без аніякай просьбы з чыйго-небудзь боку вырашыла сказаць прамову над труною яе сястры, на момант ёя узгадаў той пахмурны дзень у лістападзе на могілках у Славічавай даліне, ад Дуная дзьмуў моцны восеньскі вецер, які раз-пораз ператвараўся ў слабы віхор, і разносіў словы і сказы ягонай жонкі, так што цяжка было нешта зразумець, а ўрыўкі словаў, якія разляцеліся, пазлучалі хіба тыя, хто бліжэй за ўсіх стаяў каля яе, хто стаяў над труной. I пра гэта, падумаў ён, дакладна цяпер думае і дзяўчына, інакш бы яна ўжо сказала: не, я не ўмею, я не магу.
Дзяўчо апусціла вочы на сваю цёмную спадніцу і паабяцала,
быццам невядомаму адрасату, сумна, амаль няшчасна: «Добра, я зраблю гэта».
Ён зноў пачаў пераконваць яе, што там не будзе нічога пра літаратуру ці нешта падобнае, у чым яна не разбіраецца, там сапраўды будзе толькі тое, што магло б быць яе ўспамінамі. А калі ёй што-небудзь не спадабаецца ці падасца доўгім, яна што заўгодна можа выкрасліць і выкінуць. Напрыканцы ён перайшоў да гэхнічнага боку справы і сказаў, што рукапіс яму той знаёмы збіраецца прынесці на другі калядны вечар, і тады ён з тымі паперамі адразу прыедзе да яе, а калі нешта здарыцца, нейкія праблемы ці бог ведае што, у гэтым выпадку ён патэлефануе суседзям, што прыйдзе пазней ці на наступную раніцу, ці што наогул нічога не атрымаецца.
Нарэшце ён мог узяцца за тую пачатую булачку з варэннем і намагаўся прынамсі прыцішыць хруст. 3 моцным пачуццём віны ён узгадаў, але не папракаў сябе, бо нават не збіраўся гэтага гаварыць, што сказаў не ўсю праўду, што тая прамова будзе нейкім кантрастам да прамовы прафесара, з пэўным кантэкстам для гэтага кантрасту. I што яму б усе адмовілі, бо спалохаліся б, што гэта палічаць правакацыяй. А хіба так не будзе? Магчыма, не, калі гэтую прамову скажа непрыкметны і незнаёмы чалавек. А раптам у яе будуць непрыемнасці. Ён выкарыстоўваў гэтую дзяўчыну, як прыладу, але нічога іншага яму не заставалася.
Ён узяў яшчэ адну булку, ужо спакайней, і падумаў, што варта сказаць, калі будзе пахаванне, што ёй давядзецца туды ехаць і адпрасіцца на дзень з працы, але дарогу ён, натуральна, аплаціць. Эх, навошта было гаварыць апошняе, гэта было недарэчна.
На пахаванне яна прыехала б і так, сказала яна, і сяброўка таксама, гэта натуральна, і нічога не трэба ёй аплачваць.
Ён яшчэ ўзгадаў пра аўтобус. Але гэта яшчэ не вырашана, у любым выпадку, яна загадзя даведаецца, калі і адкуль паедзе.
Яшчэ адну булачку ён ужо не браў, хоць па-ранейшаму адчуваў сябе галодным, яму не варта выглядаць тут так, быццам яму хочацца жэрці, ён не прызнаўся, што не снедаў. Яму яшчэ хацелася крыху супакоіць дзяўчыну: няхай не хвалюецца, яна ж
не будзе гаварыць з галавы, дастаткова будзе, калі яна прачытае тэкст загадзя тры-чатыры разы, каб ведаць, што там вапісана; а калі баіцца, што будзе хвалявацца, ён дасць ёй перад гэтым якога-небудзь заспакаяльнага, у яго ёсць такое, піто стопрацэнтова дапаможа.
Яе бацька запытаўся, ці не застанецца ён на абед, хоць перад Шчодрым вечарам абед будзе даволі бедны. Ен падзякаваў, яшчэ раз схлусіў, што мусіць яшчэ некуды ехаць, таксама ў сувязі з пахаваннем ён узгадаў пра аўтобус за яго гэта наўрад ці хто зробіць. Яны прынялі такі адказ. А яму проста не хацелася ні з кім абедаць, ён хацеў пабыць адзін. А тут бы ён увесь вечар гаварыў адно і тое ж і вінаваціў сябе ў тым, што ёсць ва ўсім гэтым нейкая рызыка і што ён пра гэта не сказаў, а павінен быў сказаць. Але якая рызыка, падумаў ён, калі на тое пагадзіўся нават універсітэцкі прафесар?
«Ну хаця 6 келіх віна», прапанаваў яму бацька. «Не магу, я на машыне», усміхнуўся ён каротка і са спачуваннем, плячысты вусаты рамеснік прынёс на стол два келіхі і сказаў дачцэ: «А мы нальём сабе». Але тая толькі пакруціла галавой, паднялася, падала яму руку, сказала, што яны яшчэ ўбачацца, і пайшла наверх, у спадніцы за калена з тоўстай тканіны, у швэдары пад вятроўкай. Магчыма, у мансардзе наогул няма ацяплення, падумаў ён і толькі цяпер заўважыў, што ўвесь час сядзеў тут у паліто і яму зусім не было цёпла.
«Ну то я сам вып’ю», вырашыў вытворца ўласнага віна і наліў сабе. Потым паказаў на булкі, кожны ўзяў сабе па адной, іютым патлумачыў яму, што ўжо зразумеў, чаму ягонае віно такое кіслае, калі б ёя цяпер паспытаў, яму б дакладна спадабалася. I зрабіў жэст вялікім і ўказальным пальцам каля выцягнутых вуснаў: шыкоўна. Ён прачытаў нейкую кнігу, але нарэшце сам да ўсяго даўмеўся. Мужчына засмяяўся і зноў адпіў са свайіо келіха. Калі ён даеў булку, падняўся, мужчына насупраць яго цалкам збыткоўна спытаў: «Ужо ідзяце?» і пайшоў на кухню па сваю жонку. Тая прынесла яму загорнутыя ў фольгу булачкі, на святы, і ён сапраўды не змог адмовіцца.
Ён адчуваў, як з плячэй зваліўся цяжар, калі выйшаў з хаты
і сеў у машыну. У ім разл івалася ціхае захапяенне. Толькі шэсцьсем гадзін мінула з таго часу, як ён прыдумаў усё гэта, і ўжо ўсё вырашана, зладжана, нават на абодвух узроўнях. Яшчэ нейкія тры гадзіны таму ён усхвалявана хадзіў па кватэры, бо, калі б яму адмовіла адна з іх, увесь ягоны план, якім ён так ганарыўся, бо выдумаў добры дадатак да пахавання, разваліўся б. Але ўсё атрымалася так, як і было задумана. I эпіграф у першы вечар ён узгадаў самы адпаведны. Ён адразу ж адчуў сябе майстрам на ўсе рукі, ад якога толькі што пайшоў. Ён малайчына, можа ганарыцца сабой. Да пэўнай ступені, толькі да пэўнай ступені. Бо жыццё... калі ўзяць агульна ён узгадаў, што ў Шэкспіра часта з’яўляецца вельмі вобразкае словазлучэнне, якое нельга так выразна перакласці, то бок з жыццём наогул ён не мог так цудоўна даць рады. He, у гэтым ён ніколі не быў майстрам на ўсе рукі,
Ён паставіў машыну ў гараж ведаў, што сёння ўжо не будзе выходзіць з кватэры, а калі адчыняў дзверы, заўважыў, што пад другую палову дзвярэй, якая не адчынялася, хтосьці падсунуў нейкія канверты, ён нахіліўся, выцягнуў іх, яны сапраўды былі на ягонае імя: два экспрэсныя лісты і адзін зусім маленечкі канверт значыць, тут быў паштальён з тэлеграмамі і з экспрэснай поштай. Калі ён увайшоў у дом, адчыніў паштовую скрыню там былі чатыры лісты, усе без марак і паштовых пячатак, ад суседзяў, ён забраў і гэтыя канверты і пайшоў наверх.
У кватэры ён проста кінуў усе канверты на кухонны стол і з учорашніх падарункаў сяачатку паклаў у невялікі рондаль порцыю кілбасы, бульбянога пюрэ і кіслай капусты, наліў крыху вады, запаліў газ як доўга гэта трэба грэць, пытаўся ён сам сябе, але паспрабуе хвілін праз пяць, ужо не будзе есці паўхалоднае-паўцёплае, як у той вечар, падумаў ён, гэта была першая ежа, якую ён грэў дома з таго часу. Ён сеў і спачатку адкрыў канверты без марак і пячатак, было такое адчуванне, быццам сёння пасля абеду ўсе, як па загадзе, селі і адказалі на тое, што ён учора пасля абеду кінуў у паштовыя скрыні, толькі адзін з лістоў яго крыху вывеў з раўнавагі -хтосьці хваліў яго-
пую жонку, якой яна быяа асобай, а потым у апошнім абзацы звяртаўся да яго, што і ад яго народ чакае яшчэ вялікай працы, і што ён павінен народу, ён амаль не верыў уласным вачам, хіба гэты спадар не ведае, у якім ён становішчы, што ён не можа падарыць народу нейкую працу, нават калі б хацеў.
Між тым ежа разагрэлася, ён выклаў яе на талерку, а калі паеў, узгадаў, што забыўся булкі ў машыне. Прынёс іх, паклаў на талерку і пайшоў у гасцёўню, цяпер, калі ён ужо не глытаў іх ад голаду, можна было адчуць іх смак. Па’еўшы, ён адразу ж адчуў неверагодную стомленасць. Урэшце ён вырашыў усё, што запланаваў, гэта было даволі драматычна, а зараз можна і паспаць. Ён пайшоў у свой пакой, распрануўся і амаль імгненна заснуў.