Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
хоць гэта былі немцы, таму ўжо даўно ніякай цукерні тут не было, а калісьцітам былі найлепшыя цукеркі ў горадзе... раптам ён падумаў: што гэта з ім адбываецца, чаму ён адразу адзначае ў галаве ўсё, побач з чым праходзіць, ён жа выбраўся ў неіснуючы горад, які яму хацелася пабачыць так, як калісьці ў дзяцінстве, выбраўся ў незнаёмы горад, а не на вуліцы, дзе яго з усім звязвалі нейкія ніткі, ён цалкам быў абматаны імі, нікуды не ііпоў, нідзе не хацеў прысесці, ніякіх людзей не бачыў, таму і ўзгадваў усё, побач з чым праходзіў... тут злева была філатэлісцкая крама> дзе калісьці перад вайной ён некалькі разоў набываў нейкія маркі, а побач на рагу была падчас вайны нямецкая кнігарня, яе адчынілі ўжо ў вайну, там ён ніколі не быў, а зараз кароткая вуліца і ён будзе побач з Кінатэатрам прафесійнага гледача... і парк. За паркам ён бачыў неонавыя шыльды гатэляў «Карлтан» і «Савой», і кавярні «Карлтан» і «Савой», у адной ці ў другой кавярні калісьці даўно амаль кожны дзень яны сядзелі з Лацам Мнячкам, які цяпер бог ведае дзе за мяжой, і выходзілі з яе лістападаўскім дажджлівым вечарам у гэты парк, дзе абменьваліся небяспечнымі антыдзяржаўнымі здагадкамі, шапталіся, вецер зрываў лісце з дрэваў, і ніхто ў такі час тут не шпацыраваў... па дарозе назад ён там пройдзецца, магчыма, перад «Карлтанам» стаіць якая таксоўка, ён пад’едзе дадому, цяпер ён накіраваўся да Рыбнай плошчы, але ўжо калі выйшаў з кароткай вулачкі і апынуўся на плошчы, адчуў, што ходнік тут нашмат больш слізкі, давялося пайсці павольней, ён ведаў, што блізка за гэтымі двума гатэлямі Дунай, тут заўсёды ад ракі цягнула вільгаццю, аднойчы яны выйшлі з Зорай з кінатэатра, селі ў машыну і перад імі быў такі туман, што хоць вока выкалі, пакуль не збочылі ў горад, крыху далей ад Дуная ад туману не засталося ані следу, на канцы плошчы побач з Рыбнай брамай ён развернецца, там і так ужо адны руіны, там будуюць пад’езды і з’езды да новага моста. Калісьці за Рыбнай плошчай пачыналася так званая найвесялейіпая частка горада, корчмы, шынкі, і курвы стаялі ўжо на Рыбнай плошчы, стаялі на Выдрыцы, там быў і пагадзінны гатэль, насупраць яго шумная карчма, а крыху далей дзве вулачкі, там ужо стаялі толькі самыя танныя... але ўсё
гэта разбурана, і прастытутак пачалі ліквідаваць адразу пасля перамогі працоўных... хоць і пазней яны зноў тут з'яўляліся, але ўжо выпадкова, даволі адзінкава... цяпер усё разбурана, хто ведае, куды падзеліся тыя, хто перажыў усе ганенні, сядзяць, мабыць, у нейкіх шынках і п’юць... нават калі б яго гэта цікавіла, няма ў каго запытацца... а навошта, уласна, ісці ў канец гэтай доўгай плошчы, ажно да Рыбнай брамы, тая кавярня на рагу зачыненая, а нават калі б яна і не была зачыненая, ніякія курвы там ужо не сядзяць, няма іх і ў гарадскім бровары насупраць, нават той разбурылі, праз парк ён бачыў нейкі бар, які застаўся ад гарадскога бровара, і там ён быў сотні разоў, тысячы разоў, нават тады, калі тут ужо нікога не было, ён спакойна можа развярнуцца, пайсці на друті канец парка ажно да тэатра, а там перад «Савоем» або «Карлтанам», відаць, нават у такі вечар не будзе аніводнай таксоўкі. Да такой дурной ідэі толькі ён мог дадумацца: пайсці ў горад, як калісьці ў дзяцінстве, у незнаёмы горад, які тады ўначы, калі ён бачыў яго ўпершыню, чорны і бязлюдны, горад быў прыгожы, нібы дэкарацыя ў тэатры, panep усе дарогі вытаптаныя, кожны дом нечым адзначаны, усё апляванае ягонымі ўспамінамі, абшарпанае, будзённае, шэрае... але яму трэба было крыху разварушыцца, каньяк не даваў яму спакою, трэба было выйсці, каб праветрыцца...
3 таго моманту, як выйшаў з дому, ён упершыню пачуў кагосьцізасабой... іўвесь часнехтаііпоўзаім... так, якіён вечарам за той колішняй знаёмай уверх па вуліцы Маліноўскага... альбо нават двое... ён здзівіўся толькі таму, што калі азірнуўся, нідзе не ўбачыў нікога, хто ішоў 6ы ў тым жа напрамку... магчыма, нехта выйпіаў з якой-небудзь брамы... а магчыма іх двое... цяпер іхнія крокі былі нават бліжэй.
Калі ён апрытомнеў то ляжаў на бруку, на баку, калені былі падцягнутыя да тулава, ён расплюшчыў вочы і першае, што ўбачыў, быў капялюш, недзе за паўметра ад яго. Напаўлежачы, ён дацягнуўся да капелюша, падняўся на калені, потым устаў, ён быў крыху затарможаны, але болып нічога не адчуваў, нічога яму не балела, ён азірнуўся на адзін бок, на іншы, зноў нікога не ўбачыў... ён, напэўна, не ўпаў сам сабой, дакрануўся да твару,
паглядзеў на рукі, памацаў галаву, паглядзеў на рукі, памацаў шыю, паглядзеў на рукі, нічога, ніякай крыві, ён па-ранейшаму стаяў там, дзе збочыў з ходніка, засунуў руку ў кішэнь, пуста, грошы зніклі, няхай іх чорт бярэ, нават сотні не было, гэтага яму не было шкада, але яго ўзяла паніка: ключы, божухна, калі не будзе ключоў ад дома і ад кватэры, ён павінен будзе званіць у чужую кватэру і нештатлумачыць... ключы на месцы, іх пакінулі... а пашпарт, ён не любіў афіцыйных установаў, давялося б ісці ў паліцыю, тлумачыць, прасіць дублікат, але ва ўнутранай кішэні ён намацаў пашпарт... значыць, узялі толькі грошы, трыццаць ці пяцьдзясят крон, і дзеля гэтага яны ўдарылі яго па галаве... толькі цяпер ён зразумеў, што гэта азначае... той прывід, якога ён пачуў за сабой і які растварыўся ў брудным начным паветры, калі ён расплюпгчыў вочы... зараз яму давядзецца цягнуцца дадому пешкі, левая нага яму крыху балела, не вельмі, крыху, грошай на таксоўку ў яго няма, ён не можа сказаць таксісту, што заскочыць у кватэру па грошы, нават паказацца таксісту не можа, бо хто ведае, як ён цяпер выглядае... за кінатэатрам прафесійнага гледача ён павярнуў на вуліцу, па якой прыйшоў... Упаў, недзе на твары ў яго ёсць рана... ці шышка на галаве... менавіта цяпер, а праз тры дні будзе пахаванне... і раптам ён пачаў страшна шкадаваць сам сябе, на гэты раз ён быў зусім не вінаваты, і менавіта цяпер яго пакаралі... менавіта цяпер, калі ён баў зусім не вінаваты... колькі разоў ён там, за Рыбнай брамай, цягаўся сярод курваў і цыганоў, і ніколі нічога з ім не здаралася... а колькі разоў ён вяртаўся позна ноччу, так што раніцай нават не памятаў пра гэта... кожны мог ляснуць яго па галаве, нават не мусіў хавацца за ягонай сггінай, і ніколі з ім нічога не здаралася... і з ім павінна было нешта здарыцца якраз цяпер, калі ён будзе стаяць на вачах ва ўсіх людзей... ён пачаў сам сябе страшна, неверагодна, неапісальна шкадаваць, ужо цалкам ірацыянальнае шкадаванне тузала яго ў горле, ён зарыдаў, калі ў адзіноце вяртаўся па вуліцы з абшарпанымі дамамі, з вачэй пачалі ліцца слёзы, ён не мог іх спыніць, ён рыдаў і плакаў, ён дакладна праліў больш слёз і ўсхліпваў даўжэй, чым тады, калі ў першы вечар стаяў, абапёршыся аб вушак дзвярэй у швагеркі...
калі б ён хоць нечым правініўся... ён рукой выціраў слёзы і не хацеў ужо нічога ведаць, не адзначаў у галаве ніякіх знаёмых пунктаў, нават не глядзеў перад сабой, толькі ў зямлю, і думаў толькі пра тое, каб хутчэй трапіць дадому, зноў уверх на іншы канец праменаду, да Штэфанкі, туды, дзе вуліца паварочвае, нарэшце ён дадыбаў да ніжняга канца павароту, крочыў павольна, быццам па сваёй Галгофе... быццам разбурыўусё, што падрыхтаваў за гэтыя дні для пахавання.
Дома ён адразу ж пайшоў у ванную і паглядзеўся ў люстэрка. На твары не было нічога бачна. На галаве таксама. Гэта было незразумела, Ён зноўку абмацаў твар і галаву: нічога. Але ж ён зваліўся на зямлю, ляжаў тварам на дарозе. Але ніякіх слядоў на ім не было. Яшчэ задыханы, але знясілены, ён выпіў крыху большую дозу снатворнага, чым звычайна. Ён не ведаў, каторая гадзіна, і лёг. Такая ідыёцкая ідэя, паўтарыў ён, як ён мог даўмецца да такой ідыёцкай ідэі: зноўку вярнуцца ў горад, ісці ў горад, каб убачыць яго як упершыню, як у дзяцінстве, калі іх туды вяла маці.
А калі ён ужо ляжаў пад коўдрай і выключыў святло, ён паўтарыў: ідыёцкі дзень, дурны дзень, некалькі гадзін запар ён пісаў нешта непатрэбнае, цалкам марна пайшоў да прафесара, дарэмна прынёс яму свае спісы, сядзеў там, толькі каб яму налілі «Метаксы». А потым размаўляў з той колішняй нават не каханкай, а магчыма, гэта была нават не яна, ён бачыў ейны твар толькі імгненне, калі яна павярнулася ўслед за машынай і некалькі секунд сачыла за ёй, ён стаяў у цемры за некалькі крокаў ад яе, там мог быць нехта зусім іншы, з кім ён па дарозе дадому выдумляў размову, у якой яна ўвесь час прыгадвала яму мінулае... але гэта наогул не была яна... толькі каньяк, які на яго ўздзейнічаў... ідыёцкі, дурны дзень... дурны дзень, дурны дзень, ідыёцкі дзень, дурны дзень, дурны дзень, ідыёцкі дзень, дурны дзень...
Ён, ледзь стрымліваючы плач, паўтараў гэта, пакуль не заснуў.
Пяты дзень
Да абеду
У гэтай згубленай частцы рукапісу аўтар апісваў свой візіт да Фрышаў. 3 пункту гледжання кантэксту істотным з’яўляецца тое, што з імі ён абмеркаваў арганізацыю дарогі на пахаванне ў Марцін замову аўтобуса і запрашэнне ўдзельнікаў.
Пасля абеду
Дома ён убачьгў канапу ў такім стане, якой пакінуў яе раніцай: непрыбраную, ён не мог легчы пад коўдру ў швэдары і нагавіцах, давялося надзець піжаму. Але Эда ўсё не выходзіў з галавы, яшчэ нейкі час ён сядзеў на канапе і думаў пра яго. Эда заўсёды быў падцягнуты. Худы, але цяпер ён крохкі як шкло, як дарагая парцалянаі са сваім недарэчна высокім ціскам... напэўна, хутка надыдзе ягоная чарга. Дык чаму ён увесь час думае пра будучыню? Для ягонай жонкі будучыня ўжо даўно не мела значэння, яшчэ да таго, як яна захварэла. I ён таксама не верыў, што ў гэтай краіне ў яго ёсць нейкая будучыня. Калі-небудзь нешта будзе, але ён ужо застары, каб да гэтага дажыць. А ягоны прыяцель, якому засталося так мала, усё яшчэ спадзяецца, што дачакаецца гэтага часу... магчыма, таму, што ў яго дзесяцігадовая дачка... і даволі маладая жонка, якая магла б яшчз шмат і шмат перакладаць... і ён яіпчэ тут... ён сам не ведае, але, мабыць, яму б не хацелася адыходзіць са свету такога, якім ён ёсць цяпер, які вызваляў падчас вайны і ён сам, калі быў такі самаўпэўнены, грубы, калі чалавек, які хаця б крыху думае, быў для яго пацуком з кавярні.
яму было б лягчэй адысці са свету, для якога нешта зрабіў і ён, калі ўжо не займаў аніякай пасады, ані службовай машыны не меў, калі да ўласнага мінулага павярнуўся спінай... да мінулага, якое цяпер яго дагнала... цяпер, калі ў яго засталося так мала часу, а сам ён такі крохкі і слабы.