Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
апублікаваныя творы або піша нешта новае, то можа быць задаволены сам сабой: я хтосьці, я не адзін з незлічонай колькасці невядомых, я пакінуў нейкі след у жыцці... Але яму цалкам спакойна жылося апошнія два-тры гады, калі ён існаваў у зацішшы толькі са сваёй жонкай. Як ананімны нуль. Ён быў патрэбны сваёй жонцы, і гэтага яму было дастаткова. Аднойчы, недзе год таму, яна сказалаяму: «Я сваё ў жыцці ўжо зрабіла», і гэтага ёй было дастаткова, хоць у самым канцы яна таксама была толькі ананімным нулём. Хоць ён не мог сказаць сабе, я сваё ў жыцці ўжо зрабіў, але ад пэўнага моманту ён нават прыблізна ведаў ад якога, толькі не ведаў чаму, у ім нешта змянілася ён ужо не імкнуўся да таго, каб кімсьці быць.
Ён сапраўды не мог сказаць, што ўжо здзейсніў у жыцці нешта сваё, ён наогул не быў задаволены сваім жыццём, ха лтурыў ва ўсім: і ў тым, што яго нават цікавіла ў пэўны момант, і ў тым, што мусіў рабіць, каб атрымаць заробак. Лайдачыў усё жыццё. Але ўрэшце ён можа сказаць, што пражыў пяцьдзясят гадоў. I ў ягоным жыцці ўвесь час быў нейкі рух. Магчыма, гэта і было адзінае вартае, каб наогул пражыць пяцьдзясят гадоў. Але цяпер яму давядзецца неяк спрасаваць пустату часу, у якім ён застаўся адзін.
Проста сесці на задніцу і пісаць такога не будзе, ён ведаў дакладна. Пісаць нейкія аналізы, даследаванні... Ён павінен неяк даходліва растлумачыць гэта Пэтэру, які з такім непарушным спакоем нерухома сядзіць перад ім. Пэтэр правільна зрабіў, што прыйшоў, а з ягонага боку будзе правільна патлумачыць, чаму гэтыя жыццёвыя парады яму не дапамогуць. Яму хацелася Hernia казаць, але ён не ведаў, што.
Ён перавёў погляд з непарушна спакойнага Пэтэра да акна, быццам чакаў адтуль нейкага прасвятлення. I прасвятленне прыйшло: трэба збегаць уніз па бутэльку віна, каб крыху выпіць і змусіць мозг да працы.
I ён адразу шпаркім крокам паспяшаўся ў зімовым паліто і з торбай па выгнутай вуліцы, пакуль не трапіў з яе на шырокі венска-югендстылёвы квазібульвар, з агромністым, перад перамогай рабочага класу адчыненым і для паспалітага люду, паркам
насупраць, з Палацам Грасалкавічаў, болыпую частку ягонага жыцця гэтая вуліца называлася ў гонар генерала, стваралыііка чэхаславацкіх легіёнаў за мяжой Мілана Расціслава ІІІтэфаніка, пакуль гісторыкі ў новую эру чалавецтва не адкрылі, што гэты нацыянальны герой быў самым звычайным французскім шпіёнам, і не перайменавалі яе ў вуліцу Абаронцаў міру вельмі дарэчная назва як на сталінскія часы, бо тады ў лагеры міру паўсюль і на ўсіх франтах ішло змаганне за мір, працай на заводах і ў полі усялякая дзейнасць была змаганнем за мір, ударам па твары падпальшчыкаўвайны кожны павешаны быўударам па твары падпалылчыкаў вайны, кожны вязень ва ўранавых шахтах быў ударам па твары падналыіічыкаў вайны, і калі ягоная жонка, ён і многія ішпыя не маглі ўжо пісаць, гэта, бясспрэчна, быўяшчэ адзін удар па твары падпальшчыкаў вайны. На іншым баку гэтай вуліцы, у напрамку горада, была на рагу кавярня «Штэфанка», там было найбліжэйшае месца, дзе б ён мог набыць віно, але там мог сядзець нехта, хто яго ведаў... і сапраўды, пасля паўдня там заўсёды сядзіць той стары, яшчэ бадзёры душой паэт-спірытуаліст Е. Б. Лукач, у маладосці евангелісцкі святар, які ў свой час на насяджэнні Саюза славацкіх пісьменнікаў прапаноўваў, згодна з пададзеным зверху спісам, выключыць усіх нявартых. Яшчэ пазаўчора ён атрымаў ад яго тэлеграму са спачуваннямі, ён быў першым з пісьменнікаў, хто выказаўяму спачуванне, ён і сёння сядзіць там, заўсёды ў таварыстве сваіх маладых прыхільнікаў, яго паважалі, ён быў асобай, непадкупны, ніколі не перабягаў да камуністаў, ён бы, напэўна, кіўнуў яму, яшчэ раз выказаў спачуванні і запрасіў бы за свой столік... таму цяпер ён ішоў у супрацьлеглым напрамку да рэстарана «Дакс», хоць гэта і было крыху далей, «Дакс» цяпер называўся неяк паіншаму, але для яго гэта па-ранейшаму быў «Дакс», там была мінімальяая верагоднасць, што яго ўбачыць хтосьці са знаёмых, бо якраз насупраць быў клуб пісьменнікаў.
«Дакс» ужо ва ўсю працаваў, пасля першага каляднага выходнага з зачыненыміўстановамі, усё памяшканне было запоўненае і зацягнутае густым блакітнаватым дымам. Яму давялося ўзяць нуль сем, бо літровых бутэлек не было, але нуль сем будзе да-
статкова, зараз ён вып’е зусім мала, каб духоўна падбадзёрыцца, астатняе пакіне на вечар, калі прыйдзе Агнеша, з якой ён дамовіўся, што яна прынясе другую пахавальную прамову. Уласна, ёк быў удзячны Пэтэру, што той запоўніў яму сёння другую палову дня, калі гак узяць, усе апошнія дні з таго часу, як гэта здарылася з ягонай жонкай, былі для яго ў пэўным сэнсе ўдалыя, ён увесь час мусіў нешта арганізоўваць, да кагосьці хадзіць, бегаць, наладжваць тое і гэтае, а заўтра ўжо ад’езд, пазаўтра лахаванне... апошні дзень, калі ўяго будзе нейкая праграма... яшчэ цэлыя два дні, потым ён можа зачыніцца ў гэтай кватэры, як у пустэльні, і выходзіць з яе толькі ў абед паесці, або схадзіць ва ўніверсам па бутэльку, або калі засумуе па свеце, заваліцца куды-небудзь, дзе яго ніхто не ведае, аж пакуль не нап’ецца так, каб не думаць пра гэта. Але пакуль час яшчэ бяжыць, і Пэтэр тут, ён хоча яшчэ нешта яму тлумачыць, хоць сам не ведае што.
Ён так і сядзеў у фатэлі, цалкам спакойны, нерухомы, падрыхтаваны толькі слухаць і слухаць, але спачатку трэба было адкаркаваць бутэльку і наліць келіх. Ён выпіў, наліў крыху яшчэ і сеў насупраць Пэтэра. Ён адчуў на сабе яго погляд і адначасова ад выпітага віна ў ім разлілася расслабленасць, аднак у галаве не зварухнулася нічога, ён адчуваў толькі невыразны нгум. Выйпгаў на кухню, наліў яшчэ крыху, і тады, вярнуўшыся з келіхам да празрыста-спакойнага нематэрыяльнага Пэтэра, раптам надумаў, пра што будзе яго маналог бо наперадзе яшчэ шмат часу, і яму хацелася запоўніць яго якой-небудзь выбуховаю кантэмпляцыяй, таму ён пачаў:
«Ну то слухай, што, уласна кажучы, я хацеў табе распавесці, чаму я не буду пісаць ніякіх даследаванняў ці аналізаў, ці якіх-кольвек іншых разумных рэчаў». А цяпер, сказаў ён сабе, перайсці непасрэдна да справы: «Дык вось, спярша я пачну з чагосьці, што гучыць вельмі па-дурному і страшэнна банальна, але нічога нельга зрабіць, гэта факт. Галоўная памылка ў тым, што мы дрэнна нарадзіліся. To бок нарадзіліся мы так, што потым трапілі ў самыя дурныя гістарычныя сітуацыі, прынамсі, мы з нашага пакалення, не смейся, я ведаю, што гэта гучыць прымітыўна, спыніў ён Пэтэра, які і не думаў смяяцца, але
вазьмі гісторыю чаго заўгодна і знойдзеш у ёй вялікія эпохі і мініэпохі, перыяды росквіту, як кажуць, і чорныя дзіркі, як у астраноміі. Шэкспір быў геніем, перад ім і разам з ім быў Марло і яшчэ шмат іншых, і пасля яго яшчэ нейкі час цягнуўся росквіт, а раптам прыйшлі пурытанцы, і бум чорная дзірка. А мы толькі з адной чорнай дзіркі перапаўзлі ў наступную. Калі я атрымаў атэстат, ужо была вайна, ва ўніверсітэт я не трапіў, але цяпер апусцім гэта, і так праз некаторы час я пачаў пісаць, збольшага мяне друкавалі> раз пад псеўданімам, раз пад уласным імем, але так ці інакш я ажно да канца вайны галоўным чынам бадзяўся, жыў з дня на дзень і ў дастаткова напружанай няўпэўненасці, але цяпер гаворка нават не пра гэта. Я хачу распавесці табе пра нешта іншае з тых часоў.
У апошнім класе гімназіі мяне вучыў Мікулаш Бакаш, прафесар літаратуры, які мяне вельмі палюбіў, бо я адзін быў апантаны кнігамі і я адзіны ў класе не рагатаў, калі ён чытаў нам сюррэалістычныя вершы, а гэта ён рабіў з большым задавальненнем і часцей, чым выкладаў нам школьнуіо праграму. Ну, і я працягваў завітваць да яго дадому нават пасля атрымання атэстата. Як тэарэтык, ён быў лідэрам мясцовых сюррэалістаў, наш Андрэ Брэтон, і, акрамя таго, тады адзіны структураліст на ўвесь народ, 6о на сваёй спіне ці ў сваёй галаве ён прывёз сюды пражскі лінгвістычны гурток. Калі я быў у яго, пра што б ні зайшла гаворка, пра нейкую новую кнігу або апошні нумар «Элана», літаратурнага штомесячніка, які тады выходзіў на крэйдаванай паперы, я заўсёды ад яго, як на семінарскім занятку, даведваўся, як на тую кнігу, або на нейкі артыкул, нейкую рэцэнзію, трэба глядзець са структуралісцкага пункту погляду. I натуральна, ён даваў мне чытаць Мукаржоўскага, і Якабсона, і Шклоўскага, і яшчэ шмат якіх рускіх з дваццатых гадоў, я цяпер ужо нават не памятаю ўсіх тых імёнаў. Ён быў поўным фанатыкам сваёй веры. Ну і таму, зразумела, калі я ў тыя часы свайго бадзяння час ад часу і ўзносіўся на інтэлектуальныя вяршыні, дык увесь час у маіх вушах гудзеў структурадізм. Але няхай я чытаў у тыя часы ўсё магчымае, і дакладна больш, чым калінебудзь потым у жыцці, нават сюррэалістычныя зборнікі мяс-
цовых аўтараў, на іх я з ініцыятывы гэтага фанатыка мусіў нават пісаць рэцэнзіі, хоць я іх наогул не разумеў, перадусім я ўсё ж займаўся тым, што хадзіў у кіно, на ўсё магчымае без разбору. I таму не дзіва, што аднаго дня я дайшоў да наступнай дэдукцыі: калі Існуе структуралісцкая тэорыя літаратуры, павінна з’явіцца і структуралісцкая тэорыя фільму. I, дзякуючы гэтаму адкрыццю, я адчуваў сябе закліканым яе стварыць. Няхай я і пісаў яе бессістэмна, раз пра адно, раз пра іншае, асобныя фрагменты, усё гэта было цалкам па-аматарску, але я ўвесь час гэтым жыў. Іпімат дачаго я даўмеўся, напрыклад, я вёўпалемікуз колішнімі знакамітымі тзарэтыкамі, якія і гукавы фільм па-ранейшаму разглядалі як мастацтва карцін, якія рухаюцца, пакуль я сам для сябе не адкрыў, што фільм гэта, уласна кажучы, візуальнаэпічны аповед, і гэтым я вырашыў адносіны выявы і слбў у фільме. Добра. Г эта было ў часы вайны, збольшага для Еўропы гэта быў не асабліва прадуктыўны перыяд, і побач са мной усе жылі, нібыта ў падвешаным стане, у адзін дзень вайна скончылася, і быў мір, і свабода, і палітычныя партыі, і дэмакратыя. На свой вялікі опус я забыўся, не дапісаў да яго болып ніводнага сказа. У кінатэатры прыйшлі «Грамадзянін Кейн» і «Іван Грозны», і я дапаўняў свае тэорыі, што паўсталі на прыкладзе фільмаў, якія здымаліся ў вайну, мая праца здавалася мне нікчэмнай, мне варта было б усё перарабіць, асучасніць, акрамя таго, я сказаў сабе, дакладна да такой самай ідэі даўно даўмеўся нехта іншы ў свеце, хутчэй за ўсё ў якім амерыканскім універсітэце, і той нехта гэта прафесійна і абгрунтавана апісаў. I на гэтым мой опус быў для мяне скончаны. Бо якраз пачыналася новае жыццё, было столькі ўсяго, пра што трэба было пісаць, і з мяне лілося, як з забруджанага гейзера. Праўда, усё гэта было толькі на патрэбу дня. Але ўсе жылі на патрэбу дня. Усе перадумовы існавалі, але ніякі росквіт нідзе не пачаўся, нічога істотнага тыя гады не пакінулі. Мы мелі свабоду, а запанавала стэрыльнасць. У пэўнай ступені гэта таксама была нейкая ненармальная гістарычная сітуацыя. Ужо тады людзі ўпершыню неяк падурнелі, няхай і не так, як пазней, магчыма праз тое, што ўсе адчувалі сябе пераможцамі, хоць гаварылі тое,