Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
чаго ад іх патрабавалі, мы трывалі, мы вытрывалі сваё, але гэта ператварылася ў новую нацыянальную дабрадзейнасць, свядомасць пераможцаў, у чэхаў і ў нас, у сапраўднасці ніхто не ўвабраў у сябе ўсіх тых пагрозаў і незлічоных пакутаў, якія крышылі людзей на гэтым кантыненце ў бясконцыя гады вайны. Усё гэта ператварылася ў абстракцыю, у перамогу, якую мы заслужылі, і ўсё тут. А людзі на гэтым кантыненце далей паміралі ад голаду, іх жорстка забівалі, і ў нас таксама, і хоць нашы дамы засталіся цэлымі, але наш свет быў разбіты, нічога ў ім не засталося з таго, што было перад вайной. Ну, але гэта цягнулася не так доўга, хутка пачалася новая эра, новая эпоха грамадства, найслаўнейшы перыяд у нашай гісторыі. Многія, магчыма, нават самі не здагадваліся, іпто гэты эпахальны пераварот адкрые перад імі прыўкрасную будучыню, што нарэшце яны зажывуць у краіне, дзе сёння ўжо азначае заўтра, таму для ўпэўненасці ўсе мусілі прайсці псіхіятрычнае лячэнне, ім давалі правераныя савецкія ін’екцыі і таблеткі, якія ў шпіталі даюць перад аперацыяй, там іх называюць «атуплялкі». I я праз некаторы час даведаўся, што да гэтага часу я быў ашуканым валацугамінтэлектуалам, і што рухаючыя сілы гісторыі, якія з фатальнай непазбежнасцю ўмешваюцца нават у самы схаваны куточак чалавечага жыцця, патрабуюць ад інтэлектуала, каб ён, як крэтын у нсіхіятрычнай клініцы, бесперастанку паўтараў некалькі асноўных заклёнаў-штампаў, і тады толькі перад ім адчыніцца сёмы, самы патаемны пакой. Так і я, да бяспамяцтва накачаны наркотыкамі, рухаўся як у трансе, можа, два ці амаль тры гады. Толькі калі зноўку пачалася нейкая серыя арыштаў і рыхтаваўся самы вялікі працэс, нешта абудзілася ў маёй галаве, я тады хадзіў з Мнячкам, часам нават цэлымі днямі, па парку, і мы шэптам гадалі, у якім гэта свеце мы жывем. Я ўжо тады даўмеўся да таго, што мы жывем у дурной гістарычнай сітуацыі. Праз некаторы час мне ў рукі трапіла польская газета, і я быў у жаху: там было надрукавана чорным па белым усё тое, пра што я толькі лунатычна і запалохана падазраваў. Але ў нас людзі з трансу прачьшаліся вельмі павольна, а калі іхнія мазгі пачалі напалову працаваць, яны намацалі толькі нейкія абломкі таго, пра што
я некалькі гадоў таму чытаў у польскай газеце. А калі яны адкрылі рот, і калі я адкрыў рот, мы былі адно эпігонамі, якія пасля Калумба адкрылі Амерыку. 3 цягам часу мне ў ру кі трапілі таксама кнігі і часопісы з Захаду, не сказаць, каб там былі нейкія цуды, але я зноў быў ашаломлены, што там паўсюль пасля заканчэння вайны цалкам нязмушана працягвалася нармальная цывілізацыя. ІІаступова мы паадкрывалі ўсё тое, што іншыя калумбы дастаткова задоўга да нас адкрылі на Захадзе. Калімазгі нарэшце прачысціліся і запрацавалі, раптам узнікла такая атмасфера, нібыта мелася працягвацца не тое, што было адразу пасля вайны, а тое, што было да 1938 года: раптам паз’яўляліся добрыя кнігі, добрыя фільмы, паступова мы пачалі адчуваць сябе на адным узроўні са светам, мы спрабавалі вярнуцца да нармальнай цывілізацыі, але раптам прыйшлі рускія танкі, зноў пачалася ўжо не ведаю каторая дурная гістарычная сітуацыя, нам зноў наладзілі ўсеагульнае псіхіятрычнае лячэнне, зноў калолі савецкія ін’екцыі і мясцовыя «атуплялкі», і што ім да таго, што людзі ўжо былі да іх неадчувальныя і паслухмяна сімулявалі з такім самаўнушэннем, што самі хутка забыліся, што яшчэ нядаўна жылі ў свеце нармальнай цывілізацыі, яны з усім змірыліся і зноў пасяліліся на Нейкіх Галапагосах сярод дыназаўраў з дапатопных часоў. Гэтым разам мне не давялося пераконваць сябе, што я ашуканы валацуга-інтэлектуал, ін’екцыі і «атуплялкі» забаранялася даваць індывідуумам, якім дазволілі існаваць толькі ў якасці жывых мёртвых душаў, на Галапагосах сярод дыназаўраў яны былі ізгоямі і нікуды не дапускаліся. I так будзе працягвацца невядома дакуль, праз нейкі час, праз дзесяць-пятнаццаць гадоў побач з намі зноў будзе Hernia рухацца, зноў прачнуцца палякі і, напэўна, венгры, а тут у нас усё будзе далей спаць, як пшаніцу прадаўшы... а цяпер уяві сабе, што ў самым пачатку гэтай неабсяжнай гістарычнай сітуацыі я павінен сесці на азадак, нешта пісаць для людзей у нейкай мне цалкам невядомай будучыні... Напэўна, аднойчы, недзе ў бясконцым часе і тут прачнуцца, пратруць вочы, паглядзяць вакол сябе, пазнаёмяцца з нармальнай цывілізацыяй сваёй эпохі, і тады хтосьці невядомы не ведаіо адкуль выцягне
тыя творы, якія я калісьці даўно напісаў, пагартае іх, са здзіўленнем і расчаравана скажа сабе: нябога, і варта было так з гэтым мучыцца, а цяпер гэта ўжо цалкам аджыло і састарэла, і наогул нецікава, і зноў адкладзе гэта ў нейкі склад рукапісаў даўнейшых часоў... He, дзякуй, сваю правінцыяльную тэорыю кінематографу я напісаў толькі аднойчы. I прабач, толькі таму я так наўздагад ляпнуў, што калі б ужо мне давялося нешта пісаць, гэта дакладна было б нешта цалкам іншае, хоць сабе нават проза. Нешта такое, што можна пісаць і на Галапагосах, у самоце часу і прасторы. Нейкія фікцыі, вершы... выдумкі. Але фікцыяў, вершаў, выдумак я пісаць не ўмею, таму і не сяду на азадак».
Цяпер ён заўважыў, што Пэтэр насупраць яго стаў гакім празрыстым, што незаўважна цалкам знік. Мабыць, яго нешта пакрыўдзіла ў гэтым доўгім маналогу. Хоць і ён быў супраць радыкальнага псіхіятрычнага лячэння, але пі люлі ў разумных дозах глытаў надалей, прызначаў іх сабе асцярожна, але не мог без іх, бо пад іхнім уздзеяннем яму лягчэй пісаліся ягоныя апавяданні і раманы, шматтомныя эпапеі і гумарэскі, а час ад часу таксама п’есы і вершы для дзяцей, і оперныя лібрэта. Хай бы ўжо яму ягоны Высокапастаўлены даў аднойчы тое, чаго ён дамагаецца, Няхай мае, чаго жадае, няхай будзе шчаслівы.
Але той прафесар, заварушыўся ў ягонай галаве чарвяк сумневу, у якога ён быў учора і які пазаўтра скажа прамову на пахаванні, цяпер вывучае Дантэ і тоўстыя тамы пра яго, якія ён прывёз з Парыжа, потым сядзе на азадак і будзе пісаць да кладна так, як яму раіў Пэтэр. Нейкі час ён разважаў, а потым вырашыў, што гэтае падабенства цалкам выпадковае. Прафесар старэйшы за яго, ён з іншага пакалення, мог спакойна вучыцца ва ўніверсітэце, у цэнтры ягонага жыцця заўсёды была толькі літаратура і паводле гэтага ён ацэньваў кожны рэжым, для яго быў непрымальны кожны рэжым, які імкнуўся кантраляваць літаратуру, ён ніколі не даваў калоць сабе ін’екцыяў і не прымаў пілюляў, таму яго ў свой час выкінулі з універсітэта, аднак праз некалькі гадоў ён змог туды вярнуцца, гэтым летам ён быў у Парыжы, недаядаў, але накупіў поўны куфар кніг пра Дантэ,
у яго дома ёсць усё, што пра яго напісалі неаструктуралісты, і постструктуралісты, і семантычныя лінгвісты, антрапалагічныя сацыёлагі, і эзатэрычныя эсэісты, і гісторыкі з парыжскай школы «Аналаў», ён жыве сярод сваіх кніг са свету цывілізацыі, а не тут, на Галапагосах, з усяго гэтага ён скампануе нешта ў галаве і напіша, і недзе гэта выйдзе, праз паўгода, праз год, у залежнасці ад таго, колькі часу спатрэбіцца на выданне. А не праз лятнаццаць-дваццаць гадоў ці яшчэ пазней. Ён таксама піша не для нейкага далёкага будучага пакалення.
Ён ва ўсім супрацьлегласць гэтага прафесара. У ім не было ніякага цэнтра. Ён па-аматарску халтурыў. Пралайдачыў усё сваё жыццё. Глупства, нават гэта няпраўда. Досыць вялікую частку свайго жыцця ён таксама сядзеў на азадку і пісаў. Часта нават з натхненнем. Часамі і на ўзроўні. Ён зрабіў шмат чаго, за што яму не павінна быць сорамна. Толькі свайго месца знайсці не змог. Калі аднойчы жонка сварылася на яго, чаму ён так ад усяго адгароджваецца, магчыма, ён тады нгукаў чагосьці, за што мог бы ўзяцца. Магчыма, гэта было нейкім пераломам, яму яшчэ быў патрэбны час, каб зарыентавацца ў сабе. Але было ўжо позна... Ну вось, зноў ва ўсім вінаваты час. Але, як бы там ні было, чалавек не жыве ў вакууме. Ён вельмі моцна адчуваў на сабеўсялякія часы. Калі-нікалі час можа зрабіць нешта і з малога таленту, а калі-нікалі знішчае генія. Ён быў сярэднім талёнтам, і яму не нгчасціла з ягонымі гістарычнымі сітуацыямі.
I усё ж, досыць ён у сваім жыцці і пралайдачыў. А што? Хіба ён павінен мераць сваё жыццё толькі радкамі, якія напісаў? Тым, колькі стужак для друкавальнай машынкі яму спатрэбілася, колькі скарыстанай друкарскай фарбы на працягу многіх гадоў ішло на ягоны рахунак? Нават калі б ён за сваё жыццё пралайдачыў яшчэ больш, што з гэтага, вынік жыцця гэта не колькасць дасягненняў, здзейсненых ці няздзейсненых. Дзесяцігоддзямі ён быў сведкам нечага, што ўвесь час змянялася. Дзесяцігоддзямі ён быў крыху прыпыленым аўтсайдэрам, які больш за ўсё любіў стаяць на беразе і глядзець на ваду, якая цячэ, якая ўздымаецца і падае, як змяняецца яе колер, ці яна мутная, ці чыстая, хвалістая, ці зноў спакойная. Ён жыў. I гэта
было зменлівае жыццё. Што з таго, што ён перажьгў мала такога, пра што было б прыемна ўзгадваць, што з таго, што збольпіага яно было брыдкае, страшнае, найчасцей да нікчэмнасцІ прыземленае. Але яго было страшна многа за ўсе гэтыя гады, цэлы акіян. Калі б ён ні закінуў сваю сетку, заўсёды выцягваў з яе нейкі ўлоў. Ягоная памяць гэта ягоны акіян. I яна ў яго застанецца.
Ен далей сядзеў у фатэлі і не думаў ні пра што. Потым зірнуў на гадзіннік. Вечарам прыйдзе Агнеша, магчыма, ён будзе Hernia з ёй выпраўляць у тым тэксце, які яна прынясе. А потым ён у спакоі і адзіноце хоча дапіць віно, якое чакае яго на кухні. Ну то зараз, відаць, варта было б сабрацца ў заўтрашні шлях.
Ён падняўся, узяў з шафы ў вітальні куфар, сабраўся, паклаў у яго тое, што было на ім у швагеркі на Шчодры вечар чорны гарнітур, белую кашулю, чорны гальштук, чорныя шкарпэткі, чорныя туфлі. Потым паклаў туды дзве кружэлкі Яначкавых мараўскіх ці ляшскіх песень, урыўкі з якіх павінны былі гучаць у доме смутку, перпі чым усё пачнецца, паміж асобнымі нумарамі праграмы і калі будуць выносіць труну. Разам з кружэлкамі ў яго быў і аркушык паперы, на якім ён раней напісаў, якія часткі з гэтых дзвюх кружэлак трэбаўключаць іўякой паслядоўнасці. I таксама трэба не забыцца пра снатворнае. Ён пайшоў на кухню і загарнуў некалькі таблетак у сурвэтку. I яшчэ транквілізатар. Ніякай кнігі ў цягнік ён браць не будзе. I тапак таксама. Вечарам ён прыедзе ў гатэль і ляжа спаць, а раніцай прачнецца і апранецца, тапкі яму не патрэбныя. Але напісаў на лістку: набор для галення. Раніцай ён яшчэ паголіцца тут, а потым раніцай там, у гатэлі. Ага, і ўсе тыя дакументы з пахавальнага бюро. I грошы, якія ён учора, на пічасце, выклаў з кішэні, варта ўзяць з сабой усе, не толькі на цягнік, на гатэль, магчыма, там давядзецца Hernia даплачваць у пахавальным бюро, магчыма, будуць і іншыя выдаткі. Ён яшчэ раз паглядзеў, што было ў куфры. Ну вядома, ён забыўся на піжаму. Так з ім здаралася, прынамсі, ужо два разы, што ён ехаў кудысьці і забываўся на піжаму, для ўпэўненасці ён адразу ўзяў новую з шафы, бо раніцай мог бы пра гзта забыцца. Усё? Усё. Невялікі чорны куфар па-ранейшаму быў паўпусты.