Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
Потым ён вярнуўся ў гасцёўню, ужо даўно было цёмна, але ён не запальваў святла, нават калі размаўляў з празрыстым Пэтэрам. Ён уладкаваўся ў фатэлі, выцягнуў ногі і чакаў.
Яна прыйшла вечарам і не так позна, прыкладна пасля сёмай, але, магчыма, у жо было і восем, за ёй стаяў высокі станісты мужчына ў футравай шапцы, якая рабіла яго яшчэ вьшіэйшым. «Паглядзі, каго я табе прывяла», сказала Агнеша, быццам прывяла яму найлепшага сябра, але ў яго не было ніякага найлепшага сябра, Рамана, колішнята журналіста, ён бачыў сто разоў, яны заўсёды віталіся, перакідваліся некалькімі словамі, пару гадоў ён таксама працаваў у «Культурным жыцці», якое забаранілі, але яіпчэ перад гэтым ён пайшоў адтуль на тзлебачанне, з таго часу ён не бачыў яго ўжо некалькі гадоў, але Раман паціснуў яму руку так, быццам яны бачыліся ўчора, гучна і шчыра выказаў яму спачуванні, са шчаслівай усмешкай, быццам быу узрадаваны, нгго зноў яго бачыць, быццам віншаваў яго з Народзінамі. «I між тым мы з ім выдатна дамовіліся», сказала Агнеша. Ён паказаў ім на вешалку, каб яны павесілі паліто, але яны адмовіліся. «Ты ўбачыш, чаму мы хутка пойдзем», загадкава даў штосьцізразумець Раман, Агнеша між тым ужо накіравалася ў гасцёўню, яна ведала, што тут і дзе знаходзіцца, дзверы на кухню былі адчыненыя, ён заўважыў, як яна пагля дзела туды ў цемру, у святле ліхтара з вуліцы прыцяівала да сябе ўвагу бутэлька віна, якую ён пакінуў стаяць пасярод стала, я ідыёт, сказаў ён сабе, я ведаў, што нехта павінен ггрыйсці, але не падумаў пра гэта, але Агнеша ўжо адчыняла дзверы ў гасцёўню, Раман пайшоў за ёй і нічога не заўважыў, яна спынілася пад адным з плафонаў лямпы, якія звісалі са столі, коратка папрасіла прабачэння, што прыйшла крыху позна, ёй трэба было спачатку сустрэцца з Раманам. «Але ўсё гатова», тонам пераможцы сказала яна, дастала з торбы складзеныя аркушы паперы, падала іхяму і папрасіла, каб ён прачытаў і сказаў, што пра гэта думае.
Ён прапанаваў ім сесці, сам ужо ішоў з паперамі да фатэля, але Раман быў такога меркавання, што не трэба, яны ўдвох ужо насядзеліся. «Ты ўбачыш, што так будзе лепш», ён не разумеў, чаму так будзе лепш, напэўна, таму што крыху выпіў, падумаў ён і, таксама стоячы, пачаў чытаць.
Пачатак быў у парадку, так, як ён і гаварыў, яшчэ трэба непіта сказаць пра апошнія тры гады. «Я хацела б гаварыць пра іх, бо я ведала яе толькі тыя тры гады», так сказала дзяўчо і потым, уласна кажучы, было так, як ён дыктаваў ёй з галавы, з памяці, не даслоўна, але ў тым стылі, потым там была нейкая частка, якая яму не зусім падабалася, але гэта нічога, і зноў было добра, ага, а гэта яна дадала, але яно тут цалкам да месца, і зноў было добра, і зноў ён падумаў: але я б гэта, бадай, напісаў крыху па-іншаму, ён ужо нават крыху баяўся, ці вытрымае яна ў той жа манеры да канца, так, амаль так ён гэта сабе ўяўляў, але зноў там была нейкая частка, ён сціснуў вусны і на хвілю прымружыў вочы, гэта яму не. падабалася, але потым зноў было добра і не зусім добра, і зноў добра, атрымалася не зусім так, як ён сабе ўяўляў, але ж яна не магла напісаць дакладна так, зрэшты, ён шмат што пераказаў ёй вельмі коратка, сцісла: павінна быць тое і тое, і там усё і было, толькі яна перадала гэта сваімі словамі, напзўна, гэта яго крыху збівала, таму, калі ён падняў вочы ад апошняга аркуша паперы, ён канстатаваў: «Я думаю, што гэта добра. Там ёсць усё, што мае быць».
Раптам азваўся Раман, быццам чакаў гэтага, і пачаў яму супярзчыць: «Глядзі, дружа, я вельмі добра ведаю, што ты думаеш, што наогул добра, але не зусім так, як мелася быць». Раман стаў побач з ім і паказаў пальцам на тры радкі амаль у самым канцы перпіай старонкі цяііер ён зразумеў, чаму было легіш, каб яны засталіся стаяць: Раман быў на паўгалавы вышэйшы за яго, бачыў рукапіс і мог паказваць яму на асобныя радкі, гіальцам падкрэсліваць асобныя сказы, пакуль ён па-ранейшаму трымаў аркуш ў руцэ. «Гэта ж так легкаважна, такога ніяк не павінна быць у пахавальнай прамове, ён узяў першую старонку з ягоных рук і, паказваючы пальцам на наступныя кавалкі, працягваў:Абогэта... ігэта... -іўзяўуягонаступнуіостаронку. А тут мяне ледзь не ўзяў паралюш, напісана так іарэзліва, быццам нейкай сяброўцы на Дзень народзінаў...» ажно яму было няёмка, што той так прынізіў Агнешу, але тая толькі задаволена ўсміхалася, што ўсё так спраўна арганізавала... «А гэта... а прачытай гэта, так не можа гаварыць нейкая дваццаціці не
ведаю колькігадовая рабочая, простая дзяўчына, гэта занадта інтэлектуальны сказ»... на ім ён таксама скрывіўся, Раман яшчэ раз паказаў: «... або гэта», потымузяўапошнія два аркушы паперы з ягоных рук, ужо нічога не паказваў, толькі падвёў вынік: «Гэта настолькі звышлегкаважна, быццам яна пісала фельетон у сваю газету. Увесь тэкст павінен быць на адным узроўні, у яго мусіць быць іншы фасон, сур’ёзны і годны». Хоць ён проста выказваў стылістычныя заўвагі, ягоны голас так разносіўся па пакоі, быццам вясковы хлопец гулліва крычаў нешта сваёй мілай, якая за паўкіламетра ад яго на ўзвышшы грабе сена. He, хлопцам Раман ужо не быў, хутчэй запрацаваным рабочым, які крочыць у натоўпе забастоўшчыкаў супраць па ліцыянтаў і крычыць:«Дайце нам хлеб, дайце нам справядлівасць», і пры гэтым трасе кулаком. Такая ці падобная сцэна ў свой час з’яўлялася амаль у кожным айчынным фільме. Словам, гэта быў такі тып, які, калі вып’е, у пэўную хвіліну ўстане і пачне спяваць: «Тройчы мяне ганялі... тройчы мяне вешаць будуць», і спяваў бы гатую песню дакладна так, як бы ён сам сабе яе спяваў, як яна павінна спявацца. Тып разбойніка-робінгуда. Бо іў шэсцьдзесят восьмым ён рабіў на тэлебачанні рэпартажы пра палітычных разбойнікаў, якія нападалі на людзей, а потым іх вешалі.
Але разбойніцкі тып ужо гаварыў далей: «Ёй я гэта ўжо растлумачыў», і паглядзеў далёка ўніз на Агнешу, бо тая была яшчэ меншая за яго самога, даставала яму прыкладна да пляча. «I мы ўжо нават пра ўсё дамовіліся. Я гэта цяпер вазьму дадому, вечарам цалкам перапішу, а заўтра а дзявятай прынясу і аддам табе. Каб табе там нават коскі не давялося выпраўляць. Ты згодны?»
Натуральна, ён пагадзіўся. «Дык што, я добра прыдумала?» спытала яго Агнеша. Прынамсі, з таго часу, як пасадзілі ейнага мужа, яна ні разу яму не падміргнула. «Выдатна», сказаў ён, але Агнеша ўжо звярнулася да Рамана: «Ну, а зараз агледзім тут усё». «Навошта? сапраўды абурана спытаў Раман. Тут жа пра ўсё напісана». «Але калі ты нешта будзеш перапісваць сваімі словамі, то спачатку павінен гэта бачыць», нагадала яму пра журналісцкуто карэктнасць Агнеша.
На сцяне над пісьмовым сталом ягонай жонкі былі развепіаныя чатыры найлепшыя карціны, якія былі ў кватэры. Агнеіпа, як экскурсавод, паказвала пальцам на асобныя палотны і называла імёны мастакоў. Незаўважна ён выйшаў на кухню і прыбраў бутэльку віна ў лядоўню, а келіх у ракавіну. Калі ён вярнуўся, яны стаялі над столікам побач з кніжнай шафай, дзе адзін каля другога шыхтаваліся маленькія вазончыкі з кактусамі. Сапраўды, сёння ён зусім забыўся іх паліць.
Ён запаліў святло, калі яны перайшлі ў жончын пакой. Натуральна, адразу ж у вочы ім павінная была кінуцца тая карціна, якой ён не любіў і яшчэ не зняў. Ён пачуў, як яна зноў назвала імя мастака, і, каб Раман не заглядзеўся нанапудраны, падобны да маскі твар мастаковай Беатрычэ, ён умяшаўся і сказаў, адкуль гэта выгляд і на які бок. «Ага», зацягнуў Раман усцешана і адразу ж зразумеў, што гэта за вёска, там, у самым нізе, дзе на яе яшчэ трапляла святло заходзячага сонца. Нечага такога ён і чакаў, такія маладзецка-разбойніцкія тыпы паходзілі з вёсак на адным ці на другім баку гэтага горнага масіву. I таму ён з замілаваннем спыніўся каля гэтай карціны.
Вялікае акно ў сад у жончыным пакоі было завешана шырокімі, абшытымі чырвоным, стужкамі ільнянога ці канаплянага палатна. «Гэта яшчэ ад жоячынай маці, яна збірала такія рэчы», сказаў ён. I ў двух рамах пад шклом былі выіпыўкі, якія віселі як карціны. А яшчэ тут быді два сталы з меншымі і болыпымі гарпічочкамі. А ў кутах вялікія гаршчкі.
Яны вярнуліся ў гасцёўню і прайшлі на кухню. На вузейшым баку кута, у якім стаяў абедзенны стол, вісела пяць літаграфіяў з мінулага стагоддзя ў рамках. Жонка замовіла для іх такія рамкі, каб іх абядноўвала агульная рама, падзеленая дзвярнымі перагародкамі. Хлопцы і зграбныя дзяўчаты ў строях. Самі персанажы і іхнія твары былі не вельмі добра прапрацаваныя, затое строі паходзілі з розных абласцей краіны. Гэта тады, бог ведае чаму, выклікала нацыянальны гонар. «Вось гэта дык дзівосная рэдкасць», у захапленні сказаў Раман, а Агнеша звярнула ягоную ўвагу на старыя керамічныя талеркі. Раман заглядзеўся ма адну з намаляванай птушкай і мудрагелістым арнаментам
і здзіўлена прачытаў: «Заспявала птаха на горнай сасне... Адкуль тут узялася гэтая птаха?» «Магчыма, гэта з заходняй Славакіі».
Агнеша павяла іх у ягоны пакой. Але там былі ўжо толькі нейкія цалкам сучасныя карціны, каляровы малюнак тушшу сучаснага і вядомага кітайскага мастака, але той з кантэкстам пахавальнай прамовы не меў нічога агульнага, і яшчэ адзін столік з кветкамі. Яны вярнуліся ў вітальню.
Агнеіпа паклікала Рамана, каб ён павярнуўся да люстэрка. «Усе яго абмінаюць, але паглядзі, колькі тут усяго ёсць». Побач з люстэркам у некалькі шэрагаў зверху да самага нізу былі развешаныя невялічкія і зусім маленькія керамічныя талерачкі. Раман нібы з абавязку тройчы павольна правёў вачыма зверху ўніз і прамовіў: «Ну, я сапраўды рады, што ўсё гэта бачыў. Дык мы цяпер ужо пойдзем, а заўтра а дзявятай я буду тут», і падаў яму руку. Але Агнеша яго перапыніла: «Тут яшчэ ёсць сад». «Дык ужо ж цёмна, што я там убачу?» «Прынамсі, нейкае ўяўленне будзеш мець». Ён пайшоў па ліхтарык, спусціўся з імі па лесвіцы ўніз і вывеў іх у сад.
На вуліцы было цёмна хоць вока выкалі. Калі месяц крыху і свяціў, яго закрывалі густыя хмары, з якіх ііпоў снег. «Снег ідзе», сказаў ён здзіўлена і хутчэй усцешана з такой перамены. Гэтай зімой тут яшчэ не было нармальнага снегу. «А ты не ведаў? спытала Агнеша. Снег ідзе ўжо з гадзіну».
Ён не ведаў, на што трэба было свяціць ліхтарыкам, які і так заўсёды асвятляўтолькі вузкі круг на некалькі крокаў перад імі, але Агнеша ўзяла ў яго ліхтарык, знайшла вузкі ходнік, які вёў да схілу, і, каб даказаць, што мела сэнс ісці ў сад нават у цемры, увесь час нешта распавядала: што там у самым нізе былі крокусы і доўгія палянкі спецыяльнага моху, а вышэй стакроткі, а... а яшчэ выіпэй розныя кусты, а ў самым версе яны пасадзілі малыя дрэўцы, але з іх прынялося толькі адно, і яна ўвесь час свяціла ліхтарыкам, то перад сабой на чорную зямлю, то за сябе, каб Раман мог ісці за ёй. Калі яны вярталіся ўніз да дзвярэй у дом, Раман сказаў: «Я наогул нічога не бачыў», «Але ты бачыў, што ўвесь сад знаходзіцца на схіле», выправіла яго Агнеша. Яна зноў свяціла ліхтарыкам на тры-чатыры крокі перад сабой