Сем дзён да пахавання  Ян Рознэр

Сем дзён да пахавання

Ян Рознэр
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 344с.
Мінск 2012
104.22 МБ
«Дык вы наогул не ведаеце, пра што будзе ў ягонай прамове?»
«Відаць, пра тое, што яна была перакладчыцай». Ён узгадаў нешта яшчэ. «Урэшце, доктар Фэлікс быў яшчэ і загадчыкам секцыі перакладчыкаў у Саюзе пісьменнікаў. Быў ці застаецца дагэтуль, думаю, застаецца дагэтуль».
«То бок ён будзе гаварыць афіцыйна, як загадчык секцыі?»
«Не. Яму патэлефанаваў родзіч маёй жонкі, як ягоны знаёмы. I ён з ахвотай пагадзіўся сказаць прамову, бо ведаў маю жонку. Як перакладчыцу і асабіста».
«Асабіста? Яны былі сябрамі? Вы часта сустракаліся?»
«Не, зусім не. Але яна ведала яго вельмі даўно, яшчэ з часоў выдавецтва і працы ў той перакладчыцкай секцыі. I ён ведаў яе перадусім як перакладчыцу. Фэлікс ужо як мінімум гадоў трыццаць перакладае сам, таму павінен ведаць яе дасгаткова добра».
«I доктар будзе гаварыць пра яе перадусім як пра перакладчыцу?»
«Мяркую. У любым выпадку, перш заўсё яна была перакладчыцай. Але не магу ж я прасіць яго загадзя паказаць мне ягоную прамову. Каб зацвердзіць яе. Так ніколі не робіцца».
Яны не маглі пагадзіцца, што так не робіцца, таму служачы толькі кіўнуў: «Ну добра». Відаць, першая частка допыту скончылася. Тады ён спытаў зноў: «А хто яшчэ будзе казаць?»
«Адна з ейных сябровак, дзяўчына, дакладней, маладая жанчына, дваццаці ці дваццаці трох гадоў, не ведаю. Працуе на фабрыцы аптычных прыладаў. Была знаёмая з маёй жонкай апошнія тры гады, але яны былі ў вельмі блізкіх адносінах».
«У якім сэнсе, у блізкіх адносінах? Чаму, калі яна працуе на фабрыцы аптычных прыладаў? Яна што, раней таксама была перакладчыцай?»
«Не». Відаць, ён меў на ўвазе да 1968-га года. Ён пачаў распавядаць пра пляменніцу ягонай жонкі, якая два гады таму загінула ў Татрах. Разам з ёй загінула і ейная сяброўка, сястра той дзяўчыны з фабрыкі аптычных прыладаў. Яна часцей за ўсё прыходзіла наведваць ягоную жонку яшчэ з адной сяброўкай, часам з дзвюма.
«Вы папрасілі яе сказаць гэтую прамову? Ці яна сама прапанавала?»
«Я папрасіў яе».
«Чаму?»
Чаму... Ён задумаўся... «Мая жонка вельмі любіла яе. Яшчэ і праз усё тое, што здарылася тады. I яна ведала маю жонку толькі асабістага. He як перакладчыцу». Нарэшце яму прыйшоў да галавы патрэбны сказ: «Я хацеў, каб нехта падзяліўся чыста асабістымі ўспамінамі».
На гэты конт у служачага ўжо не было чаго пытацца. «А хто яшчэ будзе гаварыць прамовы?»
Ён сказаў, што больш ніхто. Прынамсі, ён больш ні пра каго не ведае.
Ён падумаў, што на гэтым усё і скончыцца. Але азваўся той у неакуратным адзенні і з мордай мясніка.
«Нам тэлефанавалі з пахавальнага бюро, што вы прынеслі ім нейкія кружэлкі? Навошта вы прынеслі ім кружэлкі?»
Ён зноў пачаў распавядаць пра жончыну пляменніцу. Яе пахавалі два гады таму. Ягоная жонка тады таксама выбрала дзве кружэлкі, урыўкі з якіх гучалі на пахаванні. Ейная пляменніца часта слухала музыку, і жонка хацела, каб на пахаванні гучала тая музыка, якая падабалася пляменніцы. Ён распавядаў пра ўсё гэта яшчэ больш падрабязна, бо думаў, што чым больш будзе гаварыць, тым менш яны будуць пытацца. Няхай задаволяцца. Гэта ўжо і так лухта, што там будзе гучаць, якія кружэлкі.
Але морда мясніка так проста не супакойвалася:
«Што гэта за кружэлкі?» «Але ў доме смутку на могілках дастаткова кружэлак. Можаце ўзяць Дворжака, Чайкоўскага, на ваш выбар».
«Але чаму не могуць гучаць кружэлкі Яначака?»
«Усе абіраюць нешта з таго, што ёсць у доме смутку. Там ёсць і Бах, і Бетховен».
Служачы за пісьмовым сталом сказаў яму, што ён мог бы зайсці ў дом смутку і паглядзець, якія там ёсць кружэлкі.
Гэта ўжо быў не допыт, пытанні і адказы, а спрэчка. Чаму павінен быць менавіта Яначак? Чаму не можа быць Яначак? Таму што гзта нязвыкла. Але мая жонка тады... Так, але для тых, хто працуе ў доме смутку гэта прасцей...
Але чаму ім ва Ўнутраным сектары Народнага камітэта гэта так важна? Хоць ён не разумеў гэтага, але ведаў, што яму давядзецца патлумачыць неяк па-іншаму. Той самы аргумент, толькі неяк па-іншаму сфармуляваны. Ён паспрабаваў:
«Глядзіце, мая жонка калісьці вучылася ў кансерваторыі па класе фартэпіяна. Таму мела досыць выкшталцоны музычны густ. I, натуральна, слухала яна часцей за ўсё тыя кружэлкі, на якіх гучала толькі фартэпіяна».
Вынік быў неверагодны, хоць на гэты раз ён сказаў абсалютную няпраўду. Ягоная жонка з аднолькавым задавальненнем слухала і фартэпіянныя канцэрты, і аркестры.
Амаль у адзін голас тыя двое запыталіся: «Там толькі фартэпіяна?»
«Толькі фартэпіяна. А на той кружэлцы, дзе мараўскія ці ляшскія песні, спявае яшчэ адзін жаночы голас».
3 нейкай прычыны яны капітулявалі. «Ну, добра. Можаце ісці ў пахавальнае бюро. Мы ім патэлефануем, што пахаванне дазволена».
Калі ён зноўку выйшаў на вуліцу, падумаў: а хіба вы маглі яго забараніць, вы, быдла. Але ўжо не злаваўся праз тое, што яны ва ўсё ўмешваюцца, ужо не гаварыў «вам абавязкова ўсюды ўсунуць свой нос, курвы», ён прымаў гэта як нешта непазбежнае, як нейкую частку жыцця, што яны ва ўсё сунуцца, і цяпер яму пашанцавала вырашыць і гэтае пытанне, усё наладзіць.
Служачы ў пахавальным бюро на гэты раз звяртаўся да яго, як да кліента, паслужліва і з ахвотай. Узяў лісток і папрасіў патлумачыць, якія ўрыўкі з кружэлак мусяць гучаць і ў якой паслядоўнасці. Потым сказаў яму:
«Мы праверым усё яшчэ раз у доме смутку перад пахаваннем, каб не было ніякай памылкі. Я там буду ўжо а трэцяй і буду стаяць наперадзе справа, там, дзе выхад з калідора. Добра было б, калі б да гэтага часу вы прывялі і тых, хто будзе казаць прамовы, я правяду іх у асобны пакой, дзе кожны пачакае сваёй чаргі і адтуль выйдзе на сцэну».
«Ага, тады я прыйду а трэцяй», сказаў ён і збіраўся ісці, але мужчына за стойкай зрабіў непрыемна-кіслы твар, як пра-
давец, які мусіць сказаць кліенту нешта не вельмі прыемнае, напрыклад, што ён не можа атрымаць тавар адразу ж.
«Ёсць яіпчэ адна рэч, пачаў ён, хаваць вашуто жонку мы будзем у сямейнай пахавальні, а гэта значыць, што нашы трунары не змогуць дапамагчы». Гэтай афіцыйнай фармулёўкай ён хацеў высветліць, што не трэба капаць магілу. «Трэба пасунуць каменныя пліты і потым зноў пакласці іх на месца. Гэта не ўваходзіць у абавязкі нашых трунароў, да таго ж тыя пліты, перасоўваючы ці вяртаючы на месца, можна пашкодзіць. Мне б тады давялося шукаць мужчын, якія звычайна дапамагаюць нам у такіх выпадках. Але тых мужчын можаце знайсці і вы самі».
Ён сказаў, што, натуральна, адзіны магчымы варыянт, каб тых мужчын знайшлі яны. «Але ж гэта расходы, якіх мы не ўлічвалі, калі называлі вам канчатковую суму». «Я разумею, я даплачу». «Зараз, ці паслаць вам чэк?» «Магу заплаціць зараз жа». На ўсялякі выпадак у яго з сабой было больш грошай. Мужчына за стойкай узяў вялікі нататнік, запісаў ягонае імя, адрас, від працы, які трэба зрабіць, і суму, якую ён павінен заплаціць. Яго крыху здзівіла велічыня гэтай сумы, але ён ні пра што не пытаўся, яму хацелася скончыць усё як мага хутчэй.
Быў самы час вяртацца ў гатэль. Здаецца, гэта была апошняя справа, якуто трэба было вырашыць. Адзінае, што ніяк не змяшчалася ў ягонай галаве, чаму столькі пытанняў выклікалі кружэлкі, якія ён прынёс. Чаму яго так старанна пераконвалі, каб ён абраў нешта ў доме смутку. Гэтага ён не мог зразумець.
Калі ён узяў на рэцэпцыі ў гатэлі ключ і пайшоў да ліфта, то ўбачыў сталовую. За сталамі ўжо сядзелі людзі, за многімі сталамі, усё людзі, якіх ён ведаў. Значыць, аўтобус прыехаў. I яны ўжо абедаюць.
Ён бы з радасцю на хвілінку прылёг у нумары, бо адчуваў узрушэнне, якое не прайшло нават калі ён выйшаў з Народнага камітэта. Але ён толькі ўмыўся, апрануў белую кашулю ад хвалявання ён моцна спацеўдастаў чорны гальштук, чорныя туфлі, чорны касцюм, пераапрануўся, паклаўу кішэнь таблетку заспакаяльнага трэба выпіць яе недзе за паўгадзіны да пахавання, сабраў рэчы ў куфар і на хвілінку сеў. Зараз ён пойдзе
ўніз і заплаціць. Куфар пакіне на рэцэпцыі, а з гатэля пойдзе з ім у той іхні адзіны пакой.
Ён увесь час адчуваў сябе неспакойным і знерваваным. I стомленым. He, легчы ён ужо не можа. Ён павінен ісці да іх. Ён увойдзе і ўсе паглядзяць на яго, падумаў ён. I, як звычайна ў нязвыклых абставінах, ён будзе разгублены і няўпэўнены.
Ён падняўся, узяў куфар, ключ ад нумара, спусціўся на ліфце ўніз, на рэцэпцыі аплаціў рахунак і папрасіў пакінуць куфар, пакуль ён паабедае. Потым пайшоў у сталоўку.
Усё было так, як ён і меркаваў. Ён адразу ж разгубіўся не ведаў, да каго павярнуцца, хоць усе былі яму знаёмыя, з кім павітацца, да каго падысці ці да каго падсесці. Заўважыў жанчыну, якая сядзела адна, з самага краю, спачатку падышоў да яе, падаў ёй руку, падзякаваў за тое, што прыехала, яна была адзіным чалавекам з дома, дзе яны жылі, хто прыехаў на пахаванне, таму нікога не ведала тут; потым ён пайшоў на іншы бок сталоў, дзе сядзеў ягоны брат з сям’ёй, яны перакінуліся двума-трыма сказамі, тыя таксама нікога тут не ведалі; ён зноўку павярнуўся да астатніх сталоў, недзе, напэўна, трэба сесці, дзе ёсць яшчэ вольныя месцы, раптам ён пачуў, што яго клічуць ад таго стала, за якім абедалі адны жанчыны. Усе былі перакладчыцамі Вера, Ружэна, Соня, Марта, Эла і Ганка, сказалі, што мусяць нешта яму распавесці. Ён падышоў да іхняга стала, і адна з іх паведаміла яму, што яны скажуць яшчэ адну прамову ад імя вучаніц ягонай жонкі, якім яна калісьці ва ўніверсітэце выкладала пытанні, прынцыпы і асновы перакладу. Скажа тую прамову Вера, напісала яе Ружэна, але тая не можа, бо працуе ў выдавецтве (яны калісьці завітвалі да яе жонка хацела спытаць, ці не ўзяла б яна на сваё імя адзін ейны пераклад, але яна якраз тады мела столькі перакладаў, што яшчэ аднаго ўзяць не магла). Ён узрадаваўся, сказаў, што вельмі здзіўлены, што для яго гэта нечакана, і папрасіў Веру а трэцяй прыйсці ў дом смутку. Сесці тут не было дзе, таму ён яшчэ раз падзякаваў Соні за аўтобус, вядома, усё атрымалася, так, усё ішло як па масле, на майго сябра можна разлічваць, ён яшчэ кіўнуў стрыечнай сястры з сям’ёй за адным сталом, відаць, яны прыехалі з Нітры
на машыне. Ён бачыў, што за сталом доктара Фэлікса сядзяць толькі трое, павітаўся, удзячна ўсміхнуўся яму і сеў. Фэлікс жыва размаўляў з Габам, рсдзічам жонкі Фэлікса. На стале стаяла бутзлька віна, сям-там і іншыя замовілі такія ж бутэлькі, але на болыцасці сталоў стаялі бутэлькі з півам. Ён замовіў лёгкі абед, каб яго можна было хутка з’есці, і мінералку, хоць два-тры кілішкі віна маглі б яго супакоіць. Фэлікс працягваў размаўляць з Габам, з якога словы ліліся ракой, ён зразумеў, што гаворка ідзе пра дырэктара выдавецтва, дзе некаторы час працаваў і прафесар, ягоная жонка таксама там нейкі час працавала, згодна з дамовай, яна хадзіла ў выдавецтва толькі некалькі дзён за год, рукапісы чужых перакладаў брала з сабой сюды, да бацькоў, і тут іх выпраўляла, калі не была ў горадзе разам з ім у ягонай кватэры. «Як ён умеў змяняць шкуру гаварыў Габа, нават у шэсцьдзесят дзявятым выдаў раман пра тое, як нейкага дырэктара вы давецтва ў шэсцьдзесят восьмым годзе тэрарызавалі культурныя контррэвалюцыянеры і як ён адолеў іхні націск». Ён ведаў, пра каго ідзе гаворка, і пра той раман таксама чуў; Фэлікс яшчэ пра нешта пытаўся, ён між тым даеў, папрасіў прабачэння, ён падсядзе да каго-небудзь яшчэ, але яны амаль не звярталі на яго ўвагі. Ён падняўся і ўбачыў, што за адным са сталоў сядзяць толькі двое: Марцін, шыракаплечы доктар з блакітнымі вачыма, і ягоная жонка Вера, таму сеў да іх.