Сем дзён да пахавання
Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
Доктар быў мілым і добрым чалавекам, крыху старэйшы за яго, натуральна, ён заўважьгў ягоную разгубленасць і знерваванасць выгляд у яго цяпер быў такі адсутны, быццам ён не меў да ўсяго гэтага ніякага дачынення, быццам уся гэтая кампанія пасябравала падчас дарогі ў аўтобусе, толькі ён сюды прыплёўся ў самым каяцы, апошні, калі ўжо было позна, таму, напэўна, доктар запытаўся ў яго, калі ён прыехаў і ці спыніўся ў гэтым гатэлі, і калі гэты гатэль пабудавалі, ён яго яшчэ не бачыў, і што ён рабіў сёння да абеду, ён адказаў, што быў у пахавальным бюро і меў шмат дурных праблемаў, цалкам неверагодных, а што такое, умяшалася Вера, але яму цяпер не хочацца пра гэта гаварыць, ужо праз хвіліну трэба будзе ісці, ён згадаў яшчэ, што швагерка з самага ранку рыхтуецца да пахавання. Вера ўзгадала.
што ў той хаце яны былі недзе гадоў пяць таму. «Чатыры гады таму, паправіўён, апошні раз вы былітут чатыры гады таму». «Саіграўды», здзівілася яна.
«Адкуль ты памятаеш так дакладна», хацеў ведаць доктар. Ён патлумачыў, звярнуўшыся да доктаравай жонкі: «Я тады вазіў твайго бацьку па наваколлі на машыне два дні запар, і гэта быў апошні год, калі ў нас было яшчэ тое малое рэно». «Ах, я дурная, завішчала Вера так, што яе было чутно на палову рэстарацыі, хоць яна заўсёды гаварыла так гучна, што яе чулі, як мінімум, усе сталы, што былі побач. Сапраўды, чатыры гады таму, я ўспомніла, калі ён узгадаў ейнага бацьку, падзел апошніх гадоў у ейнай галаве стаў болып дакладным, бо бацька памёр год таму. Я тады гаварыла табе, што ў твой запалкавы карабок ён ніяк не ўціснецца са сваёй вагай, але ён туды ўлез і цалкам утульна сядзеў, а потым яшчэ дома шмат разоў распавядаў, дзе ты яго вазіў, што ён пазнаў, а чаго не памятаў».
Размова цягнулася нядоўга, і, калі ўсе пачалі плаціць, заплаціў і ён, Вера сваім рэзкім голасам, на гэты раз так гучна, каб яе пачулі ўсе, паведаміла, што зараз усе ідуць у дом, дзе жыла Зора з бацькамі, магчыма, яны будуць там у апошні раз, а адтуль усе разам накіруюцца на могілкі. Усе паўставалі, ён яшчэ раз падышоў да іхііяй суседкі з Браціславы, папрасіў, каб прыйшла і яна, але яна толькі пакруціла галавой, што пройдзецца па горадзе, яна яшчэ ніколі тут не была. «Але вы нічога тут не ўбачыце, тут няма нічога, на што можна было б паглядзець», не, яна лепш пройдзецца тады ён яшчэ хуценька падышоў да стала, дзе сядзеў брат і запрасіў іх ісці з астатнімі, потым забраў на рэцэпцыі куфар і выйшаў.
Ен далучыўся да брата з сям’ёй, якія ішлі апошнімі. Спытаў іх, як ім ехалася на аўтобусе, ці было там ацяпленне і колькі гадзін цягнулася дарога. Ён бачыў перад сабой усіх гасцей, усе ішлі груггкамі, працягвалі жыва размаўляць, займалі ўсю шырыню ходніка, толькі калі павярнулі на галоўную вуліцу на канцы плоіпчы, і пачалі сутыкацца з людзьмі, якія ішлі насустрач, падзяляліся на меншыя групкі. Галоўная вуліца была шумная, як заўсёды ў гэты час, як звычайна да ііятай гадзіны, у бесперапын -
най чарзе ішлі адзін за адным аўтобусы, грузавыя машыны, трактары, легкавыя аўтамабілі, дальнія аўтобусы, грузавыя машыны з прычэпамі, таму што гэта была не проста галоўная дарога, але і дарога праз увесь горад. На канцы плопічы яны пайшлі проста далей па той частцы вуліцы, якая ўжо таксама належала цыганскай калоніі, каля цыганскай карчмы, перад якой стаяў нейкі пажылы мужчына і пара маладых цыганоў, якія на ўсіх пазіралі, Г эта было яму крыху непрыемна, крыху смешна, і ў той жа час ён быў крыху задаволены многія з тых, хто цяпер ішоў перад ім, ужо даўно не былі ў гэтым доме, шмат гадоў яны захоўвалі яго ў памяці, як нейкую ідылію і ўвасабленне спакою, шляхецкую сядзібу ў суседстве з вясковымі хатамі ў ціхім, невялікім гарадку, цяпер яны, прынамсі, бачаць, як тут усё змянілася; калі яны ўвайшлі праз напаўадчыненае крыло брамы, ён прабегся вачыма па розным хламе, які кватарант выставіў тут быццам на продаж, толькі агромністыя старыя дрэвы былі такімі ж высокімі і магутнымі, як і заўсёды, а ў зімовым сонцы апусцеласць дома не выглядала так трагічна, як учора. Ён бачыў, што ў кампаніі на самым пачатку, жыва размаўляючы, ідзе Вера, швагерка пачула яе, выйшла са сваёй хаткі, павіталася з усімі, паціснула знаёмым руку і пачала запрашаць усіх у хату насупраць.
Ён паставіў куфар у вітальні, паклікаў брата далей, а пасля яго, ягонай жонкі і дачкі ўвайшоў у пакой і сам; тут ужо было цёпла ад высокай цёмна-зялёнай кафлянай печы, таксама як калі яны прыязджалі сюды зімой і добра тапілі, пакой зноўку сгаў утульным; на вялікім прамавугольным стале ў пярэдняй частцы пакоя, дзе калісьці стаяў жончын пісьмовы стол, былі расстаўленыя талеркі з бутэрбродамі, на невялікім круглым століку ў задняй частцы пакоя перад канапай і скураным крэслам стаялі падрыхтаваныя бутэлькі і келіхі, ён паглядзеў на ўсіх, хто сюды ўжо прыйшоў ці ўжо нават сеў, і выйшаў вонкі, міма швагеркі, якая размаўляла з доктарам і з ягонай жонкай, з Габам і яшчэ з кімсьці, хто калісьці сюды прыязджаў, пастукаўся ў дзверы ейнай хаткі і ўвайшоў. Як ён і чакаў, там сядзелі дзве жончыны сяброўкі, якіх не было ў рэстарацыі, ён павітаўся з імі, дзяўчына, якая павінна была казаць прамову, была апра-
нутая, як і заўсёды: шэры спартовы швэдар і дастаткова доўгая спадніца, ён запытаўся ў яе наконт прамовы, ці не выкрасліла яна адтуль нічога, ці не хоча чаго-небудзь выкінуць, ці не прыйдзе да астатніх, ці не хоча якіх сродкаў ад хвалявання, на ўсё гэта яна круціла галавой ці адказвала «не», тады ён яшчэ папрасіў яе прыйсці на могілкі а трэцяй кожнага, хто будзе казаць прамову, ён мусіць адвесці да служачага з пахавальнага бюро, а той завядзе іх у суседняе памяшканне, дзе яны будуць чакаць сваёй чаргі, пасля ён зноўку вярнуўся ў хату насупраць.
Тут ужо ўсе расселіся ці проста пасталі, ён сеў на край бальзакаўскага фатэля, дзе паўсядзела-паўляжала Агнеша; прафесар праз хвіліну спытаў у яго, што цяпер з іэтым домам, ён патлумачыў, што ў двух пакоях у пярэдняй частцы размяшчаецца літаратурны музей Янкі Есэнскага, куды водзяць школьныя экскурсіі, у пакоях пасярэдзіне жыве сям’я з трох чалавек пра паліцыянта ён цяпер не згадваў а ягоная жонка пакінула сабе кухню і гэты пакой, у якім яна заўсёды працавала, уласна, калісьці даўно тут былі два пакоі, але потым яны разбурылі частку сцяны паміж імі і прыбралі дзверы, хоць і цяпер яшчэ бачна, як гэты пакой быў першапачаткова падзелены.
Зноўку вакол яго загаманілі людзі, хтосьці адкрыў піва, раптам ён пачуў Веру, якая спытала, пра якія праблемы ён згадваў і чаму не хацеў распавесці пра ўсё ў рэстарацыі, напэўна, у той самы час мусіла быць іншае пахаванне, яны пераблыталі, ці што за праблемы там былі.
«Не, каб жа два пахаванні адначасова. Было такое адчуванне, што а трэцяй ніякага пахавання не будзе». Ён крыху памаўчаў бо не мог адразу вырашыць, распавядаць усё падрабязна ці ў некалькіх словах, таму на яго адразу ж усе здзіўлена паглядзелі. «Спачатку мне раніцай у пахавальным бюро паведамілі, што пахаванне не можа адбыцца, што спачаткуя мушу ісці ваЎнуграны сектар Народнага камітэта, каб там далі дазвол». Усе зноўку здзівіліся, з якога часу там цікавяцца пахаваннямі і што было б, калі б там пахаванне забаранілі.
Спачатку ў яго атрымлівалася распавядаць лаканічна, як ён прыйшоў ва Ўнутраны сектар Народнага камітэта, як у яго
там выпытвалі: хто будзе гаварыць прамовы і хто яго аб гэтым папрасіў, асабіста вы ці нехта іншы, асабіста, але з увагі на ягоную пасаду, пра што там будзе ісці гаворка і ці чыталі вы ягоную прамову, хто яшчэ будзе гаварыць і чаму менавіта яна, як вы да гэтага даўмеліся, а хто гэта, а пра што будзе ейная прамова, ці чыталі вы яе, а потым. калі падалося, што допыт скончаны чым далей ён распавядаў, тым болып адчуваўтую ж злосць, што была ў яго, калі ён выйшаў з Народнага камітэта, калі думаў пра тое, навошта гэтым курвам абавязковатрэбаусюды лезці але гэта быўяшчэ далёка не канец, гаворка перайшла на кружэлкі: з пахавальнага бюро ім патэлефанавалі, што ён прынёс дзве кружэлкі і што з гэтых кружэлак у доме смутку павінны граць асобныя кампазіцыі, і тое, што было далей, падалося яму такім абсурдным, што ён ужо не мог гаварыць лаканічна, распавядаў усё, што памятаў: навошта прывёз гзтыя кружэлкі, ён спасылаўся на пахаванне два гады таму, калі ягоная жонка таксама прыносіла дзве кружэлкі, тады, калі пахавалі яе пляменніцу, «Але ж там ёсць Дворжак і Чайкоўскі», гаварыў яму служачы з мордай мясніка, а потым пераконваў далей, што ёсць там і Бах з Бетховенам, а другі яшчэ прапанаваў яму пайсці ў дом смутку паглядзець, што там ёсць, і нешта абраць ён адчуваў, што пачырванеў, так доўга і эмацыйна ён ужо даўно не гаварыў, пачаў задыхацца а потым яны наогул проста спрачаліся, чаму Яначак, але ёнхоча менавіта Яначка, але гэта нязвыкла, аргументавалі яны і так настойліва пераконвалі, быццам кружэлкі былі нечым небяспечным, нейкай бомбай, нарэшце ён сказаў, што ягоная жонка вучылася ў кансерваторыі па класе фартэпіяна, а таму часта слухала фартЭпіянныя камйазіцыі, любіла іх, а яны запыталіся, ці толькі фартэпіяна там гучыідь гэті ён ужб гайарыў айаяь урыўкамі) такі ён быў задыханы ад Хвалявання, ад tato; uno яму цяжка было гаварЫЦЬ, ёй адразу ж еам уявіў той момайт, якім усё скончылася, і Пачаў смЯЯЦЦа> яіпйэ дй Тагб Як скончыўі як нехта, хто яшчэ йе расказаў показку да канцй, пачынае смяЯЦца загадзя смяяўся, маг чыма, найат ГІстЭрЫЧНа, пакўль раіітам tie зразумеў, што амаль згубіў тэму размовы і скончыу! калі ж ён сказаў, што там толькі фартэгвяна або фартэпіяна з жаночым
голасам, адразу зніклі ўсе праблемы, яны сказалі, што патэлефануюць у пахавальнае бюро, што пахаванне можа адбыцца, і яго адпусцілі, але ён не разумеў, чаму было столькі размоваў наконт гэтых кружэлак і чаму яны нарэшце сказалі «усё ў парадку», проста не разумеў.
Нейкі час было ціха.
«Напэўна, яны не ведалі, хто гакі Яначак, гэта адзінае тлумачэнне», адгукнуўся прафесар.
«Дакладна, пацвердзіўягонае меркаванне Габа. А калі яны не ведалі, хто гэта, для іх гэта было рызыкоўна».
«А раптам ён які-небудзь контррэвалюцыянер?» дадала Вера, стрымліваючы смех.
«Які не можа граць, а яны дазволілі, каб ён гучаў на могілках», скончыла гіпотэзу адна з перакладчыц.