Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Гэта не так ужо і далёка, ён вырашыў, што не паедзе на машыне, недзе ў глыбіні душы ён, магчыма, думаў пра тое, што прафесар неЛіта яму іірайануе, якісьці алкаголь. Толькі цяпер, калі выйшаў з ДОМу, ён ЗаўваЖыў, іпто хмары, якія ўжо колькі тыдняў віселі над горадам, рйЗЫШЛіся, над ім было блакітнае неба, і млявае сонца свяціла яму проста ўтвар, калі ён ішоў. Час быццам спецыяльна падабраны для таго, каб прайсціся па вуліцы. Крыху свяціла сонца і ў той першы дзень, калі ён выйшаў з прыбудовы морга. Але цяпер усё неба было блакітнае і марознае.
А потым y прафесара... што магло быць у прафесара?
Пусты партфель ён паклаў на зэдлік і глядзеў на тое, як прафесар павольна перагортвае паперы, якія ён напісаў да паўдня. Навошта было глядзець на назвы ён ведаў, што яна пераклала шмат знакампых кніг, вядомых класічных аўтараў, некаторых новых, пераклады, прынамсі ўрыўкі з іх, ФэЛікс мог працытаваць з памяці, бо ён займаўся таксама гісторыяй і тэорыяй перакладу, перакладала яна і менш вядомыя, і зусім невядомыя кнігі, пра якія ён, відаць, не ведаў, але гэта было не так істотна, памятаць пра іх. Фэлікс бегаў вачыма па асобных старонках, ён бачыў, што прафесар нічога не чытае, толькі на некаторых старонках крыху даўжэй затрымлівае погляд дзеля яго, каб ён быў задаволены, што той чытае аўтараў, назвы іхніх прац, колькасць старонак, і, перш чым перагарнуць кожную старонку, сумна ківаў галавой. Калі прафесар дайпіоў да апошняй старонкі, то ўсміхнуўся ён зразумеў, што Фэлікс заўважыў тую назву, якая выйшла падманам, славутую кнігу Пастэрнака, якая атрымала Нобелеўскую прэмію, але не выйшла ў Расіі, дзе жыў ейны аўтар, і, таму як ён адчуў, што прафесар цяпер напрыканцы першай галоўнай часткі, то звярнуў ягоную ўвагу, хоць і сарамліва, але не мог стрымацца, не пахваліцца, што проста так, для цікавасці, падлічыў колькасць старонак перакладзенай ёю прозы сума напісаная пад апошнімі назвамі, вялікімі лічбамі, два разы падкрэсленая, прафесар зірнуў на яе і сказаў: «Але ж гэта вялізарная праца, сапраўды неверагодная праца ўсяго жыцця, да таго ж няскончаная», ці нешта падобнае, дакладна ягоных словаў ён не памятаў, але гэтая «няскончаная» прымусіла яго ўзгадаць, што спіс таксама няскончаны, яшчэ ёсць вершаваныя п’есы, фактычна тыя п’есы пераклала яна, ён зрабіў толькі падрадковыя пераклады, радкоў ён не палічыў, але, магчыма, іх будзе нешта каля пятнаццаці тысяч ну, гэта ўжо не так і істотна, заўважыў прафесар і хацеў адкласці паперы, але ён звярнуў ягоную ўвагу на яіпчэ адну старонку, пераклады, акрамя аднаго, скончаныя і адасланыя ў выдавецтва, але на гэтыя пераклады былі скасаваныя дамовы, прафесар перагарнуўстаронку, перачытаў яе болып уважліва, бс не мог ведаць пра гэтыя пераклады, але яны мусілі
яго зацікавіць гэта былі сучасныя французскія аўтары, а ён якраз займаўся французскай мовай ілітаратурай, ёнупэўніўся, што болып старонак няма, і сказаў не з ветлівасці, а цалкам шчыра: «Але паслухайце, нічога падобнага ў нас ніколі не было, каб забаранілі выдаваць пераклады, нават падчас вайны, а тады, між іншым, тут панаваў фашызм», у гэтым адчуваўся папрок у ягоны бок, быццам прафесар хацеў яму нагадаць, што ён заўсёды пісаў пра фашызм, як пра самае горшае, што можа існаваць у свеце, і пра тое, што настала пасля яго, як пра пачатак іншых, лепшых часоў, як пра «светлае» заўтра, гэта было такое распаўсюджанае клішэ ў пяцідзясятых гадах, якім цяпер ужо ніхто не карыстаўся, але, канешне ж, прафесар так не думаў, яму толькі падалося, гэта ж было ўжо даволі даўно, і нават калі ён часам ужываў гэтае словазлучэнне, то гэта проста ягоная нервовая эгацэнтрычная напружанасць магла выклікаць у ім такія ўражанні. Праз хвіліну прафесар працягнуў усё больш абуранымі словамі, якія ўжо наогул не маглі датычыцца яго: «А ў газетах не надрукавалі ані радка, па радыё ў навінах не сказалі ані слова», ён падумаў, што штосьці падобнае ўжо гаварылася ў той першы вечар, калі ў яго сядзелі Марцін з Верай, Бжох з жонкай Пэрлай і жончына каляжанка Гегерава, і гэта ён пачуе яшчэ не адзін раз у наступныя дні, пра гэта не было ні слова ў газетах, у гэтым, на думку людзей, месцілася ўсё, але прафесару адной гэтай канстатацыі было недастаткова: «Гэта ганьба, даволі гучна сказаў прафесар. Варварства і ганьба, па-іншаму не назавеш». Прафесар замаўчаў, прайшоўся па пакоі, папрасіў прабачэння і выйшаў.
Вярнуўся з амаль поўнай бутэлькай каньяку «Метакса» і двума кілішкамі, нечага такога ён недзе ў глыбіні душы чакаў, таму не прыехаў на маіпыне, на нейкага чорта прыйшоў сюды пешкі, таму што было недалёка, свяціла сонца і яму калі-нікалі ўсё ж варта хадзіць пешкі. Цяпер ён быў вельмі здзіўлены, што прафесар прынёс менавіта «Метаксу», каньяк, якія яны набывалі, калі чакалі гасцей, не таму, што ён бьгў таннейшы за французскія каньякі, а таму, што больш падабаўся ім на смак меў вінаградны водар, хоць і быў крыху засалодкі.
Прафесар паставіў кілішкі на стол, адкаркаваў бутэльку і проста для парадку запытаўся: «Вып’еце і вы?» ён кіўнуў, а калі яны моўчкі чокнуліся, прафесар разгаварыўся: «Заўсёды, калі яе ўзгадваю, бачу нашу апошнюю сустрэчу, усяго толькі пару месяцаў таму, там, каля крыніцы...»
Памятаў пра гэта і ён, апошняе лета, калі знаёмыя дапамаглі ім зняць лецішча на два тыдні побач з польскай мяжой, яны хадзілі на доўгія шпацыры па горных сцежках у цені хвойных дрэваў і па шырокіх лугах і толькі аднойчы, калі вярталіся на лецішча, спыніліся побач з таблічкай, якая паказвала шлях да ручая. А там тады быў і прафесар з жонкай і дачкой, які расказаў ім, што гэта не проста крыніца, яе называюць «жывая вада», і людзі з усяго наваколля прыходзяць сюды па ваду, а калі жонка запыталася, адкуль ён усё гэта ведае, высветлілася, піто ён вырас у вёсцы непадалёк, а потым усе селі ў машыну і паехалі на лецішча. Смажылі там сала... і выпілі бутэльку віна ці дзве? Ён ужо не памятаў, яны, напэўна, набылі іх па дарозе на лецішча ў гатэлі, гэта быў румынскі «Трамін», гэта ён памятаў дакладна, бо гэтае віно мае своеасаблівы саладкаваты смак... і таму як яны выпілі пару кілішкаў віна, пазней жонка не дазволіла яму завезці прафесара з жонкай у вёску, дзе ён вырас і дзе жыў у родзічаў, якія былі яшчэ жывыя, але прафесар сказаў, што не трэба іх нікуды везці, бо вечарам ад гатэля ідзе апошні аўтобус...
I цяпер ён гаварыў пра тое, як на захадзе сонца яны сядзелі каля вогнішча і смажылі сала, з якога капаў тлушч кожны раз, калі ён адносіў яго ад агню, і прафесар перад гэтым насадзіў яму сала на тонкі пруцік... усё гэта, уласна кажучы, прыдумаў ён, спачатку яны размаўлялі крыху іранічна і быццам на вялікай дыстанцыі пра рэчы з іхняга свету там, у горадзе, дзе яны жылі, потым прафесар падняўся, за ім і ягоная дачка, іяны пачалі бесклапотна збіраць вецце, ён пачуў, што прафесар цяпер гаворыць пра ягоную жонку: «Было бачна, што там яна адчувала сябе вольна, бесклапотна, быццам трапіла ў іншы свет, была поўная жыцця», а ён падумаў, што менавіта тады ўсё і пачалося.
Перш чым яны выбраліся на лецішча, ёй стала дрэнна і яны мусілі на тры дні застацца ў Коларавых, якія ім і знайшлі гэтае
лецішча, а цяпер ён яшчэ ўзгадаў, што ў адзін дзень на лецішчы ёй было так дрэнна, што ён ужо падумаў, што давядзецца вяртацца, але ўсё прайшло. Штосьці ў ёй змянілася, яна быццам змірылася з усім, была вельмі спакойная, быццам гэта было найлеяшае месца, якое можна было знайсці для адпачынку, яна ні разу ні ў чым яго не папракнула, нічога ад яго не патрабавала, толькі хацела падняцца на гару, каб паглядзець на прыгажосць навокал, але гара была вельмі крутая, і яна ведала, што ён не ў захапленні ад гэтай ідэі, тады яна без усялякіх папрокаў паднялася туды сама, а потым распавядала яму, што яна там бачыла...
Ён падумаў, што, напэўна, Фэлікс расказвае яму першую частку сваёй жалобнай прамовы, ён ужо склаўяе ў галаве, потым дапіша і астатняе, і, калі прафесар будзе гаварыць, кожны сказ будзе гучаць так, быццам ён над ім працаваў і працаваў, бо ў ім была нейкая расслабленасць, ён гаварыў гэтаксама натуральна, як дыхаў... у такія моманты ён нават зайздросціў прафесару, якраз гэтага яму не хапала, ён заўсёды гаварыў з нейкімі сутаргамі, голас быў прыдушаны, быццам ён увесь час быў у стрэсе, чагосьці баяўся, перш за ўсё людзей, ён заўсёды іх баяўся, пакуль не выпіваў пэўную колькасць алкаголю, заўсёды быў няшчасны, як быццам уцякаў ад нечага, ад нейкай пагрозы... Прыгадалася, што ягоная жонка пазней яна распавядала гэта яму у той час, калі яны яшчэ не вельмі добра ведалі адно аднаго, запыталася ў Фэлікса (ён тады працаваўу выдавецтве, незадоўга да гэтага яго звольнілі з універсітэта), што ён думае пра яго, якое мае меркаванне, і Фэлікс адказаў ёй тады інтэлігентны чалавек, разумны, але халодны, як нос у сабакі, ён запомніў гэтыя словы, бо прафесар асабіста яго не ведаў, а ён пра сябе не думаў, што ён такі, яму не здавалася, што ён халодны, як нос у сабакі, хутчэй няўпэўнены, напалоханы, і з гэтым пагаджалася ягоная жонка, магчыма, яна таму і клапацілася пра яго, бо хацела ў ім нешта загаіць, і не аднойчы яна гаварыла: «Гэтую тваю сціпласць, каб я толькі магла з цябе выцягнуць, як ты можаш быць такі няўпэўнены, менавіта ты»... але ў яе нічога не атрымалася... магчыма, было 6 інакш, калі б яны ўвесь час жылі разам і калі б ён увесь час быў пад ейным выхаваўчым наглядам.
Яны пілі ўжо другі ці трэці кілішак «Метаксы», калі ў пакой увайшла жонка прафесара і прынесла наталерцы рознае каляднае печыва, ён падняўся, прывітаў жанчыну, а яна ўсміхнулася яму і паставіла талерку на стол побач з бутэлькай, і тады ён зразумеў, што хутка ўсе даведаюцца, што ён быў у прафесара і піў разам з ім каньяк, калі б гэта не было за тры дні да пахавання ягонай жонкі> усе б таксама даведаліся, прафесар, наколькі ён ведаў, даволі рэгулярна хадзіў у розныя кавярні з аднагодкамі, але ні разу не напіўся, але калі ён выпіваў якога каньяку, то адразу было вядома, што нап’ецца, заўтра пра гэта даведаецца жонка доктара, а праз некалькі дзён стрыечная сястраз усмешкай скажа, што ён быў у прафесара і піў з ім каньяк, натуральна, што ад доктаравай жонкі пра гэта даведаюцца і іншыя, але яму пра гэта скажа стрыечная сястра... Прафесар між тым распавядаў яму, што ўлетку быў у Парыжы і набыў сабе там два куфры кніг, два поўныя куфры, няхай праз гэта ён ані разу нармальна там не паеў, і ўсё адна дантаўская літаратура і паказаў побач з сабой: сапраўды, кнігі былі раскладзеныя на стале і на крэслах, ён нават крыху пазайздросціў, у шасцідзясятых гадах ён таксама двойчы трапіў у Заходнюю Германію і кожны раз прывозіў адтуль, прынамсі, адзін куфар, запоўнены кнігамі, толькі ж, у адрозненне ад прафесара, ён свае кнігі складаў у кніжную шафу, неверагодна радаваўся, што набыў іх, але амаль нічога з іх не чытаў ён спытаў прафесара, ці меў той пацверджанне, што вязе кнігі для навучальных мэтаў, для мытніка «Натуральна, я пра гэта паклапаціўся, з пячаткай універсітэта», сказаў прафесар, і ён таксама заўсёды прасіў такое пацверджанне, з Акадэміі Навук, дзе кожны меў нейкі свой доўтатэрміновы план, ён памятаў, як у мытніка заўсёды вочы лезлі на лоб, калі ён адчыняў куфар, хутчэй за ўсё, той думаў, што павінен гэты куфар канфіскаваць, каб нейкія вышэйшыя інстанцыі вырашалі, што з гэтых кніг можна правезці, але ён паказваў пацверджанне з Акадэміі Навук і правозіў усе кнігі. «Цяпер мы вывучаем толькі Дантэ, працягваў прафесар, будзе ягоная гадавіна, год Дантэ, а хто ведае пра яго хоць штосьці?» Прафесар змоўк, а ён прысаромлена пазіраў на ягоную бібліятэку, бо пра Дантэ