Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
«Магчыма, сказаў ён, калі Дарка скончыла. Я сапраўды нічога не магу адказаць габе на гэты конт».
«Але ўсё ж гэта свінства, пачаў абурацца ейны муж, нідзе ў газетах ані згадкі, ані двух радкоў». Колькі разоў ён чуў гэта за апошнія дні. «Што б з імі сталася, калі б яны надрукавалі зусім караценькае паведамленне, хоць сабе на тры радкі: здарылася тое і тое. Чаму яны гэта хаваюць?»
«Яны зусім не хаваюць», першы раз усміхнулася Дарка. Яна нагадала яму пра Маціцу, што размяшчалася тут, у горадзе, і колькі там прыблізна супрацоўнікаў. «I ў кожнага раніцай на стале ляжала паперка, у якой яму не рэкамендавалася ісці заўтра на пахаванне. Тое самае атрымалі і настаўнікі ў школах. Пра першае мне паведаміў нехта ў прыёмнай, пра другое я пачула ад настаўніка, калі вярталася дадому. У такім маленькім горадзе ўсё вельмі хутка становіцца вядомым».
«Значыць, заўтра тое самае будзе вісець у нашым тэатры на чорнай дошцы», сказаў актор.
Ён быў вельмі заклапочаны. Тое, што хтосьці не прыйдзе на пахаванне, яго не вельмі хвалявала, нават калі б такіх людзей было шмат. Яго злавала тое, што вакол гэтага робіцца мітусня, афера. Што ўсяго нельга зрабіць незаўважна, ціха, як звычайнае пахаванне. Ён пачаў нервавацца. Яны яшчэ некалькі хвілін размаўлялі, але ён увесь час вымушаны быў думаць пра тое, пра што толькі што даведаўся. Ён падняўся і сказаў, што пойдзе.
«Але мы там будзем, сказала Дарка, нават калі такія забароны паслалі і лекарам».
Калі ён вяртаўся па слаба асвётленай вуліцы на плошчу, увесь час адчуваў у сабе злосць і раздражненне. «Чаму гэтыя сукі ўсюды лезуць», паўголасам паўтарыў ён тры-чатыры разы, каб крыху супакоіцца.
На плошчы свяцілі ліхтары, і было так ціха, што мог бы пачаць падаць снег, падумаўён.
I раптам яму да галавы прыйшоў кватарант, які стаяў каля веранды, курыў і толькі павітаўся, калі ён праходзіў побач, і зноўку толькі развітаўся, калі ён выходзіў навуліцу. Ён ужо ведаў, чаму ён нават слова не прамовіў, акрамя прывітання, не загаварыў з ім, не сказаў ані сказа. Канешне, і паліцыянты атрымалі нейкія рэкамендацыі, у якіх было нешта іншае, звязанае з пахаваннем. I паліцыянт-кватарант толькі цяпер даведаўся, у якой асобы ён здымае два пакоі. 3 такой асобай наогул нельга было размаўляць. I ён, ейны муж, з той самай хеўры. Таму ён нават не пікнуў.
На ходніку на плоіпчы ён пачаў сустракаць групкі людзей, якія прыходзілі з бакавой вуліцы. Скончыўся апошні сеанс
у кінатэатры «Масква». Добра, што ён так надоўга затрымаўся там. Зараз яму застанецца толькі легчы спаць.
Ён думаў, ці выпіць яму на ноч, акрамя таблеткі снатворнага, яіпчэ паўтаблеткі транквілізатару ці цэлую таблетку. Цэлую, вырашыў ён. Яму трэба выспацца.
Дзень сёмы
Неверагодна стомлены, ён праспаў усю ноч, прачнуўся толькі аднойчы яму снілася нешта звязанае з ягонай жонкай, але ён часта сніў такія сны.
Раніцай, паснедаўшы, ён апрануў паліто, дастаўз куфрачэкі, якія аплаціў у пахавальным бюро яшчэ ў Браціславе, і дзве грамафонныя кружэлкі. Пахавальнае бюро было недалёка ад гатэля далёка магло быць толькі тое, што было ўжылым квартале, а там не было ніякіх камунальных ці адміністрацыйных установаў. Ён дакладна ведаў, дзе знаходзіцца пахавальнае бюро быў там два гады таму, калі было пахаванне жончынай пляменніцы.
У пахавальным бюро ў Браціславе зала для чакання была абстаўленая амаль як жы лы пакой з крэселкамі; тут, у Марціне, была толькі канцылярыя, перагароджаная стойкай. Ён стаў побач са стойкай і адразу ж адчуў сябе як асоба, якая просіць чагосьці ў дзяржаўнай установе і спачатку мусіць нейкі час пачакаць, а потым радавацца, калі ейную просьбу выканаюць, а не як заказчык, які нешта хоча і плаціць за гэта.
За прылаўкам з’явіўся чалавек сярэдняга ўзросту, франтавата апрануты, з маленькімі вусікамі, худы і даволі высокі. Ён прадставіўся, распавёў, пра якое пахаванне ідзе гаворка, і запытаўся наконт перавозу. Служачы, які трымаўся з ім холадна, як чыноўнік, пацвердзіў, што пахавальная машынапрыехала. Гэта быў увесь ягоны адказ.
Ён паклаў на прылавак дзве грамафонныя кружэлкі, патлумачыў, што хацеў бы, каб некаторыя ўрыўкі з іх гучалі на пахаванні, усё напісана на паперцы, паклаў аркуш на кружэлкі
і сказаў, што можа і на словах патлумачыць, якія мелодыі і ўякой паслядоўнасці павінны гучаць на пахаванні.
«Пакуль пахаванне не можа адбыцца», сказаўяму служачы тонам чыноўніка. Ён, нічога не разумеючы, паглядзеў на яго. Служачы спакойна працягнуў: «Нам патэлефанавалі з Народнага камітэта. Вы павінны пайсці ў Народны камітэт, Унутраны сектар. Калі нам перададуць згоду, пахаванне адбудзеццаў вызначаны час».
Ён ажно аслупянеў: «Але чаму?». Служачы паціснуў плячыма: «Я не ведаю. Вам варта пайсці туды зараз жа, потым вернецеся».
Ён выйшаў з пахавальнага бюро цалкам ашаломлены. Унутраны сектар Народнага камітэта, гэта ж Служба дзяржаўнай бяспекі. Яго палохала ўжо само гэтае слова. Бяспека выклікала ў ім толькі адну асацыяцыю: ён будзе сядзець за пісьмовым сталом, у яго ўвесь час будуць пра нешта пытацца, даказваць яму, што ён ведаў, мусіў ведаць, мусіць ведаць, што гаварыў той і той, а сам ён сказаў тое і тое, ёсць нават сведкі, яны будуць рабіць выгляд, быццам ведаюць усё, хоць не ведаюць анічога, ды і гаворка будзе ні пра што, але цягнуцца яна будзе цэлымі гадзінамі, да знямогі, пакуль ён не скажа таго, што ім трэба.
Каб адцягнуць дарогу ва Ўнутраны сектар Народнага камітэта, ён вырашыў завітаць да швагеркі і распавесці ўсё ёй. Магчыма, яна будзе нешта ведаць пра тое, навошта яму туды ісці. Дом жончыных бацькоў быў у пяці хвілінах хады ад пахавальнага бюро. Цяжкая брама была адчыненая і цяпер, двор уздоўж будынка і сад за ім выглядалі цяпер болып прывабна, свяціла сонца, быў ясны дзень.
Ён, ні пра што не думаючы, увайшоўу пакой, які яны з жонкай пакінулі сабе, падумаў, што хутчэй за ўсё сустрэне швагерку там. Пакой ужо быў прыбраны, пярыны вынесеныя, там стаялі бутэлькі, якія ён прынёс учора, і розныя падносы, дзверы былі насцеж адчыненыя, па пакоі гуляла свежае паветра, учорашняя вільгаць знікла, у высокай кафлянай печы паліліся дровы, адчувалася прыемная цеплыня.
Ён зноўку выйшаў на двор і, якраз калі хацеў пагрукацца ў хатку швагеркі, яна з’явілася ў дзвярах з падносам бутэрбродаў.
Яна была цалкам занятая падрыхтоўкай да памінак. Ён распавёў, што быў у пахавальным бюро і што яму паведамілі там, што пахаванне не можа адбыцца, пакуль ён не сходзіць ва Ўнутраны сектар Народнага камітэта. У той час, калі ён гэта распавядаў, з дзвярэй выйшла сяброўка швагеркі таксама з нейкім падносам, ён павітаўся, швагерка сказала ёй нешта, сяброўка нешта адказала усё датьгчылася падрыхтоўкі, ён зразумеў, што швагерка слухала яго напаўвуха, і цяпер яна нават не думае цікавіцца нечым іншым, яна адказала яму вельмі коратка, штосьці накшталт таго, каб ён туды заскочыў, гэта, мабыць, не зойме шмат часу, у гэтым патрабаванні яна не бачыла нічога незвычайнага, ніякай недарэчнасці, і пайшла з падносам бутэрбродаў у дом, відаць, хацела гэтым паказаць яму, што мае тут шмат працы і клопатаў з падрыхтоўкай да памінак, таму няхай свае справы ён будзе ласкавы вырашыць сам.
Калі ён зачыніў за сабой цяжкую жалезную браму, першая паніка прайшла. Гэта глупства рабіць яму сёння нейкія допыты. Відаць, яны атрымалі нейкія дырэктывы, бо тыя загады ўжо разаслалі. I ім абавязкова трэба яго да ўсяго гэтага прыплесці, ім абавязкова трэба паўсюль усунуць свой нос, гэтым курвам.
Ён прайшоў цераз парк, уздоўж рэстарацыі з самаабслугай, дзе галоўным чынам пілі піва, і цяпер перад рэстарацыяй стаяла некалькі мужчын з бутэлькамі піва ў руках. Народны камітэт быў крыху далей, пасярод плошчы.
3 указальніка ён даведаўся, дзе. знаходзіцца Унутраны сектар, падняўся на другі паверх, пастукаўся, але ў кабінеце, у які ён увайшоў, толькі сакратарка сядзела за пісьмовым сталом. Ён прадставіўся, хацеўяшчэ дадаць, што прыйшоў наконт пахавання, але сакратарка яго адразу ж перапыніла:«А, дык вы ўжо тут. Нам тэлефанавалі з пахавальнага бюро, што вы ідзяце сюды. Хвілінку». Яна пайшлаў наступнае памяшканне, паклікалаяго і запрасіла далей.
У вялікім, амаль пустым памяшканні за пісьмовым сталом, збоку ад акна, сядзеў служачы ў паношаным адзенні і глядзеў у спіс, які ляжаў перам ім. Каля яго, збоку, за пісьмовым сталом сядзеў яшчэ адзін мужчына, таўсцейшы, у яшчэ больш паноша-
ным, неахайным адзенні, з тоўстым тварам мясніка ці проста крыкуна з карчмы. 3 першага ж погляду ён зразумеў, што ні адзін з іх не меў нічога з той элегантнасці ці акуратнасці ў знешнім выглядзе, якая была ўласцівая тым, сам-насам з кім ён калісьці ўжо сядзеў у дзяржаўнай бяспецы ў Браціславе.
Ён прадставіўся і сказаў, што прыйшоў наконт пахавання. Мужчына за пісьмовым сталом спытаў: «Вы муж?» «Муж». «Пашпарт з сабой?» Ен даў свой пашпарт, той перагартаў старонкі, там ужо была пазначаная і смерць жонкі, пашпарт яму вярнулі. «Мы хацелі ў вас спытаць толькі пару дробязяў», сказаў той, у якога быў твар мясніка. «Так, пару дробязяў», пацвердзіў той, што сядзеў за пісьмовым сталом, і паглядзеў у спіс. I адразу ж пачаў задаваць пытанні.
«Пахаванне будзе грамадзянскім?» «А хто будзе казаць прамову?» «Хто гэта?» «А хто да яго звярнуўся?» «Чаму родзіч вашай жонкі, а не асабіста вы?»
Ён распавёў, што ў першы ж вечар пасля смерці ягонай жонкі да яго прыйшло некалькі знаёмых, размаўлялі ў тым ліку пра тое, хто б мог сказаць прамову, і родзіч ейнай жонкі прапанаваў, адразу ж патэлефанаваў і паведаміў, што прафесар з універсітэта доктар Фэлікс пагадзіўся.
«То бок вы звярталіся да яго асабіста, не праз Саюз пісьменнікаў і не ад імя Саюза пісьменнікаў?»
Той родзіч паклікаў яго ад свайго імя. Саюз пісьменнікаў пра гэта ў той вечар не ведаў нічога, ды і ў наступныя дні ім ніхто нічога не паведамляў. «Яна ўжо не была сябрам Саюза пісьменнікаў», патлумачыў ён.
«А пра што будзе весціся гаворка ў гэтай прамове?»
«Не ведаю».
«Як гэта вы не ведаеце? Вы наогул з ім не размаўлялі?»
«Я прынёс яму спіс кніг, якія яна пераклала. I некалькі біяграфічных звестак на ўсялякі выпадак. Калі хтосьці збіраецца гаварыць прамову на пахаванні, то заўсёды атрымлівае ад кагонебудзь з сямейнікаў такія звесткі».