Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Памінкі! падумалася яму; ён увесь час думае ігра пахаванне, займаецца арганізацыяй усяго, што з ім звязана, пашырае і папаўняе ягоную праграму, пахаванне запаўняе ягоныя дні, гэта ягоны агеньчык, да якога імкнецца ўся ягоная перспектыва, бо за тым агеньчыкам ужо толысі адваротны бок лінзы, там ужо нічога нельга ўбачыць, там нешта, чаго ён не хоча ўяўляць, кожны ягоны дзень пазначаны пахаваннем, і ён не ўзгадаў пра памінкі! Гэта ж абавязковая частка пахавання, з найстаражыгнейшых часоў, кожны абавязкова чакае, што пасля пахавання
і паесць, і вып’е, а, магчыма, і нап’ецца, але для яго пахаванне заўсёды было звязана толькі з домам смутку, дзе адбудзецца ўсё, што ён лічыць галоўным цырыманіялам, ён бы ніколі не падумаў пра тое, што пахаванне працягваецца памінкамі ў тым месцы, дзе жыў памерлы, яму пра гэта мусіла нагадаць швагерка: цалкам натуральна ў яго вырваліся словы падзякі за тое, што яна не забылася;
-	ды тут і гаварыць няма пра што, яна сама пра гэта паклапоціцца, але яна думала, што хутчэй за ўсё памінкі мелі б адбыцца ў тым пакоі, «што быў аб’яднаны з кухняй», і калі ён нічога не мае супраць гэтага, тады б яна ўжо за дзень перад усім праветрыла б у тым пакоі, там змесціцца шмат людзей, можна будзе гадзіну-дзве пасядзець, перш чым усе паедуць назад, і нешта трэба будзе прыгатаваць...
-	сапраўды той пакой варта будзе добра праветрыць. Пасля таго, як памерла жончына маці, у тым пакоі часам не было каму ўключыць электрапеч на начны рэжым, а калі яны прыехалі туды вясной, першы раз пасля доўгіх зімовых месяцаў, то ўбачылі, што вонкавая сцяна адсырэла ажно па ніжні край акна, адусюль там цягнула вільгаццю, ягоная жонка заўсёды адразу ж ішла ў дрывотнік і прыносіла ў кафляную печ трэскі, дровы і вугаль і распальвала, пакуль ён сядзеў у глыбокім скураным фатэлі і адпачываў пасля чатырох-пяці гадзін за рулём, а калі жонка распальвала кафляная печ праз хвіліну давала прыемнае цяпло, заўсёды награвалася вельмі хутка жонка пачынала паўсюль выціраць пыл, бо ў пакоі цягнула і пылам, і неправетранасцю, насамрэч, яго абавязкова трэба добра праветрыць.
Сапраўды, толькі азваўся ён было б варта адтуль вынесці вялікі матрац, што стаіць каля сцяны, адразу каля ўваходаў пакой, а на матрацы складзеныя дзве коўдры для двух чалавек, яго варта было б куды-небудзь прыбраць, а коўдры запіхнуцьу шафу ў вітальні, але з гэтым ён дапаможа але швагерка яго адразу ж перапыніла, не, не, не бойся, я знайду сабе памочніка ён таксама паедзе на цягніку на дзень раней, каб раніцай завітаць у пахавальнае бюро, так што пасля абеду, калі вернецца, мог бы дапамагчы але швагерка зноў яго перапыніла, «мне хто-
небудзь дапаможа», тады ён перайшоў да апошняга пункта ён вырашыў тую адну ноч не спаць у тым пакоі, што яны пакінулі для сябе ў доме ў Марціне, Дарка зарэзервуе яму пакой у тым новым гатэлі, «тая акулістка, ты яе ведаеш».
Больш яму не хацелася нічога тлумачыць, ды тлумачыць і не было чаго, ён ужо даўно вырашыў, што спыніцца ў гатэлі, не тое, каб яму ў тым пакоі ўсе рэчы пра нешта нагадвалі, вядома, і гэта таксама, ён бы ўспамінаў, як яны туды прыязджалі ў апошнія гады, калі з цэлай хаты пакінулі сабе той адзіны пакой, як ён спаў у ім шмат гадоў да таго, калі былі жывыя і яе бацькі, тады гэта быў яе рабочы кабінет, яе ўласнасць, магчыма, гэтыя ўспаміны нават крыху палохалі яго, але гэта было не самае страшнае, усё гэта ёсць і ў іхняй кватэры, проста ён не хацеў заставацца там сам-насам, першы раз у адзіноце, там ён хутчэй за ўсё адчуваў бы сябе нейкім прыгнечаным, напалоханым, магчыма, прынёс бы бутэльку віна, каб гэта прайшло, а нумар у гатэлі будзе нейтральны, новы гатэль пабудавалі для людзей, якія прыязджалі ў гарадок па нейкіх афіцыйных справах, напрыклад, на машынабудаўнічы завод, дзе выраблялі галубоў міру, як называлі жыхары Марціна танкі, апошнім часам там ужо рабілі дызельныя лакаматывы, ці ў гарадок прыязджалі. людзі, калі ім трэба было нешта ў Маціцы ён таксама паедзе туды па справе, а потым паедзе дадому, таму ён вырашыў, што будзе начаваць у гатэлі;
-	«такім чынам, усе матрацы і ўсё, што перашкаджае, можна адтуль вынесці, я да цябе завітаю, сказаў ён швагерцы, і калі будзе нешта трэба, я дапамагу».
Калі са стала з бялюткім адамашкавым абрусам усё прыбралі і на ім застаўся толькі падсвечнік з запаленай свечкай, пачалася другая частка вечара.
Амалка з мужам селі на глыбокую скураную канапу, ён -на скураны фатэль другі такі ж застаўся ў пакоі, які яны пакінулі сабе ў Марціне і ў якім цяпер будуць зладжаныя памінкі. Швагерка стаяла перад ім з па-дзявочы хітрай усмешкай на твары, склаўшы рукі за спінай, яна выглядала як школьніца, якая хоча камусьці расказаць нешта крыху інтымнае, чаго не павінны чуць 196
усе, і па-ранейшаму з мілай усмешкай яна сказала: «А цяпер, калі ўжо ты тут, мы хацелі б цябе пра нешта папрасіць, і таемным рухам яна выцягнула з-за спіны кружэлку і папрасіла пра тое, што ён і так ужо ведаў. Будзь ласкавы, пастаў яе, калі ласка, бо мы ў гэтым не разбіраемся», і з какетлівай усмеіпкай працягнула яму кружэлку.
Ён ставіў адну і тую ж кружэлку ўжо трэці год, бо швагерка сапраўды ў гэтым не разбіралася. Ён паклаў кружэлку на грамафонную талерку і пераключыў з радыё на грамафон.
Швагерка села на скураную канапу побач з сястрою і ейным мужам, ён зноўку сеў у скураны фатэль, і ўсе з сур езнымі тварамі падрыхтаваліся слухаць святочную музыку. На кружэлцы была калядная імша, якую год дзвесце таму склаў для сваіх вернікаў нейкі дагэтуль не вядомы вясковы святар. Музыка прываблівала сваёй прастатой. Разам з арганам гучалі народныя інструменты, тэкст спявала група вяскоўцаў на крыху смешнай мясцовай гаворцы. Такую кружэлку набылі і яны, калі яна была ў продажы, гадоў шэсць таму і часам слухалі яе на Каляды, ён чуў яе цяпер, мабыць, раз пяты ці шосты. Колькі сем’яў, напэўна, слухаіоць цяпер гэтую музыку? Яму падабаўся адзін урывак, дзе хрыпатыя галасы спяваюць вельмі проста зарыфмаваныя радкі пра трох каралёў на іхняй крыху смешнай гаворцы. Іншыя часткі, дзе тэкст немагчыма бы ло як след разабраць, былі для яго досыць сумнымі. Яму заўсёды болып за ўсё падабаліся апошнія часткі на другім баку кружэлкі, і, калі ён аднойчы сказаў пра гэта жонцы, яна са смехам паведаміла яму, што гэтыя часткі ўжо не належаць да каляднай імшы, гэта старыя калядныя песні. Тая крыху камічная частка пра трох каралёўужо прагучала, калядныя песні на іншым баку былі яшчэ далёка, таму ён паступова перастаў слухаць. Паклаў рукі на шырокія падлакотнікі скуранога фатэля, падобнага да тых, якія ён упершыню пабачьгў у адвакацкай канторы, калі пасля бацькавай смерці на іх скардзіліся розныя крамы, што яны не плацяць за ўсё, што купілі. Там, дзе ён паклаў рукі, скура была ўжо даволі абадраная. Напэўна, увесь скураны гарнітур набыў жончын бацька яшчэ на пачатку дваццатых гадоў, калі працаваў дырэктарам банка, ён тады адрамантаваў дом і набыў
і
неабходную мэблю, з таго часу ў доме ейных бацькоў нічога ўжо не змянялася. Дагэтуль захаваўся адзін фатэль з таго гарнітура ў жончыным пакоі ў Марціне. За апопшія васямнаццаць гадоў ён, заходзячы сюды, досыць часта сядзеўу гэтым фатэлі, раніцай чытаў у ім газеты, якія прыносіла паштальёнка, вечарам чытаў кнігу, бо ў доме яе бацькоў не было тэлевізара, і яны амаль ніколі нікуды не хадзілі, ён сядзеў у гэтым фатэлі, калі сумаваў ці калі ні пра што не думаў, дый цяпер, седзячы ў ім, ён крыху сумаваў. Глядзеў на агромністы буфет і, як і кожныя Каляды, калі яны сюды прыходзілі, яго здзіўляла, які гэты буфет грувасткі і непрыгожы, ён бачыўяго ў гасцёўні жончыных бацькоў яшчэ многа гадоў таму, і там ён не здаваўся такім вялізным, але там было цемнавата. Але цяпер у гэтай кватэры ў новым доме, дзе па ўсёй даўжыні былі вялікія вокны і дзе ў кожным пакоі было моцнае асвятленне зверху і з бакоў, гэты буфет быў бачны ва ўсёй сваёй абшарпанасці і велічыні. Яны з Зорай былі згодныя, што не возьмуць яго ў новую кватэру. Тады, на іх неверагоднае здзіўленне, Елка амаль падскочыла ад радасці, калі яны прапанавалі буфет ёй. Ён ніяк не мог гэтага зразумець Елка была вельмі сучаснай дзяўчынай і прызнавала толькі звычаі свайго пакалення, толькі яго катэгарычныя імператывы і толькі яго жыццёвы стыль, што яна магла ўбачыць у гэтым буфеце магчыма, яна лічыла яго антычнай мэбляй, што ўвайшла ў моду сярод маладых людзей, ці бачыла ў ім нешта накшталт антык-поп-арту.
Кружэлка скончылася. Ён падняўся, каб перавярнуць яе і ўключыць іншы бок, працяг святочнай імшы, а потым калядныя песні. Але, на ягонае здзіўленне, паднялася і швагерка, напалову павярнулася да яго, напалову да Амалкі з мужам, зноў крыху тэатральна і па-дзявочы пакланілася, раскінуўшы рукі, і абвясціла: «Вось мы і праслухалі канцэрт». Натуральна, ніхто з іх не заўважыў, што калядная імша япгчэ не скончылася швагерка ніколі не слухала кружэлак на грамафоне, напэўна, яна думала, што калі дайграў адзін бок кружэлкі, скончылася і музыка.
Ён ведаў, што швагерка зараз папросіць яго япічэ раз паказаць, як пераключаць з прайгравальніка на радыё. Яна пыта лася ў яго пра гэта кожны год, спытала й цяпер.
Ён паказаў, што цяпер уключаны прайгравальнік, потым пераключыў на ўльтракароткі дыяпазон, сказаў: «Трэба пераключыць сюды, дзе напісана УКХ», і наладзіў «Вену-1», бо мясцовыя УКХ-станцыі нельга было злавіць на заходнім прыймачы. Ён нагадаў яшчэ раз: «Грамафон вось тут, а радыё тут, хвалю я наладзіў». Швагерка пагадзілася, што гэта зусім проста, але ён ужо ведаў, што калі прыйдзе на наступны Шчодры вечар, зноў будзе тое самае.
Падчас тлумачэнняў ён неўпрыкмет зірнуў на гадзіннік было без чвэрці дзесяць. Ён ведаў, што прыкладна а дзясятай швагерка і Амалка з мужам кладуцца спаць.
Калі ён зноў выпрастаўся, сказаў, што яму ўжо трэба ісці ён хоча яшчэ патэлефанаваць брату, павіншаваць з Калядамі, з чым яны пагадзіліся, і тым самым ён скараціў фармальныя запрашэнні пасядзець яшчэ. Усё ў швагеркі мела свой час, гэтым разам таксама была хвіліна жартаў, быў і традыцыйны канцэрт, яны пагаварылі пра ўсё, а цяпер было пара ісці. Яны яшчэ раз усё паўтарылі: пра аўтобус, што ён не забудзецца паведаміць Амалцы; калі швагерка паедзе на цягніку; калі ён паедзе на цягніку. Потым яны яшчэ раз павіншавалі адно аднаго з Калядамі, і потым дзверы за ім зачыніліся.