Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
ў свеце свайго бацькоўскага дому. Наогул у машыне ім заўсёды было добра, утульна, яны былі ўдвох, ізаляваныя ад усяго свету, ізаляваныя ад усіх людзей настолькі ж бяспечна, як бяспечна бывае ў машыне падчас навальніцы.
У Врутках ён сышоў з цягніка, выйшаў на невялічкую плошчу перад вакзалам, дзе быў аўтобусны прыпынак, і паставіў куфар на зямлю, ведаў, што нейкі час ён пастаіць тут. Калісьці, калі ён пачаў ездзіць да жонкі ў Марцін, гадоў васямнаццаць таму, ён яшчэ не чакаў тут аўтобуса, а сядзеў на крытай платформе або, калі было дрэннае надвор’е ці ўзімку, у пустой sane, праз якую ён толькі што прайшоў, альбо ў прасякнутай дымам і тхлінай зале чакання трэцяга класу ініпай не было, і ён чакаў пасажырскага ці хуткага цягніка, да Марціна быў толькі адзін прыпынак. Аднойчы, калі ён так чакаў, яму прыйшло да галавы, што гэтыя вакзалы і людзі, што таўкуцца на іх з клункамі, хутчэй за ўсё наогул не прадстаўленыя ў літаратуры, да якой належаў і ён, пакуль яго ад яе не адлучылі, а ў чэшскай літаратуры такія вакзалы і станцыі з іхнымі працаўнікамі і пасажырамі, якіх тыя абслутоўвалі, стваралі цэлы літаратурны т о п а с, сустракаліся ў ёй настолькі часта, як у славацкай літаратуры сустракаўся авечы пастух у гарах, будан і ягоныя авечкі усё гэта было галоўным сімвалам народа, у той час як у якога Чапэка ці Грабала ў розных чэшскіх фільмах начальнік станцыі, ягоныя падначаленыя, стрэлачнік ці нават жонка начальніка станцыі былі пэўным чынам ідэнтычныя з тымі, хто выходзіў з цягніка, садзіўся ў яго, ці чакаў яго, гэта было проста жыццё: прыезд цягніка пачатак нечага, адыход цягніка канец нечага, і тыя, хто выходзіць, заходзіць ці чакае, і начальнік, і служачыя станцыі усе яны жывыя людзі, у той час, як у славацкай літаратуры пісьменнік яшчэ і тады, калі пісаў пра сябе ў трэцяй асобе, рабіў з інтэлігента сумнага персанажа з сумным лёсам, і сам сябе лічыў сімвалам. Тады ён падумаў, што пра гэта можна напісаць фельетон калісьці, калі ён пачынаў, яму вельмі падабалася пісаць фельетоны, ён думаў, што ўсё жыццё будзе іх пісаць, нават аднойчы напісаў фельетон пра тое, што такое фельетон, параўнаў яго са старым панам з кійком, якому
няма чаго рабіць, які туляецца па вуліцах, глядзіць навокал, усё заўважае, усё бачыць і ўсміхаеццаў вусы... Але той чыгуначны фельетон ён ніколі не напісаў, раней ён часта гаварыў сабе, што варта было б напісаць тое ці сёе а потым пісаў штосьці цалкам іншае, што яму самому не прыносіла такога задавальнення, але было важнейшым для грамадства.
Даволі хутка пасля таго, калі Марцін ужо быў не столькі галоўным культурным цэнтрам з вялікім культурным інстытутам і знакамітай, галоўным чынам, літаратурнай традыцыяй, колькі месцам размяшчэння новага машынабудаўнічага завода, для працоўных, якія прыязджалі з усяго наваколля, зрабілі аўтобусную лінію, а апошнім часам аўтобусы хадзілі тут амаль гэтак жа часта, як і ў горадзе.
Тут таксама быў дождж, як і ў Браціславе, магчыма, крыху большы, а ён меркаваў, што калі выйдзе з цягніка, паўсюль убачыць снег, а на гэтай невялічкай плошчы гурбы расчышчанага снегу. Калі ў Браціславе ўзімку ішоў дождж, тут заўсёды быў снег, навокал былі адны горы. Калі ён прыязджаў сюды ўзімку ці ў пачатку вясны, Зора заўсёды нагадвала яму, каб ён не забыўся ўзяць што-небудзь цёплае тут горны клімат, а цяпер ён прыехаў сюды, і тут той самы клімат, што і ў Браціславе. Між тым перад ім спыніўся аўтобус, ён увайшоў і знайшоў вольнае месца. Аўтобус аглушальна грукатаў, злосна тарахцеў, тросся, як у ліхаманцы, кіроўцы ніколі не глушылі матор на канцавым прыпынку, нават калі аўтобус стаяў тут дзесяць хвілін, але, дзякуіочы гэтаму, прынамсі, усё было так, як заўжды, усё вокны ў аўтобусе былі брудныя, залепленыя засохлымі палосамі чорнай гразі, нават у Марціне, дзе 6 ні хадзілі гэтыя аўтобусы, па якіх заўгодна вуліцах, вясковых дарогах і ўзгорках, яны заўсёды ў досыць рэгулярныя прамежкі часу траплялі ў ямы з бруднай вадой, якія ён, як кіроўца, заўсёды стараўся абмінуць, у такія ямы траплялі і машыны з аўтобусамі, што ехалі па сустрэчнай, і тады з-пад колаў ляцелі пырскі часам гусцейшай, а часам радзейшай гразі. А калі аўтобус даедзе да новай заасфальтаванай дарогі, што вядзе да магістралі, паплыве ўжо элегантна-плаўна, за вокнамі з’явіцца паселішча, поўнае паветра і, магчыма, прыга-
жэйшае ў архітэктурным плане за розныя вялікія гарады. Гэтае паселішча і для яго было дзівам: летам, калі яны ўночы вярталіся з паездак ці ад Коларавых побач з польскай мяжой, калі яны дзве-тры гадзіны бачылі хіба што адасобленыя, закінутыя, параскіданыя, не вельмі ім знаёмыя аганькі вёсак, раптам, ужо на пад’ездзе да Марціна, з начной цемры, з сіняй пустаты ўзнікала перад імі фата-маргана, светлае мора луна-парка, ці, хутчэй, мініяцюрны Лас-Вегас, які раптоўна заззяў у начной пустыні гэта былі жоўтыя ліхтары над шырокай дарогай, што працінала паселішча, ліхтары паабапал дарог, што вялі паўз кварталы паселішча, неонавыя шыльды на крамах, вокны хоць і больш сціпла, але таксама свяціліся нават і ў позні час амаль пад нябёсамі, недзе на дванаццатым паверсе, тады, калі ў начной цемры, у якой мільгалі вёсачкі і дарогі, што нястомна пятлялі, перад імі з’яўлялася гэтае паселішча, якое зачароўвала сваім святлом настолькі, што ажно перахоплівала дыханне... але гэта застанецца толькі ва ўспамінах, бо ён болып не будзе вяртацца на машыне ні ў Марцін з далёкіх паездак, ні ад Коларавых побач з польскай мяжой.
Але чаму, чаму Зоры не трэба было гэтага? Напэўна, яна ўмела жыць сама з сабой. I была старэйшая і, напэўна, мудрэйшая за яго (мудрэйшая няправільнае слова), але ёй было дастаткова таго, што было ў яе ўнутры. А ў ім, напэўна, не было ніякай субстанцыі. Яму было патрэбнае хаця 6 самае малое мігценне і мітусня побач з сабой.
Хоць, уласна, у часы ейнай маладосці, калі яна пасталела і пачала пісаць і перакладаць, калі яна, кажучы высокім літаратурным стылем, сфармавалася, вакол яе заўсёды было нашмат больш людзей, чым вакол яго ў той самы перыяд BroHara жыцця. Людзей з тымі самымі зацікаўленнямі, з якімі яна магла размаўляць пра што заўгодна. I ўсе прыязджалі ў дом ейных бацькоў, гэта ён бачыў на агульных фотаздымках. Але калі ў трыццаць дзявятым годзе Браціславу, дзе ён жыў, абвясцілі сталіцай самастойнай дзяржавы, амаль усе тыя людзі ўхуткім часе паз’язджалі з Марціна: іх паклікалі ў сталіцу ва ўніверсітэт, ва ўсёмагчымыя ўстановы, міністэрствы, газеты, часопісы. А тыя.
хто не з’ехаў тады, з’ехалі пасля вайны. Гарадок ператварыўся ў мядзведжы кут. Культурная ўстанова з мінулага стагоддзя Маціца, пра якую кожны мусіў вучыць у школе, існавала тут і далей, нават разраслася, але страціла які-кольвек жывы змест. Пры ёй ужо не было выдавецтва, не выходзілі часопісы, затое збіралася ўсё мажлівае: вышыўкі, карункі, кераміка усё, што мела дачыненне да старой народнай культуры рукапісы і цэлыя архівы пісьменнікаў, партрэты і старыя кнігі, якія за валюту прадавалі за мяжу, тут ствараліся бібліяграфіі ўсяго магчымага, а недзе побач з гарадком якраз будавалі вялізны будынак Маціцы ў нейкім суперсучасным архітэктурным стылі, прынамсі, так ён чуў, але ўсё гэта ўжо было адно музейнай дзейнасцю. Так, як і гэтая плошча была помнікам культуры, таму і была такая брыдкая і сумная. I людзі, якіх яна яшчэ ведала, жылі быццам у мінулым, сучаснасць іх не цікавіла, яны абыходзілі яе бокам, а яе цікавіла толькі сучаснасць.
Ён выйшаў дакладна ў цэнтры горада, там, дзе галоўная вуліца змянялася на галоўную плошчу. Праўда, плошча не была плошчай у прамым сэнсе гэтага слова, хутчэй, згодна з першапачатковым планам гэтага цэнтральнага цэнтру, яна больш нагадвала бульвар, дзе паміж дзвюма ажыўленымі вуліцамі была шырокая, прасторная, сям-там засаджаная дрэвамі паласа спакою і адпачынку для вачэй, і сапраўды, асабліва ў суботу да абеду, калі па ходніку галоўнай вуліцы людзі спяшаліся з крамы ў краму, тут стаялі групкі сталых мужчын карэнных жыхароў і моладзі, верагодна, з працоўнага асяроддзя, і цыганоў, якія нават сядзелі на лавах, некаторыя стаялі тут з разгорнутымі газетамі, галоўным чынам, у 1968 годзе, калі ўсе імкнуліся чытаць газеты, бо пасярод гэтага «парку» было самае вялікае месца іх продажу. Там не менш, гэта хутчэй быў паўбульвар, бо з іншага боку прастакутнага «парку» была толькі вузкая вуліца з аднабаковым рухам, дзе машыны праязджалі толькі зрэдку. А цэнтр цэнтра тут быў яшчэ і таму, што ўпоперак да гэтай прасторы прымыкала шырокая вуліца з чыгуначным вакзалам на канцы, фасадам да парку калісьці стаяў адзіны ў гарадку гатэль, а насупраць яго было нешта падобнае да казіно, будынак,
дзе калісьці ў дзевятнаццатым і на пачатку дваццатага стагоддзя адбываліся балі ў народным стылі, аматарскія спектаклі, а потым тут быў тэатр, такім чынам, адзін быў у Празе, а другі тут, у Марціне. Шырокі ходнік віраваў людзьмі, тут была крама на краме. Ён ішоў асцярожна, каб куфрам не стукаць па каленях людзей, што ішлі насустрач. Праз нейкі час ён усё адно збочыў на паралельную вуліцу.
Ён яшчэ загадзя падумаў, што спыніцца ў новазбудаваным гатэлі. Ды гэта было і бліжэй да жончынага дому. Да таго ж ён хацеў адну ноч правесці ў стэрыльным сучасным пакоі, які не нагадваў нічога з мінулых часоў. Летам з вялікіх вокнаў гатэльнага рэстарана можна было бачыць лут, дзе калісьці пасвілася пара кароў, а за тым лугам палі люцэрны і пыльную дарогу да горных вёсак. Пра выгляд на лут перад гатэлем ён ведаў таму, што апошнія два гады яны хадзілі сюды абедаць. 3 таго часу, як памерла жончына маці, абед быў для іх адзіным штодзённым клопатам. Жонка не гатавала, і, калі яны не выбіраліся ў паход, ім даводзілася шукаць нейкую ўстанову грамадскага харчавання. I так нарэшце яны пачалі хадзіць на абед у гэты новы гатэль, яны заўсёды былі вельмі задаволеныя, але тут было значна даражэй, і часцей за ўсё яны сядзелі тут адны. Толькі ў суботу і ў нядзелю шмат сталоў было занята сем’ямі як яны разумелі з гаворкі пераважна ажно з далёкай Чэхіі, бацькамі, якія прыязджалі сюды дзеля сваіх ужо амаль дарослых сыноў ва ўніформе, салдатаў мясцовага даволі вялікага гарнізона. Таму ён на ўсялякі выпадак зарэзерваваў тут пакой, урэшце, былі Каляды, і, акрамя ўсяго, тут маглі быць нават калі гэта здавалася не вельмі верагодным нейкія турысты-лыжнікі, бо з горада можна было падняцца на машыне на вышыню больш за тысячу метраў, што яму тады падавалася проста казачным, але па дарозе ад аўтобуса да гатэля, зірнуўшы наверх ён упэўніўся, што ані на той гары, дзе можна было падняцца на машыне вышэй як на тысячу метраў, ані нідзе на ішпых вяршынях не было бачна пакрытых снегам пляцовак.