Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Яго абудзіў працяглы званок. Ён падняўся з канапы, у вітальні націснуў на кнопачку, хуценька нацягнуў нагавіцы і швэдар.
У дзвярах стаяў пісьменнік Пэтэр, увесь у чорным, як элегантны пасланец з неіснуючага пахавальнага бюро. «Вітаю», сказаў той сумным прыглушаным голасам. Пэтэр жыў непадалёк на адной вуліцы з імі. Час ад часу, разы тры-чатыры на год, ён з'яўляўся тут, але цяпер Пэтэра ён наогул не чакаў.
«Я не перашкаджаю? Ты не заняты?» спытаў Пэтэр. «Не, зусім не, супакоіў ён і дадаў: мяне запрасілі на абед, дык я пасля яго крыху прылёг».
Няўжо ён будзе выказваць яму спачуванні? Ён будзе першым, хто самымі прыгожымі словамі будзе яго супакойваць? Прайшло ўжо некалькі дзён, ён сустракаў шмат людзей, але ніхто не выказваў яму спачуванняў. Быццам яны не лічылі патрэбным спачуваць яму, быццам гэта было залішнім, бо цяпер ён, прынамсі, можа адчуваць сябе вольным, ні да каго не прывязаным. Калі Пэтэр у гасцёўні сеў у фатэль і далёка перад сабой выцягнуў ногі, то сказаў: «Ты можаш сабе ўявіць, як мяне кранула, калі я даведаўся...» Ён сядзеў разгублены і чухаў патыліцу. Потым Пэтэр яшчэ дадаў: «Мне патэлефанавалі яшчэ тым вечарам». Значыць спачуваць не будзе, але нешта падобнае, відаць, скажа, інакш бы не прыходзіў.
«Твая жонка была выбітным чалавекам», пачаў ён, спачатку глыбока ўдыхнуўшы, і пасля першага кароткага сказа зрабіў вялікую паўзу. Потым працягнуў.
Склалася такая традыцыя, не толькі ў «Культурным жыцці», якое тры гады таму забаранілі, але і ў самым вядомым штодзённіку, што пасля смерці якой-небудзь выбітнай асобы друкавалі не толькі некралог у чорнай рамачцы аўтарства іншай выбітнай, але яіпчэ жывой асобы, але часцей за ўсё яшчэ і кароткія, як іх называлі, «водгукі» медытатыўна-урачыстыя
нататкі іншых пісьменнікаў або, калі тая выбітная асоба не была пісьменнікам, тады іншых ейных калегаў па цэху. Пэтэр таксама належаў да тых, хто не мог друкавацца, таму цяпер прынёс свой водгук. Пасля кожнага сказа ён рабіў вялікую паўзу. Быццам у глыбокім задуменні маляваў партрэт ягонай жонкі такім, якой яна ўсплывала цяпер у ягоных успамінах, і ператвараў у дакладныя сказы без ніводнай банальнасці. Бачна, што болып-менш ён прадумаўсваю прамову дома, магчыма, нават надрукаваў яе на машынцы, не дзеля таго, каб зараз даслоўна сказаць яе, але каб аднойчы надрукаваць калі ўжо ў яго будзе магчымасць публікавацца свае запісы, сярод якіх будзе і тое, што «выйшла з-пад пяра» ў той вечар, калі хтосьці яму патэлефанаваў.
Ён глядзеў на Пэтэра ўважліва, не таму, што чакаў чагосьці невядомага ці, магчыма, непрыемнага ў дачыненні да сябе, а таму, што быў зачараваны дасканалымі і ў той жа час кароткімі фармулёўкамі, дый наогул усім быццам спантанным выступам. Гаворачы кожны сказ, Пэтэр бессэнсоўна глядзеў у далёкі кут, толькі ў паўзах міжволі заўважаў і яго. А ён між тым зразумеў, што Пэтэр наогул прыйшоў не дзеля яго, а таму што лічыў гэта абавязкам перад ягонай жонкай у мінулым было шмат момантаў, за якія Пэтэр быў ёй удзячны: ён памятаў, што аднойчы яго хацелі знішчыць за ўдзел у нейкай кампаніі ў пяцідзясятых гадах, а яна выратавала Пэтэра палкім заступніцтвам, чаго многія яшчэ доўга не маглі ёй забыць, — нават простая карэктнасць патрабавала, каб ён сказаў такую кароткую і пры гэтым чыста асабістую прамову тэт-а-тэт, а яшчэ ён мусіў прыйсці і таму, каб аднойчы мог узгадаць, што не толькі пра гэта падумаў, а яшчэ і прыйшоў.
Пэтэр скончыў, а ён не ведаў, што адказаць. Ён згодна паківаў галавой і ціха, быццам уражана, сказаў: «Так». Пэтэр маўчаў, быццам сам сабе чытаў «Ойча наш». I ён маўчаў, пакуль не зразумеў, што меў бы сказаць нешта яшчэ, выказаць сваю падзяку, урэшце Пэтэр быў і драматургам, ён чакаў апладысментаў. Тады ён сказаў: «3 таго моманту, як усё адбылося, ніхто не сказаў пра яе ані слова». Але потым адразу ж даўмеўся, што ўсе, з кім ён сутыкаўся за гэты час, пачынаючы з тых, хто прыйшоў да
яго ў той першы вечар, нешта пра яе гаварылі. Пэтэр глыбока ўдыхнуў і выдыхнуў праз нос. Ён рабіў так заўсёды, калі быў засяроджаны, калі збіраўся пачаць гаворку пра якую са сваіх кніг, альбо калі нешта ў ім накіпала і збіралася выбухнуць. Але цяпер ён глыбока ўдыхнуў, быццам усё, што сказаў пра ягоную жонку, зноў уцягнуў у сябе з паветра ў гасцёўні, дзе яшчэ луналі ягоныя словы, і захаваў іх у памяці.
Відаць, Пэтэр скончыў першую частку свайго выступу, бо зараз жа падняўся, падцягнуў камізэльку і пачаў хадзіць па пакоі. I так ён рабіў кожны раз, калі прыходзіў сюды ў госці, тры-чатыры разы на год, і заўсёды, калі пачынаў вялікімі крокамі хадзіць туды-сюды па пакоі і пры гатым глыбока дыхаў, гэта азначала, што ён на нечым засяродзіўся і збіраецца з думкамі. Сцэнічны пераход да наступнай дзеі, падумаў ён. Нарэшце Пэтэр спыніўся побач з ім, Пэтэрава галава была недзе высока над ім, і ён пачуў словы: «А ты зараз павінен сесці на азадак і пісаць, пісаць, пісаць».
Вучыцца, вучыцца, вучыцца. Выдатная парада, вельмі каштоўная, цалую рукі, адразу ж, як вернецца пасля пахавання, ён сядзе на азадак і будзе пісаць. Яго гэта раззлавала, ён зусім забыўся, іпто нешта падобнае заўсёды кажуць людзям у такой сітуацыі: ты павінен знайсці нешта, на чым зможаш засяродзіцца.
Для яго гэта азначала пісаць, і пісаць, і пісаць. Але Пэтэр тое самае ўпершыню гаварыў яму праз пару год пасля вайны. Яны тады сядзелі пасля прэм’еры спектакля ў рэстарацыі, побач з Пэтэрам была ягоная маладая, густоўная і вельмі культурная жонка. Пэтэр тады быў літасцівы да яго, бо да ягонага спектакля, прэм’ера якога тады адбы лася, ён напісаў артыкул у тэатральную праграмку. Тады Пэтэр па-сяброўску пачаў павучаць яго: «На думку некаторых, ты наш найлепшы тэатральны крытык і досыць прыстойны літаратурны крытык, але для мяне ты будзеш тэатральным крытыкам тады, калі пачнеш хадзіць на кожную прэм’еру і пісаць пра яе, а літаратурным крытыкам тады, калі напішаш пра кождую хаця б крыху вартую ўвагі кнігу якоганебудзь нашага аўтара а не пакуль ты будзеіп нешта пісаць
толькі тады, калі табе захочацца». Гэта было гадоў дваццаць пяць таму, а ён і далей пісаў пра прэм’еры толькі тады, калі яму хацелася, а пра кнігі мясцовых аўтараў толькі ў выключных выпадках, бо акрамя гэтага ён пісаў яшчэ і пра кіно, а ў пэўны час, як рэдактар, і пра замежную палітыку, часам і рэпартажы, нават яшчэ не так даўно ён думаў пра тое, што з іх можна было б скласці цалкам прыстойную кнігу і акрамя таго апошнія год дзесяць з задавальненнем філасофстваваў пра грамадскую сітуацыю на высокім узроўні і пры гэтым спасылаўся на розных філосафаў, якіх нават збольшага прачытаў, а яшчэ сядзеў у кавярнях, у рэстарацыях ды корчмах і выпіваў, або цвярозы проста блукаў па вуліцах, толькі ўсё адно не зрабіў таго, чаго чакаў ад яго Пэтэр дваццаць пяць гадоў таму і што раіў яму цяпер: сядзець на азадку, сядзець на азадку, сядзець на азадку. I пісаць, і пісаць, і пісаць, няспынна, бясконца, як машына. Як Пэтэр. Той не ўмеў нічога іншага акрамя як пісаць апавяданні, фельетоны, раманы, раманы ў некалькіх тамах, а ў перапынках яшчэ і п’есы... ягоная біяграфія была ягонай бібліяграфіяй. Пэтэр пабудаваў сабе папяровую піраміду, як аднойчы сказаў хтосьці, хто яго не любіў, а такіх было шмат, хто яго не любіў, часам і з даволі дзіўных прычынаў, не толькі таму, што той бесперастанкусядзеўна азадкуі пісаў, але і таму таксама. Яшчэ калінікалі Пэтэр дазваляў сабе паходы налева, калі толькі гэта не займала занадта шмат часу. I таму было лагічна, што Пэтэр ужо дваццаць пяць гадоў лічыў яго абібокам, недысцыплінаваным гультаём, індывідуумам без мэты. 3 нейкага бокуПэтэр меўрацыю. Часам так пра яго думала і ягоная жонка і хацела нейкім чынам зрабіць ягонае жыццё больш упарадкаваным. Але цяпер, у гэтай сітуацыі, у якой ён апынуўся, яму падавалася цалкам бессэнсоўным увесь час сядзець на азадку і нешта пісаць, таму ён стомлена спытаў Пэтэра:
«I што мне пісаць? I навошта?»
«Навошта», пачуў ён блізка над сабой раздражнёны голас Пэтэра. Той зноўку сеў у фатэль і паўтарыў: «Навошта? I ты пра гэтаў мяне пытаешся?» Ягоны голас ажно дрыжэў ад абурэння. Ён грукаў пальцамі адной рукі па стале і пачаў пералічвань, піто
зрабіў ён, быццам кожны раз гучна кідаў карту на стол: перарабіў першы зборнік апавяданняў, выдадзены пасля вайны... ён уражана паглядзеў на Пэтэра дык гэта ж шэсцьсот старонак, салат з расплывістых метафар на шэсцьсот старонак, і гэтым ён так ганарыўся, такой бессэнсоўнай працай... I на пачатку пяцідзясятых напісаўп’есу... ён няўцямна паглядзеўнагосця... Пэтэр сказаў назву... ён ведаў, пра якую п’есу вядзецца гаворка, пэўная элегантнасць была ў тым, як ён тады ўпершыню даў сабе рады з сацыялістычным рэалізмам... тады, але цяпер лезці ў гэты бруд... толькі галоўны козыр Пэтэр пакінуў на канец: ён напісаўновы зборнік апавяданняў пра вайну і паўстанне. Пра гэта ён ведаў, бо Пэтэр неяк ужо гаварыў, можа, якіх паўгода таму. I яны з жонкай тады абмяняліся меркаваннямі, ці будзе там што-небудзь новае... А цяпер ён піша гумарэскі пра сваіх аднакласнікаў з гімназіі ў тым горадзе, дзе ён калісьці жыў. Яму давялося прызнаць, што ўсё разам робіць уражанне выключнага працоўнага дасягнення, і Пэтэр нават скончыў патэтычнай прамовай: «Я б таксама мог спытаць сябе, навошта я ўсё гэта рабіў. Каб пакласці ў стол. Але аднойчы я выцягну ўсё гэта з яго, або гэта зробіць хтосьці іншы». Гэта гучала горда. Ён не вытрымаў Пэтэравага погляду, апусціў вочы, а галаву ўцягнуўу плечы. Ён не тое каб панікла сядзеў у фатэлі, ён амаль бязвольна ляжаў на зямлі пасля прафесійнага накаўту.
Калі ён пазней час ад часу ўзгадваў гэтую сустрэчу, увесь той час, калі Пэтэр пералічваў, колькі ўсяго напісаў у стол, ён бачыў перад сабой Пэтэраву жонку, якая апошнім часам сама завітвала да іх і распавядала хоць і па-ранейшаму бязмерна захаплялася ім, але, магчыма, праз дзесяцігоддзі пачала прыгадваць яму ягоных каханак розныя хатнія інтымныя падрабязнасці, напрыклад, што Пэтэр калі-нікалі тэлефануе аднаму вельмівельмі высокапастаўленаму пану ў Прагу але пра гэта ні ў якім разе не павінен ніхто ведаць, бо гэтым усё можна сапсаваць, а яны з жонкай дакладна нікому нічога не распавядуць і той высокапастаўлены яму заўсёды абяцае, што выканае ягоную просьбу. Гэтага вельмі высокапастаўленага калісьці ведаў і ён, і ягоная жонка, з ім ён яшчэ ў 1968-м перастаў вітацца, хоць