Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Тая палеміка адбывалася ў літаратурным іптотыднёвіку «Культурнае жыццё» некалькі тыдняў, калі ён аднойчы прынёс туды рэцэнзію на італьянскі фільм «Цуд у Мілане», які яго вельмі ўразіў. Ён сядзеў за сталом у кінарэдактаркі Агнешы, якая якраз чытала ягоны артыкул, там яго заўважыў галоўны рэдактар Костра, запрасіў яго ў свой кабінет і паскардзіўся яму уся гэтая палеміка ўжо чытачам во дзе сядзіць, усім ужо надакучыла, але ніхто не прызнаецца, самы час усё гэта скончыць. I пачаў ліслівіць яму: «Слухай, у цябе ж такая разумная галава, у цябе проста талент аналізаваць, падводзіць вынікі, дык спыні гэтыя размовы, пастаў ва ўсім гэтым кропку і ўсё на гэтым». Галоўны рэдактар быў паэтам, не цікавіўся нічым іншым, акрамя сваіх вершаў, ён не мог нават падумаць пра тое, што павінен быў напісаць усё гэта сам. Ён адмаўляўся, але
рэзкага «не» тады яшчэ гаварыць не ўмеў, дый гаворка ішла толькі пра тое, каб размежаваць аргументы аднаго і іншага боку... хоць гэта, уласна кажучы, не ягоны занятак... але галоўны рэдактар запэўніў, што менавіта таму да яго і звяртаецца, што гэта не ягоны канёк тут якраз патрэбны хтосьці, хто стаіць па-за ўсёй гэтай сітуацыяй. Тады кіравала аксіёма Леніна, што і кухарка павінна ўмець кіраваць, хто правільна думае, павінен умець разабрацца і ў тым, да чаго раней наогул не меў ніякага дачынення, уся сістэма была пабудаваная на тмм, што паўсюль кіравалі дылетанты і аматары так ён і пагадзіўся.
3 пункту гледжання журналіста гэта не было вялікай праблемай. Ён знайшоў у архіве ўсе нумары, у якіх палемізавалі пра пераклад, ад яго патрабавалася скончыць усё гэта, а не лезці з уласнымі думкамі, усё вывучыць і паспрабаваць паставіць кропку так, каб і воўк быў задаволены, і ягня засталося цэлае. (Народныя прымаўкі тады былі ў модзе.) Пераклад выдатны, гэта бясспрэчна ён адчуваў павагу да перакладчыцы, якая, на ягоную думку, належала да найвышэйшага перакладчыцкага свету; але ў пэўнай ступені ў ейнай мове ёсць архаізмы, бо ў кнізе ёсць словы мала пашыраныя ці не знаёмыя шырокаму колу чытачоў, у пэўным сэнсе, там культывуецца тое, што ў мове адмірае. 3 буржуазным нацыяналізмам пераклад не мае нічога агульнага, пакуль што і этую з’яву можна знайсці ледзь не ва ўсёй літаратурнай мове, але гэта пытанне ўжо не да перакладчыкаў.
Гэта ўсё змясцілася на адну старонку, але ў той час усе спасылаліся на сачыненне Генералісімуса, якое пачыналася выразам «Мова гэта сродак зносінаў паміж людзьмі», і ён таксама пачаў філасофстваваць на гэтую тэму. Ён прыводзіў цытаты з адных, прыводзіў цытаты з іншых, адным словам, прыплёў да некалькіх сваіх канстатацый столькі баласту, што атрымаўся страшэнна доўгі і нудны артыкул. Надрукавалі яго на першай старонцы «Праўды», і ўсе былі ўпэўненыя, што гэта меркаванне найвышэйшых людзей, хоць ён ні з кім пра гэты артыкул не размаўляў і ні да аднаго з бакоў не належаў. На некалькідзённай канферэнцыі перакладчыкаў, на ягонае здзіўленне, прагучала і самакрытыка перакладчыцы. Ён не ведаў, навошта напрыканцы
яшчэ рабіць гучны фінал, але быў усцешаны, што супраць яго ніхто не выступае, і наогул з гэтага часу ўсё сціхла.
He паспеў ён на ўсё гэта забыцца, час тады ляцеў як вецер прынамсі, так пісалі паэты ужо перасталі пісаць і гаварыць пра буржуазных нацыяналістаў, як раптам высветлілася, што галоўныя ворагі пралетарыяту касмапаліты без дакладнага самавызначэння. I калі ўжо хтосьці і мог паслужыць прыкладам касмапаліта, то на гэтую ролю лепш за ўсіх падыходзіў ён. У яго быў бацька, пра якога ён ніколі не гаварыў, а дома была маці, з якой ён размаўляў па-нямецку. Ён напісаў некалькі знішчальных крытычных артыкулаў на нікчэмныя кнігі і п’ёсы. Магчыма, гэтым ён хацеў знішчыць родную нацыянальную літаратуру? Гэта было б не так пераканаўча. Але тую палеміку пра «Ціхі Дон» памяталі ўсе. Была закранутая асоба з рэпутацыяй, з радаводам. Хоць ён гэтай палемікі не пачынаў, не дадаваў да яе аніводнага аргументу, а скончыў яе, згадаў пра тое, што ў гэтым перакладзе ёсць малавядомыя і невядомыя словы, такім чынам прапагандаваў нейкую кволую, зацёртую, да смерці збяднелую элементарную мову, а яшчэ прымусіў перакладчыцу прызнаць свае памылкі. Ён, вырадак, які наогул не меў права нічога гаварыць на гэты конт.
Ён думаў тады „ра гэта днямі і начамі. Нарэшце нешта прыдумаў. Знайшоў Фэрэнчыка, які ўсё гэта пачаў і першы накінуўся на пераклад з цяжкімі гарматамі. «Мы павінны яшчэ раз гэта спыніць, сказаў ён, і ідэальна было б, калі б падпісаліся ўсе ўтрох: той, хто ўсё пачаў, той, хто скончыў, і пацярпелая». Урэшце гэта не была нейкая прафесійная крытыка, хутчэй усё пісалася ў атмасферы гістэрыі, прыплялі да ўсяго буржуазны нацыяналізм, а яна яшчэ, бог ведае чаму, зрабіла самакрытыку. У перакладзе маглі быць нейкія памылкі, але ў цэлым гэты пераклад усяго толькі... «Алеякая табе розніца, здзівіўся перакладчык Фэрэнчык, мы ж тады мелі рацыю». Яму ніякім чынам не хацелася гэтага рабіць. Ён з перакладчыцай перапісваецца, яна не мае да яго ніякіх прэтэнзій, і даў яму лісты, якія яна напісала, каб упэўніць, што і для яе гэта скончаная рэч.
I іэта сапраўды былі вельмі сяброўскія лісты. Яна цікавілася
ягонымі асабістымі праблемамі і праблемамі ягонай жонкі, давала яму розныя парады, было бачна, што яна на ягоным баку, хацела быць карыснай, дапамагчы, знайсці ў ім чалавека, з якім падтрымлівала б кантакт. А ўся тая афера... толькі ў адным месцы яна згадала пра гэта: калі яна і мае да каго прэтэнзіі, дык толькі да яго, у адным лісце было напісана: «.. .той панскі хлопчык, пісала дачка колішняга загадчыка банка, і ён адчуў, якое крыўднае было гэтае амаладжэнне яго да хлопчыка: панскі хлопчык з Кошыцаў, з горада, які быў сімвалам венгерскасці». Ён не быў панскім хлоітчыкам, у тым горадзе ён наогул ніколі ў жыцці не быў так далёка на ўсход краіны ён ніколі не трапляў і венгерскай мовы не ведаў але меў у руках пацверджанне, што ва ўсім вінаваты ён.
У хуткім часе на нейкай пісьменніцкай канферэнцыі ён сустрэў яе... спачатку яна гаварыла з ім панура і няміласціва, але, калі ён хоча з ёй паразмаўляць, запрасіла яго да цёткі, у якой жыла. Гэта было ў сярэдзіне зімы, яна ішла перад ім пад снегам і сцюдзёным ветрам у цёплых чорных ботах і тоўстым авечым футры моцная, упэўненая ў сабе пастава. Па дарозе яна аднойчы павярнулася да яго і сказала: «Вы наогул не павінны былі ў гэта лезці». Быццам дала яму аплявуху. Што наогул такі панскі хлопчык з такога горада можа ведаць пра людзей, народ і ягоную мову. Ён адчуваў сябе ў сярэдняй школе, дзе аднакласнікі абражалі яго праз бацьку. Ён бы з радасцю развярнуўся. Але няхай лепш яна абражае яго цяпер, калі яны сам-насам, чым потым ён будзе нешта падобнае чытаць пра сябе ў газетах. Такім чынам, ён сядзеў у кватэры ейнай цёткі, тлумачыў ёй, чым і як усё мусіла скончыцца, магчыма, тады яна думала ггра тое, што ён зрабіў касмапаліта яшчэ і з Фэрэнчыка, з якім яна так па-сяброўску ліставалася. Магчыма, уся ейная злосць выйшла з адным тым сказам, так што ўрэшце яна пагадзілася. Ён напісаў артыкул, даслаў ёй, яна падпісала, Фэрэнчык зноў адмаўляўся, нешта выкрэсліваў, але таксама падпісаў, і ніякай аферы ўжо не было. Яны пачалі ліставацца.
Праз нейкі час яны пачалі сустракацца, калі яна прыязджала ў горад. Прыкладна праз паўтара года ажаніліся.
Нічога рамантычнага ў тым, як яны пазнаёміліся, не было. Уласна кажучы, ён загаварыў з ёй праз страх. А ёй быў патрэбны хтосьці, з кім яна б магла ліставацца, сустракацца, размаўляць, клапаціцца пра яго. А ён тады быў такім неспакойным і запалоханым чалавекам, што якраз патрабаваў кагосьці падобнага. Толькі пра пераклады ён больш ніколі не пісаў. А пра ейныя пераклады ніколі не сказаў ёй ані слова.
Нарэшце ён узяў у рукі наступную кнігу, запісаў асобныя дадзеныя, узяў наступную... цяпер атрымлівалася крыху павольней, на кожнай назве ён узгадваў, што яшчэ тады адбывалася з ім ці ў свеце, ці наогул тады, калі яна рабіла гэты пераклад; яна часта пісала яму якраз пра тое, што перакладала, пра тое, ці кніга перакладалася добра, бо выдатна напісаная, ці наадварот, бо кніга такая складаная стылістычна, або што мае з перакладам шмат збыткоўнай працы, таму што кніга нікчэмная і яна не можа перакласці яе так, як напісаў аўтар, бо ў гэтым убачылі б гультайства, дрэнную працу перакладчыка... і ён зноў адчуваў сябе крыху вінаватым, што так мала прачытаў ейных перакладаў... але, галоўным чынам, ён чытаў кнігі, на якія пісаў рэцэнзіі, мясцовых і чэшскіх аўтараў, часам і сусветных, але з іншых літаратур, чытаў кнігі пра палітыку і літаратуру, шмат тэорыі і розныя часопісы на ўсіх магчымых мовах, якія толькі траплялі яму ў рукі... а з рускай літаратуры, якую яна перакладала, ён шмат чаго прачытаў перад вайной, тады гэта лічылася літаратурай як быццам пра рэаліі будучыні, нейкі час ён таксама разумеў яе так, але не цяпер, калі паўсюль навокал будавалася будучыня, а ў раманах павінна было пісацца пра тое ж, што і ў творах савецкіх аўтараў, якія ён чытаў яшчэ перад вайной і якія перакладала ягоная жонка, ды і цяпер ігаранейшаму пісалі пра тое самае... Кагосьці паслалі працаваць куды-небудзь далёка ад сталіцы кіраўніком якога-небудзь завода, які не працаваў, ці на будоўлю, дзе панаваў хаос, гультайства, безадказнасць, а ён... здолеў зрабіцьусё так, што нарэшце вытворчасць на заводзе квітнела, альбо будоўля завяршылася заўчасна.... He, такіх раманаў яна не перакладала, прызнаў ён,
ён чытаў падобныя п’есы, калі працаваў у тэатры загадчыкам літаратурнай часткі, у якім ставілі спектаклі паводле твораў і славацкіх аўтараў, і савецкіх, у фільмах заўсёды з’яўляліся такія кіраўнікі, ліодзі апантаныя, ужо нават паставай моцныя мужчыны, якія перамагалі ўсе цяжкаеці. Яго ажно зачаравала Флабэрава «Выхаванне пачуццяў», якое ён чытаў у хуткім часе пасля таго, як яны ўзялі шлюб, і тыя паставы, хоць яны і жылі ў мінулым стагоддзі, былі яму чымсьці блізкія, ніякіх апантаных моцных мужчын, хутчэй з недахопам усяго гэтага, якраз крыху такія, як ён... аднойчы яна з захапленнем пісала яму пра кнігу, у якой аўтар апісваў, як ужо дзесяцігоддзямі знішчаюцца лясы ў ягонай краіне, і ён прыгадаў, што яшчэ ў дваццатыя гады гэты савецкі аўтар апісваў як калісьці купцы дазвалялі высякаць лясы, каб зарабіць на гэтым, а калі ўсё змянілася, дарэчы, перавярнулася дагары нагамі, ужо ніякіх купцоў не было, а лясы знішчалі і далей, з гэтага рамана вынікала, што недзе на галоўнай пасадзе ў міністэрстве сядзеў шкоднік, які знарок дазваляў іх высякаць, хоць яшчэ і не было абвешчана, што ўсе шкоднікі хіба іпто крывавая фантасмагорыя, і ўсё ж калі ён пачуў пра такую галоўную лінію рамана, яму не толькі не захацелася чытаць гэты твор, але ён ажно адчуў агіду да гэтага аўтара, Зора ягоную думку прыняла і цалкам з ім пагадзілася, але пакуль гэта быў раман пра лес, які гіне, гэта была незвычайная праца, цяжкая для перакладу, але ён так ніколі і не ўзяў яго ўрукі... ну так, розных класікаў, якіх яна пераклала, ён чытаў, але толькі некаторых з іх, бо рускія мелі шмат розных класікаў, а яна ўвесь час іх перакладала, разам з сучаснымі аўтарамі... пры гэтым яго нешта бянтэжыла ў дыялогах, часам ён быццам бы чуў другі голас у дзеючых асобаў раману, персанажы ў ейных перакладах размаўлялі так, як ейныя бацька з маці ў сябе дома, магчыма, гэта было вельмі добрае рашэнне, магчыма, гэта сапраўды гучала натуральна, толькі вось ён бачыў у гэтым нейкія клішэ, што самыя розныя персанажы прыпадабняюцца да ейных блізкіх, гэта адзінае, што яму не вельмі падабалася, але, калі хтосьці пісаў рэцэнзію на кнігу, якую яна пераклала, і апошнім абзацам аўтар крытыкаваў пераклад, яго гэта заўсёды